• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

    Дон Кіхот

    Мігель дэ Сервантэс

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 622с.
    Мінск 1999
    213.04 МБ
    Раздзел IX
    Стар. 311
    “У самую глухую поўнач...” — радок з народнага раманса.
    Раздзел X
    Стар. 321
    “Зноў прагне няшчасцяў маіх лёс...” — радок з верша Гарсіласа дэ ла Вегі.
    Стар. 322
    “Самага спрытнага кардаванца ці мексіканца...” — Прыхільнасць жыхароў Кордавы да верхавой язды і перавага мексіканскіх коннікаў уваходзілі тады ў прымаўку.
    Раздзел XI
    Стар. 327
    К у п і д о н (міф.) — бог кахання, які звьгчайна меў выяву ў выглядзе крылатага хлопчыка з лукам і стрэламі і павязкай на вачах.
    X а р о н (міф.) перавозчык мерцвякоў цераз падземную раку Сцікс у пекла.
    “Дзейства аб с^дзілішчы С м е р ц і” — аднаактовая п’еса, у аснову якой быў пакладзены папулярны ў сярэднія стагоддзі сюжэт “танца смерці” з удзелам прадстаўнікоў усіх саслоўяў, дастаткаў і становішчаў. Перад суддзёй — смерцю — у п’есе выкрываліся заганы імператара, вяльможы, багача і г. д.
    Раздзел XII
    Стар. 332
    К а м е д ы я.Пад словам “камедыя” тут маецца на ўвазе драматычны твор увогуле.
    Стар. 335
    Касільдэя Вандальская — гэта значыць Андалуская, па імені племя вандалаў, якія некалі валодалі паўднёвай часткай Іспаніі.
    Раздзел XIII
    Стар. 339
    Ф а н е г a — мера ёмістасці (5,5 літра).
    Д у б л о н — старадаўняя іспанская залатая манета, вартасцю два ці чатыры эскуда.
    Раздзел XIV
    Стар. 342
    Мачаха Геркулеса (міф.).Геркулес, сын Юпітэра і Алкмены, якога даймала яго мачаха Юнона, вымушаны быў
    паступіць на службу да цара Эўрысфея і здзейсніць, па загадзе апошняга, дванаццаць подзвігаў.
    Стар. 343
    Веліканша Хіральда (хіральда — “якая верціцца”) — статуя вялізнай вышыні, якая ўстаноўлена на адной з вежаў сабора ў Севільі ў 1568 годзе і якая ўяўляла сабой каласальны флюгер.
    “Прыйшоў, убачыў, перамог” — словы Юлія Цэзара з яго данясення аб перамозе над Фарнакам, царом Баспорскага царства (63-47 гады да н. э.), якая дасталася яму лёгка.
    Быкі Гісанда — чатыры вялізныя статуі, якія знаходзяцца ў наваколлі Гісанда (каля горада Авілы).
    Прорва Кабра бездань у наваколлі вёскі Кабра (у правінцыі Кордава), якую прымхлівыя людзі прымалі за адзін з уваходаў у пекла.
    Раздзел XVII
    Стар. 366
    “Духоўныя асобы... ці то два студэнты...” — Адзенне свяшчэннікаў і студэнтаў было ў той час аднолькавым: доўгая сутана, шырокі капялюш і плашч.
    Раздзел XIX
    Стар. 378
    П а т э н ы — чатырохвугольныя ці круглыя металічныя пласцінкі з выявай “святога”, якія служылі ўпрыгажэннем у сялянак.
    Раздзел XX
    Стар. 385
    Ц ы ц э р о н (106—43 гады да н. э.) — рымскі палітычны дзеяч і аратар.
    Стар. 386
    Б р а с — мера даўжыні (1,67 метра).
    Раздзел XXI
    Стар. 393
    Ф у г е р ы — буйнейшыя нямецкія банкіры, якія фінансавалі іспанскіх каралёў пад залог сярэбраных руднікоў і ртутных капальняў.
    Раздзел XXII
    Стар. 396
    Рэхідор — член сельскай ці гарадской управы.
    Стар. 399
    Герцаг Альба (1508—1582) — крывавы ўціхамірнік Нідэрландаў.
    Стар. 400
    Гайферас, Мелісэндра — героі старадаўніх іспанскіх рамансаў. Гайферас пляменнік Карла Вялікага, Мелісэндра — дачка апошняга, суджаная Гайфераса. Незадоўга да вяселля яе ўкралі маўры, і на працягу многіх гадоў яе месцазнаходжанне было невядома.
    Стар. 401
    Геркулесавы с л у п ы горы на абодвух берагах Гібралтара: гара Кальпе — на еўрапейскім беразе, гара Абіла — на афрыканскім.
    Раздзел XXIII
    Стар. 405
    Меч Дзюрандаль — назва дзівоснага мяча Раланда.
    Стар. 409
    Радрыга — апошні гоцкі кароль (170—711) на Пірэнейскім паўвостраве, пры якім арабы ўварваліся на паўвостраў.
    “Я ўчора валодаў дзяржавай...” — вершы з папулярнага народнага раманса, які перадае скаргі караля Радрыга, сведкі разбурэння дзяржавы.
    Раздзел XXIV
    Стар. 414
    Берберыйскі п а л о н гэта значыць палон у маўраў.
    Берберыяй у той час называлася Паўночная Афрыка.
    Раздзел XXVI
    Стар. 426
    Шалёнка род сялёдкі.
    Стар. 427
    Рыфейскія г о р ы — казачныя горы на паўночным краі зямлі.
    Стар. 430
    “Было б для іх Трояй” гэта значыць месцам канчатковага разбурэння і гібелі, як гэта здарылася калісьці з Трояй, ад якой засталіся адны руіны.
    Раздзел XXXI
    Стар. 471
    Ліргандэй — чараўнік, дзеючая асоба рыцарскага рамана “Люстэрка князёў і рыцараў”.
    Стар. 471
    Аркалай — дзеючая асоба рамана “Амадыс Гальскі”; ён зачараваў галоўнага героя.
    Раздзел XXXII
    Стар. 473
    М я р л і н герой старажытных брытанскіх паданняў, маг і чараўнік.
    Д з і т (міф.) — тое ж, піто Плутон, бог падземнага царства. Пячоры Дзіта — пячоры падземнага царства.
    Стар. 477
    К а с і к — правадыр індзейскіх плямёнаў у Амерыцы.
    Раздзел XXXIII
    Стар. 481
    “Ездзіць у карэце...” — Захапленне карэтамі было ў той час вельмі распаўсюджана. Карэтамі абзаводзіліся ўсе — і дваране і плебеі, якія разбагацелі. У літаратуры гэта мода жорстка высмейвалася.
    Раздзел XXXIV
    Стар. 493
    “За добрае маўчанне ўсе цябе будуць зваць Санча” — намёк на іспанскую прыказку: “Хто ўмее маўчаць, таго завуць Санча” (па сугуччы слоў: “санта” — “святы” і “Санча”).
    Раздзел XXXV
    Стар. 496
    Баратарыя-ад іспанскага слова barato танны.
    Стар. 499
    “Крыж губернатарскага жазла...” — Верхняя частка гэтага жазла мела форму крыжа, які на судзе служыў для прысягі.
    Раздзел XXXVI
    Стар. 502
    Г і п а к р а т (памёр каля 370 года да н. э.) — славуты ўрач старажытнасці. У афарызме Гіпакрата на самай справе размова ідзе не аб курапатках, а аб хлебе.
    Стар. 503
    Ціртэафуэра (літаральна: “пайшоў вон”) — назва вёскі ў правінцыі Таледа.
    Універсітэт Асунскі— універсітэт другаснага значэння.
    Раздзел XXXVII
    Стар. 508
    Альгуасіл паліцэйскі чыноўнік, наглядчык.
    Раздзел XXXIX
    Стар. 524
    Лакедэманяне— жыхары Лакедэмона (старажытнай Спарты).
    Стар. 526
    “Доўбню, цара жаб...” — намёк на байку “Жабы, якія просяць цара”.
    Стар. 528
    “Заплаціце... за дастаўку...” У той час за дастаўку плаціў той, хто атрымліваў карэспандэнцыю.
    Раздзел XL
    Стар. 533
    Аюнтам'ентагарадскі ці сельскі савет.
    Раздзел XLII
    Стар. 550
    Гордзіеў вузе л.— Паводле падання, Гордзій, бедны селянін, стаўшы царом Фрыгіі, прысвяціў у аддзяку за гэта Юпітэру сваю павозку, на ярме якой быў скручаны складаны вузел. Калі Аляксандр Македонскі, ажыццяўляючы паход супраць Дарыя, зайшоў у храм, у якім захоўваўся вузел Гордзія, яму перадалі прадказанне аракула, што ўладаром Азіі стане той, хто разблытае гэты вузел. Пасля марных спроб развязаць вузел Аляксандр проста рассек яго мячом.
    Стар. 553
    Роке Гінарт, ці Педра Рокагінард а,— у 1607—1611 гадах узначальваў узброеныя сялянскія атрады, якія выступілі супраць феадальных памешчыкаў і дзейнічалі ў ваколіцах Барселоны. Імя Роке Гінарта карысталася вялікай папулярнасцю ў народзе.
    Раздзел XLIII
    Стар. 558
    Барселонскі віцэ-кароль — намеснік іспанскага караля ў Каталоніі.
    Раздзел XLVII
    Стар. 575
    Д з і я н а (міф.) багіня месяца; тут у значэнні месяца.
    Антыподы (міф.) — жыхары супрацьлеглых паўшар’яў.
    Стар. 580
    “Скарбаў Венецыі...” — Як буйнейшы гандлёвы цэнтр на Сярэдняземным моры, Венецыя ў XVI стагоддзі была адным з самых багатых гарадоў.
    П а т о с і — багатае месцанараджэнне каляровых і каштоўных металаў у Паўднёвай Амерыцы (Балівія), таму Патосі стала сінонімам багацця і шчасця.
    Куарцільё — дробная манета.
    Стар. 581
    Апалонава калясніца (міф.) — калясніца, на якой Апалон, бог сонца, аб’язджаў небасхіл, асвятляючы і саграваючы зямлю.
    Стар. 582
    “Самору доўга асаджалі...” — іспанская прымаўка, заснаваная на гістарычным эпізодзе доўгагадовай асады Саморы (у XII стагоддзі) каралём Санча II Кастыльскім. Асада гэта працягва-
    лася і пасля смерці караля, які загінуў ад рукі здрадніка Вель-
    іда Дальфонса.
    Раздзел XLVIII
    Стар. 586
    К у а р т a — медная манета, вартасцю чатыры мараведзі.
    Раздзел XLIX
    Стар. 593
    item (лац.) — таксама, апрача таго.
    ЗМЕСТ
    Частка першая
    Раздзел I 	6
    Раздзел II	11
    Раздзел III	18
    Раздзел IV 	25
    Раздзел V		33
    Раздзел VI	40
    Раздзел VII	46
    Раздзел VIII 	55
    Раздзел IX	61
    Раздзел X	66
    Раздзел XI	74
    Раздзел XII	83
    Раздзел XIII	95
    Раздзел XIV	103
    Раздзел XV	112
    Раздзел XVI 	125
    Раздзел XVII	135
    Раздзел XVIII	154
    Раздзел XIX	177
    Раздзел XX	186
    Раздзел XXI	197
    Раздзел XXII	206
    Раздзел XXIII	214
    Раздзел XXIV	218
    Раздзел XXV	229
    Раздзел XXVI	247
    Раздзел XXVII	251
    Частка другая
    Раздзел I	266
    Раздзел II	276
    Раздзел III	281
    Раздзел IV	286
    Раздзел V 	288
    Раздзел VI 	295
    Раздзел VII 	300
    Раздзел VIII	308
    Раздзел IX 	311
    Раздзел X 	315
    Раздзел XI 	324
    Раздзел XII	331
    Раздзел XIII	337
    Раздзел XIV	342
    Раздзел XV	354
    Раздзел XVI 	357
    Раздзел XVII	366
    Раздзел XVIII	371
    Раздзел XIX	378
    Раздзел XX	385
    Раздзел XXI	389
    Раздзел XXII	395
    Раздзел XXIII 	404
    Раздзел XXIV	413
    Раздзел XXV	420
    Раздзел XXVI	425
    Раздзел XXVII	431
    Раздзел XXVIII 	437
    Раздзел XXIX	443
    Раздзел XXX	457
    Раздзел XXXI 	464
    Раздзел XXXII	472
    Раздзел XXXIII	479
    Раздзел XXXIV	488
    Раздзел XXXV	495
    Раздзел XXXVI	501
    Раздзел XXXVII	506
    Раздзел XXXVIII	512
    Раздзел XXXIX	521
    Раздзел XL	530
    Раздзел XLI	540
    Раздзел XLII	547
    Раздзел XLIII	558
    Раздзел XLIV	560
    Раздзел XLV	568
    Раздзел XLVI	571
    Раздзел XLVII	575
    Раздзел XLVIII	585
    Раздзел XLIX	590
    Заўвагі	596
    Школьная бібліятэка
    Літаратурна-мастацкае выданне
    СЕРВАНТЭС Сааведра Мігель дэ
    ХІТРЫ ГІДАЛЬГА ДОН КІХОТ ЛАМАНЧСКІ
    Р а м а н
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Рэдактар М. А. Зелянкова
    Мастацкі рэдактар К. С. Ракіцкі Камп’ютэрны набор і вёрстка A. В. Русецкая Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская Карэктары Д. Р. Лосік, М. Ч. Пермякова
    Падпісана да друку з арыгінал-макета 18.05.99. Фармат 84x108 / .
    Папера Газетная. Гарнітура Школьная. Афсетны друк. 32 Ум. друк. арк. 32,76. Ул.-выд. арк. 29,26.
    Тыраж 14760 экз. Зак. 1415.
    Дзяржаўнае прадпрыемства “Выдавецтва “Юнацтва” Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку.
    Ліцэнзія ЛВ № 7, 20.12. 1997 г.
    220600, Мінск, пр. Машэрава, 11.
    Друкарня выдавецтва “Беларускі Дом друку”.
    220013, Мінск, пр. Ф. Скарыны, 79.
    Сервантэс Саведра М. дэ.
    С 32 Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі: Раман: Для сярэд. шк. узросту/ Пер. на бел. мову М.П.Пазнякоў; Маст. К. С. Ракіцкі,— Мн.: Юнацтва, 1999.622 с., іл.(Школьная бібліятэка).
    ISBN 985-05-0372-6.
    Раман Сервантэса “Дон Кіхот” адзін з самых выдатньіх твораў сусветнай літаратуры. Задуманы як пародыя на рыцарскія раманы, ён поўна і ярка адлюстроўвае жыццё Іспаніі на мяжы феадальнай і капіталістычнай эпох. У вобразе Дон Кіхота ўвасоблены рысы высакародства і самаахвярнасці, а ў вобразе Санча Пансы пісьменнік аддае належнае народнаму здароваму гумару, пачуццю справядлівасці і велікадушнасці.