Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Што гэта азначае, дзядзечка? Мы былі ўпэўнены, што вы вярнуліся дадому назаўсёды і збіраецеся весці спакойны і дастойны спосаб жыцця, а вас, аказваецца, цягне ў новыя нетры. He ўжо, гады вашы не тыя!
Тут умяшалася ключніца:
— Ды хіба паўдзённая спёка — летам, начная сырасць і ваўчынае выццё — зімою, хіба гэта для вас, ваша міласць? Зразумела.не: гэта — поле дзейнасці і занятак для людзей моцных, загартаваных, прывучаных да гэтай справы, можна сказаць, з пялёнак. Калі ўжо з дзвюх бед выбіраць, дык лепш быць вандроўным рыцарам, чым пастухом. Сапраўды, сеньёр, прыслухайцеся вы да маёй парады,— я ж вам яе даю не з п’яных вачэй, а ў цвярозым розуме, і я нездарма пражыла на свеце паўстагоддзя,заставайцеся дома, займайцеся гаспадаркай, часцей спавядайцеся, дапамагайце бедным, і калі гэта не пойдзе вам на карысць, то грэх будзе на маёй душы.
Годзе, дочкі,сказаў Дон Кіхот,я сам ведаю, як мне належыць жыць. Улажыце мяне ў ложак, бо я адчуваю пэўнае недамаганне, і памятайце, што кім бы я ні быў — ці вандроўным рыцарам, ці пастухом,—
я вечна буду пра вас клапаціцца, у чым вы пераканаецеся на справе.
I тут абедзве мілыя дачкі (а ключніца ж і пляменніца і сапраўды былі яму як дочкі) улажылі яго ў ложак і пастараліся як мага лепш накарміць яго і пачаставаць.
Р а з д з е л XLIX.
Аб тым, як Дон Кіхот занядужаў, аб пакінутым ім завяшчанні і аб яго смерці
Нішто на зямлі не вечнае, усё з самага пачатку і да апошняга імгнення набліжаецца да канца, асабліва жыццё чалавечае, а паколькі неба не надзяліла жыццё Дон Кіхота адметным дарам замядляць свой ход, то смерць яго наступіла зусім для яго нечакана. Магчыма, ён моцна засумаваў пасля свайго паражэння або так распарадзілася неба, ды толькі ён захварэў на гарачку, якая пратрымала яго шэсць дзён у ложку, і ўвесь гэты час хворага наведвалі сябры: свяшчэннік, бакалаўр і цырульнік, добры ж збраяносец Санча Панса не адыходзіў ад яго. Сябры, мяркуючы, што так на яго падзейнічала горкае ўсведамленне свайго паражэння і свайго бяссілля вызваліць Дульцынею і пазбавіць яе чараў, усяляк стараліся развесяліць Дон Кіхота, a бакалаўр усё гаварыў, каб ён пераламаў сябе, устаў з ложка і пачаў весці пастухоўскае жыццё, таму што ён, бакалаўр, ужо купіў у кінтанарскага жывёлавода на ўласныя грошы двух выдатных сабак, каб сцерагчы чараду, аднаго з якіх клічуць Муругім, а другога — Птушкаловам. Аднак жа ўсё гэта не магло развеяць сум Дон Кіхота.
Сябры паслалі па лекара; той памацаў пульс, застаўся ім незадаволены і параіў Дон Кіхоту на ўсякі выпадак падумаць аб духоўным здароўі, бо фізічнаму яго здароўю пагражае, маўляў, небяспека. Дон Кіхот выслухаў яго спакойна, але не так аднесліся да гэтага ключніца, пляменніца і збраяносец,— яны горкімі сля-
замі заплакалі, быццам Дон Кіхот быў ужо мёртвы. Лекар выказаўся ў тым сэнсе, што Дон Кіхота губяць туга і маркота. Дон Кіхот папрасіў пакінуць яго аднаго, бо ён, маўляў, хоча спаць. Жаданне гэта было выканана, і ён праспаў болып за шэсць гадзін запар, як кажуць, без прачынання, так што ключніца і пляменніца ўжо занепакоіліся, ці не памёр ён у сне. Аднак жа пасля таго як мінуў указаны час, ён прачнуўся і гучна ўсклікнуў:
— Благаславёны ўсемагутны бог, які зрабіў мне такую вялікую ласку! Міласэрнасць яго сапраўды бясконцая, і грахі чалавечыя не маюць улады ні абмежаваць яе, ні вычарпаць.
Пляменніца слухала дзядзьку свайго ўважліва, і словы яго падаліся ёй разумнейшымі, чым звычайна, ва ўсякім выпадку тых, што ён гаварыў у час хваробы, а таму яна звярнулася да яго з наступнымі словамі:
— Аб чым гэта вы гаворыце, дзядзечка? Здаецца, гэта штосьці новае? Аб якой такой міласэрнасці і аб якіх чалавечых грахах вы кажаце?
— Аб той самай міласэрнасці, пляменніца, якую ў гэты міг, нягледзячы на мае грахі праявіў да мяне бог,— адказаў Дон Кіхот.— Розум мой пасвятлеў, panep ён ужо свабодны ад густога змроку невуцтва, у які яго апусціла злашчаснае і пастаяннае чытанне агідных рыцарскіх раманаў. Цяпер я бачу ўсю іх недарэчнасць і фалыпывасць, і адзінае, што мяне засмучае,— гэта што працверажэнне настала надта позна і ў мяне ўжо няма часу выправіць памылку і пачаць чытаць іншыя кнігі, якія з’яўляюцца светачамі для душы. Паслухай, пляменніца: я адчуваю, што паміраю, і мне б хацелася памерці так, каб людзі пераканаліся, што жыў я не дарэмна, і каб за мной не засталася мянушка вар’ята,— няхай я і быў такім, аднак жа смерцю сваёй я хачу даказаць адваротнае. Пакліч, галубка, добрых маіх сяброў: свяшчэнніка, бакалаўра Самсона Караску і цырульніка маэсе Нікаласа,— я хачу паспавядацца і скласці завяшчанне.
Пляменніцы, аднак жа, не давялося па іх бегчы, бо якраз у гэты час усе тры ўвайшлі да Дон Кіхота ў пакой. Калі Дон Кіхот іх убачыў, то павёў з імі такую размову:
Павіншуйце мяне, дарагія мае: я ўжо не Дон Кіхот Ламанчскі, а Алонса Кіхана, за свой нораў і звычай названы Добрым. Сягоння я вораг Амадыса Гальскага і процьмы яго нашчадкаў, сягоння мне агідныя бязбожныя кнігі аб вандроўным рыцарстве, сягоння я, з ласкі божай, навучаны горкім вопытам і праклінаю гэтыя кнігі.
Тры наведвальнікі, выслухаўшы такія словы, вырашылі, што Дон Кіхот, відаць, страшэнна захапіўся ўжо чымсьці іншым. І тут Самсон сказаў яму:
Як, сеньёр Дон Кіхот, іменна цяпер, калі ў нас ёсць звесткі, што сеньёра Дульцынея вызвалена ад чараў, ваша міласць адракаецца? Цяпер, калі мы ўжо зусім сабраліся стаць пастухамі і пачаць жыць па-княжацку, з песняй на вуснах, ваша міласць запісалася ў пустэльнікі? Перастаньце, богам прашу, апамятайцеся і кіньце гэта глупства.
— Я называю глупствам тое, што было да гэтага часу,— запярэчыў Дон Кіхот,— глупствам, сапраўды для мяне згубным, аднак з божай дапамогай я перад смерцю перавярну іх сабе на карысць. Я адчуваю, сеньёры, што велычі хутка памру, а таму жарты ўбок, зараз мне патрэбен духоўнік, бо я хачу паспавядацца, а затым пісец, каб скласці завяшчанне. У такую хвіліну чалавек не можа жартаваць сваёю душою, вось я і прашу вас: пакуль сеньёр свяшчэннік будзе мяне спавядаць, пашліце па пісца.
Прысутныя пераглянуліся — гэтак здзівіў іх Дон Кіхот, і хоць і не без ваганняў, аднак жа ўсе былі схільныя паверыць у яго словы; і гэта раптоўнае ператварэнне вар’ята ў разумнага падалося ім яўнай прыметай таго, што смерць яго блізка, бо да вышэйпрыведзеных слоў ён дадаў яшчэ і іншыя, такія звязныя, такія прасякнутыя хрысціянскім духам і такія разумныя, што ўсе іх сумненні ўрэшце развеяліся і
яны цалкам упэўніліся, што розум да Дон Кіхота вярнуўся.
Свяшчэннік папрасіў усіх выйсці і, застаўшыся з Дон Кіхотам адзін на адзін, паспавядаў яго. Бакалаўр пайшоў па пісца і праз некаторы час вярнуўся разам з ім і з Санча Пансам; Санча ж яшчэ раней даведаўся ад бакалаўра, у якім стане знаходзіцца яго пан, і цяпер ён, бачачы, што ключніца і пляменніца плачуць, скрывіў твар і заліўся слязамі. Пасля споведзі свяшчэннік выйшаў і сказаў:
—	Алонса Кіхана Добры, сапраўды, памірае і, сапраўды, знаходзіцца ў здаровым розуме. Пойдзем усе да яго, зараз ён будзе складаць завяшчанне.
Словы гэтыя выклікалі новы парыў адчаю ў ключніцы, пляменніцы і добрага збраяносца Санча Пансы: з вачэй у іх, і без таго ўжо вільготных, так і хлынулі слёзы, а з грудзей бесперапынна вырываліся глыбокія ўздыхі, бо і на самай справе, як ужо было заўважана, Дон Кіхот заўсёды, будучы проста Алонса Кіхана Добрым, таксама як і Дон Кіхотам Ламанчскім, вызначаўся лагодным норавам і прыязнасцю ў абыходжанні, за што яго любілі не толькі дамашнія, але і ўсе, хто яго ведаў. Разам з іншымі да яго зайшоў і пісец, і пасля таго, як ён напісаў загаловак завяшчання, Дон Кіхот, памаліўшыся богу і прытрымліваючыся ўсяго, што неабходна было ў гэтым выпадку па хрысціянскім абрадзе, прыступіў да складання завяшчання і пачаў так:
—	Item*, я жадаю, каб грошай маіх, што знаходзяцца ў Санча Пансы, якога я ў час майго вар’яцтва ўзяў збраяносцам, у яго не забіралі і справаздачы на іх не патрабавалі, таму што ў нас з ім свае падлікі; калі ж за вылікам сумы, якая належыць яму, штосьці з іх застанецца, то няхай ён гэту рэшту возьме сабе: грошы невялікія, а яму яны спатрэбяцца, і ўжо калі я ў стане вар’яцтва садзейнічаў таму, што яго зрабілі губернатарам вострава, то цяпер, знаходзячыся ў здаровым розуме, я падараваў бы яму, калі б мог, цэлае каралеўства, бо прастадушнасць яго і адданасць цалкам гэтага заслугоўваюць.
Тут ён звярнуўся да Санча і сказаў:
— Даруй, дружа мой, што з-за мяне ты таксама праславіўся як вар’ят і, як і я, памыліўся і паверыў, што былі на свеце вандроўныя рыцары і існуюць як быццам і дагэтуль.
Ах! са слязамі ўсклікнуў Санча.He памірайце, васпан мой, прыслухайцеся да маёй парады: жывіце шмат гадоў, бо самае вялікае чалавечае вар’яцтва узяць ды ні з таго ні з сяго і памерці, калі цябе ніхто не забіваў і ніхто не зжываў са свету, апрача хіба адной маркоты! Хопіць вам на ложку качацца, уставайце ж, апранайцеся пастухом — і пайшлі ў поле, як у вас было вырашана: глядзіш, дзе-небудзь за кустом адіпукаем вызваленую ад чараў сеньёру Дульцынею, а ўжо гэта куды б лепш! Калі ж вы паміраеце ад засмучэння, што вас адолелі, то спіхніце ўсё на мяне, маўляў, вы зваліліся з Расінанта таму, што я дрэнна падцягнуў папругу, ды і потым, ваша міласць ведае з рыцарскіх кніг, што гэта самая звычайная рэч, калі адзін рыцар скідае іншага на зямлю: сягоння яго адолелі, а заўтра — ён.
— Вядома,— сказаў бакалаўр,— добры Санча Панса цалкам мае рацыю.
— Годзе, сеньёры,— прамовіў Дон Кіхот,— новым птушкам на старыя гнёзды не садзіцца. Я быў вар’ятам, а цяпер я здаровы, я быў Дон Кіхотам Ламанчскім, а сягоння, паўтараю, я — Алонса Кіхана Добры. Шчырым сваім раскайваннем я спадзяюся зноў заслужыць тую павагу, якой я некалі ў вас карыстаўся, вы ж, пан пісар, пішыце далей. Item, завяшчаю ўвесь мой набытак прысутнай тут пляменніцы маёй Антоніі Кіхана, з той, аднак жа, умовай, каб папярэдне з яго была забрана частка, прызначаная мною для іншых мэт; і, перш за ўсё, я хачу, каб ключніцы маёй было выплачана належнае ёй жалаванне за ўвесь той час, што яна ў мяне праслужыла, а звыш таго праіпу выдаць ёй дваццаць дукатаў на адзенне. Душапрыказчыкамі маімі прызначаю пана свяшчэнніка і пана бакалаўра Самсона Караску, тут прысутных.