Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
— Сеньёр,— прамовіў Санча,— плесціся пешшу зусім не так прыемна, і я ніколькі не гару жаданнем рабіць вялікія пераходы. Давайце ж павесім даспехі на дрэва замест разбойніка; калі ж я ўладкуюся на спіне шэрага і ногі мае перастануць дакранацца да зямлі, мы зможам ажыццяўляць любыя пераходы, якія толькі ваша міласць запатрабуе і прызначыць. А каб я пешшу адмерваў вялікія адлегласці — гэта рэч немагчымая.
— Ты маеш рацыю, Санча,— зазначыў Дон Кіхот.— Няхай мае даспехі вісяць у выглядзе трафея, а пад імі ці дзесьці побач мы выражам на драўлянай кары такі ж якраз надпіс, які быў пазначаны на трафеі Раландавым, што складаўся з яго даспехаў:
Дакранецца да іх толькі той,
Хто з Раландам адважыцца кінуцца ў бой.
— Цудоўна! зазначыў Санча.— І калі б Расінант не патрэбен быў нам у дарозе, то і яго нядрэнна было б падвесіць!
— Не,— сказаў Дон Кіхот,— нельга падвешваць ні Расінанта, ні мае даспехі, a то стануць пра мяне казаць: “Вось гэтак плаціць ён за верную службу!”
— Абсалютная праўда, ваша міласць,— пагадзіўся Санча.— Разумныя людзі лічаць, што не трэба віну
асла перакладваць на сядло; у тым жа, што адбылося, вінавата ваша міласць, а таму і карайце самога сябе, але не спаганяйце сваю злосць ні на паламаных і акрываўленых даспехах, ні на спакойным Расінанце, ні на маіх пяшчотных нагах і не патрабуйце, каб яны тупалі больш, чым павінны.
Размаўляючы такім чынам, ехалі яны сваёй дарогай і нарэшце ўбачылі луг. Дон Кіхот акінуў яго позіркам і сказаў Санча:
-	Калі ты нічога не маеш супраць, Санча, то давай станем пастухамі хоць бы на той час, які мне неабходна правесці дома. Я куплю авечак і ўсё, што патрэбна пастухам, назавуся пастухом Кіхоцісам, ты назавешся пастухом Пансіна, і мы, то распяваючы песні, то наракаючы, будзем блукаць па гарах, гаях і лугах, праганяючы смагу бруістым хрусталём ключоў, светлых ручайкоў або паўнаводных рэк. Дубы шчодра надзеляць нас найсалодкімі сваімі пладамі, наймоцныя ствалы дубоў пробкавых прапануюць нам сядзенні, вербы — свой цень, ружы падораць нам свой духмяністы водар, неабсяжныя лугі — шматкаляровыя дываны, празрыстае і чыстае паветра напоіць нас сваім дыханнем, месяц і зоркі падораць нам сваё святло, якое перамагае начную цемру, песні прынясуць нам задавальненне, слёзы — радасць, Апалон натхніць нас на вершы, a каханне падкажа нам такія задумы, якія абяссмерцяць нас і праславяць не толькі ў гэтым стагоддзі, але ў стагоддзях наступных.
— Далібог, мне такое жыццё якраз даспадобы! — прызнаўся Санча.Ды не толькі мне: дайце на нас паглядзець бакалаўру Самсону Караску і цырульніку маэсе Нікаласу, і яны адразу ж да нас далучацца і зробяцца пастухамі, а там, глядзіш, і сам свяшчэннік завітае да нашага шалаша: ён жа ў нас весялун і любіць розныя забавы.
-	Думка правільная,зазначыў Дон Кіхот.Бакалаўр Самсон Караска, калі толькі ён уступіць у нашу пастухову суполку,— а ён, вядома, уступіць,— можа называцца пастухом Самсаніна ці пастухом Караско-
нам, а цырульнік Нікалас можа называцца Нікулоса. Вось толькі не ведаю, якое б нам імя прыдумаць свяшчэнніку. Зрэшты, як вытворнае ад яго сану, яму можна даць імя пастуха Прэсвітэрыямбра. Між тым падабраць імёны для пастушак, у якіх мы закахаемся,— гэта вельмі проста, а паколькі імя маёй пані аднолькава падыходзіць і для пастушкі і для прынцэсы, то і няма чаго абцяжарваць сябе пошукамі больш удалага імя, ты ж, Санча, падбяры для сваёй пастушкі якое пажадаеш.
— Я буду зваць яе толькі Тэрэсонай,аб’явіў Санча,— гэта якраз падыдзе да яе сапраўднага імя: яе ж завуць Тэрэсай. Мала таго: я яшчэ буду апяваць яе ў вершах і тым дакажу, што я — чалавек дабрадзейны.
— Госпадзі ты божа мой, якое жыццё мы будзем з табой весці, дружа Санча! — усклікнуў Дон Кіхот.— Якіх толькі кларнетаў, валынак, тамбурынаў, бубнаў і равеляў мы з табой не наслухаемся! А што калі да гэтых разнастайных інструментаў прымяшаюцца яшчэ гукі альбогаў? Словам, у нас будзе амаль поўны набор пастухоўскіх музычных інструментаў.
— А што такое альбогі? — пацікавіўся Санча.— Я зроду пра іх не чуў і ніколі ў жыцці не бачыў.
— Альбогі,— патлумачыў Дон Кіхот,— гэта металічныя прадметы, падобныя на медныя падсвечнікі: калі іх стукаюць адзін аб другі, то дзякуючы таму, што пустыя, яны выдаюць пэўны гук, праўда не надта пяшчотны і меладычны, але, увогуле, хутчэй прыемны для слыху і які падыходзіць да няхітрых вясковых інструментаў, такіх, як валынка і тамбурын. A каб мы маглі паказаць сябе на новай ніве з найлепшага боку, то нам тут істотна дапаможа вось такая акалічнасць: я ж, як ты ведаеш, часткова паэт, бакалаўр жа Самсон Караска — паэт вельмі добры. Пра свяшчэнніка я нічога не магу сказаць, аднак жа гатоў біцца аб заклад, што ён папісвае вершы. He сумняваюся, што грашыць гэтым і маэсе Нікалас, таму што ўсе ці амаль усе цырульнікі гітарысты і вершаплёты. Я пачну наракаць на расстанне, ты пачнеш апяваць сваё
пастаянства ў каханні, пастух Караскон будзе скардзіцца на тое, што ён не прызнаны, свяшчэннік Прэсвітэрыямбра выбера сабе тое, што яму больш за ўсё спадабаецца,словам, усё выйдзе як нельга лепш.
Санча ж яму на гэта сказаў:
Я, сеньёр, чалавек няўдачлівы і, баюся, не дажыву да такога жыцця. А якіх бы драўляных лыжак я нарабіў, калі б стаў пастухом! Якія б у нас былі грэнкі, якія вяршкі, якія вянкі, словам, усякая была б у нас усячына, якая толькі ёсць у пастухоў, так што, разумнікам я, бадай што, і не стаў бы, а штукаром гэта ўжо напэўна.
— Аднак досыць аб гэтым,— заўважыў Дон Кіхот.— Ужо сцямнела, давай жа звернем з бальшака і заначуем дзе-небудзь паблізу,пераначуем болей пачуем.
Яны звярнулі ўбок, і вячэра выйшла ў іх позняя і бедная, што надта засмуціла Санча, у думках якога зноў паўсталі ўсе нягоды, звязаныя з полем дзейнасці вандроўнага рыцарства і з блуканнямі ў лясах і гарах і толькі часам якія змяняюцца дастаткам у замках і дамах, як, напрыклад, на вяселлі ў багача Камачы і ў гасцях у дона Антоньё Марэны. Аднак жа, прыняўшы да ведама, што як дню, так і ночы бывае канец, Санча палічыў за лепшае выспацца, пан жа яго вырашыў не спаць.
Р а з д з е л XLVII.
Аб тым, што здарылася з Дон Кіхотам і яго збраяносцам Санча, калі яны ехалі ў сваю вёску
Ноч была даволі цёмная. Месяц, праўда, узышоў, аднак жа знаходзіўся не на такім месцы, адкуль яго можна было бачыць: трэба ведаць, што іншы раз пані Дзіяна* адпраўляецца на прагулку да антыподаў*, горы ж пакідае ў змроку і даліны ў цемры. Дон Кіхот аддаў даніну прыродзе, і першы сон адолеў яго, затое ўжо другі нічога не мог з ім зрабіць. У Санча ж усё было інакш: у яго ніякага другога сну і не магло быць,
таму што сон яго цягнуўся бесперапынна, ад ночы да раніцы, што сведчыла аб добрым яго здароўі і бесклапотнасці.
Між тым турботы адагналі ад Дон Кіхота сон, і, разбудзіўшы Санча, ён сказаў:
— Мяне здзіўляе, Санча, бесклапотны твой нораў; можна падумаць, што ты зроблены з мармуру або з трывалай медзі, бо і той і другая нерухомыя і раўнадушныя. Я не сплю, у той час як ты спіш, я плачу, у той час як.ты спяваеш, я знясільваю сябе постам, a ты наядаешся да таго, што табе цяжка бывае рухацца і дыхаць. Добры слуга павінен дзяліць з панам яго няшчасці і хоць бы дзеля прыліку гараваць разам з ім. Звярні ўвагу, якая ціхая стаіць ноч, як вакол нас пустэльна,усё гэта заклікае нас чаргаваць сон з няспаннем. Дык будзь жа добры: устань, адыдзі ўбок і, напоўніўшыся чалавекалюбствам, удзячнасцю і адвагай, адлічы сабе ўдараў трыста-чатырыста з той агульнай колькасці, ад якой залежыць вазваленне Дульцынеі ад чараў. На гэты раз я абмяжоўваюся просьбай і маленнем, другі раз схоплівацца з табой урукапашную я не намераны, бо выпрабаваў на сабе цяжар тваёй рукі. А калі ты скончыш сябе лупцаваць, мы правядзём астатак ночы ў спяванні: я буду спяваць аб расстанні, ты — аб сваёй вернасці, і так мы распачнём той пастухоўскі спосаб жыцця, які будзем весці ў сваёй вёсцы.
— Сеньёр,— запярэчыў Санча,— я — не манах, каб уставаць сярод ночы і пачынаць умярцвяць сваё цела, тым больш нельга, думаецца мне, пасля розгаў, калі табе яшчэ страшэнна балюча, адразу пераходзіць да спеваў. Дайце мне паспаць, ваша міласць, і не прыставайце да мяне з лупцаваннем, інакш я дам вам клятву, што ніколі не дакрануся да ворсу на сваім адзенні, а не толькі што да свайго цела.
0 чэрствая душа! 0 бессардэчны збраяносец! Ці я цябе не карміў, ці я не асыпаў цябе ласкамі і не намерваўся асыпаць імі і ў далейшым! Дзякуючы мне ты стаў губернатарам, дзякуючы мне ў цябе ёсць усе
падставы спадзявацца на атрыманне графскага тытулу або чаго-небудзь раўназначнага, і надзеі гэтыя збудуцца не пазней чым праз год.
— Я ведаю адно,— сказаў Санча: — калі я сплю, я нічога не баюся, ні на што не спадзяюся, не сумую і не радуюся. Дай бог здароўя таму, хто прыдумаў сон: гэта ж плашч, які прыкрывае ўсе чалавечыя думкі, ежа, якая праганяе голад, вада, якая наталяе смагу, агонь, які сагравае холад, холад, які суцішвае гарачыню,— словам сказаць, гэта адзіная для ўсіх манета, на якую можна купіць усё, гэта вагі і гіра, якія ўраўноўваюць караля з пастухом і прастака — з разумнікам. Адным толькі, кажуць людзі, сон нядобры: ёсць у ім падабенства са смерцю, бо паміж спячым і мёртвым розніца невялікая.
— Ніколі яшчэ, Санча, ты так зграбна не выказваўся! заўважыў Дон Кіхот.— Цяпер я пачынаю разумець, наколькі праўдзівая тая прыказка, якую ты прыводзіў неаднаразова: з кім павядзешся, ад таго і набярэшся.
Вось так яно, дарагі мой пан! усклікнуў Санча.— Цяпер ужо не я сыплю прыказкамі,— цяпер яны ў вас так і злятаюць з языка, лепш, чым у мяне! Розніца, як відаць, толькі ў тым, што прыказкі вашай міласці да месца, а мае — неўпапад, ну а калі разабрацца, то і тыя і другія — прыказкі.
У час гэтай размовы раптоўна пачуўся невыразны шум і нейкія непрыемныя гукі, якія разносіліся далёка навокал. Дон Кіхот падскочыў і схапіўся за меч, Санча ж забраўся пад свайго шэрага, а з бакоў загарадзіўся даспехамі і ўючным сядлом, і быў ён гэтак жа напалоханы, як усхваляваны Дон Кіхот. Шум узмацняўся і станавіўся ўсё больш выразным для слыху запалоханых,— зрэшты, не для двух, а толькі для аднаго, бо мужнасць другога добра вядома. Справа, аднак жа, заключалася вось у чым: некалькі чалавек накіроўваліся ў гэты час на кірмаш і гналі на продаж больш за шэсцьсот свіней, і вось гэтыя якраз свінні віскатам сваім і рохканнем утваралі той шум, які аг-