Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Дон Кіхот, выцяты і аглушаны падзеннем, не падымаючы забрала, слабым і глухім голасам, які нібы даносіўся з падзямелля, сказаў:
Дульцынея Табоская — самая прыгожая жанчына ў свеце, я ж — самы няшчасны рыцар, але маё бяссілле не можа пахіснуць гэтай ісціны. Утыкай жа Ka-
п’ё сваё, рыцар, і забяры ў мяне жыццё, бо гонар ты ў мяне ўжо адняў.
Hi ў якім разе,аб’явіў Рыцар Белага Месяца,няхай усё гэтак жа ідзе па свеце слава аб прыгажосці сеньёры Дульцынеі Табоскай. Я задаволюся тым, што шаноўны Дон Кіхот вернецца ў свой маёнтак на год,словам, у далейшым да асобнага майго распараджэння, аб чым у нас было дамоўлена перад пачаткам сутычкі.
Усё гэта чулі віцэ-кароль, дон Антоньё і многія іншыя, хто прысутнічаў тут, і чулі яны таксама адказ Дон Кіхота, які аб’явіў, што раз нічога зневажальнага для Дульцынеі ад яго не патрабуюць, то ён, будучы рыцарам добрасумленным, усё астатняе гатоў выканаць. Выслухаўшы гэта прызнанне, Рыцар Белага Месяца павярнуў каня і, пакланіўшыся віцэ-каралю, паскакаў кароткім галопам у горад.
Віцэ-кароль папрасіў дона Антоньё паехаць за ім і чаго б гэта ні каштавала дапытацца, хто ён такі. Дон Кіхота падхапілі на рукі, і калі паднялі яму забрала, то ўсе ўбачылі яго бледны і пакрыты потам твар. Расінант жа знаходзіўся ў такім цяжкім стане, што ўсё яшчэ не мог зрушыцца з месца. Санча, зажураны і засмучаны, не ведаў, што сказаць і як быць; яго ахапіла такое пачуццё, быццам усё гэта адбываецца ў сне і ўсё гэта суцэльная чартаўшчына. На вачах Санча яго пан прызнаў сябе пераможаным і абавязаўся на працягу цэлага года не брацца за зброю, і здавалася Санча, што слава аб вялікіх подзвігах Дон Кіхота гасне і што яго ўласныя надзеі, якія ажывіліся дзякуючы нядаўнім абяцанням Дон Кіхота, знікаюць, як дым на ветры. Ён баяўся, ці не пашкоджаны косці ў Расінанта, і яшчэ ён баяўся, што ў яго пана прайшло пашкоджанне розуму (а між тым якое гэта было б шчасце!). Урэшце Дон Кіхота панеслі ў горад на насілках, якія былі сюды дастаўлены па загадзе віцэкараля, а за ім паехаў віцэ-кароль, бо яму цікава было ведаць, хто такі Рыцар Белага Месяца, які так бязлітасна абышоўся з Дон Кіхотам.
Р а з д з е л XLV, у якім паведамляецца аб тым, хто быў Рыцарам
Белага Месяца
Дон Антоньё Марэна паехаў следам за Рыцарам Белага Месяца, і яшчэ беглі за ім гуртам і, можна сказаць, праследавалі яго хлопчыкі да таго часу, пакуль ён не схаваўся ў адной з гарадскіх гасцініц. Падахвочаны жаданнем пазнаёміцца з ім, дон Антоньё таксама ўвайшоў туды. Рыцара сустрэў слуга, каб зняць з яго даспехі; рыцар прайшоў у залу, а за ім — дон Антоньё, якому карцела даведацца, што ж гэта за чалавек. Заўважыўшы, што кавальера ад яго не адстае, Рыцар Белага Месяца звярнуўся да яго з такімі словамі:
— Я бачу, сеньёр, што вы прыйшлі даведацца, хто я такі, а паколькі мне хавацца няма чаго, то пакуль слуга будзе здымаць з мяне даспехі, я вам раскажу ўсё без утойвання. Ведайце, сеньёр, што я — бакалаўр Самсон Караска, аднавясковец Дон Кіхота Ламанчскага, вар’яцтва і прыдуркаватасць якога выклікаюць шкадаванне ва ўсіх яго знаёмых, і да ліку тых, хто асабліва аб гэтым бядуе, належу я. Мяркуючы ж, што залог яго выздараўлення — спакой і што яму неабходна пажыць на радзіме і ў сваім доме, я прыдумаў спосаб, як прымусіць яго вярнуцца. І вось месяцы тры таму, пераапрануўшыся вандроўным рыцарам і назваўшыся Рыцарам Люстэркаў, я дагнаў яго па дарозе: у мяне быў намер схапіцца з ім і не прычыніўшы яму ніякай шкоды, адолець; пры гэтым я разлічваў біцца на такіх умовах, што пераможаны здаецца на літасць пераможцы, а запатрабаваць я ад яго хацеў (я ж загадзя лічыў яго пераможаным), каб ён вярнуўся ў родную вёску і нікуды адтуль не выязджаў на працягу года, а за гэты час ён, маўляў, паправіцца. Аднак жа лёс распарадзіўся інакш, гэта значыць адолеў не я, а ён,— ён выбіў мяне з сядла, і такім чынам задума мая правалілася: ён паехаў далей, а я, пераможаны, зняслаўлены, аглушаны падзеннем, якое, трэба заў-
важыць, магло дрэнна для мяне скончьгцца, вярнууся дамоў. I ўсё ж у мяне не прапала ахвота зноў яго адшукаць і адолець, што мне і ўдалося дасягнуць сягоння ў вас на вачах. А таму што ён строга прытрымліваецца законаў вандроўнага рыцарства, то, зразумела, для выканання дадзенага ім слова абавязкова падпарадкуецца майму патрабаванню. Вось, сеньёр, і ўсё, больш мне вам сказаць няма чаго, але толькі я вас прашу: не выдавайце мяне, не кажыце Дон Кіхоту, хто я такі, інакш не ажыццявіцца добры мой намер вярнуць розум чалавеку, які ўмее так цвяроза разважаць, калі справа не тычыцца ўсяго гэтага рыцарскага глупства.
— Ах, сеньёр! — усклікнуў дон Антоньё.— Няхай даруе вам бог за тое, што вы наносіце такую вялікую шкоду ўсяму свету, імкнучыся абразуміць самага забаўнага вар’ята на свеце! Няўжо вы, сеньёр, не разумееце, што карысць ад здаровага розуму Дон Кіхота не можа ісці ні ў якое параўнанне з тым задавальненнем, што прыносіць яго дзівацтва? Зрэшты, я лічу, што ўся ваша вынаходлівасць, сеньёр бакалаўр, акажацца бяссільнай вярнуць розум чалавеку, такому безнадзейна хвораму. Вядома, нядобра так казаць, але мне б хацелася, каб Дон Кіхот застаўся вар’ятам, таму што варта яму выздаравець — і для нас ужо навекі страчаны забаўныя выхадкі не толькі яго самога, але і яго збраяносца Санча Пансы, а кожная ж з іх здольна развесяліць саму меланхолію. Але ўсё ж я буду маўчаць і нічога не скажу Дон Кіхоту,— пагляджу, ці збудуцца мае меркаванні, што з усіх вашых старанняў, сеньёр Караска, зусім нічога не выйдзе.
Караска на гэта адказаў, што справа яго, несумненна, ідзе добра і што ён цвёрда верыць у шчаслівы яе зыход. Дон Антоньё аб’явіў, што ён заўсёды да яго паслуг, пасля чаго яны развіталіся, і Самсон Караска, загадаўшы наўючыць свае даспехі на мула і не затрымліваючыся больш ні хвіліны, на тым самым кані, што ўдзельнічаў у сутычцы з Дон Кіхотам, выехаў з горада і прыбыў у родныя мясціны, прычым у дарозе
з ім не адбылося нічога такога, аб чым варта было б упамянуць на старонках гэтай праўдзівай гісторыі. Дон Антоньё перадаў віцэ-каралю ўсё, што яму расказаў Караска, пачутае не прывяло ў захапленне віцэ-караля, бо ён лічыў, што ад’езд Дон Кіхота дадому пазбавіць радасці ўсіх, хто меў магчымасць атрымліваць звесткі аб яго дзівацтвах.
Дон Кіхот, аслаблы, маркотны, задумлівы і пануры, праляжаў у ложку шэсць дзён, і ўвесь гэты час яго неадступна даймала думка пра злашчасную гэту бітву, якая скончылася яго паражэннем. Санча колькі мог суцяшаў яго і, між іншым, сказаў яму наступнае:
Вышэй галаву, васпан мой, пастарайцеся развеяцца і падзякуйце богу за тое, што, зваліўшыся з каня, вы ніводнага рабра сабе не зламалі. Вядома, што дзе даюць, там жа і б’юць, дом з выгляду — поўная чаша, а зойдзеш — хоць шаром пакаці. Дык вось, значыць, наплюйце на ўсіх лекараў, бо ніякага лекара для вашай хваробы не патрэбна, і паедзем жа дамоў, а пошукі прыгод у невядомых краях і незнаёмых мясцінах давайце ж кінем. І калі ўдумапца, то больш за ўсё ў гэтай справе пацярпеў я, хоць, зрэшты, даставалася болып вашай міласці. Калі я пакінуў сваё губернатарства, то ў мяне прапала ўсякая ахвота яшчэ калі-небудзь губернатарнічаць, але затое мяне не пакінула жаданне стаць графам, а якраз гэтаму ўжо не быць, таму што ваша міласць пакідае рыцарскае поле дзейнасці, а значыць, вам ужо не быць каралём: вось і выходзіць, што надзеям маім, як відаць, не збыцца.
— Пакінь, Санча! Ты ж ведаеш, што маё зняволенне і пустэльніцтва працягнецца не болып за год, а затым я зноў вярнуся да майго паважанага занятку і не праміну здабыць сабе каралеўства, а табе графства.
— У добры час сказаць, у дрэнны памаўчаць,зазначыў Санча.— Мне часцяком даводзілася чуць, што лепш на штосьці добрае спадзявацца, чым мець у руках штосьці паганае.
Дон Кіхот усё ніяк не мог ачуцца пасля свайго падзення, а таму ён і Санча выехалі з горада толькі праз
некалькі дзён: Дон Кіхот — без зброі, у дарожным адзенні, а Санча — пешшу, таму што на шэрага наўючаны былі даспехі.
Р а з д з е л XLVI.
Аб тым, як Дон Кіхот прыняў рашэнне стаць пастухом і да заканчэння гадавога тэрміну жыць сярод палёў, таксама як і аб іншых рэчах, сапраўды прыемных і цудоўных
Ад’язджаючы з Барселоны, Дон Кіхот азірнуўся і, кінуўшы позірк на тое месца, дзе ён зваліўся з каня, усклікнуў:
Тут была Троя! Тут мая нядоля, а не мая баязлівасць украла здабытую мною славу. Тут Фартуна паказала мне, якая яна зменлівая, тут пацямнеў бляск маіх подзвігаў,— адным словам, тут зайшла мая шчаслівая зорка і ніколі ўжо больш не заззяе!
Паслухаўшы такія словы, Санча сказаў:
— Доблесным сэрцам, васпан мой, гэтак жа неабходна быць цярплівымі ў часіну бедстваў, як і радаснымі ў час поспехаў, і гэта я мяркую па сабе: калі я быў губернатарам, то быў вясёлы, але і цяпер, калі я ўсяго толькі пешы збраяносец, я таксама не журуся, бо я чуў, што так званая Фартуна гэта п’яная і бязглуздая жанчына і ў дадатак яшчэ сляпая: яна не бачыць, што робіць, і не ведае, каго яна скідае, а каго ўзносіць.
— Ты — вялікі філосаф, Санча,— зазначыў Дон Кіхот,ты вельмі разумна разважаеш, не ведаю толькі, ад каго ты гэтаму навучыўся. Лічу, аднак жа, не за лішняе заўважыць, што ніякай Фартуны на свеце няма, а ўсё, што на свеце робіцца, добрае або дрэннае, адбываецца не выпадкова, а па асаблівым прадвызначэнні неба, і вось адкуль вядомае выслоўе: “Кожны чалавек — каваль свайго шчасця”. Я таксама быў кавалём свайго шчасця, але я не выявіў неабходнай разважлівасці, мяне падвяла мая саманадзейнасць: я ж
павінен быў зразумець, што худы мой Расінант не ўстаіць супраць магутнага і вялізнага каня Рыцара Белага Месяца. Словам, я адважыўся, сабраў усю сваю мужнасць, мяне збілі з каня, і хоць я страціў гонар, але затое не страціў ды і не мог страціць дабрадзейнасці, якая заключаецца ў вернасці свайму слову. Калі я быў вандроўным рыцарам, смелым і адважным, я ўласнаю рукою, сваімі подзвігамі даказваў, які я на справе, сягоння ж, калі я стаў звычайным гідальга, я выканаю сваё абяцанне і тым дакажу, што я пан свайму слову. Такім чынам, наперад, дружа Санча: мы правядзём гэты год выпрабавання дома, назапасім сіл за час нашага зняволення і зноў кінемся на ратнае поле дзейнасці, павек незабыўнае.