Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
лушыў Дон Кіхота і Санча, так што яны не маглі зразумець, што б гэта азначала. Вялізны статак наляцеў з рохканнем на Дон Кіхота і Санча і, не звяртаючы ўвагі ні на таго, ні на другога, разбурыў Санчавы загароды, збіў з ног не толькі Дон Кіхота, але і, у дадатак да ўсяго, Расінанта і прайшоў па рыцару і па збраяносцу. Раптоўнасць і імклівасць нападу гэтых гнюсных стварэнняў, а таксама і рохканне іх збянтэжылі і звалілі на зямлю шэрага, Расінанта, Санча і Дон Кіхота, непадалёк ад іх валяліся сядло і даспехі. Санча сяк-так падняўся і папрасіў у свайго пана меч, аб’явіўшы, што мае намер закалоць штук шэсць гэтых непачцівых паноў свіней, а што па ім прайшлі менавіта свінні, гэта было для яго цяпер відавочна. Дон Кіхот, аднак жа, яму сказаў:
— Пакінь іх, мой дружа: гэта знявага паслана мне як пакаранне за мой грэх, бо ў тым якраз і заключаецца справядлівае пакаранне нябёс, якое спасцігае пераможанага вандроўнага рыцара, што на яго нападаюць шакалы, джаляць восы і топчуць свінні.
— Што тычыцца нябеснага пакарання, якое спасцігае збраяносцаў, што служаць пераможаным рыцарам,— падхапіў Санча,— то яно, як відаць, заключаецца ў тым, што іх кусаюць мухі, ядуць вошы і мучыць голад. Добра б, калі мы, збраяносцы, даводзіліся рыцарам роднымі сынамі або блізкімі сваякамі,— тады не крыўдна было б, што нас караюць за іх грахі нават да чацвёртага калена, але ў якім такім сваяцтве знаходзяцца Кіхоты і Пансы? Ну добра, давайце ўладкуемся зручней і паспім да раніцы, а там справа відаць будзе.
— Спі, Санча,— прамовіў Дон Кіхот,— ты народжаны для таго, каб спаць, я ж, народжаны не драмаць, у гэтыя гадзіны, што засталіся да надыходу дня, дам волю маім думкам і выкажу іх у невялікім мадрыгале, які я без твайго ведама мінулай ноччу склаў у галаве.
— Мне здаецца, што для песенькі асабліва шмат думак не патрабуецца,— зазначыў Санча.— Спявайце
сабе, ваша міласць, колькі жадаеце, а я пасплю, колькі мне ўдасца.
Услед за тым, заняўшы столькі месца, колькі яму захацелася, Санча скруціўся клубочкам і заснуў сном праведніка, які не парушаўся ні клопатамі аб даўгах і паручыцельствах, ні душэўнымі нягодамі.
А тым часам Дон Кіхот, прыхінуўшыся да дрэва, пад акампанемент уласных уздыхаў заспяваў:
Каханне, з думкай млявай Аб тым, як я пакутую балюча, Я крочу да кашчавай, Каб развітацца з мукаю пякучай. Ды ўсё ж каля магілы, Нібыта ў непагадзь ва ўтульнай хаце, Я гэтак поўны шчасцем, Што акрыяў, сканаць не маю сілы. Жыццём спрэс умярцвёны, Я ў смерці набываю ажыванне. 0 дзіўнае змаганне, Дзе смерць з жыццём — У бітве несканчонай.
Кожны радок ён суправаджаў мноствам уздыхаў і даволі вялікімі слязамі, якія сведчылі аб тым, што сэрца ў яго напоўнена гаркотай і разрываецца на часткі ад думкі пра паражэнне і пра расстанне з Дульцынеяй.
Тым часам настаў дзень. Сонца біла Санча прама ў вочы і ўрэшце разбудзіла яго,— ён пацягнуўся, страпянуўся і выпрастаў свае распешчаныя ногі і рукі; затым, вызначыўшы шкоду, нанесеную свіннямі яго прыпасам, ён спярша аблаяў статак, а потым і сяготаго вышэйшага. Нарэшце Дон Кіхот і Санча паехалі далей, і дарогаю пераможаны і прыгнечаны лёсам Дон Кіхот звярнуўся да Санча з такімі словамі:
— Калі, дружа Санча, ты захочаш платы за лупцаванне для вызвалення Дульцынеі ад чараў, то я табе добра заплачу, хоць і не ўпэўнены, ці патрэбна такое лячэнне аплачваць; я нават баюся, як бы ўзнагарода
не паўплывала дрэнна на ўздзеянне лекаў. 3 усім тым, як я разумею, купіў не купіў, а патаргаваць можна: і, ніколькі не марудзячы, пачынай лупцаванне, а пасля сам жа сабе заплаці наяўнымі, таму што грошы мае ў цябе.
Гэта прапанова прымусіла Санча вытрашчыць вочы і развесіць вушы, і, у думках вырашыўшы адхвастаць сябе сумленна, ён сказаў свайму пану:
— Так і быць, сеньёр, я гатоў дагадзіць вашай міласці і прынесці вам задавальненне, з карысцю, аднак жа, і для сябе: з любові да дзяцей і да жонкі міжволі станеш срэбралюбівым. А скажыце, ваша міласць, колькі ж вы мне заплаціце за кожны ўдар?
Калі б я меў намер узнагародзіць цябе, Санча,— адказаў Дон Кіхот,— у адпаведнасці з сілай і дзейнасцю гэтага сродку, то мне не хапіла б усіх скарбаў Венецыі* і россыпаў Патосі*. Прыкінь, колькі ў цябе маіх грошай, і сам вызначы цану.
— Усяго павінна быць тры тысячы трыста з лішкам удараў,— сказаў Санча,— з іх я ўжо нанёс сабе пяць, астатнія за мною; гэтыя пяць няхай пакрыюць лішак, значыць давайце лічыць усяго тры тысячы трыста. Дык вось, калі заплаціць па адным куарцільё* за кожны ўдар (а ўжо меней я не вазьму ні за што на свеце), то ўсяго выйдзе тры тысячы трыста куарцільё, тры тысячы куарцільё — гэта паўтары тысячы паўрэалаў, ці семсот пяцьдзесят рэалаў, трыста ж куарцільё складаюць паўтары сотні паўрэалаў, гэта значыць семдзесят пяць рэалаў, і вось калі да сямісот пяцідзесяці рэалаў дадаць гэтыя семдзесят пяць, то атрымліваецца ўсяго восемсот дваццаць пяць рэалаў. Гэту суму я вылічу з грошай вашай міласці і вярнуся дамоў багатым і задаволеным, хоць і як мае быць адлупцаваным. Ну, ды рыбкі захочаш штаны памочыш.
— 0 благаславёны Санча! 0 найдарагі Санча! — усклікнуў Дон Кіхот.Пасля гэтага мы з Дульцынеяй будзем лічыць, што мы ў цябе ў даўгу да канца нашых дзён! Калі толькі Дульцынея набудзе страчаны выгляд (а я і не ўяўляю сабе, каб магло быць інакш),
яе няшчасце ператворыцца ў шчасце, а маё паражэнне стане самай славутай урачыстасцю. Такім чынам, Санча, я чакаю ад цябе адказу, калі ты пачнеш самалупцаванне,— для паскарэння справы я гатоў прыбавіць яшчэ сто рэалаў.
— Калі? — перапытаў Санча.— Сягоння ноччу, можаце быць упэўнены. Пастарайцеся, ваша міласць, каб мы правялі гэту ноч у полі, пад адкрытым небам, a ўжо я сябе спаласую — толькі трымайся!
Вось нарэшце і настала ноч, якую Дон Кіхот чакаў з незвычайнай нецярплівасцю, бо яму здавалася, быццам колы Апалонавай калясніцы* паламаліся і што дзень цягнецца больш, чым звычайна: у гэтым выпадку ён нічым не адрозніваўся ад усіх закаханых, якія не ўмеюць трымаць сябе ў руках. Нарэшце яны ўехалі ва ўтульны гай, непадалёк ад дарогі, і, рассядлаўшы Расінанта і шэрага, расцягнуліся на зялёнай траўцы і павячэралі тым, што было прызапашана ў Санча; затым упамянуты Санча зрабіў з аброцей Расінанта і шэрага хвосткі і гнуткі бізун і адышоў крокаў на дваццаць ад свайго пана, пад засень букаў. Заўважыўшы, з якім рашучым і бясстрашным выглядам ён крочыць, Дон Кіхот сказаў яму:
— Глядзі, дружа мой, не лупцуй сябе да непрытомнасці, рабі перапынкі, не выяўляй празмернай гарачлівасці, інакш ты выдыхнешся на паўдарозе. Я хачу сказаць, каб ты сябе пашкадаваў, інакш адправішся на той свет раней, чым дасягнеш жаданай мэты. A каб ты ні перасаліў, ні недасаліў, я стану тут жа, no634, і пачну адлічваць на пацерках удары, якія ты будзеш наносіць. Няхай дапаможа табе гасподзь бог ажыццявіць добры твой намер.
— Сапраўднаму плацельшчыку залог не страшны,— аб’явіў Санча.— Я буду біць сябе балюча, але не да смерці: у гэтым жа якраз увесь сэнс цуда і заключаецца.
Тут ён распрануўся да пояса і, схапіўшы раменны бізун, пачаў сябе хвастаць, а Дон Кіхот заняўся падлікам удараў. Санча ўжо дайшоў прыкладна да васьмі
ўдараў, а затым, сцяміўшы, што гэта справа нежартоўная і што цану ён узяў пусцяковую, прыпыніў самалупцаванне і сказаў свайму пану, што ён прадзешавіў і што кожны такі ўдар павінен каштаваць не куарцільё, а паўрэала.
— Працягвай, дружа Санча, і не хвалюйся,— прамовіў Дон Кіхот,— я заплачу табе ўдвая.
— Калі так,падхапіў Санча,— божа благаславі. Ох, я ж табе зараз і ўсыплю!
Аднак хітрун перастаў хвастаць сябе па спіне і пачаў хвастаць па дрэвах, што, зрэшты, не перашкаджала яму часам так гучна стагнаць, што здавалася, быццам разам з кожным такім стогнам з яго цела вылятае душа. Між тым у Дон Кіхота душа была добрая, і ён баяўся, як бы Санча не прыбіў сябе насмерць, з-за ўласнай безразважлівасці так і не дасягнуўшы сваёй мэты,— вось чаму ён сказаў Санча:
— Зрабі ласку, дружа мой, перапыні на гэтым месцы свой занятак: сродак гэты мне ўяўляецца празмерна моцным, для яго патрабуецца перадышка. Нездарма кажуць: Самору доўга асаджалі, а з налёту ніколі б не ўзялі*. Калі толькі я не аблічыўся, ты ўжо нанёс сабе болып за тысячу ўдараў, пакуль што дастаткова. Груба кажучы, асла нагружай, нагружай — ён і не войкне, а перагрузіў — падохне.
— He, не, сеньёр,— запярэчыў Санча,— не жадаю я, каб пра мяне казалі: ‘Трошыкі атрымаў — і ручкі склаў”. Адыдзіце, ваша міласць, крыху далей, дайце я нанясу сабе хаця б яшчэ адну тысячу: мы менш чым за два заходы з гэтай справай не скончым, а скончыў справу — гуляй на славу.
— Ну, калі ўжо ў цябе такі прыліў бадзёрасці, сцябай сябе, а я адыду ўбок.
Санча з такім стараннем зноў пачаў выконваць урок, што хутка на многіх дрэвах кара была паздзірана — да таго жорстка ён сябе лупцаваў. Нарэшце, з усіх сіл хвастануўшы бізуном па ствале бука, ён гучна ўсклікнуў:
— Тут загінуў Самсон і ўсе філістымляне!
Пачуўшы жахлівы гук удару і гэты жаласны голас, Дон Кіхот падбег да Санча і, выхапіўшы ў яго перавіты рэмень аброці, які служыў збраяносцу бізуном, сказаў:
— Лёс не дапусціць, дружа Санча, каб, стараючыся мне дагадзіць, ты засек сябе да смерці: ты патрэбен жонцы і дзецям, а Дульцынея пацерпіць да іншага разу. Я ж, спадзяючыся на блізкі канец гэтай справы, пачакаю, пакуль ты набярэшся сіл і на агульнае шчасце яе завершыш.
— Калі ўжо вам, васпан мой, так хочацца, то няхай будзе па-вашаму,— пагадзіўся Санча,— толькі накіньце мне на плечы вашу накідку, а то я спацеў і баюся прастудзіцца: хто ўпершыню сябе лупцуе, таму гэта вельмі нават проста.
Дон Кіхот так і зрабіў і, застаўшыся ў адным камзоле, аддаў накідку Санча, Санча ж праспаў да таго часу, пакуль яго не разбудзіла сонца, і тады яны зноў рушылі ў дарогу.
— Скажы мне, Санча,— спытаў Дон Кіхот,— ці маеш ты намер у бліжэйшую ноч адлічыць сабе яшчэ адну порцыю бізуноў і ці жадаеш ты, каб гэта было пад дахам або пад адкрытым небам?
— Далібог, сеньёр,— прамовіў Санча,— гэтым займацца можна ўсюды: хочаш — дома, хочаш у полі. Зрэшты, я б усё-такі аддаў перавагу хвастацца пад дрэвамі: у мяне такое адчуванне, быццам яны са мной заадно і здорава мне дапамагаюць.