Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
ліся на неабцясаных слупах,— накрывалі не дзеля чагосьці, а толькі для таго, каб засцерагчыся ад непагадзі. Тады ўсюды панавалі дружба, мір і згода. Тады па ўзгорках і далінах гулялі прыгожыя і шчырыя пастушкі ў сціплым адзенні, з непакрытаю галавою, у вянках з сакавітых лістоў трыпутніку і плюшчу замест модных у апошні час убораў, аздобленых цірскім пурпурам* і шоўкам, што праходзіць праз розныя пакуты, і ў гэтым сваім убранні яны былі, пэўна, TaKia ж велічныя і зграбныя, як і свецкія нашы дамы з іх мудрагелістымі і дзіўнымі задумамі, на якія штурхае іх мітуслівая бяздзейнасць. Тады пачуцці закаханага сэрца выказваліся гэтак жа проста і натуральна, як узнікалі, без усялякіх штучных украс і акалічнасцей. Праўдзівасць і шчырасць свабодныя былі ад прымесі хлусні, крывадушша і хітрасці. Карыслівасць і заўзятасць не былі такія моцныя, каб адважыцца зняважыць ці збіць з правільнага шляху тады яшчэ ўсёмагутнае правасуддзе, якое яны так зневажаюць, уціскаюць і выпрабоўваюць цяпер. Закон асабістага самавольства не вісеў над думкамі суддзі, бо тады яшчэ не было каго і за што судзіць. Аднак з цягам часу свет усё больш і болып поўніўся злом,— вось чаму і заснавалі нарэшце ордэн вандроўных рыцараў, у абавязкі якога ўваходзіць дапамагаць няшчасным і бедным. Да гэтага ордэна належу і я, браты пастухі, і цяпер я ад свайго імя і ад імя майго збраяносца не магу не падзякаваць вам за пачастунак і гасціннасць. Праўда, садзейнічаць вандроўным рыцарам прамы абавязак усіх, хто жыве на свеце, аднак жа, ведаючы загадзя, што вы, і не чуўшы пра гэты свой абавязак, усё ж прытулілі мяне і пачаставалі, я шчыра хвалю вас за вашу непрытворную гасціннасць.
Рыцар наш сказаў гэту доўгую прамову толькі таму, што, зірнуўшы на жалуды, якімі яго пачаставалі, ён успомніў аб залатым стагоддзі, і яму захацелася падзяліцца сваімі разважаннямі з казапасамі, а тыя слухалі яго моўчкі, з выцягнутымі тварамі, што выяў-
лялі поўнае здзіўленне. Санча таксама маўчаў; ён еў жалуды і раз-пораз наведваўся да другога бурдзюка, які пастухі, каб віно не награвалася, падвесілі на дубе.
Вячэра даўно закончылася, а Дон Кіхот усё яшчэ не пераставаў гаварыць. Нарэшце адзін з казапасаў звярнуўся да яго з такімі словамі:
— Каб вы, ваша міласць, сеньёр вандроўны рыцар, палажыўшы руку на сэрца, маглі прызнаць, што мы і сапраўды прынялі вас шчыра і гасцінна, мы папросім аднаго пастуха, які з хвіліны на хвіліну павінен быць тут, пазабаўляць вас і парадаваць асалодным спевам.
Толькі паспеў казапас вымавіць гэтыя словы, як раптам да іх даляцелі гукі равеля*, а крыху пазней з’явіўся і той, хто на ім іграў. Гэта быў юнак гадоў дваццаці двух, вельмі прыемнага выгляду. Таварышы запыталіся, ці вячэраў ён; юнак адказаў, што вячэраў. Тады той пастух, які толькі што гаварыў аб ім, звярнуўся да яго:
-	У такім выпадку, Антоньё, парадуй нас, праспявай што-небудзь, няхай наш шаноўны госць пераканаецца, што і ў лясах, і ў гарах можна сустрэць людзей, якія разбіраюцца ў музыцы.
—	Ахвотна,— адказаў юнак.
Калі ж ён скончыў, Дон Кіхот папрасіў яго яшчэ што-небудзь выканаць, але Санча Панса, які болып хацеў спаць, чым слухаць песні, запярэчыў.
-	Даўно пара вашай міласці выбраць сабе месца для начлегу,— сказаў ён свайму пану,— Яны і так за дзень натаміліся, куды ім яшчэ спяваць па начах!
-	Я цябе разумею, Санча,заўважыў Дон Кіхот.— Вядома, што паходы да бурдзюка павінны быць узнагароджаны сном, а не музыкай.
-	Божа міласцівы, каму што! — усклікнуў Санча.
-	He адмаўляю,сказаў Дон Кіхот.— Такім чынам, ты можаш уладкоўвацца, дзе табе падабаецца, мне ж, прымаючы пад увагу абраны мной характар заняткаў, больш прыстойна не спаць, чым спаць. Разам з тым не дрэнна было б табе, Санча, яшчэ раз
перавязаць мне вуха, таму што яно баліць мацней, чым трэба.
Санча пачаў быў перавязваць, але адзін з пастухоў, агледзеўшы рану, сказаў збраяносцу, каб той не турбаваўся, бо ў яго ёсць лекі, ад якіх яна хутка загоіцца. Навокал было шмат размарыну; пастух сарваў некалькі лісточкаў, разарваў іх, змяшаў з соллю, прыклаў да вуха і, умелай рукой перавязаўшы яго, аб’явіў, што іншага сродку і не спатрэбіцца. І так яно пасля і аказалася.
Раздзел X, у якім апавядаецца аб злашчаснай прыгодзе Дон Кіхота з бесчалавечнымі янгуасцамі*
Развітаўшыся з казапасамі, Дон Кіхот і яго збраяносец неўзабаве ўехалі ў бліжэйшы лес і, гадзінкі дзве праблукаўшы, апынуліся нарэшце на зялёным лузе, дзе нячутна струменіўся ручай, які вабіў падарожнікаў сваёй прахалодай і спакушаў іх правесці тут гадзіны нясцерпнай паўдзённай спякоты, што ўступіла да таго часу ў свае правы. Дон Кіхот і Санча спешыліся і, пусціўшы асла і Расінанта на луг, каб яны паласаваліся на волі густою травой, заняліся даследаваннем сваёй дарожнай торбы, пасля чаго пан і яго слуга, не цырымонячыся, у поўнай згодзе пачалі перакусваць тым, што ў іх знайшлося.
Санча не здагадаўся стрыножыць Расінанта — да таго ён быў у ім упэўнены. Аднак жа лёс сумесна з д’яблам, які далёка не заўсёды дрэмле, зрабілі так, што да той жа самай даліны наблізіліся ягуасцкія паганятыя з табуном галісійскіх коней, а паколькі яны маюць звычку палуднаваць у мясцінах, багатых пашамі і вадою, то даліна, дзе размясціўся Дон Кіхот, падалася ім вельмі добрай. І вось здарылася так, што Расінанту захацелася прыўдарыць за панямі жарабі-
цамі, і, без дазволу гаспадара, ён пабег чуллівым трушком, але жарабіцы адразу ж пачалі брыкаць яго і кусаць. У дадатак да ўсяго прыбеглі з дубінамі паганятыя і так яго адлупцавалі, што ён ледзь жывы паваліўся на зямлю.
Між тым Дон Кіхот і Санча, бачачы, што Расінанта б’юць, з усіх ног кінуліся да яго.
-	Зараз відаць, дружа Санча,сказаў Дон Кіхот,— што гэта не рыцары, а подлая чэрнь, нікчэмныя людзі. Кажу я гэта для таго, каб ты ведаў, што маеш поўнае права дапамагчы мне і справядліва адпомсціць за тое зло, якое яны на нашых вачах адважыліся прычыніць Расінанту.
—	Якая тут, к чорту, помста,— усклікнуў Санча Панса,— калі іх больш за дваццаць, нас жа ўсяго толькі два, а дакладней сказаць, паўтара!
—	Я адзін варты сотні,— запярэчыў Дон Кіхот.
He доўга думаючы, выхапіў ён свой меч і рынуўся на янгуасцаў, і, падахвочаны і захоплены яго прыкладам, дакладна гэтак жа зрабіў Санча Панса; і пры лершым жа націску Дон Кіхот рассек на адным з паганятых скураны паўкафтан, адхапіўшы пры гэтым даволі вялікі кавалак пляча.
Але тут паганятыя, бачачы, што іх так многа, a тых, якія нападаюць, усяго толькі два, пабралі дубінкі і, акружыўшы абодвух праціўнікаў, з незвычайным запалам і гарачнасцю пачалі лупцаваць іх. Па праўдзе сказаць, дастаткова было двух удараў для таго, каб Санча распластаўся на зямлі, і такая ж доля напаткала і Дон Кіхота, нягледзячы на выяўленыя ім спрыт і прысутнасць духу; пры гэтым лёсам пажадана было, каб Дон Кіхот паваліўся да ног Расінанта, які ўсё яшчэ не мог устаць і яскрава сведчыў, якую шалёную сілу набываюць дубіны ў руках раззлаваных вяскоўцаў. Убачыўшы ж, што яны нарабілі, янгуасцы з вялікай жвавасцю рушылі ў дарогу, пакінуўшы двух шукальнікаў прыгод у самым бядотным становішчы і яшчэ ў горшым настроі.
Санча Панса ачнуўся першы. Заўважыўшы, што яго пан ляжыць побач з ім, ён слабым і жаласным голасам аклікнуў яго:
— Сеньёр Дон Кіхот, а сеньёр Дон Кіхот!
— Чаго ты, брат Санча? такім жа знясіленым і самотным голасам запытаўся Дон Кіхот.
— Будзьце вельмі ласкавы, ваша міласць,— працягваў Санча Панса,— калі ёсць у вас бальзам гэтага... як яготам... Ператраса, дайце мне глыточкі два: можа, ён і ад пераломаў дапамагае не горш, чым ад ран.
— Няма, на бяду маю! — усклікнуў Дон Кіхот.Калі б бальзам Фьерабраса быў у мяне пад рукой, то нам нічога больш і не патрэбна было б жадаць. Але клянуся табе гонарам вандроўнага рыцара, Санча Панса, што не пройдзе і двух дзён, калі толькі лёс не распарадзіцца інакш, як я здабуду яго, або ў мяне адсохнуць рукі.
— А як вы лічаце, ваша міласць, калі ў нас пачнуць рухацца ногі? — запытаўся Санча Панса.
— Што тычыцца мяне, то я не змагу сказаць, калі менавіта,— адказаў пабіты рыцар.Але вінаваты ва ўсім я: не трэба было мне вымаць меч супраць тых, хто не пасвячоны ў рыцары. I вось, каб пакараць за тое, што я парушыў законы рыцарства, бог вайны* і дапусціў, думаецца мне, такую кару, што напаткала мяне. А таму, Санча Панса, надалей ты павінен кіравацца тым, што я зараз скажу,— гэта можа паслужыць на карысць нам абодвум. Ну дык вось: як толькі ты ўбачыш, што такі зброд прычыняе нам зло, то не чакай, каб я выхапіў меч,ты гэтага ўсё роўна не дачакаешся,— а бярыся за свой і карай іх паводле свайго меркавання. Калі ж на выручку ім падаспеюць рыцары, то я заўсёды змагу выручыць цябе з бяды і абрушыць на іх усю сваю моц,— у сіле ж доблеснай маёй рукі ты меў шмат выпадкаў пераканацца, бо праяўляў я яе пры табе неаднаразова.
Бедны наш сеньёр, як відаць, усё яшчэ ганарыўся перамогай над храбрым біскайцам. Санча Панса, ад-
нак жа, не прызнаў наказ свайго пана такім разумным, каб прамаўчаць.
— Сеньёр,— запярэчыў ён,— я чалавек ціхі, спакойны, міралюбівы, я гатовы выцерпець любую знявагу, таму што мне патрэбна жонку карміць і дзяцей вывесці ў людзі. Так што вось вам мой сказ, ваша міласць,сказ, а не ўказ, бо павучаць вас я не маю права: нізашто я не выму мяча ні супраць рыцара. ні супраць простага чалавека і як перад богам кажу, што раз і назаўсёды дарую ўсім, хто калісьці пакрыўдзіў ці павінны мяне пакрыўдзіць, незалежна ад іх чыну і звання, незалежна ад таго, хто іменна мяне крыўдзіў, крыўдзіць ці яшчэ калі-небудзь пакрыўдзіць — высакародны чалавек ці нерадавіты, багацей ці бядняк, дваранін ці халоп.
На гэта яго пан адказаў:
— У мяне дух спірае, і мне цяжка гаварыць, і да таго ж яшчэ не прайшоў боль у баку, а то я растлумачыў бы табе, Панса, якую ты ерась вярзеш. Слухай, грахаводнік: калі б вецер Фартуны, да гэтага часу такі для нас неспрыяльны, змяніўся спадарожным і мы на напятых ветразях нашых спадзяванняў шчасліва і бесперашкодна прысталі да вострава, які я табе абяцаў, то што ж было б з табой, калі б я заваяваў яго і аддаў табе ва ўладанне? Ды ты нічога з ім не мог бы зрабіць, раз ты не рыцар і не жадаеш ім быць не жадаеш развіваць у сабе мужнасць, помсціць за абразы і адстойваць свае правы. Трэба табе ведаць, што ў нядаўна заваяваных каралеўствах і правінцыях звычайна назіраецца хваляванне грамадскай думкі і далёка не ўсе жыхары бываюць задаволеныя сваім уладаром, з прычыны чаго заўсёды можна асцерагацца, што хто-небудзь, жадаючы зноў усё памяняць і, як кажуць, паспрабаваць шчасця, задумае зрабіць пераварот,вось чаму новы кіраўнік павінен умець валодаць сабою і быць дастаткова мужным для таго, каб у выпадку неабходнасці абараніць сябе ці перайсці ў наступленне.