Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
— Надоечы з намі адбыўся такі выпадак, што я не супраць быў бы валодаць гэтай самай мужнасцю і ўменнем,— падхапіў Санча.— Але клянуся гонарам бедняка, што ў гэты час я маю патрэбу больш у пластырах, чым у павучаннях. Паспрабуйце падняцца, ваша міласць, а затым давайце паможам Расінанту, хоць ён гэтага і не заслугоўвае, таму што менавіта ён з’явіўся галоўным віноўнікам нядаўняга пабоішча. He чакаў я гэтага ад Расінанта: я думаў, ён такі ж міралюбівы, як я. Відаць, праўду кажуць людзі, што чужая душа — цёмны лес і што ўсё на свеце змяняецца. Хто б мог падумаць, што пасля знішчальных удараў мяча, якія вы нанеслі гэтаму няшчаснаму вандроўнаму рыцару, так хутка наступіць вельмі моцны град палачных удараў, што пасыпаліся на нашы спіны!
Твая спіна, Санча, пэўна, прывыкла да такіх напасцяў,запярэчыў Дон Кіхот,— мая ж, прывучаная да вельмі тонкага галандскага палатна, вядома, павінна мацней адчуваць боль. I калі б я не дапускаў... ды што я кажу “дапускаў”,— калі б я не ведаў, што ўсе гэтыя непрыемнасці непарыўна звязаны з паходным жыццём, то я тут жа памёр бы ад прыкрасці.
— Сеньёр,— зноў загаварыў збраяносец,— калі такія няшчасці і ёсць той ураджай, што здымаюць рыцары, то ці не можаце вы сказаць, ваша міласць, ці часта яны паўтараюцца, а можа, для іх існуюць вядомыя тэрміны? Бо пасля двух такіх ураджаяў зняць трэці, думаецца мне, нам будзе ўжо не пад сілу, калі толькі гасподзь бог, па бясконцай міласэрнасці сваёй, нам не дапаможа.
— Ведай, дружа Санча,— адказаў Дон Кіхот,— што жыццё вандроўных рыцараў звязана з бясконцым мноствам небяспек і ліхіх прыгод, але затое, як паказвае вопыт многіх рыцараў, разнастайныя прыгоды якіх мне добра вядомы, у іх заўсёды ёсць магчымасць стаць каралямі ці імператарамі. І калі б не боль у баку, я расказаў бы табе аб тым, як некаторыя з іх дасяг-
нулі згаданых мною высокіх ступеняў толькі дзякуючы доблесным сваім рукам, хоць і да і пасля гэтага ім здаралася цярпець няшчасці і нягоды. Так, напрыклад, доблесны Амадыс Гальскі аднойчы патрапіў у рукі свайго смяротнага ворага, чараўніка Аркалая, і той, узяўшы яго ў палон, адразу ж прывязаў да слупа пасярод двара, схапіў павады і адлічыў яму болып за дзвесце ўдараў, аб чым у мяне ёсць самыя праўдзівыя звесткі. А яшчэ адзін невядомы аўтар, які, аднак, заслугоўвае поўнага даверу, апавядае аб тым, як Рыцара Феба ў нейкім замку заманілі ў пастку: падлога пад ім правалілася, і ён паляцеў у глыбокую яму, і там, у гэтым падзямеллі, яму, звязанаму па руках і нагах, паставілі клісцір з ледзяной вады і пяску, з-за чаго ён ледзь не адправіўся на той свет. І не мінуць бы ліха нашаму беднаму рыцару, калі б у гэтай вялікай бядзе яму не дапамог нейкі чараўнік, яго добры сябар. І вось калі ўжо такім паважаным людзям трэба было папакутаваць, то мне і тым больш. Прытым іх так нечувана зневажалі, як нас з табой да гэтага часу яшчэ не зневажалі. Ведай, Санча, што раны ад зброі, якая выпадкова трапіла пад руку, гонару не закранаюць, бо ў правілах аб паядынку зразумела сказана, што калі адзін шавец стукне другога калодкай, якую ён трымае ў руцэ, то хоць гэта і драўляная калодка, аднак жа з гэтага не вынікае, што пацярпеўшаму нанеслі ўдар палкай. Кажу я гэта таму, што хоць нас і адлупцавалі, але гонар наш, ведай гэта, застаўся незаплямленым, бо прылады, якія гэтыя людзі трымалі ў руках і якімі яны нас пабілі,— усяго толькі дубінкі, тады як рапір, шпаг і кінжалаў, наколькі я помню, не было ні ў кога.
— Яны не далі мне разгледзець,— сказаў Санча.Толькі хацеў я ўзяцца за булатны мой меч, а ўжо яны — каламі па плячах, ды так ахрысцілі, што ў мяне іскры з вачэй пасыпаліся і ногі падкасіліся, і я выцягнуўся на тым самым месцы, дзе ляжу і да гэтага часу, і баліць у мяне не душа — пры ду?-цы аб тым,
заплямілі мой гонар палачныя ўдары ці не заплямілі, а баліць цела ад іхніх дубінак, якія з такой жа сілай урэзаліся ў маю памяць, з якой урэзаліся яны ў маю спіну.
— Разам з усім гэтым павінен ты ведаць, Панса,— заўважыў Дон Кіхот,— што няма такога няшчасця, якое не сцёр бы з памяці час, і няма такога болю, які не спыніла б смерць.
— Што можа быць горшым за ліхую прыгоду, якую нішто, акрамя часу, спыніць не можа і якую адна толькі смерць здольна сцерці з памяці? запярэчыў Панса.— Калі б нашаму ropy можна было дапамагчы двума пластырамі, то гэта яшчэ дзе наша не прападала, але я бачу, што ўсе пластыры, колькі іх не назапашана ў бальніцы, не паставілі б нас цяпер на ногі.
He думай аб гэтым, Санча, бяры прыклад з мяне і не падай духам,сказаў Дон Кіхот.Лепш паглядзім, што з Расінантам: здаецца, нябогу напаткала не менш горкая доля.
— У гэтым няма нічога дзіўнага,— заўважыў Санча,— ён жа не проста жывёліна, а жывёліна вандроўная. Мяне здзіўляе іншае: чаму гэта ў майго асла рэбры цалюткія, тады як нам іх пералічылі ўсе да аднаго?
— 3 кім бы ні здарылася бяда, лёс абавязкова падкажа выйсце,— заўважыў Дон Кіхот.— Кажу я гэта таму, што твая жывёліна цяпер можа замяніць мне Расінанта і давезці мяне да якога-небудзь замка, дзе мне дапамогуць загаіць раны. Зняважыць жа мяне такая верхавая жывёліна не можа, бо, помніцца мне, я чытаў, што добры стары Сілен*, выхавальнік і настаўнік вясёлага бога смеху, уехаў у Стоваротны горад, седзячы вярхом на вельмі добрым асле, і адчуваў сябе пры гэтым цудоўна.
— У тым вось і справа, што седзячы вярхом, як вы самі мелі ласку заўважыць, ваша міласць,запярэчыў Санча.Адна справа сядзець вярхом, а іншая ляжаць упоперак сядла, быццам мяшок з пацярухай.
На гэта Дон Кіхот адказаў так:
— Раны, атрыманыя ў баі, хутчэй могуць праславіць, чым зняславіць. Таму, дружа Санча, не спрачайся са мной, а набярыся моцы і ўстань, аб чым я ўжо цябе прасіў, а затым уладкуй мяне на асле, як ты палічыш патрэбным,— мы павінны рушыць у дарогу, перш чым надыдзе ноч і застане нас у гэтых пустэльных мясцінах.
— Вы ж самі казалі, ваша міласць,— запярэчыў Панса,— што вандроўныя рыцары амаль ці не ўвесь год начуюць звычайна ў пустэльных і бязлюдных месцах, ды яшчэ і за вялікую ўдачу гэта лічаць.
— Гэта ў тых выпадках, калі ім нічога іншага не застаецца ці калі яны закаханыя,— сказаў Дон Кіхот.— Але досыць аб гэтым, Санча, пара і ў дарогу, a то, чаго добрага, і з аслом здарыцца няшчасце, накшталт як з Расінантам.
— Чаго добрага! — адгукнуўся Санча.
Трыццаць разоў войкнуўшы, шэсцьдзесят разоў уздыхнуўшы, сто дваццаць разоў аблаяўшы таго, каму ён абавязаны быў сваёй ліхой прыгодай, і, паслаўшы на яго галаву столькі ж праклёнаў, ён устаў, але на паўдарозе яго скурчыла накшталт турэцкага лука, так што ён доўга потым не мог выпрастацца. І вось з такімі якраз жахлівымі пакутамі закілзаў ён сяк-так свайго асла, таксама злёгку агарошанага падзеямі гэтага надта бурнага дня, а затым падняў Расінанта, які, калі б толькі ўмеў скардзіцца, напэўна, перасягнуў бы ў гэтым майстэрстве і Санча Пансу і яго пана. Урэшце Санча ўладкаваў Дон Кіхота на асле, Расінанта прывязаў ззаду і, узяўшы асла за аброць, рушыў, прыкладна ў тым кірунку, дзе, па яго разліках, павінна была пралягаць вялікая дарога. І не прайшоў ён і адной мілі, як лёс, які ўсё рабіў найлепш для яго, вывеў на гэту дарогу, і ён тут жа заўважыў заезны дом, але Дон Кіхот, наперакор меркаванню Санча і на радасць самому сабе, вырашыў, што гэта замак. Санча пераконваў, што гэта заезны дом, а яго пан што гэта не
заезны дом, а замак; і так доўга яны спрачаліся, што, не закончыўшы спрэчак, паспелі за гэты час дабрацца да заезнага дома, куды Санча, не падумаўшы нават даведацца, што ж гэта на самай справе такое, і накіраваўся са сваім караванам.
Р а з д з е л XI.
Аб тым, што здарылася з хітрым гідальга ў заезным доме, які ён палічыў за нейкі замак
Гаспадар заезнага дома, бачачы, што Дон Кіхот ляжыць упоперак асла, запытаўся ў Санча, што з ім здарылася. Санча адказаў, што нічога асаблівага, што ён зваліўся са скалы і злёгку пашкодзіў бок. Жонка гаспадара не была падобнаю на карчмарку: гэта была натура спагадлівая, якая шчыра спачувала пакутам свайго блізкага. Яна адразу пачала аглядаць Дон Кіхота і загадала дачцэ сваёй, маладзенькай і вельмі прыгожай дзяўчыне, дапамагчы ёй даглядаць пастаяльца. Служанкай у гаспадара была дзяўчына родам з Астурыі, шыракатварая, кірпатая, са зрэзанай патыліцай і на адно вока сляпая,— зрэшты, другое вока таксама было ў яе не ў парадку. Праўда, складзена яна была выдатна, і гэта згладжвала ўсе іншыя яе недахопы: калі б памераць яе ўсю, ад галавы да ног, то не набралася б і сямі чвэрцяў, а празмерна высока паднятыя плечы прымушалі яе больш уважліва глядзець сабе пад ногі, чым гэтага вымагала неабходнасць. Гэта самая красуня пачала дапамагаць гаспадарскай дачцэ, і абедзве яны змайстравалі Дон Кіхоту вельмі дрэнны ложак у каморы, што, як відаць, на працягу многіх гадоў замяняла адрыну. Ён складаўся з чатырох негабляваных дошак, пакладзеных на дзве не надта роўныя лаўкі, матраца, такога цвёрдага, што калі б з яго дзірак не вылазіла шэрсць, то камякі гэтай шэрсці навобмацак можна было б палічыць за камяні, двух
прасцірадлаў, сшытых, напэўна, з той жа самай скуры, што выкарыстоўваецца для вырабу шчытоў, і шарсцяной коўдры, шарсцінкі якой пры жаданні няцяжка было б пералічыць, і пры гэтым вы ні разу не збіліся б з ліку.
Дон Кіхот лёг на гэты пракляты ложак, і тут гаспадыня з дачкой пачалі лячыць яго, так што ён у хуткім часе з галавы да ног быў аблеплены пластырамі, а Марыторнес так звалі астурыйку ім свяціла. Заняўшыся яго лячэннем і ўбачыўшы, што ён увесь у сіняках, гаспадыня сказала, што сінякі гэтыя, па ўсёй верагоднасці, ад пабояў, а не ад падзення.
— He, не ад пабояў,— запярэчыў Санча.— Бяда ў тым, што скала трапілася вострая, уся ў выступах, і кожны такі выступ пакінуў на целе па сіняку. Адважуся вас запэўніць, сеньёра,— дадаў ён,— што калі ў вас застанецца хоць трохі гэтага пакулля, то ахвотнікі на яго знойдуцца: у мяне самога штосьці ломіць паясніцу.
— Значыць, вы таксама, напэўна, паваліліся? — запыталася гаспадыня.
He, я не падаў,адказаў Санча.Але я быў так напалоханы падзеннем майго пана, што ў мяне да гэтага часу ўсё цела баліць, быццам мяне адлупцавалі палкамі.
Гэта бывае,— сказала дзяўчына.— Мне самой часта сніцца, быццам я падаю з вежы і ўсё ніяк не магу даляцець да зямлі, а калі прачнуся, то адчуваю сябе такой разбітай і такой змучанай, нібы я і сапраўды звалілася.