Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Р а з д з е л II, які апавядае аб першым выездзе хітрага Дон Кіхота з яго ўладанняў
Скончыўшы ўсю гэту падрыхтоўку, наш гідальга вырашыў неадкладна ажыццявіць сваю задуму, бо ён лічыў, што кожнае прамаруджанне з яго боку можа
згубна адбіцца на чалавечым родзе: колькі беззаконнасці трэба будзе яму ліквідаваць, колькі крыўды суцешыць, несправядлівасці згладзіць, злоўжыванняў выкараніць, колькі гаротных задаволіць! I вось на досвітку аднаго ліпеньскага дня, які абяцаў быць вельмі гарачым, нікому ні слова не сказаўшы аб сваім намеры і застаўшыся незаўважаным, адзеў ён усе свае даспехі, сеў на Расінанта, так-сяк прымацаваў нязграбны свой шлем, узяў шчыт, прыхапіў кап’ё і, непамерна шчаслівы і задаволены тым, што ніхто не перашкодзіў яму ўзяцца за выкананне добрых яго жаданняў, праз вароты жывёльнага двара выехаў у поле. Але як толькі ён апынуўся за варотамі, у галаве яго мільганула страшная думка, настолькі жахлівая, што ён ужо гатовы быў адмовіцца ад задуманага мерапрыемства, і вось чаму: ён прыгадаў, што яшчэ не пасвячоны ў рыцары і іпто, выходзіць, па законах рыцарства, яму нельга і не трэба біцца ні з адным рыцарам. Гэтыя роздумы пахіснулі яго рашучасць, аднак жа безразважнасць перамагла ўсе довады, і, як і многія рыцары, аб якіх ён чытаў у тых самых раманах, што давялі яго да такога стану, намерыўся ён звярнуцца з просьбай аб пасвячэнні да першага сустрэчнага; і, вырашыўшы так, працягваў свой шлях,— дакладней, шлях, абраны яго канём, бо Дон Кіхот лічыў, што менавіта гэтак і патрэбна шукаць прыгоды.
Ехаў шляхам-дарогай наш наваяўлены рыцар і сам з сабой разважаў:
— Калі-небудзь з’явіцца на свет праўдзівая аповесць аб маіх славутых справах, і той вучоны дзеяч, які будзе іх апісваць, дайшоўшы да майго першага і вельмі ранняга выезду, без усялякага сумнення пачне свой аповед так: “Залатакудры Феб* толькі яшчэ распускаў па твары шырокай і прасторнай зямлі светлыя ніткі сваіх раскошных валасоў, а стракатыя птушачкі пяшчотнай і салодкай гармоніяй арфападобных сваіх галасоў толькі яшчэ сустракалі румяную Аўрору*, калі слаўны рыцар Дон Кіхот Ламанчскі, пагрэбаваўшы раско-
ШКОЛЬНАЯ №5) БІБЛІЯТЭКА
СЕРВАНТЭС 1547-1616
шай пярын, ускочыў на слаўнага свайго каня Расінанта і рушыў у дарогу па старажытнай і славутай Манцьельскай раўніне”.
Сапраўды, менавіта па гэтай раўніне ён і ехаў.
— Шчаслівыя часы і шчаслівы той век,— працягваў ён,— калі ўбачыць свет мае славутыя подзвігі, вартыя таго, каб быць вычаканенымі на медзі, высечанымі на мармуры і адлюстраванымі на палатне для навучання нашчадкаў! Хто б ні быў ты, о мудры чараўнік, якому суджана стаць летапісцам незвычайных маіх прыгод, малю: не забудзь добрага Расінанта, вечнага майго спадарожніка, які вандруе разам са мною па ўсіх дарогах.
Потым ён загаварыў так, як быццам сапраўды быў закаханы:
— 0 прынцэса Дульцынея, валадарка майго сэрца, якое вы пакарылі! Горка пакрыўдзілі вы мяне тым, што, асыпаўшы папрокамі, выгналі мяне і ў парыве гневу загадалі не паказвацца мне на вочы прыгажосці вашай! Заклінаю вас, сеньёра: пашкадуйце адданага вам сэрцам, якое, кахаючы вас, церпіць вельмі цяжкія пакуты!
На гэтыя недарэчнасці ён нагрувашчваў іншыя, якраз як у яго любімых раманах, імкнучыся пры гэтым па меры магчымасці пераймаць іх стыль, і таму ехаў ён паволі, сонца ж стаяла цяпер так высока і гэтак бязлітасна паліла, што калі б у галаве Дон Кіхота яшчэ заставаўся мозг, то растапіўся б немінуча.
Па сутнасці, за ўвесь гэты дзень з ім не адбылося нічога, аб чым варта было б расказаць, і яго ўжо ахопліваў адчай, бо яму хацелася як мага хутчэй сустрэцца з кім-небудзь такім, на кім ён мог бы праявіць сваю моц. Адны аўтары першай яго прыгодай лічаць выпадак, які адбыўся ў цясніне Лапісе*, іншыя — выпадак з ветракамі; тое ж, што ўдалося ўстанавіць мне і чаму я знайшоў пацвярджэнне ў летапісах Ламанчы, зводзіцца да наступнага. Увесь гэты дзень Дон Кіхот правёў у дарозе, а пад вечар ён і яго кляча стаміліся і
вельмі прагаладаліся. Тады, азірнуўшыся па баках з надзеяй заўважыць які-небудзь замак, гэта значыць будан пастуха, дзе б можна было падмацавацца і даць адпачыць целу, запрымеціў ён непадалёку ад дарогі заезны дом. Ён крануў павады і паехаў туды, якраз тады, калі пачало змяркацца.
Выпадкова за браму заезнага дома выйшлі дзве дзяўчыны лёгкіх паводзін; разам з паганятымі мулаў яны накіроўваліся ў Севілью, але тыя вырашылі тут заначаваць; а паколькі нашаму шукальніку прыгод здавалася, быццам усё, аб чым ён думаў, усё, што ён бачыў ці маляваў сабе, створана і адбываецца па вобразу і падабенству вычытанага ім у кнігах, то, убачыўшы заезны дом, ён тут жа ўявіў, што перад ім замак з чатырма вежамі і бліскучымі сярэбранымі шпілямі, з абавязковым пад’ёмным мостам і глыбокім ровам,адным словам, з усімі неад’емнымі прыметамі, з якімі падобныя замкі прынята апісваць. За некалькі крокаў ад заезнага дома, або ўяўнага замка, ён нацягнуў павады і спыніўся ў чаканні, што вось зараз між зубцамі сцяны пакажацца карлік і, абвяшчаючы аб прыбыцці рыцара, затрубіць у трубу. Але карлік марудзіў, Расінанту ж не цярпелася прабрацца ў стойла; тады Дон Кіхот пад’ехаў бліжэй і, убачыўшы дзвюх дзяўчын, вырашыў, што каля замка гуляюць цудоўныя дамы. Патрэбна ж было здарыцца так, каб у гэты самы час нейкі свінапас, зганяючы з іржышча статак свіней,— прашу мне прабачыць, але іншай назвы ў гэтай жывёлы няма,— затрубіў у ражок, на гукі якога тыя былі прывучаны збягацца; і тут Дон Кіхот, палічыўшы, што чаканае ім адбылося,— а менавіта, што карлік абвясціў аб яго прыбыцці,— не помнячы сябе ад радасці, накіраваўся да дзяўчат; але дзяўчаты, з жахам заўважыўшы, што да іх набліжаецца коннік, адзеты ў такія дзіўныя даспехі, са шчытом і кап’ём, кінуліся наўцёкі. Тады Дон Кіхот, здагадаўшыся, што гэта ён спалохаў іх, падняў кардоннае забрала, якое хавала худы і запылены яго твар,
і з самым прыветлівым выглядам спакойна прамовіў:
-	He ўцякайце ад мяне, сеньёры, і не палохайцеся нічога, бо рыцарам таго ордэна, да якога я належу, не пасуе і не да твару крыўдзіць каго б там ні было, a тым больш такіх знатных, мяркуючы па вашым выглядзе, дзяўчат.
Дзяўчаты ўтаропіліся на незнаёмца, спрабуючы разгледзець яго твар, на які зноў спаўзло паганае забрала, але, пачуўшы, што ён называе іх знатнымі дзяўчатамі, пачалі рагатаць, ды так, што Дон Кіхот адчуў сябе няёмка.
-	Прыгажосць павінна спалучацца з паважнасцю,сказаў ён,— беспрычынны ж смех — прымета вельмі абмежаванага розуму. Зрэшты, усё гэта я кажу не дзеля таго, каб зняважыць вас ці сапсаваць вам настрой, бо я, са свайго боку, схільны да таго, каб служыць вам.
Уласцівая нашаму рыцару манера выказвацца, нязвыклая для слыху абедзвюх дам, і несамавітая яго знешнасць усё болып і болып смяшылі іх. Дон Кіхот жа ўсё больш злаваўся, і невядома, чым бы гэта скончылася, калі б у гэты самы час не з’явіўся гаспадар заезнага дома, чалавек надта поўны і таму вельмі лагодны; але нават і ён, убачыўшы перад сабой нязграбную фігуру і ўсе гэтыя разнародныя прадметы, як: цяжкае кап’ё і лёгкі скураны шчыт, такі ж лёгкі скураны панцыр і цяжкую збрую, траха не далучыўся да вельмі вясёлых дзяўчат; аднак жа, настрашаны гэтай кучай даспехаў, вырашыў лепш быць з незнаёмцам болып прыязным і звярнуўся да яго з такімі словамі:
—	Калі ваша міласць, сеньёр кавальера, шукае начлегу, то вы не знойдзеце тут толькі ложка,— ложка, праўда, у мяне няма ніводнага,затое ўсяго астатняга ў вялікай колькасці.
Пачцівы тон каменданта (патрэбна заўважыць, што гаспадара наш рыцар палічыў за каменданта, а заезны дом за крэпасць) супакоіў Дон Кіхота.
—	Я ўсім буду задаволены, сеньёр,— сказаў Дон Кіхот,— бо мой убор — мае даспехі, у лютай бітве — мой спакой* і гэтак далей.
Значыць,— падхапіў гаспадар,пасцель вашай міласці — цвёрды камень, пільнаванне да золку — ваш сон*. А калі так, то вы смела можаце тут спыніцца: запэўніваю вас, што ў гэтай хаціне вы знойдзеце колькі хочаце прычын не тое што адну ноч — увесь год не заплюшчваць вачэй.
3 гэтымі словамі гаспадар ухапіўся за стрэмя, і Дон Кіхот злез з каня, хоць для гэтага спатрэбілася яму нямала намаганняў, таму што ён цэлы дзень пасціў.
Затым ён папрасіў гаспадара не пакінуць па-за ўвагай і паклапаціцца пра яго каня, бо, з яго слоў, гэта было лепшае з траваедных. Гаспадар, зірнуўшы на Расінанта, не ўбачыў і палавіны тых добрых якасцей, якія адзначаў у ім Дон Кіхот, аднак жа адвёў каня ў стойла і адразу вярнуўся даведацца, ці не трэба чагонебудзь госцю; з госця ж дзяўчаты, якія паспелі з ім памірыцца, здымалі даспехі, прычым зняць нагруднік і наплечнік ім удалося, а расшпіліць каральнік і сцягнуць агідны шлем, да якога былі прышыты зялёныя стужкі, яны так і не змаглі; па-сапраўднаму патрэбна было разразаць стужкі, бо развязаць вузлы дзяўчатам аказалася не пад сілу, але Дон Кіхот ніяк з гэтым не пагадзіўся і так потым да самай раніцы і прахадзіў у шлеме, выяўляючы сабой штосьці ў вышэйшай ступені дзіўнае і забаўнае; і пакуль дзяўчаты здымалі з яго даспехі, ён, думаючы, што гэта знатныя сеньёры, жыхаркі замка, з вялікай прыемнасцю дэкламаваў ім вершы:
Яшчэ ніколі дамы так пяшчотна He клапаціліся пра паладзіна, Як клапаціліся пра Дон Кіхота, Які прывандраваў сюды з радзімы: Слугуюць фрэйліны яму ахвотна, І скакуну ягонаму графіні,—
гэта значыць, Расінанту, бо так завуць майго каня, сеньёры, мяне ж завуць Дон Кіхот Ламанчскі, і хоць я павінен быў бы паведаміць вам сваё імя не раней,
чым яго паведамяць подзвігі, якія я маю намер здзейсніць, каб паслужыць вам і быць для вас карысным, аднак жа спакуса прымяніць старадаўні раманс аб Ланцалоце* ў гэтых абставінах прымусіла мяне расказаць вам, хто я такі, раней часу. Зрэшты, надыдзе пара, калі вашы светласці будуць загадваць мне, я ж буду вам падпарадкоўвацца, і доблесная мая рука паведаміць аб маёй гатоўнасці служыць вам.
Дзяўчаты, якія не прывыклі да такой пышнай рыторыкі, маўчалі; яны толькі пацікавіліся, ці не жадае ён перакусіць.
— З’есці іпто-небудзь я не супраць,прызнаўся Дон Кіхот,і, здаецца мне, гэта было б вельмі дарэчы.
Справа, як знарок, адбывалася ў пятніцу, і ва ўсім заезным доме не знайшлося нічога, апрача невялікага запасу траскі, якую ў некаторых мясцінах называюць фарэлькай. Гаспадар запытаў у Дон Кіхота, ці не пажадае яго міласць, з прычыны адсутнасці іншай рыбы, пакаштаваць фарэлек.