• Часопісы
  • Час збіраць косці  Віктар Казько

    Час збіраць косці

    Віктар Казько

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 340с.
    Мінск 2014
    94.81 МБ
    А тут ужо і горача, зноў прагаварыў ён. I яму сапраўды рабілася горача. Ён не чакаў таго, што адбылося, падняў ацалелую бульбіну, паднёс да вачэй: Было ў мяне поўнае вядро Раю. Дзе ж ты мой Рай? А дзе ж «Явар», «Лугаўская», «Украінская», «Адрэта», дзе ж ты мой «Скарб», нарэшце?
    Няўжо гэта і ўвесь мой скарб?..
    Так як адказу ніадкуль чакаць не даводзілася, ён унурыўся, прысеў на прыстуііку лесвіцы. Успомніў пра валідол,
    што ўсё яшчэ трымаў пад языком, выкаціў яго ў рот і ўзяўся смактаць, цундоліць, як немаўля соску. Пазіраў на слядкі ямачкі ад бульбы, на дзве пагрызепыя ў куце бульбіны, адну ацалелую ў руках, пакручваў яе ў пальцах і маўчаў. Але ж нешта муляла яму, седзячы ў пограбе сярод адпалавіненага і знесенага свайго скарбу. Ен бы нешта спрабаваў мовіць жалобна сцятымі вуснамі, ды нічога не выгаворвалася. I ён толькі смактаў і смактаў сваю дзедаву цукерку, валідоліну, як трус моркаўку.
    Праўду кажуць, старыя людзі дзяцінеюць. 3 нейкай пары пачаў дзяцінець і ён. Адчуваў гэта, але не хваляваўся. Уцёкі ў мінуўшчыпу, а тым больш неазмрочаную, дужую, поўную грыбоў, яблыкаў, сцежак і дзевак што можа быць лепей. Асабліва сёння, калі направа пойдзеш капя згубіш, палева галаву. I прама ісці заказана, бо ўжо той правільнай дарогай выхаджана і стаптана, выпалена да мрояў, надзеі і душы і, галоўнае, на старасці ў адведках свайго дзяцінства вярнуцца з яго, не размінуцца з самім сабой, ускочыць у сябе, свае гады, хаця часам не вельмі і хочацца. Зірніце ў вочы таму ці іншаму старому сёння гэта ж невяртанцы. Яны ў сваім узросце захварэлі, упадабалі часы свайго дзяцінства, маладосці і назаўсёды засталіся ў іх.
    На гэтым жа ён не раз падлоўліваў і сябе. Журыўся, пасміхаўся, але і пільна сачыў, каб хвароба не стала храпічнай і незваротнай. Адсюль жа бяруць пачатак яго прыгоды і з бульбай. Раней ён еў яе, не зважаючы на бульбяныя чыны, званні і гатункі, толькі была б яна з яго рук. I ўсе ў яго куце вызначалі бульбу зусім не па высакароднасці і чысціні паходжання, не па гатунку. А па тым, дзе, на якой зямлі, яна расла. Зямля падроўнівала ўсе высакародныя гатункі да сябе, да чалавека, які яе садзіў, да яго палеткаў, сотак, дзе яны месціліся. Так было заўсёды. Ад каго ён набраўся новай бульбяной навукі, не ведае і сам. Толькі на старасці гадоў зрабіўся надта ж пераборлівым. А мо тут пачало адбівацца і непіта болыл істотнае. На Беларусі імкліва пачаў павялічвацца лік гатункаў бульбы. А сама бульба, як гэта ні дзіўна, пачала знікаць. Варыш яе, варыш, а яна нібы камень ці глі-
    на. I ясі яе, як шкло. Праўда, давалася ў знакі і нішчымніца яшчэ. Бульба з бульбай добра адзін раз на дзень, а калі тры разы ды з дня ў дзень, дый запар яшчэ і год, і другі, і трэці. Хаця не, былога смаку ў ёй ужо не было. А тут да ўсяго прыкінулася да яе і нейкая хвароба, накшталт людской эпідэміі грыпу ці яшчэ якой заразы: адзін год дробненькая, што шрот, другі крыху большая, толькі нейкая надта ж карослівая і збалелая, як жалеза ад іржы, рудая з самой сярэдзіны. А трэці увогуле, невядома і навошта садзіў. I сам не гам, і людзям не дам, і жывёла есці адмаўляецца. Такі пруцень прыкінуўся, што пачынаеш яе лупіць жывога месца не застаецца, сточаная наскрозь такімі пакручастымі хадамі, як душа ката. I пахне брыдка. Вось тады і падумаўся ён развесці сваю бульбу, вывесці свой гатунак. Гады ці не тры, дзе прыглядваў і прасіў, дзе перакопваў ужо выкапанае полс, дзе прыкупляў. Хаця людскую насенную бульбу лягчэй было ўкрасці, чымсьці купіць: пасадзіць сотку ці дзве кабана на тыя грошы, што патрачаны на насенне, можна было прыдбаць.
    Але, як там ні было, свайго ён дамогся. Мяхі з два элітнага насення на восені з думкай, як распарадзіцца ёй сёлета, укінуў у пограб. I бачыў ужо, бачыў, нават сніў, як бела-сіне і ружова зацвіце япа, пераапыліцца ён сам возьмецца яе апыляць. Атрымаецца нешта надзвычайнае бульба Наская, Вясковая. Яго.
    I цяпер усё ляснула. Замест бульбы валідол у роцс. I горкі ж, і едкі, зараза, смакчы яго напрадвесні, седзячы ў пограбе, што партызан. Вось табе і чаго прыходзіў, чаго прыходзіў. Таму і прыходзіў. А ён яго яшчэ і шкадаваў, быў гатовы бегчы за ім следам, каб аддаць свой апошні валідол з карвалолам. А цяпер ён бы яму, ён бы яго...
    Але, чым болып у падполе ён надзімаўся горыччу і помстай, свечка гарэла, гарэла і згарэла. Смярдзюча шпокнула і патухла. I ў ім таксама нешта пачало атухаць, выспяваць ужо зусім іншае. Хаця таксама пратэстнае, але скіраванае і на самога сябе. Тут ужо нічога немагчыма было паправіць, украдзеную, а мо ўжо нават з’едзеную бульбу не вярнуць.
    I трэба было неяк супакойваць сябс, рыхтавацца жыць далей. Мо і ашукаць пры гэтым сябе, бо яго жытка спрэс адно толькі ашуканства. А калі так, то ці варта прызнавацца ў гэтым нават сабе. У такім выпадку, гіры такой праўдзе лепш пяцельку на шыю. Але яму хацелася, як бы там ні было, працягваць жыць. А калі што, дык і на тым свеце. I мо ўжо нават больш на тым, чым на гэтым. Гэты ён прайшоў, звсдаў. I спадзяецца. I менавіта на гэтым свеце ён каторы ўжо раз праг як мага ямчэй ашукаць сябе. Знайсці апраўданне нават таму, хто паквапіўся на яго апошні скарб.
    I ён знайшоў, спрабуючы намацаць у поцемках шыльдачку з надпісам «Скарб». Так, у яго кожны гатунак бульбы ляжаў паасобку, перагароджаны дошчачкай. I пры кожпым мелася шыльдачка, дзе яго рукой была напісана: «Украінская», «Лугаўская», «Скарб» і адпаведна намалявана, як жа гэтыя гатункі выглядаюць у яго ўяўленні ў фарбах. I яму пажадалася ўзяць і патрымаць у руцэ калі ўжо не саму бульбу, то хаця б шыльдачку ад яе. Псрагародкі былі на месцы. А вось шыльдачкі зніклі. Ён падумаў, што б гэта магло значыць, і яго азарыла. He, калі зніклі і шыльдачкі з пазначэннем гатунку насення, чалавек не проста браў бульбу. Зусім не таму, каб аблупіць яе, у чыгун і з’есці. Ён браў яе з выразна вызначанай мэтай: пасадзіць і вырасціць, дагледзець і сабраць ураджай. Такім чынам, гэта ўжо зусім не зладзейства. Гэта ён сам жабрак падаў міласціну жабраку. Ці як гаспадар гаспадару. Гэта ўжо ііе зладзсйства дабрачыннасць.
    Хаця і маніць сабе не трэба. He варта папускацца: у яго хаце пабываў злодзей. Злодзей яшчэ і зараз знаходзіцца ў яго хаце. Яго хата павінна, каб яе прызнавалі і гіаважалі ў свеце, выбраць некага аднаго ці то злодзея, ці то гаспадара. Але гаспадар ён. I, як сапраўдны гаспадар, ён добра ведае і разумее тое, да чаго ў злодзея няма, ніколі не было і не будзе мазгоў: нават вялікія злодзеі як прыходзяць, так і адыходзяць. А ягоны век, век гаспадара, у адрозненне ад веку прыхадня, доўгі, бясконцы. Таму што ён з мазаля і сэрца, поту, крыві, веры і вернасці сабе і сваёй зямлі. I нягожа скарачаць яго, канаць па тым, што можна набыць, стварыць,
    зарабіць што само па сабе толькі пяпэўны знак яго сённяшняга тут бытавання. Усё пройдзе, усё мінецца, усё адпадзе і забудзецца. А ён застанецца.
    I калі падумаць, у яго немагчыма што-небудзь украсці. Ці можна ўкрасці всчнага чалавека? Таму не трэба паганіць душу і рваць сэрца тым, што на гэта імгненне мы няздольныя перамяніць, у што пяздольныя ўмяшацца, мо нехта яшчэ і спыняе нас, не дазваляе гэтага зрабіць. Бо, да ўсяго ж, мы не ведаем вышэйшай задумы, вялікага гіромыслу. Нс дадзена чалавеку ведаць, чым, ужо мо нават праз нейкую хвіліну, абернецца яго яшчэ нязбытыя жалоба і сум. Мо з усяго гэтага ўжо спакваля выспявае вялікая радасць. Мо так менавіта прарастае не гора, а ўзыходзіць надзея, каб прабліснуць жыццё сонечным промнем шчасця. Аднекуль жа тое шчасце з’яўляецца, абвяшчае сябе свету. Чаму б і не з гора?
    А наконт злодзея ў яго хаце хай пацешыцца. Ці ж ён да гэтага не ведаў, што той даўно ўжо ўвабраўся, нахабам захапіў яго хату. I гэта зусім не той небарака, што адпалавініў яго лекі, украў апошпюю бульбу. Дый не апошнюю яшчэ адну ж пакіпуў. Яго сапраўдныя злодзеі вядомыя ўсім, і яны не тояцца. Вунь як разлегліся партрэтамі на ўвесь рост у апфас і профіль на старонках газетаў, што ён кінуў пасярод стала. Славутыя і слынныя злодзеі даўно ўжо балююць і раскашуюць у яго хаце.
    I нечага яму тут расседжвацца ў пограбе гіад адзінаю бульбінай пад назваю Скарб. Час ужо і вылазіць, апратваць жытло. Месці і месці, што напаскудзілі мышы. Прапальваць печ, уграваць куты. Ажыўляць, поўніць сабой, сваім духам, гукам і словам. Мыць, шараваць дзеркачамі дух мышыны, чужы. Вокны і дзверы насцеж, каб і знаку ад поскудзі не засталося, застоенага недзе па кутах дыхання. Бо ён грэблівы, бо яго прывучылі да чысціні душы. Хаця і трывае, калі часам нешта чапляецца на панадворку за боты ці чаравікі птушынае, жывёльнае, нават парасячае. Але не пераносіць духу свойскага, чалавсчага. Ва ўсім так. Калі хто чужы лапаў нешта яго, датыкаўся толькі, ён як убываў. Скурай адчуваў подых чужых думак і поту. I добра калі той чужынец быў
    яшчэ ніштаватым чалавекам. А не сам пачынаў хварэць на яго хваробы.
    Ён ужо вылез з падполу, памыў нават талай вадой рукі, да чырвані паіпараваў іх жорсткім і буйным, што колішняя соль, снегам. Пайшоў у хату па ручнік. Але таго на звычайным месцы не аказалася. Хаця ён добра помніў, што пакідаў, ад’язджаючы, ручпік на цвічку ля падполу. Падумаў, што памяць яму здрадзіла, кінуўся яшчэ ў адно месца і япічэ. Ручніка підзе не было.
    Ну вось, сказаў ён сам сабе, ссўшы на лаву перад разбітым тэлевізарам, кола замкнулася. Лекі ты ўзяў, каб быць здаровым, бульбу сытым, ручнік чыстым. Дык будзь жа такім. Ты не страціў яшчэ чалавека ў сабе, беражы яго.
    I падобна, не надта памыліўся ў сваім жаданні. Ён прыйпюў да такой высновы, калі агледзеў падворак, свой малады сад, адамкнуў і прайшоўся вокам па хляве. Зіма не ўчыніла яму вялікай шкоды. Ён, як і па восені, парадкуючы гаспадарку, зазіраючы наперад, гатовы быў сустракаць вясну. Усё ляжала на сваім месцы, падрыхтаванае да вясновых клопатаў. Хаця зпоў жа, як заведзена, знакі для сардэчнага зруху былі. Без гэтага ж не абходзіцца ні адна вясна. Вясна пе любіць паўтарацца, кожны год падкідвае што-небудзь новенькае. I сёлета падкінула яму. Старэнькае толькі.
    Сёння ён зноў знайшоў мёртвую птушку. Ужо ў хляве, замкнутым на ўсе замкі, забітым, нідзе ні шчылінкі, дошкамі. Як яна трапіла туды. Ну чаму, чаму так упадабалі совы ягонае селішча. Хто наводзіць іх, чаму яны прыходзяць сюды па сваю смерць? Што гэта за знак такі? Хто падае яму гэты знак? А тое, што гэта знак, няйнакш насланнё, папярэджанне, ці засцярога, абарона яго ён не сумняваўся. Чатыры ўжо савы загінулі каля яго хаты. I гэта толькі ён ведае чатыры, а колькі ж іх на самой справе. У садзе, на грушцы, па ўсім, жыла і пятая так угноена грушка, столькі пад ёй усё роўпа як курынага памёту. Мо яна спецыяльна прыляцела і пасялілася ў садзе, каб ратаваць, бараніць яго ад нашэсця мышэй? Падобпа на тое. Але ж адкуль узялася сава ў хляве,