Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
—	Хадзі сюды, сынок, зараз я выканаю распараджэнне гэтага абаронцы пакрыўджаных і выплачу табе доўг.
—	Я ў гэтым ніколі не сумняваюся, ваша міласць,— заўважыў Андрэс.— У вашых жа інтарэсах выканаць загад добрага рыцара, хай дае бог яму пражыць тысячу гадоў: ён такі храбры і такі справядлівы, што, калі вы не заплаціце, клянуся святым Роке, ён абавязкова вернецца і выканае сваю пагрозу.
—	Я таксама ў гэтым не сумняваюся,— сказаў вясковец,— але я так люблю цябе, мой хлопчык, што хачу яшчэ болыл табе завінаваціцца, каб затым паболып заплаціць.
Тут ён схапіў хлапчука за руку і, зноў прывязаўшы яго да дуба, усыпаў яму столькі гарачых, што той ледзь жывы застаўся.
-	Цяпер клічце абаронцу пакрыўджаных, сеньёр Андрэс, паглядзім, як ён за вас заступіцца,— сказаў вясковец.— Лічу, зрэшты, што я вас яшчэ недастаткова пакрыўдзіў,— у мяне свярбяць рукі спусціць з вас скуру, чаго вы якраз і асцерагаліся.
Аднак жа ўрэшце ён адвязаў яго і дазволіў адправіцца на пошукі свайго абаронцы. Пастушок з кіслаю мінаю пайшоў, даўшы клятву адшукаць доблеснага Дон Кіхота Ламанчскага і з усімі падрабязнасцямі расказаць яму аб тым, што адбылося, каб ён прымусіў гаспадара заплаціць спаўна. Як бы там ні было Андрэс пайшоў заліваючыся слязамі, а гаспадар пасмейваўся. Тым часам доблесны Дон Кіхот, заступіўшыся такім чынам за пакрыўджанага, у захапленні ад гэтага здарэння, якое яму падалося цудоўным і шчаслівым пачаткам яго рыцарскіх подзвігаў, і вельмі задаволены сабою, ехаў у сваю вёску і напаўголасу гаварыў:
Па праву можаш ты называцца самай шчаслівай з усіх жанчын, якія зараз жывуць на зямлі, о прыгажэйшая з прыгожых Дульцынея Табоская, бо лёсам наканавана было ператварыць у паслухмянага выканаўцу ўсіх капрызаў тваіх і пажаданняў такога адважнага і такога слаўнага рыцара, якім з’яўляецца і якім будзе заўсёды Дон Кіхот Ламанчскі! Усім вядома, што толькі ўчора ўступіў ён у рыцарскі ордэн, a сягоння ўжо выкараніў найвялікшае зло і найвялікшую беззаконнасць, якія калі-небудзь разам з жорсткасцю вытварала няпраўда,сягоння ён вырваў рэмень з рук гэтага вылюдка, які катаваў ні ў чым не вінаватага слабага падлетка.
Тут ён наблізіўся да таго месца, дзе перакрыжаваліся чатыры дарогі, і ўявіў адразу вандроўных рыцараў, якія мелі звычку спыняцца на раздарожжы і разважаць аб тым, па якой дарозе ехаць. І, беручы з іх прыклад, ён таксама пастаяў крыху, а затым, падумаўшы, апусціў павады і цалкам даверыўся Расінанту; Расінант жа не памяняў першапачатковага свайго намеру, гэта значыць выбраў шлях, які вёў прама ў яго стайню.
Дон Кіхот праехаў ужо каля дзвюх міль, калі ўбачыў наперадзе вялікую колькасць людзей. Як высветлілася пасля, гэта былі таледскія купцы, што накіроўваліся па шоўк у Мурсію. Іх было шэсць, і ехалі яны пад парасонамі, у суправаджэнні сямі слуг, чатыры з якіх сядзелі на конях, а тры ішлі пехатой і паганялі мулаў. Заўважыўшы іх, Дон Кіхот тут жа ўявіў, што яго чакае новая прыгода; між тым ён задаўся мэтай па магчымасці дзейнічаць так, як дзейнічаюць у раманах, таму і палічыў, што якраз дарэчы адзін з такіх учынкаў ажыццявіць цяпер жа. Ён выцягнуўся на страмёнах, сціснуў у руцэ кап’ё, загарадзіўся шчытом і ў чаканні вандроўных рыцараў, за якіх ён прымаў паважаных таледскіх купцоў, з вельмі незалежным і гордым выглядам спыніўся на самай дарозе; калі ж тыя пад’ехалі так блізка, што маглі бачыць і
чуць яго, Дон Кіхот набыў ваяўнічую паставу і гучна прамовіў:
Усе, колькі вас ні ёсць,ні з месца да таго часу, пакуль усе, колькі вас ні ёсць, не прызнаюць, што, колькі б там ні было прыгажунь на свеце, прыгажэйшая за ўсіх ламанчская імператрыца Дульцынея Табоская.
Пачуўшы гэтыя словы і ўбачыўшы чалавека такога дзіўнага выгляду, які да іх звярнуўся, купцы спыніліся; хоць па яго звароту і выглядзе яны адразу здагадаліся, што ён вар’ят, аднак жа ім захацелася выведаць у яго спакваля, навошта спатрэбілася яму прызнанне, якога ён ад іх дамагаўся; і тут адзін з купцоў, вялікі хітрун, схільны да выскаляння, сказаў:
Сеньёр кавальера, мы не ведаем, хто гэта шаноўная асоба, пра якую вы гаворыце. Пакажыце нам яе, і калі яна на самай справе такая цудоўная, як вы сцвярджаеце, то мы ахвотна і дабравольна выканаем ваш загад і засведчым гэту ісціну.
— Калі я вам яе пакажу,— запярэчыў Дон Кіхот,— то што вам будзе каштаваць засведчыць бясспрэчную ісціну? Уся справа ў тым, каб не бачачы, паверыць, засведчыць, пацвердзіць, прысягнуць і стаць на абарону, а іначай я выклічу вас на бой, грубы і фанабэрысты зброд! Выходзьце па адным, як таго патрабуе рыцарскі статут, або, як гэта робяць падобнага сорту нікчэмныя людзі, верныя дурной сваёй звычцы, нападайце ўсе разам: з поўным усведамленнем сваёй справядлівасці я сустрэну вас грудзьмі і дам належны адпор.
— Сеньёр кавальера,— зноў загаварыў купец,— ад імя ўсіх прысутных тут вяльмож я звяртаюся да вас з пакорнай просьбай: каб нам не абцяжарваць сваё сумленне сведчаннем на карысць асобы, якую мы ніколі не бачылі і аб якой зусім нічога не чулі, калі ласка, ваша міласць, пакажыце нам хоць які-небудзь партрэт гэтай асобы, хоць бы велічынёю з пшанічнае зерне,— бо па шчацінцы мяркуеш аб свінцы,— тады мы
зусім упэўнімся, палічым сябе цалкам задаволенымі і, у сваю чаргу, не застанемся ў вас у даўгу і задаволім вас. Прызнаюся, мы і без таго ўжо зачараваныя ёю, і калі б нават, зірнуўшы на партрэт, мы ясна зразумелі, што згаданая асоба на адно вока сляпая, а з другога ў яе сочацца кінавар і сера, усё роўна, каб дагадзіць вашай міласці, мы прызнаём якія хочаце яе вартасці.
— Подлае стварэнне! — палаючы гневам, крыкнуў Дон Кіхот.Гэта нябеснае дзіва пахне толькі амбрай і мускусам! І зусім яна не сляпая і не гарбатая, а стройная, як ледзяная іголка Гуадарамы. Вы ж мне зараз заплаціце за найвялікшае блюзнерства, бо вы зняславілі чароўную прыгажосць маёй валадаркі!
3 гэтымі словамі ён узяў кап’ё наперавес і з такой лютасцю і жорсткасцю кінуўся на свайго суразмоўцу, што калі б, на шчасце грубага купца, Расінант не спатыкнуўся і не паваліўся, то яму б не паздаровілася. Такім чынам, Расінант паваліўся, а яго гаспадар адляцеў далёка ўбок; хацеў падняцца і не мог: кап’ё, шчыт, шпоры, шлем і цяжкія старадаўнія даспехі звязалі яго па руках і нагах. Між тым, дарэмна імкнучыся падняцца, ён усё яшчэ крычаў:
— Стойце, нікчэмныя баязліўцы! Няшчасныя халопы, пачакайце! Я ж не вінаваты, што зваліўся, a вінаваты мой конь!
Тут адзін з паганятых, які не вылучаўся, відаць, пакорлівасцю, не вытрымаў і замест адказу надумаў пералічыць яму рэбры. Ён падскочыў да яго, выхапіў у яго з рук кап’ё, паламаў на кавалкі і адным з гэтых кавалкаў, нягледзячы на даспехі, пабіў яго так, быццам гэта быў сноп пшаніцы. Гаспадары сунімалі паганятага, але паганяты хапаў адзін кавалак кап’я за другім і лупцаваў няшчаснага рыцара, які выцягнуўся на зямлі; рыцар жа, між тым як на яго сыпаўся град удараў, не замаўкаў ні на секунду, пагражаючы адпомсціць небу, зямлі і купцам, якіх ён лічыў цяпер за душа^убаў.
Нарэшце паганяты стаміўся, і купцы, атрымаўшы на ўвесь час падарожжа тэму для размоў, якой павінен быў ім служыць бедны пабіты рыцар, паехалі далей. А рыцар, застаўшыся адзін, зноў паспрабаваў падняцца; але калі ўжо ён не мог устаць, будучы цэлым і здаровым, то ці мог ён зрабіць гэта цяпер, калі яго пабілі да паўсмерці? I ўсё ж яму здавалася, што ён шчаслівы,— ён лічыў, што гэта звычайная ліхая прыгода вандроўнага рыцара, у якой да таго ж вінаваты быў конь. Вось толькі ён ніякімі намаганнямі не мог падняцца — надта ж балелі ў яго ўсе косці.
Р а з д з е л V, у якім працягваецца аповед аб ліхой прыгодзе нашага рыцара
Пераканаўшыся, што ён сапраўды не можа паварушыцца, рыцар наш вырашыў выкарыстаць звычайны свой сродак, а менавіта: прыгадаць якое-небудзь з тых здарэнняў, што апісваюцца ў раманах. І тут у расхваляваным яго ўяўленні паўстала ўсё, што адбылося паміж Балдуінам і маркізам Мантуанскім* пасля таго, як Карлота параніў Балдуіна ў гарах,— гісторыя, добра вядомая дзецям, памятная юнакам, якая карыстаецца поспехам у старых, таксама схільных верыць ёй, і, аднак жа, не больш праўдзівая, чым байкі аб цудах Магамета. Паміж гэтай самай гісторыяй і тым, што адбылося з ім самім, Дон Кіхот знайшоў нешта агульнае; і вось, вельмі хвалюючыся, пачаў ён качацца па зямлі і ціхутка вымаўляць словы, быццам бы некалі сказаныя параненым Рыцарам Лесу:
0, прыйдзі, мая сеньёра, Збіла з ног мяне бяда. Падзялі са мною гора, Ці мяне нат не шкада?
I гэтак, чытаючы на памяць прыгаданы раманс, дайшоў ён нарэшце да вершаў:
Валадар наш Мантуанскі, Дзядзька родны і васпан!
У той час калі Дон Кіхот чытаў гэтыя вершы, па той жа самай дарозе надарылася ехаць яго аднавяскоўцу, які вяртаўся з млына, куды вазіў зерне; і як толькі ўбачыў ён, што на зямлі ляжыць чалавек, то наблізіўся да яго і запытаўся, хто ён такі, што ў яго баліць і чаму ён так жаласна стогне. Дон Кіхот, вядома, уявіў, што гэта і ёсць маркіз Мантуанскі, яго дзядзька, і таму замест адказу зноў пачаў распавядаць аб сваім няшчасці, слова ў слова, як аб тым спяваецца ў рамансе.
Земляроб са здзіўленнем выслухаў гэту бязглуздзіцу, затым зняў з Дон Кіхота забрала, што зламалася ад удараў, абцёр з яго твару пыл; абцёршы ж, адразу пазнаў яго і сказаў:
— Сеньёр Кіхана (так звалі Дон Кіхота, пакуль ён яшчэ не страціў розуму і з паважанага гідальга не ператварыўся ў вандроўнага рыцара), хто ж гэта вас так пабіў?
Але Дон Кіхот на ўсе пытанні адказваў вершамі з таго ж самага раманса. Тады добры земляроб, каб пераканацца, ці не паранены ён, з вялікай асцярожнасцю зняў з яго нагруднік і наплечнік, аднак жа ні крыві, ні якіх-небудзь сінякоў не заўважыў. Ён падняў яго і, мяркуючы, што асёл — больш спакойная жывёліна, не без цяжкасці пасадзіў на свайго асла. Затым падабраў зброю, нават абломкі кап’я, усё гэта прывязаў да сядла Расінанта, узяў яго і асла за аброць і, паглыблены ў роздум, прапускаючы міма вушэй тое, што плёў Дон Кіхот, пакрочыў у накірунку да сваёй вёскі. Дон Кіхот таксама задумаўся. Пабіты да паўсмерці, ён ледзь мог трымацца ў сядле і час ад часу глыбока ўздыхаў, таму земляроб урэшце зноў вымушаны быў запытацца, што ў яго баліць. Але Дон Кіхоту нібы сам д’ябал нашэптваў розныя казкі, прыдатныя да яго ўласных прыгод, бо ў гэту хвіліну ён, ужо забыўшыся пра