Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Item, жадаю, каб пляменніца мая Антонія Кіхана, калі яна надумаецца выйсці замуж, выходзіла за такога чалавека, пра якога ёй было б загадзя вядома, што ён аб рыцарскіх раманах нічога не ведае; калі ж будзе ўстаноўлена, што ён іх чытаў, а пляменніца мая ўсё ж захоча выйсці за яго замуж і сапраўды выйдзе, то ў гэтым выпадку я пазбаўляю яе спадчыны і прашу маіх душапрыказчыкаў выкарыстаць багацце, паводле свайго меркавання, для добрых спраў.
На гэтым Дон Кіхот закончыў сваё завяшчанне і, страціўшы прытомнасць, выцягнуўся на ложку. Усе з перапуду кінуліся яму на дапамогу. І на працягу трох дзён, якія Дон Кіхот яшчэ пражыў пасля таго, як склаў завяшчанне, ён штохвілінна страчваў прытомнасць. Увесь дом быў у трывозе; зрэшты, гэта зусім не перашкаджала пляменніцы есці, а ключніцы — прыкладвацца да шкляначкі, ды і Санча Панса сябе не забываў: патрэбна прызнацца, што думка аб спадчыне заўсёды змяншае і развейвае тую міжвольную скруху, якую выклікае ў душы ў нашчадкаў той, хто памірае. Нарэшце, пасля таго як над Дон Кіхотам былі праведзены ўсе таемнасці і пасля таго як ён, прывёўшы шмат важкіх доказаў, асудзіў рыцарскія раманы, надышоў яго апошні час. Пісар, які прысутнічаў пры гэтым, заўважыў, што ні ў адным рыцарскім рамане не даводзілася яму чытаць, каб хтосьці з вандроўных рыцараў паміраў на сваім ложку так спакойна і так па-хрысціянску, як Дон Кіхот; усе прысутныя працягвалі бедаваць і аплакваць яго, Дон Кіхот жа ў гэты час спусціў дух, па-простаму кажучы — памёр.
ЗАЎВАГІ
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
Раздзел I
Стар. 6
“У нейкім сяле ламанчскім...” радок з іспанскага народнага раманса (песні).
Гідальга— дробнамаянтковы дваранін.
0 л ь я (олья падрыда) — іспанская нацыянальная страва, род гарачага вінегрэту з мяса, сала і рознай гародніны.
К і х а д a — па-іспанску сківіца.
К е с а д a — па-іспанску пірог з сырам.
Стар. 7
Феліцыяна дэ С і л ь в a — аўтар многіх рыцарскіх раманаў.
Кавальера — асоба дваранскага паходжання; у прыватнасці, прадстаўнік сярэдняга дваранства.
Арыстоцель (384-322 гады да н. э.) грэчаскі філосаф.
Дон Бельяніс— герой рыцарскага рамана “Гісторыя Бельяніса Грэчаскага”.
Стар. 8
Сігуэнса невялікі правінцыйны гарадок, у якім знаходзіўся універсітэт другаснага значэння.
Пальмерын Англійскі герой рыцарскага рамана “Магутны рыцар Пальмерын Англійскі”.
Амадыс Гальскі герой рыцарскага рамана “Смелы
і доблесны рыцар Амадыс, сын Перыёна Гальскага і каралевы Элісены”.
М а э с е — майстар.
Рыцар Феба — мянушка Амадыса Грэчаскага, героя аднайменнага рыцарскага рамана.
Сід Руй Дзіяс (1043-1099) — іспанскі нацыянальны герой; яго подзвігі апеты ў шматлікіх народных раманах і паэмах.
Рыцар Палымянага М я ч a мянушка Амадыса Грэчаскага.
Бернарда дэль К а р п’ ё легендарны герой сярэдневяковага іспанскага эпасу.
Геркулес, Антэй (міф.) Геркулес сын Юпітэра і Алкмены, які вызначаўся вялікай фізічнай сілай; А н т э й — сын Пасейдона, бога мораў, і Геі, багіні зямлі. Згодна міфу, пакуль Антэй кранаўся зямлі, сваёй маці, ён быў непераможны, але Геркулес падняў яго ў паветра і ў такім становішчы задушыў яго.
Р а л а н д — герой паэмы італьянскага паэта Арыёсты (1474—1553) “Люты Раланд” і многіх сярэдневяковых паданняў.
Маргант герой паэмы італьянскага пісьменніка Пульчы “Маргант Велікан”, люты велікан-язычнік, якога Раланд схіляе да хрысціянства, пасля чаго Маргант мяняецца: становіцца велікадушным, пачцівым, высакародным.
Стар. 9
Буцэфал— паводле падання, любімы конь Аляксандра Македонскага (356—323 гады да н. э.).
Б а б’ е к a — паводле падання, любімы конь Сіда Руй Дзіяса.
Стар. 10
Расінант састаўное слова: “расін” — “кляча”, “антэ” — “раней” і “наперадзе”, гэта значыць “тое, што калісьці было клячай”, а таксама: “кляча, якая ідзе паперадзе ўсіх”.
Стар. 11
Се н ь ё р a пані, уладарка.
Дульцынея— вьттворнае ад слова dulce салодкая, пянгчотная.
Т а б о с a — мястэчка ў Ламанчы.
Раздзел II
Стар. 12
Ф е б (міф.) — бог сонца.
А ў р о р а (міф.) — багіня ранішняй зары.
Стар. 13
Цясніна Л а п і с е — знаходзіцца ў Ламанчы.
Стар. 15
“Мой убор — мае даспехі, у лютай бітве — мой спакой...” — словы з іспанскага народнага раманса.
Стар. 16
“Пасцель вашай міласці цвёрды камень, пільнаванне да золку — ваш сон” — перафразаваны радок з таго ж раманса.
Стар. 17
Ланцалот — адзін з рыцараў Круглага Стала, закаханы ў Джынеўру, жонку караля Артура, у гонар якой ім было здзейснена шмат подзвігаў; рыцарамі Круглага Стала называліся паплечнікі легендарнага караля Артура, якія збіраліся за круглым сталом у банкетнай зале яго замка. Вышэй у тэксце прыводзяцца вершы са старадаўняга раманса пра Ланцалота.
Р э а л — старадаўняя іспанская сярэбраная ці медная манета; адзін сярэбраны рэал раўняўся двум медным.
Стар. 25
Д о н н а.Донна, дон званне асоб дваранскага саслоўя.
Раздзел V
Стар. 33
“Што адбылося паміж Балдуінам і маркізам Мантуанскім...”
— у іспанскім народным рамансе расказваецца аб тым, што маркіз Мантуанскі, які адстаў ад сваёй світы ў час палявання, знайшоў у лесе Балдуіна, смяртэльна параненага сынам Карла Вялікага — Карлотам. Маркіз пакляўся не расчэсваць барады, не з’яўляцца ў горадзе і не расставацца са зброяй ні днём, ні ноччу да таго часу, пакуль ён не адпомсціць забойцы Балдуіна.
Стар. 35
Радрыга дэ Нарваэс першы алькайд (камендант) горада Антэкера пасля адваявання гэтага горада іспанцамі ў маўраў у 1410 годзе.
Абіндараэс. — Гісторыя Абіндараэса і Харыфы расказана ў адной з устаўных навел рамана іспанскага пісьменніка Хорхе дэ Монтэмаёра (XVI стагоддзе) “Дзіяна”.
Абенсераг прадстаўнік аднаго са знатных маўрытанскіх родаў у Гранадзе.
Дванаццаць Пэраў Францыі — так называлі дванаццаць легендарных рыцараў, паплечнікаў Карла Вялікага (Раланд, Рынальд Мантальванскі і іншыя).
Д з е в я ц ь Дзеячаў Слав ы.— У сярэднія стагоддзі “дзеячамі славы” лічыліся: Ісус Навін, цар Давід, Іуда Макавей, Аляксандр Македонскі, Гектар Траянскі, Юлій Цэзар, кароль Брытаніі Артур, Карл Вялікі і Готфрыд Булонскі.
Стар. 36
Ліцэнцыят першая навуковая ступень, якая прысуджалася ў іспанскіх універсітэтах.
А л к і ф — муж Урганды, чараўніцы з рыцарскага рамана “Амадыс Гальскі”.
Стар. 37
Аўтадафэ — акт знішчэння ахвяр інквізіцыі на вогнішчы.
Стар. 39
“П одзвігі Эспландыян а”.~ Поўны загаловак гэтага рыцарскага рамана: “Подзвігі вельмі дабрадзейнага рыцара Эспландыяна, сына Амадыса Гальскага”.
“Ам а д ы с Г р э ч а с к і” — рыцарскі раман, напісаны як перайманне “Амадыса Гальскага”.
Стар. 40
“Д о н Алівант Лаўрск і”.— Поўная назва гэтага рамана: “Аповед пра непераможнага рыцара Алівантэ Лаўрскага, прынца Македонскага, які стаў дзякуючы дзівосным сваім подзвігам імператарам Канстанцінопальскім”.
‘Т а л а т э я”.— Раман Сервантэса “Галатэя” выйшаў у 1585 годзе пад назвай “Першая частка Галатэі, падзеленая на шэсць частак”. Сервантэс абяцаў напісаць працяг гэтай аповесці, але абяцання гэтага не выканаў.
Раздзел VI
Стар. 40
Архіепіскап Турпі н.— Згодна сярэдневяковым паданням, архіепіскап Турпін — адзін з уцалелых удзельнікаў бітвы ў Рансевальскай цясніне.
Стар. 41
Рынальд Мантальванскі адзін з дванаццаці пэраў Францыі ў шматлікіх сярэдневяковых паэмах.
Стар. 42
Фрэстан, ці Фрыста н,— адзін з персанажаў рамана “Дон Бельяніс Грэчаскі”.
Раздзел VII
Стар. 47
Б р ы я р э й (міф.) — старукі велікан.
Стар. 48
Д’егаПерэсдэ Варгас (XIII стагоддзе) — славуты воін, які вызначыўся ў барацьбе з маўрамі, апеты ў народных рамансах.
Стар. 49
Цыкорная вад а.— Медыцына таго часу лічыла цыкорны напітак снатворным сродкам.
Раздзел VIII
Стар. 56
“...схавацца ў... царкве”.— У тыя часы як служкі культу, так і асобы, якія карысталіся заступніцтвам царквы, не былі падсуднымі свецкага суда.
Святое брацтва — так называлася ў эпоху Сервантэса паліцыя інквізіцыі.
Стар. 57
Бальзам Ф’ерабрас а.— Ф'ерабрас герой старадаўняй паэмы, сын егіпецкага эміра, які валодаў, згодна легендзе, цудадзейным бальзамам.
Стар. 58
Асумбра— мера вадкасці, крыху болыпая за два літры.
Стар. 59
III л е м Мамбрын а.Мамбрын — адзін з персанажаў паэмы Арыёсты, маўрытанскі цар, уладальнік цудадзейнага залатога шлема, які засцерагаў ад раненняў.
Сакрыпант — персанаж з той жа паэмы, сінонім напышлівага выхвальнага чалавека.
Сабрадыса— фантастычная дзяржава, якая ўпамінаецца ў “Амадысе Гальскім”.
Раздзел IX
Стар. 64
Цірскі п у р п у р — пурпуровая матэрыя, якая выраблялася ў Ціры, старажытнай сталіцы Фінікіі; карысталася вялікай славай.
Стар. 65
Р а в е л ь — музычны інструмент у выглядзе трохструннай скрыпкі са смычком,
Раздзел X
Стар. 66
Янгуасцы— жыхары вёскі Янгуас, у правінцыі Сеговія.
Стар. 68
Бог вайны (міф.) Марс.
Стар. 72
С і л е н (міф.) — выхавальнік і пастаянны спадарожнік Вакха, бога віна і вінаробства. Аповед аб яго ўрачыстым уездзе ў суправаджэнні натоўпу п’яных сатыраў і фаўнаў у грэчаскі горад Фівы карыстаўся ў часы Сервантэса вялікай папулярнасцю. На гэты аповед робіць намёк Дон Кіхот, блытаючы грэчаскія Фівы з Фівамі ў Егіпце. Сілен, у адпаведнасці з міфам, уехаў не ў егіпецкія Фівы, якія мелі, паводле падання, сто варот (стоваротныя), а ў грэчаскія Фівы, якія называліся “сяміваротнымі”.
Раздзел XI
Стар. 81
Кардоўскі Потра прадмесце ў паўднёвай частцы горада Кордавы.
Севільскі Кірмаш — прадмесце Севільі.
Стар. 82
Рыцар Круглага Стал а (гл. заўвагу да стар. 17)
Раздзел XII
Стар. 86
Аліфанфарон — празмерны хвалько.
Трапабана — замест Тапрабана (старажытная назва вострава Цэйлон).
Гараманты народ, які жыў на поўдзень ад Нумідыі (Алжыра).
Стар. 88
К с а н ф (грэч.“жоўты”) рака Скамандр у Малой Азіі. Масілійскія лугі — мясцовасць на ўсход ад Алжыра.
Фермадонт — рака ў Малой Азіі, якая ўпадае ў Чорнае мора.
П а к т о л — залатаносная рака ў Малой Азіі, паблізу Сардау, прыток Герма (цяпер Сарабат).
Б е т ы с старажытная назва ракі Гуадалківір (па-арабску — “вялікая рака”).
Т а х a рака ў Іспаніі.
Тартэсійскія далін ы.— Т а р т э с — старажытны фінікійскі горад у паўднёва-заходняй Іспаніі, у вусці ракі Гуадалківір. Тартэсія старажытная назва Андалусіі.
Елісейскія палі — паводле вераванняў старажытных, палі блажэнных, месца замагільнага жыцця герояў.