Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе...
Прелесть, прелесть, ну просто ужас, сказала сястра, калі ён сціх. Сардэчпая, хоць і беларуская песня. А я беларускіх не ведаю, прабач. Гук толькі, мелодыю хапаю. Гук працяглы і бясконцы, як гаворка маці, калі яна доіць карову, і цёплае малако струменіць, б’ецца аб край даёнкі, і маці з каровай суладна ўздыхаюць, нібы несню вядуць.
Разумніца ты, пчолка мая, сказаў Майстра. Каб ты толькі ведала, якое гэта шчасце выпала мпе напрыканцы жыцця.
Мне таксама, адказала яму сястра. Якое гэта вялікае шчасце зведаць такое ў жыцці. За што толькі, за што... Ты... ты павінен всдаць, бо сёння ведаеш усё.
He ведаю, не ведаю я нічога. Толькі, здаецца мне: не ведаць гэта таксама шчасце.
Хацсў дадаць: «шчасце, якое мне не дадзена». Але своечасова ўтрымаўся. Л яна чакала, чакала ад яго нейкіх яшчэ слоў. Але ён маўчаў.
Мо так яно і ёсць, уздыхнула сястра. I на працягу ўсяго канцэрта яны сядзслі моўчкі, як нашкодзіўшыя дзеці, пабраўшыся за рукі. Але без смутку, шкадавання і журбы на тварах. I вочы ў абаіх былі ясныя і чыстыя, толькі вельмі далёкія ад усяго, што адбывалася перад імі.
VI
Канцэрт, як гэта планавалася, усё ж не здолелі правссці. Канцоўку скамячылі. Нехта, пэўна, шапнуў арганізатарам, што Майстра можа не вытрываць, што было відно са сцэны добра і без шэпту. Мо толькі ў зале не ўсе гэта бачылі і ведалі. Да Майстра выстраілася добрая чарга неафіцыйных вішпавалыіікаў. Як у Маўзалей, падумаў ён, не маючы нават сілы ахапіць усіх гэтых людзей позіркам. I гэта былі самыя дарагія Майстру людзі, у болыпасці сябры і паплечнікі. Але было багата і незнаёмых твараў, пераважна жаіючых. I адзін толькі Бог ведае, чаго каштавала яму павітацца з кожным, з кожным пацалавацца і мовіць хоць слоўца на развітанне. I дзякуй Богу, што праз некалькі ўжо хвілін ён быў схаваны, як пахаваны ў сумётах кветак. Майстра ледзь выдраўся, выблытаўся з іх, у дупіы крыху шкадуючы, піто трэба іх пакідаць, ісці і пачынаць рэй, застолле. I на тым застоллі па першайтрэцяй чарцы не схаваешся ў паўзмроку. Трэба адбаляваць і адгасцяваць свой тэрмін. Трэба мучыцца, жыць мучыцца, паміраць мучыцца. Але ён сам абраў такую долю. Вырак сябе па пакуту і адзіноту пават за сяброўскім сталом. Без прымусу збоку.
Хаця прымус і быў. Прымус нарачонага, наканаванага яму, салодкі і горкі. I чаго болып у ім слодычы ці горычы, ён не можа сказаць сабе сам. Відавочна толькі адно гэтай сваёй долі ён бы не пажадаў нікому і ні з кім бы не памяпяўся. Свой воз кожпы павінен везці сам, нягледзячы на дарогу. I думаць аб адпым, каб толькі пе зарасла
тая дарога. А з усім астатнім разбяруцца на тым свеце. У пекла смалу варыць. Ен згодны і на гэта, таму што на зямлі толькі займаўся тым, што запасіў дровы і гарэў сам на тым пякельным агні. Выгарала, папялілася душа кожнае начы, кожпы дзень, пакуль не згарэла цалкам і не згасла. I ўдыхнуць тую душу нанава ў яго цела ўжо немагчыма. Агнём і попелам яго душа разнесена, панесена па свеце, па наваколлі, па прасторы і часе. Цяпер трэба чакаць усходаў і на развітанне што-небудзь пасеяць яшчэ. Пасеяць і за хаўтурным сталом. I хто ведае, мо якраз гэта, пасеянае за хаўтурным сталом, ужо нядужай, але і не хагіатлівай рукой, мо гэта якраз і застанецца.
Юбілейны стол, як яму гаварылі, быў разлічаны «на сто пяцьдзясят пасадачных месц». Але народу набралася пад добрых чалавек дзвесце. I Майстра быў рады гэтаму, бо ў штурханіне, мітусні можна было нспрыкметна сесці на сваё пасадачнае месца. Што Майстра, здавалася яму, вельмі спрытна і жвава здзейсніў. На самай жа справе гэта атрымалася не так удала. Цела Майстра, рукі, ногі ўжо не вельмі падпарадкоўваліся яму, умольна прасілі аб спакоі і адпачынку, а душа не пагаджалася, загадвала ім рухацца, рабіць, хоць чарку ды падымаць і моцна трымаць у халадзеючых пальцах.
Што неадказна служыла яму гэта адны толькі вочы. Хаця шмат каму з тых, хто добра ведаў яго, гэтыя вочы ўдавалі ўжо за чужыя. Там, дзе павінны былі знаходзіцца зрэнкі, амаль што нерухома застыглі дзве льдзінкі. I былі яны вельмі пранізлівыя і халодныя, бліскучыя, але без іскры ўжо. Тагасветна ўтрапёныя, адляцеўшыя ў непазбежны і выратавальны вырай. Вочы драпежнай нтушкі, хугчэй за ўсё каршука. I гэта было дзіўна, бо ў самім Майстру панавала цеплыня і міласэрнасць да ўсіх і ўсяго.
Вачыма Майстра знайшоў сярод застольнікаў свайго апошняга і лепшага, як яму здавалася, вучня. Гэта быў апошні студэнт-дыпломнік на Беларусі, які вучыўся за мяжой, у Маскве, у тым жа інстытуце, што скончыў некалі сам Майстра. Майстра і прыладкаваў яго ў той інстытут і цягнуў усе гэтыя гады. Хлопец быў варты яго дапамогі. 3
глыбі Палесся, бязбацькавіч, дзетдомавец і таму, канечне, інтэрнацыяналіст. Сёння двойчы, хоць мо і нехаця, бязбацькавіч і інтэрнацыяналіст. За навуку, за інстытут у Маскве трэба было плаціць, айчына адмовілася пасабляць. Масква ж сіроцкім слязам ніколі не верыла і не спачувала, сваіх жабракоў хапае. I было вялікае пытанне, ці атрымае дыплом гэты агюшні студэнт з Беларусі ў маскоўскім інстытуце.
Майстра хацеў яго бачыць каля сябе цяпер. Толькі ўсе месцы паблізу былі занятыя. Нечага прэзідэнты, псчага міністры, іх шматлікія „амеснікі і памочнікі. Світа, яго атачэнне і крыж, крыж кожнага жывога, а тым болыв нябожчыка. I Майстра, хаця яшчэ і жывы, быў пад знакам ужо гэтага крыжа, пад вартай, у зняволенні і ў самую сваю апошнюю хвіліну. Устаць і дапяцца самому да вучня не хапала моцы. Ён адчуваў, што можа пляснуцца па дарозе і больш не падняцца. I вельмі не хацеў, каб гэта адбылося да тае пары, пакуль не скончыцца рэй, на вачах усіх. He хацеў сапсаваць сваё ж свята, юбілей і развітанне, прагнуў сказаць развіталыіае слова.
А вучань ці то не здагадваўся, ці то саромеўся падысці да яго, хоць і пільна, не зводзячы вачэй, увесь час глядзеў на свайго настаўніка. I ў сваёй стоенасці, зацятасці некага вельмі нагадваў яму. Толькі Майстра не мог засяродзіцца і ўспомніць, каго. I яшчэ, ён адчуваў, успамін той будзе не з самых прыемных. Але і жаданне ўбачыць яго перад сабой было неадольным і неадчэпным, як смага ў спякотпы летні дзень, патрэба ў сцюдзёным глытку калодзежнай вады.
Майстра ўталопіўся позіркам у кут, дзе на краёчку стала прытуліўся яго вучань, і нарэшце сустрэўся з ім вачыма, падняў угару кілііпак з малдаўскім каньяком і знерухомеў у чаканні. Вучань, здаецца, не пачуў і не зразумеў яго. Ён не адвёў позірку, але і не намагаўся ўставаць і рушыць да яго. Майстра апёк яго холадам і лёдам, і такі ж холад і лёд убачыў і ў вачах вучня. He спачуванне, нс жалобу, а вялікае, нсймавернае напружаіше і адцуранне ад усяго, піто тут адбывалася, у тым ліку і ад яго, Майстра. I Майстра зразумеў яго і адагнаў крыўду. Ён ведаў, не раз спазнаў і сам гэтую
засяроджанасць, адрачэнне ад усяго існага. Вучань не выракаўся яго і не развітваўся з ім, ён проста працаваў, рабіў, ствараў. I не яго гэта быў вучань, не блізкі і родны яму чалавек. Праца, творчасць не прызнаюць ніякага сваяцтва, не спачуваюць ні сваёй, ні чужой смерці, бо на тую хвіліну перад імі адчыняецца і ўладарыць імі вечнасць.
I Майстра перастаў стукацца ў яго душу, яшчэ вышэй узняў кілішак з каньяком над галавой, зрабіў стрэчны рух у напрамку вучня і панёс каньяк да рота. Too ж самае, хоць і запознена, зрабіў і вучань. Толькі вочы яго, як і раней, засталіся такімі ж адчужанымі і халоднымі. I Майстра зноў не адчуў у сабе ні кроплі крыўды. Ён быў рады, ён быў шчаслівы і ўдзячны лёсу і свайму вучню. I яшчэ, япічэ ён успомніў, успомніў, каго так нагадваў яму гэты камлюкаваты, ваўкаваты паляшук. Зноў узгадаў той дзень сваёй самай вялікай ганьбы і гонару і адчуў неадольнае жаданне саслізнуць ужо канчаткова, каб ніколі, куды б там ні было, не вярнуцца. Л ён жа яшчэ нешта меўся сказаць сябрам і таму вучню, а болып ганаровай варце, якая атачыла яго з усіх бакоў і ціхенька, лісліва, угодліва і паблажліва грызла, даядала. Лічыла яго ўжо капчаткова сваім.
Хістаючыся на самлелых нагах, ён навіс над юбілейным, застаўленым гарэлкаю і прысмакамі сталом. Разляпіў вусны, не ведаючы і не думаючы, што зараз скажа. Ллс, надзіва, згублспыя, страчаныя ў мітрэнзе святкавання словы адразу знайшліся, ён адчуў іх аднекуль зверху, яны выбухнулі з раптоўна рассунутай столі, замест якой цяпер ззялі зоркамі нябёсы. Выбухнулі як гром. Ён іх толькі паўтарыў і яшчэ раз агучыў.
Где стол был яств, там гроб стонт...
Здаецца, выбухнуўтак, што сам аглух. Л на самай справе бязгучна толькі паляпаў губамі. Здзівіўся, што ніхто сярод застолля, сяброў і ворагаў, не адгукнуўся на гэтыя яго словы. Ніхто не падае ніц. Усе як пілі, так і працягваюць піць, як елі, так і ядуць. Толькі больш хапатліва, імкнуцца дапіць і праглынуць, пакуль ён варушыць губамі, намагаецца ім нешта давссці.
1 Майстра пакінуў гэтыя свае намаганні. Адчуў, што ў яго не вельмі і ёсць ілто сказаць усім гэтым людзям. А тым болыіі у печым папракнуць іх. Ён такі ж, як усе. А мо яіпчэ і горшы. Ён такі ж падмануты, абражаны, апушчаны і перакулены часам з ног на галаву, як усс тут, як перакулены і сам час. Як падмануты і абражапы ўвесь той люд, з якім ён сутыкнуўся hoc у нос насля наездкі ў Крым, той люд, што і сёння ў цемры, сярод ночы ўсё яшчэ стаіць і сноўдае на скверах і плошчах вялікіх і малых гарадоў айчыны, мокне і мерзне пад сцягамі і без.
Той жа самы люд, толькі ўшанаваны, адметны, нрыйпюў і сюды. Так, каб павіншаваць і развітацца з адным з іх, з Майстрам, бо ўсе яны ўжо стаялі ў адной чарзе з ім, як стаяў і крыху апярэдзіў яго братка-літовс'ц, як сняшаўся ў тую чаргу малдаваніп. Яны прыйшлі, каб развітаццаз ім, часам, вскам і эпохай, апошнія зубры запаведнай Белавсжскай пушчы сабраліся, каб пагаманіць, мо аношні раз убачыцца.
Такі час надыіпоў. Час юбілеяў і хаўтур. Час развітання і сустрэчы. Развітання з мінулым. Сустрэчы з новым векам і чалавекам. Карабель новага Ноя з тым новым чалавскам трэцяга тысячагоддзя ўжо рыхтуецца прыстаць да берагоў матухны Зямлі. I ён прыстанс, як толькі чалавск сам па сабс справіць саракавіны. Як толькі намрэ анопніі з тых, хто быў народжапы да сённяшняга крушэння, да апошняга сусветнага натону, у кім засталіся памяць і сум аб Атлантыдзе, што адышла ўжо ў вечнасць. А гэтыя памяць і сум найболын прысутныя ў лешпых майстроў і творцаў. I лепшыя навінны адысці першымі. Вось чаму і зведзены яны разам за яго, Майстра, юбілейным і жалобным сталом. Бо так толькі цяпер яны і бачацца і сустракаюцца на юбілеях ды хаўтурах. Юбілсі выпадаюць зрэдчас, хаўтуры часцей. Але калі гэта нс дзяржаўныя юбілеі і хаўтуры, то яны вельмі сціплыя і бедныя. А тут можпа сёння і распсразацца, пад’есці дзяржаўная халява. I на гэтую халяву дзяржава грошай не шкадуе. Трызна, як заведзена, правіцца на-дзедаўску, на-славянску.