Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
А Майстра яе ўжо і не чуў. Але і ў гэты амаль што развітальны момант ён адчуў яе шчырасць, цеплыню, адчуў жанчыну, яе маладосіц> і прыгажосць тое, чаму пакланяўся ўсё жыццё.
Пчолка, сказаў ёй Майстра. Ты таксама прелесть, прелесть, ну просто ужас, пчолка.
Сказаў, знаходзячыся яіпчэ ў свядомасці, толькі, можа, ужо не ў тутэйшай, крыху адсутнай, аднекуль звсрху, з вышыні. 3 той нсдасяжнай вышыні, дзе ўсё і ўсім даравальна. I з той вышыні жанчына гэта была яму вельмі любай і зразумелай. Гэта было мо ў яе жыцці першае і апошняе свята. I па тым, як адгукнулася па гэтыя словы ўсё яс цела, зрабілася цяжкім і даверлівым яна чула іх мо перпіы і апошні раз. Хаця і была замужам: аб гэтым можна было меркаваць па заручалыіым пярсцёнку на безыменным пальцы правай рукі. Але гэта нічога не значыла: ці жздатны сённяшні муж на ласкавас слова сваёй жонцы. Ён сам, Майстра, тройчы быў мужам і з пэўнасцю можа зазначыць, што нічога добрага для жанчыны ў гэтым няма.
А жанчыпа сядзела каля яго шыкоўная, вартая самых узнёслых слоў, хоць і рукі яе, далоііі былі крыху шурпатыя і ў добрых мазалях. Але іх упрыгожвалі чароўныя ямачкі бліжэй да згібу локцяў. Такія ж дзявочыя ямачкі не збыла япа за гады замужжа і працы і ііа шчоках. Варта ёй было толькі слова мовіць, і гэтыя ямачкі загараліся, піто дзве свечачкі, і ўся яна была асвечаная, хоць і чужым, але святам. Далучанасцю да гэтага свята. Звінела, піто блакітны званочак, гула, што самавітая пчолка ў жоўтай з чорнымі ўрэзкамі аксамітавай сукенцы, што, мо як ён смокінг, апранула нерпіы раз. I яго смокінг, і яе сукенка так пасавалі адно аднаму.
Майстра ёй пра гэта сказаў:
Пчолка ты мая на вясновай майскай сенажаці, ціцікаўка ты мая...
Даказаць не здолеў. Усё перакулілася, паплыло перад яго вачыма. I ён у тым перакуленым свеце апынуўся зноў на лыжні. На самай вялікай дыстанцыі, што ў яго гады было дазволена яму ісці, як юнаку яшчэ. Таварыства «Ураджай» праводзіла першынство вобласці па лыжах. А ён, малады першаразраднік, належаў да таварыства «Лакаматыў», ва «Ураджаі» ішоў падстаўкай, што было ў той час распаўсюджанай і звычайнай справай.
Начальству, маленькаму і вялікаму, патрэбна была масавасць. I кіраўіііцтва «Ураджая», «Лакаматыва», «Буравсспіка», «Спартака» ўвесь час тасавала калоду падначаленай ім малечы. Вучыла махлярству, але і карміла. На кожныя спаборніцтвы выдаваліся талоны на спецхарчаванне, што вечна галоднай і гаротнай чыгуначнай шпане край як трэба было ў пасляваенны жабрацкі час. Пад’есці на дзяржаўную халяву. А патрабаванні за гэта былі мізэрнымі: не сысці з дыстанцыі. Толькі ні ў якім разе не засвяціцца, не прыйсці першым. He стаць чэмпіёнам. Адкатацца так, дзенебудзь у непрыкметнай і шэрай сярэдзіне.
I Майстра, а тады шаснаццацігадовы юнак, адрабляў абеды, сняданкі і вячэры. Малады, дужы, нахабна галодны. I дзень стаяў такі ж, з выклікам, нахабна прыгожы, пушыста празрысты і звонкі. Малады задзірысты першаразраднік не вытрываў, на першых жа кіламетрах узначаліў гонку, вырашыў, што збавіць пазней, дыстанцыя дазваляе. Да таго ж у яго меліся ўсе падставы хоць у пачатку, ды быць першым, пакрасавацца, пафарсіць. Было перад кім. Аб гэтым сведчыў і малады гузак сярод ілба. Толькі ўчора ён першы раз пабіўся з лепшым сябрам з-за дзяўчыны, і тая дзяўчына з яго сябрам стаялі на трасе сярод гледачоў, у натоўпах чыгуначнай шпаны з магілёўскай ускраіны.
Ускраіна, як вядома, не любіць, не прызнае пасрэднасці і паражэння. Яна пакланяецца толькі аднаму перамозе, таленту. I ёй глыбока да лямпачкі, у чым заключаецца гэты талент у кулаках ці ў нагах, у галаве ці ў сэрцы, у жорсткасці,
у дабрыні ці ўменні красці, толькі б не быць першым ззаду. Першых, праўда, заўсёды б’юць, але іх і мілуюць першымі, калі, кансчне, яны вытрываюць, не адкінуць капыты. I гэта вялікі падарунак лёсу і такое ж бязмернае пакаранне нарадзіцца, належаць ускраіне, бо ў ёй усяго праз край і няма крайніх. Тут ужо ўсё калі таленавіта, дык таленавіта, тое ж самае і з убогасцю. Вярхі ўвесь час капіруюць ускраіну, алс вельмі бяздарна, бо на той ускраіне яны былі звычайнымі пасрэднасцямі і дзякуючы сваёй ускраіннай, местачковай пасрэднасці выбіліся ў людзі, але людзьмі так і не сталі, звычкі і памяць аб гэтай уласнай пасрэднасці не дазволілі.
«Первый парень на деревне, а в деревне однн дом» зухавата падруліў да сваіх сябрукоў, у атачэнні якіх стаяла і тая, дзеля каго ён так выжыльваўся і пнуўся, крыпіачку сцішыў хаду, каб злавіць яе пагляд, пацалаваць вачыма яе адметную ў натоўпе чырвоную шапачку, адчуць яе захапленне і замілаванасць, пачуць адабральныя воклічы, а мо і воплескі сябрукоў. Але ўскраіна ёсць ускраіна, яна была абурана ім.
Недаробак, смаркач, гэта былі самыя яшчэ прыстойныя з тых слоў, якімі сустрэлі яго. У салатопку, на мыла... Ганьба, ганьба, ганьба... I гожы роцік пляваўся такімі ж брыдкімі словамі. I гожая ножка ў фетравых па апошняй модзе боціках трушчыла і злымі, сінімі на сонцы пырскамі раскідвала зярпісты снег.
Ён збіўся з нагі, азірнуўся і ўсё зразумеў. На плячах яго вісеў нехлямяжы, у зашмальцаванай ватоўцы, у нязграбных вялізных ботах, з халяў якіх яшчэ не быў змыты свежы, відно, калгасны гной, нейкі дзяцюк, трактарыст ці даглядчык жывёлы. Майстра быў абураны не менш сваёй ашалелай зграі. Каб гэта нейкі калгасны корч ды падрэзаў яму, амаль што прафесіяналу, лыжніку-першаразрадніку лыжню. I рабіў гэта на яе вачах, на вачах яго лепшых сяброў. Ды ён жа і на лыжах стаіць, як корч сярод балота, як пень. Праўда, ладны пень, дубовы. Ен, амаль што Майстра, ды гэты дубовы пень адны наперадзе ўсіх.
Ды мне такіх на фунт, на адну руку сто сушаных! выгукнуў ён сваёй абуранай ускраіне, засмяяўся. Алс смех
той быў невясёлы. Дзяцюк, ён сустрэўся з ім вачыма, быў зацяты, таксама вяскова-ўскраіпны, такія не саступаюць, сцяўшы зубы, ідуць да страты прытомнасці. У бойцы іх можна перамагчы толькі забіўшы. I то, калі ён ужо ўчапіўся ў цябе, будзе трымацца і мёртвы. I хоча ці не хоча ён таго, каб не было ганьбы, кпін і здзекаў на ўсё жыццё, ён вымушаны перамагчы. Напляваць па святы запавет арганізатараў лыжні: не вытыркацца, вытыркнуцца, прыйсці першым.
Але адначасова з гэтым Майстра снадзяваўся, што калгасны дзяцюк можа яшчэ і здохнуць. Да фінішу яшчэ далёка. А колькі ён бачыў такіх сіірытных, што выкладаліся на старце і ледзь сунуліся ў хвасце, лычом паролі лыжню на апошніх кіламетрах. Дыханне, па ўсім відію, не настаўлена, крок не адпрацаваны. Працоўны вясковы крок. Ён пацягне для прыліку і для захавання твару яго за сабой. Ллс зматае, выкруціць, што анучу, калгасны корч яму, першаразрадніку, нераўня. Хай гюркаецца ў сваім гнаі, прэе ў сваёй ватоўцы. А на ім жа такая прыгожая шыкоўная спартыўная форма, адна шапачка з нампончыкам чаго варта. А лыжы, а палкі. Ён сам іх ладзіў, адпільваў і выразаў з дзюралю разбітых самалётаў. Лепшыя палкі, гонар усёй яго ўскраіны, каб патрымацца толькі за іх, давалі жменю гарбузікаў.
I патухлае, разбітае ў друз сонца над яго галавой зноў заззяла і пачало падштурхоўваць яго ў плечы, прыспешваць. I зноў загучала з неба і ў ім пераможная песня...
Якая доўгая гэта была песня, даўжэй за сабачую. Яна гучала і са сцэны, і каля яго, і ў ім:
«Не уезжай ты, мой голубчяк...»
Цягнуў, спяваў са сцэны нейкі камлюкаваты хлопец,накшталт таго трактарыста на лыжні, але такі вытанчана прыгожы, што бляваць вярнула.
«Не уезжай ты, мой голубчнк...»
Ці то падпявала, ці то трызніла каля яго сястра, і біла яго па шчоках, але зусім не жаночымі далонямі. I Майстра сам заспяваў ці не ўсе адразу песні, якія толькі ведаў:
«Еіце не снето столько песен... Еіце звеннт в гнтаре каждая струна...»
Япічэ звініць, сказаў ён сястры. I пасля такіх аплявух доўга яшчэ будзе звінець...
Ну вот, хоропю, хорошо, шчабятала, схіляючыся пад сваім чамаданчыкам сястра. Ты прелесть, прелесть, ну просто ужас.
Л ты пчолка, пчолка, руплівіца і пічабятуха. Лепшых на свеце не бывае. Якія ў цябе, пэўна, салодкія вусны, якія... Майстра пералічваў, што ў яе яшчэ салодкае і самае лепшао ў свеце. I гаварыў шчыра, як піколі мо ў жыцці, і всрыў кожпаму свайму слову. I яна адгукалася на кожнае слова. Мо таксама, як ніколі і нікому яшчэ не адгукалася. Майстра і сапраўды непадробпа пічыра і вельмі чыста кахаў яе на тую хвіліну. Сэрца прагла кахання, канала і абмірала па ім. Ніколі ў жыцці ён так прыгожа не паміраў па жанчыне.
Па ўсім здавалася, што яна таксама памірае па ім. Верыць кожгіаму яго гуку, цёку крыві, удару сэрца. I просіць, просіць прыгожых слоў:
Гавары, гавары, мой галубчык. Я ж чую, ты не выгаварыўся яшчэ. Л я таксама ў жыцці нікім не загавораная, a толькі падмапутая, падманутая...
Я аднаго з табой лёсу, працягваў гаварыць Майстра. Мы створаны адно для аднаго. Для сустрэчы і кахання.
Праўду кажаш, праўду кажаш. Ініпага ў свеце не бывае. Інпіага ў свсце не бывае. Патрывай, патрывай толькі крышачку. Я зараз табе ўкольчык зраблю...
Пчолка, пчолка ты мая... Ну, і шэршань жа ты...
Яна засмяялася і, як просячы прабачэння, прыціснулася да яго. Майстра, ахоплены яе цяплом, пяшчотай, трохі акрыяўшы ад уколу, нечакапа і вельмі сур’ёзна прапанаваў:
Л хочаіп, я табе праспяваю?
Хачу, вельмі хачу, толькі мо я лепей табе, ціхенька, на вуіпкі? I яна заспявала:
Стою на полустаночке в цветастом полушалочкс...
У цябе такі прыгожы голас, сказаў ён, выслухаўшы яе да канца. Табе б на сцэну з такім голасам.
Ну, ты скажаш... Сястра засаромелася, якраз як тая, што стаяла на паўстаначку.
He, я не хлушу. He час мне хлусіць. Таму і хачу спець табе сваю...
...Ціхім каханнем к табе разгарацца з гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае, Пэўна, ўжо доля такая у нас, Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час...
Майстра, здаецца, і не спяваў, а нешта нагаворваў, нашэптваў жанчыне, што прыпала да яго ў паўзмроку святочнай залы. Ён глядзеў на сцэну, дзе таксама спявалі і весяліліся, на сцэну і далей, углыб, за чорную заслопу, намацаўшы і трымаючы правай рукой каменьчык у кішэпі сарочкі.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца.
У сэрцы любоў затаіўшы сваю; Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю.
Глянь ініпы раз на яе, у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае...