Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Пісуэрга рака ў Іспаніі.
Гуадыяна рака ў Іспаніі, якая ў сваёй плыні некалькі разоў хаваецца пад зямлёй, а затым з’яўляецца зноў на паверхні.
Раздзел XIII
Стар. 99
Бакалаўр — асоба, якая атрымала дыплом аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы.
Стар. 102
“Сід Руй Дзіяс зламаў стул каралеўскага пасланніка...” — Эпізод гэты расказаны ў адным з іспанскіх рамансаў, прысвечаных Сіду. Увайшоўшы аднойчы ў царкву і заўважыўшы, што стул французскага караля стаіць побач са стулам рымскага папы, а стул іспанскага караля размяпгчаецца ніжэй, Сід адпіхнуў нагой стул французскага караля і на гэта месца паставіў стул свайго валадара. За гэты ўчынак папа адлучыў яго ад царквы, але Сід прыгразіў папу непрыемнымі наступствамі, і той адмяніў акт адлучэння.
Раздзел XV
Стар. 115
Бог кавальскага рамяства (міф.) Вулкан, бог агню і кавальскай справы. Паводле міфа, не Вулкан выкаваў гармату для Марса, а Марс для Вулкана. Падбухтораны Венерай, ён зрабіў гармату з нядобраякаснага матэрыялу.
Стар. 116
“Выкраданне Алены” (міф.).А л е н a жонка грэчаскага цара Менелая, якая лічылася першай прыгажуняй Грэцыі; яе выкраў траянец Парыс, і, згодна з паданнем, гэта з’явілася зачэпкай для Траянскай вайны.
Стар. 119
I н ф а н т a — прынцэса, дачка караля.
Стар. 120
Д у э н н я — пажылая жанчына дваранскага паходжання са збяднелай сям’і, якая прыслужвала маладой дзяўчыне ў сям’і знатных асоб і выконвала пры ёй абавязкі гувернанткі ці пакаёўкі.
Стар. 124
Г р а н д — прадстаўнік вышэйшага дваранства ў Іспаніі.
Раздзел XVI
Стар. 125
Г а л е р ы — старажытныя парусна-вяслярныя судны. У Іспаніі злачынцы, асуджаныя на катаржныя работы, адбывалі пакаранне ў якасці весляроў на галерах. Асуджаных прыкоўвалі ланцугамі да бартоў і прымушалі іх веславаць да знямогі.
Стар. 130
“Ласарыльё з берагоў Т а р м е с а” — іспанская аповесць невядомага аўтара, надрукаваная ў 1554 годзе, у якой давалася злосная сатыра на шэраг з’яў грамадскага жыцця.
Раздзел XVII
Стар. 135
Сьера-Марэна — горны хрыбет у паўднёвай Іспаніі.
Стар. 138
Мараведзі— старадаўняя дробная іспанская медная манета.
Стар. 141
У л і с (міф.) — Адысей, цар вострава Ітакі. Пра яго дзесяцігадовыя вандраванні пасля падзення Троі апавядаецца ў “Адысеі” Гамера.
“Вергілій у асобе Энея...” — Э н е й — галоўны герой паэмы рымскага паэта Вергілія (70—19 гады да н. э.) “Энеіда”.
Стар. 144
Вясковыя багі (міф.).— Н а п е і німфы лясоў і далін; д р ы я д ы німфы дрэў; с а т ы р ы лясныя і палявыя багі з казлінымі нагамі і хвастамі.
Стар. 148
Б а р a — гульня, якая заключаецца ў тым, што кідаюць у цэль жалезны брусок.
Стар. 150
Лукрэцыя— рымлянка з роду Тарквініяў, якія праславіліся мужнасцю і цнатлівасцю.
Стар. 153
“Па Тэзеевай нітцы ў лабірынце...” (міф.) — Т э з е й — афінскі цар, муж Арыядны; траліўшы ў Крыцкі лабірынт, ён выбраўся адтуль пры дапамозе ніткі, якую яму дала Арыядна.
Раздзел XVIII
Стар. 157
Фаўны, сільваны (міф.) — багі палёў і лясоў.
Р э х а (міф.) — німфа, якая, будучы праклята Юнонай, ператварылася ў камень, але пры гэтым у яе захаваўся голас.
Стар. 163
“Часоў караля Вамбы” — гэта значыць у незабыўныя гады
(адпавядае рускаму выразу “часы цара Гароха”). В а м б a гоцкі кароль, які кіраваў Іспаніяй з 672 па 680 год.
Стар. 172
“Ну і што ж такога, што васаламі маімі будуць негры?” — Гандаль афрыканскімі неграмі, якіх накіроўвалі затым у Новы Свет, быў шырока распаўсюджаны ў Іспаніі ў XVI—XVII стагоддзях.
Стар. 175
Меатыйскае возера — старадаўняя назва Азоўскага мора.
Стар. 176
П е с а.— У Амерыцы ў той час з-за недахопу грошай ужываліся зліткі каштоўных металаў пэўнай вагі (“песа” па-іспанску абазначае “вага”).
Песа раўняўся унцыі серабра, ці васьмі сярэбраным рэалам.
Раздзел XX
Стар. 187
“Пацалавала... Усклала сабе на галаву”.— Па звычаі таго часу, атрымліваючы каралеўскае і папскае пасланне, яго спачатку цалавалі, а затым ускладалі сабе на галаву.
Раздзел XXI
Стар. 199
“Д о н Сіранхіл Фракійскі”рыцарскі раман, які выйшаў у свет у 1545 годзе.
“Фелісмарт Гірканскі” — рыцарскі раман, які выйшаў у свет у 1556 годзе.
Гансала Фернандас Кардоўскі знакаміты іспанскі палкаводзец канца XV стагоддзя, празваны “вялікім палкаводцам”.
Д’ега Гарсія дэ Парэдас — адзін з паплечнікаў Гансала Фернандаса Кардоўскага.
Раздзел XXII
Стар. 214
Сцылаі Харыбд a.— С ц ы л a — скала на італьянскім баку Сіцылійскага праліва, насупраць віру; Харыбда — вір на сіцылійскім баку. У міфалогіі — пачвары, якія пагражалі суднам, што тут праходзілі: сінонім небяспекі.
Раздзел XXIII
Стар. 214
К а л е т — від верхняга адзення з белага сукна.
Стар. 217
Нептуновы падводныя ўладанні (міф.).Н е п т у н — бог мора.
Раздзел XXIV
Стар. 221
Э с к у д a — старадаўняя залатая ці сярэбраная манета, на якой былі адлюстраваны шчыт (эскуда) і дзяржаўны герб.
Стар. 225
Аграмант— маўрытанскі цар, персанаж паэмы Арыёсты “Люты Раланд”. Міжусобіца, якая ўпамінаецца, падрабязна апісана ў XXVII песні паэмы. Выраз “міжусобіца ў стане Аграманта” стаў прымаўкай у іспанскай мове.
Раздзел XXV
Стар. 230
“Панавалі цішыня і спакой часоў Актавіянавых...” — гэта значыць часоў панавання рымскага імператара Актавіяна Аўгуста (27—14 гады да н. э.); на працягу яго царавання не было войнаў.
Стар. 240
Канонік— каталіцкі саборны свяшчэннік.
Стар. 245
“На зямлі... Іаана Індыйскага...” — Царства легендарнага Іаана Індыйскага летапісцы змяшчалі то ў Сярэдняй Азіі, то ў Эфіопіі, то ў Індыі ці Кітаі.
Пталемей (II стагоддзе н. э.) — грэчаскі географ.
М а р к а Пола (XIII—XIV стагоддзі) — італьянскі падарожнік.
Стар. 246
А х і л (міф.) — адзін з галоўных герояў “Іліяды” Гамера.
Г е к т а р (міф.) — абаронца Троі, забіты Ахілесам у адзінаборстве.
С і н о н (міф.) — грэк, які падманным шляхам пераканаў траянцаў увесці ў горад драўлянага каня, усярэдзіне якога былі схаваны ўзброеныя грэчаскія воіны, што прывяло да гібелі Троі.
Э ў р ы я л моцнае сяброўства траянцаў Эўрыяла і Ніса апісана ў “Энеідзе” Вергілія.
Т р а я н (98—117 гады н. э.) — рымскі імператар.
3 а п і р — знатны перс, які садзейнічаў заваяванню Вавілона персідскім царом Дарыем.
К а т о н — Марк Порцый Катон (232-147 гады да н. э.), рымскі дзяржаўны дзеяч.
Раздзел XXVII
Стар. 253
Свяшчэнны Грааль — паводле сярэдневяковых паданняў, цудадзейная чаша з цэльнага каштоўнага каменя, з якой Хрыстос піў на тайнай вячэры. У шматлікіх рыцарскіх раманах і паданнях расказваецца аб подзвігах і самаахвяраванні рыцараў, якія накіроўваліся на пошукі гэтай чашы.
Трыстан і Ізольда — героі сярэдневяковага падання, у якім апавядаецца аб каханні каралевы Ізольды і Трыстана, пляменніка брытанскага караля.
ЧАСТКА ДРУГАЯ
Раздзел I
Стар. 267
Л і к у р г напаўлегендарны заканадавец старажытнай Спарты (IX стагоддзе да н. э.); сінонім мудрага і справядлівага заканадаўца.
С а л о н (VII—VI стагоддзі да н. э.) афінскі заканадавец і філосаф; імя яго стала хадзячай назвай справядлівага і непадкупнага заканадаўца.
Неапаль, Сіцылія, М а л ь т a — складалі ў той час іспанскія ўладанні. Турэцкі флот пагражаў ім у першую чаргу.
Стар. 270
“Распараджэнне ішло ад архіеггіскапа...” — У той час у Іспаніі ўсе бальніцы, сірочыя дамы і дамы пагарды знаходзіліся пад наглядам царквы.
Стар. 273
Перыён Гальскі — бацька Амадыса, галоўнага героя рыцарскага рамана “Амадыс Гальскі”.
Радамонт — адзін з персанажаў паэмы Арыёсты “Люты Раланд”; тып ліхога ваякі, ганарлівага і фанабэрыстага.
Стар. 275
Г а л і я ф — паводле біблейскага падання, велікан Галіяф быў забіты ў адзінаборстве юным Давідам, будучым царом іудзейскім, калі ён яшчэ быў пастухом.
Раздзел II
Стар. 277
Алькальд галава вясковай ці гарадской управы з паўнамоцтвамі суддзі.
Стар. 280
Саламанка горад, у якім знаходзіўся буйнейшы універсітэт.
Раздзел III
Стар. 281
“Зваўся Самсонам...” — Самсон, паводле біблейскага падання, быў чалавекам вялізнага росту і магутнага целаскладу.
“Колькасцю больш за дванаццаць тысяч кніг...” — Першая частка “Дон Кіхота” выйшла ў свет у 1605 годзе ў Мадрыдзе і адразу атрымала вялікую папулярнасць. У тым жа годзе выйшла другое выданне “Дон Кіхота”, а таксама два выданні ў Валенсіі і Лісабоне. У 1607 годзе раман быў выдадзены ў Бруселі, у 1608 годзе у Мадрыдзе, у 1610 годзе — у Мілане; у 1611 годзе выйшла яшчэ адно выданне ў Бруселі.
Стар. 284
Мафусаіл легендарны біблейскі патрыярх, які пражыў нібыта каля тысячы гадоў.
Раздзел VI
Стар. 296
“Як падзяліць паміж сабой сонечнае святло...” гэта значыць выбраць дуэлянтам такія месцы, каб сонечнае святло не біла ім у вочы.
Стар. 297
Санбеніта— кашуля жоўтага колеру з выявай пунсовага крыжа, якую апраналі на тых, каго інквізіцыя прыгаворвала да “пакаяння”.
Стар. 299
Кастыльскі паэт — выдатны іспанскі паэт Гарсіласа дэ ла Вега (1503—1536). Вершы запазычаны з адной яго элегіі.
Раздзел VII
Стар. 308
Жартаўнік-бакалаўр знарок каверкае фразу.
Раздзел VIII
Стар. 310
Хітры паэт Гарсіласа дэ ла Вега (гл. заўвагу да стар.
299), які апеў у адным са сваіх вершаў рукадзельныя работы німф ракі Таха.
Гарацый— Публій Гарацый Коклес, легендарны рымскі герой, які абараняў падыход да Рыма ў час вайны з этрускамі (V стагоддзе да н. э.).
М у ц ы й рымскі юнак Кай Муцый, які прабраўся ў варожы стан і спрабаваў забіць караля этрускаў Парсену. Парсена ўзяў Муцыя ў палон і пагражаў яму жорсткімі катаваннямі, патрабаваў ад яго выдаць паплечнікаў. Але юнак палажыў у яго прысутнасці руку на жароўню і заявіў, што цела мае малое значэнне для тых, хто любіць славу. Стойкасць Муцыя прымусіла Парсену заключыць з рымлянамі мір. Рымляне празвалі Муцыя Сцэволай, што абазначае “ляўша”.
Стар. 311
К у р ц ы й — паводле падання, у 362 годзе да н. э. пад рымскім форумам раптоўна ўтварылася прорва. Жрацы заявілі, што прорва самкнецца толькі ў тым выпадку, калі Рым ахвяруе лепшым, што ў яго ёсць.
Тады юнак Марк Курцый кінуўся на кані з усёй амуніцыяй у прорву, і яна тут жа самкнулася над ім.
Рубікон — рака, якая аддзяляла гальскія ўладанні ад Італіі. Пасля таго як рымскі Сенат пазбавіў Цэзара паўнамоцтваў камандуючага рымскай арміі, ён вырашыў адкрыта выступіць супраць Сената. Гэта рашэнне ён выказаў словамі: “Жэрабя кінута”, з якімі перайшоў Рубікон, развязаўшы тым самым грамадзянскую вайну.