Час збіраць косці  Віктар Казько

Час збіраць косці

Віктар Казько

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
94.81 МБ
I закіпела работа. Пярдун падносіў камяні. Кастрат іх ладкаваў раскладваў па ўсім беразе, каб потым зручна было браць. Міхлюй вымаў з кошыка папяровыя скруткі. Разгортваў кожны, абвяшчаў сябрам:
Чорны мінаносец. Пакінем на закусь. Шэры. Бронекацер. Таксама потым. Рыжы фашысцік. Крэйсер. Пойдзе паравозам.
Міхлюй, як толькі што яго маці, схіліўся над катком, пацалаваў яго ў чырвоны мокры носік. На нейкас імгненне твар яго азмрочыўся. Але толькі на імгненне. Імпэту і весялосці надалі сябры. Прыспешылі:
Давай, не марудзь!
I пакунак з рудым коцікам паляцеў на сярэдзіну ракі, у самую плынь, дзе вада аж грызла пясок. Мо гэта яго і выратавала. Вада адразу ж схапіла яго ў свае абдымкі, разышлася пад ім, схавала, падхапіла і панесла. А калі явіла яго зноў беламу свсту, ён быў ужо недасягальны снарадам ваяроў.
Набраклая вадой газета пачала раскручвацца. I хутка коцік плыў па рацэ Лета на распластанай белай паперы, як на плыце, ці нават ляцеў на белых крылах. I там, сярод вады, на самай сярэдзіне ракі з ім здарылася нешта неверагоднае. Нырэц у белым папяровым саване пайшоў яму на карысць. Абмытыя гаючай крынічнай вадой старажытнай ракі, у яго адплюшчыліся вочы. Вадохрышча зрабіла яго відушчым. Камяпі абміпулі яго, праляцелі міма. Яны яшчэ працягвалі ляцець, але невядома ўжо ў каго.
Коцік бачыў як скрозь туман хлопчыкаў на беразе, трохі вылучаў з іх Міхлюя, бо ад яго патыхала нечым знаёмым, хатнім духам і духам яго малочных братоў. Але ўсё гэта ўжо адыходзіла ад катка, адплывала. Набягала ж зусім іншае. Ен бачыў. Бачыў сіняе бясконцае неба над сабой, цёплае рудое вока сонца над сваёй галавой. Бясконцую імклівую роўнядзь вады. Хаця рачулка была зусім невялічкая. Але і коцік быў маленькі. Ён яшчэ і не разумеў нават, дзе канчаецца вада, дзе пачынаецца неба. Яму гэта было аднолькава. I як ні дзіўна, ён ніколькі не баяўся вады, нібыта гэта была яго новая маціМо і папраўдзе вада стала яго мацеркай.
Куды больш яго палохалі кусты лазы і альхі, што раслі паабапал ракі. Іх шаты хавалі ад яго сонца, і тады яму рабілася холадна, няўтульна і скрушна, аднастайна зелена ўваччу. Пры сонцы ў яго быў таварыш, яго ж цень на вадзе, пад навіссю ж дрэў таварыш некуды знікаў. I сінь вады і пеба знікала. Адна толькі буркотная чорная плынь.
I гэта буркотная, што яго маці, вада скора пазбавіла яго апірышча і плыта. Яго дыван-самалёт, газета a то была «Советская Белоруссня» так перасыцілася вадой, так пабракла, што ўзяла і патанула. I каток застаўся сярод вады сам-насам. Вось тады ён набраўся страху. I зусім не таму, што пачаў сам тапіцца. Ён не мог утапіцца, бо важыў не болып за паветраны пацалунак ці сонечны прамень, і цела яго было, можна лічыць, саткана з таго паветранага пацалунку і сонечнага промня. Дзьмухавец сярод вады нейкі, a не жывая істота.
He, ён не мог утапіцца, бо яго ўжо раз і толькі што тапілі. Ён не мог утапіцца, бо зусім іншае было наканавана яму. A напужаўся каток таму, што страціў менавіта апорыну пад сабой, хоць і абмежаваную, але ўсё ж нейкую жыццёвую прастору. I якая ні хісткая была тая апорына і хоць нёс яго дыван-самалёт немаведама куды, заставалася нейкая надзея на нешта лепшае ўсё ж наперадзе. Самалёт жа ёсць самалёт. I лепей ляцець у ім і разам з ім хоць у апраметную, чым заставацца сам-насам у бурлівай нязведанай пльші, калі ты не ведаеш, дзе канчаецца вада, дзе пачынаецца неба, не ведаеш нават, што такое зямля, ці ёсць яна па свеце, бо не навучыўся яшчэ і хадзіць, хоць і маеш ногі, званне адно, а не nori. А цяпер вось і холадна ўжо, зябка і мокра пад табой. I нейкія тварэнні пачварныя, ні даць, ні ўзяць, акулы марскія, абкружылі з усіх бакоў, аблажылі, блямкаюць нешта бязгучна, зеўраюць пашчы, няйнакш праглынуць прагпуць. Раней жа было нешта хоць трохі ды пэўнае. Прывіднае, ненадзейнае, але і пэўнае.
Раней перад ім і пад ім была газета. I хоць каток наш, зразумела, ні бэ, ні мэ ў той газеце няздольны быў прачытаць, але нешта было накрэмзана ў ёй там, жучкі, павучкі, казюркі нейкія адмысловыя і фотаздымкі, людзі, хоць і не зусім сапраўдныя, нежывыя, меліся. Буйным планам партрэт самога прэзідэнта, хаця каток таксама, зразумела, не здагадваўся, што чалавек з вусамі перад ім і ёсць яго прэзідэнт, лічы, бацька.
I цяпер газета, а разам з ёй і чалавек з вусамі, які так нільна і не без пагрозы прыглядаўся да катка, у якога каток таксама ўглядаўся, пакуль не надакучыла, узялі і патанулі.
Прэзідэнт, пакручваючы пад вадой і ад плыні вусамі, пайшоў на дно. Каток застаўся адзін. I невядома, што б з ім адбылося далей. Мо б усё ж змучыла, прыбрала і яго вада Леты. Але яму было наканавана жыць. А ўсім нам добра вядома: каму наканавана павесіцца, той не ўтопіцца.
Да катка, як толькі пайшла на дно «Советская Белоруссня», адразу ж падбсглі жучкі-плывунцы ці, болып правільна, слізгуны, бо яны ўсё ж не плаваюць, а падобна, на каньках коцяцца па вадзе, як па добрым лёдзе. Жучкоў тых слізгуіюў было шмат. Невядома, якая ў іх натура, што яны парабляюць у вадзе, ці толькі катаюцца, марна бавячы час, і трэба прызнаць, вельмі хораша катаюцца, ці прыносяць нейкую карысць рацэ. Але рудому нашаму катку яны саслужылі службу добрую. Ен потым ужо не раз узгадваў іх і паміпаў добрым словам, таму-сяму яны ўсё ж навучылі яго. А за ўсякую навуку трэба дзякаваць. Гэта ведаюць нават каты.
Слізгуны-плывунцы нібыта на буксір узялі коціка-дзьмухаўца. Тоненькі такі буксірчык, нябачны, з сонечнага промня. Цэлая плойма іх абкружыла катка з усіх чатырох бакоў, адзін дык і за хвост учапіўся. Абкружылі і так гожа, з такім спрытам пайшлі перад ім у скокі, такі карагод наладзілі, што і катку закарцела ў ім неяк паўдзельнічаць. Які ж гэта коцік не любіць танцаваць і на каньках катацца. Толькі вось канькоў у яго не было. I не ведаў ён, як тыя канькі сабе на лапы прыстасаваць. Але каток наш, недарэмна гаспадыня яго Леніным абазвала і пазначыла пацалункам, і хлопчык па мянушцы Міхлюй пазначыў, няпросты то быў каток на самай справе, рыжы, галавасты, кемлівы.
He доўга думаючы, ён выпрастаў пярэднюю правую лапу, паказаў, што і ў яго ёсць нейкі намёк на канькі і ўжо хацсў падгрэбсці бліжэй да сябе тымі сваімі канькамі аднаго саліста слізгуна, які штукарыў перад самым яго носам так, што ў ката вусы ўпрысядку ішлі. Але слізгунец мазнуў коціку па
яго вусіку сваім слюдзяпым крылцам. I толькі руды каток яго і бачыў адкаціўся і знік у грамадзе слізгунцоў.
Напсрад высунуўся другі саліст, пачаў казытаць вусы. Каток зноў, левай ужо лапай дзыб. I зноў ад слізгунца ніякага нават знаку на вадзе. Але не, знак усё ж быў, намеціўся нейкі знак на вадзе, нешта перайначылася перад катком. Да гэтага катка лёгенька гойдала, круціла рака на адным месцы ў віры, як трэску нейкую. Л тут ён выбавіўся з таго віру. Два ўзмахі лсвай, правай лапамі і ён паплыў. Адчуў, зразумеў, што дадзена коцікам, прынамсі, разумным кацянятам і плаваць, калі яны не лянуюцца лапамі перабіраць.
Хто ж гэта сказаў, хто толькі прыдумаў такос, піто лапці ваду прапускаюць. He, ў добрых лапцях нага заўсёды сухая, і па вадзс ў іх як па сухому ісці можна. Умеюць кацяняты плаваць, хоць і не па сваёй ахвоце. Гора навучыць і на пень маліцца. Каток, піто было моцы, малаціў па вадзе лапамі. Спачатку, праўда, не вельмі спрытна, бо каты, ведаюць жа ўсе, баяцца і гідуюць вады, ім бы больш у зямлі поркацца, яна ім маці родная, хаця рыбу любяць. I каток напачатку пасля кожпага ўзмаху ўздымаў угару лапы і абтрэсваў іх ад вады, чым вельмі смяпіыў слізгунцоў. Тыя ад рогату аж клаліся на ваду, мо каторы з іх і сканаў. Смех без прычыны да дабра не даводзіць. Рагаталі слізгунцы, надрывалі жывоцікі, слюдзянымі пырскамі-смяіпынкамі разлягаліся наўкола яго. Рагатала неба, рагатала сонца, рагатала вада.
I каток не вытрываў, таксама зарагатаў, смех прычэплівы ж. Варта толькі з’есці адну смяшынку, і ты ўжо атручапы надоўга, калі не на ўсё жыццё. Ты ўжо не з’ясі нічога без смеху, не палсзе нічога ў рот, сухім будзе кусок, будзе дзерці горла. А плаваць без смеху проста немагчыма, не варта нават і ў ваду лезці, ногі мачыць. Калі мо толькі тапіцца. Але гэта ўжо зусім іншая справа, справа таго, хто няздольны ад душы рагатаць.
А каток наіп быў зусім інакіпай пароды. Ён рагатаў. Толькі гэта атрымлівалася ў яго па-свойму, па-кацінаму. Ёп, здавалася, раз’юшана і люта ашчэрыў пашчу і выскаліў зубы. А толькі так каты і смяюцца, каб і зубы былі відны.
I слізгунцы зразумелі гэта, хто ж не разумее, калі бачыць перад сабой зубы. Зразумелі, але не спужаліся, не пакінулі яго. Яны падвоілі свас рады. Паглядзець на коціка, які такі маленькі, а ні кроплі не баіцца вады, і такі ўжо разумны, такі разумны, што можа на вадзе смяяцца, прыбеглі жукіслізгупцы з усяе ракі, нават тыя, што паміраць збіраліся, адклалі паміранне, прыцягліся паглядзець.
Болып таго, усё дзеяздолыіае населыгіцтва ракі сабралася паглядзець на катка, як ён плыве, дзівіць белы свет, весела рагоча. I не толькі дзеяздольнае, падняўся, выхапіўся ўжо з труны і адзін рак-пустэльнік. Вылез з нары, дзе замураваў сябе жыўцом, каб ніхто не ііераіпкаджаў яго смерці. Але не мог жа ён адысці на той свет, не пабачыўшы на развітанне дзіва, не ўсцешыўшы сябе. Жыццё ж яго было аднастайнае і маркотнае, як ва ўсіх, хто ходзіць хвастом наперад. Збеглі са свайго ўласнага вяселля дзве жабкі, з такой цікаўнасцю, не верачы сваім вачам, назіралі за катком, што аж ногі іх пайшлі нарастапырку і ўвесь час торгаліся ад здзіўлення. Прыляцелі два матылькі-падзёнкі, селі яму на вушы. Прыплылі дзве плоткі-акулы і нічога не зразумелі з таго, піто тут адбываецца. Яны з’явіліся, праўда, таму, што ўбачылі гіадзёпак і ўжо меркавалі, як іх з’есці. А тут нейкі няўклюдны, ні па іх роце кот, ні плаўнікоў, ні хваста людскага, а на табе, плыве. Ёсць на свеце дзівосы і для плотак.
Белы матылёк, што адарваўся ад альховага лісціка, падляцеў да катка і пачаў кружыць над ім. Ці то ўзяць сябе ў жонкі прапаноўваў, ці то ў сябры набіваўся. Мерыўся дапамагчы, ухапіць за руды вусік і выцягнуць з вады.
Так ужо на белым свеце заведзена: дужаму ды моцнаму, багатаму ды заможнаму усе ў сяброўства набіваюцца, дапамагчы жадаюць, асабліва калі ты сам рупішся, склаўшы рукі не сядзіш. Так і тут было. Здзівіў каток раку і неба, ваду і сонца, і ўсе яму спрыяць пачалі. I перад усім ужо белым светам цяпер выхваляліся слізгунцы, канцэрт ставілі.