Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Бунь той рыцар у ярка-жоўтых даспехах, на шчыце якога адлюстраваны венцаносны леў, распасцёрты каля ног дзевы,гэта доблесны Лаўркальк, уладальнік Сярэбранага моста. Той, чые даспехі расфарбаваныя залатымі колерамі і на шчыце якога па сінім полі намаляваны тры сярэбраныя кароны,гэта грозны Мікаколемб, вялікі герцаг Кіроскі. Справа ад яго, вунь той рыцар волатаўскага целаскладу,гэта бясстрашны Брандабарбаран дэ Балічэ, уладар трох Аравій; адзенне на ім са змяінай скуры, а шчытом яму служаць дзверы,паданне сцвярджае, што гэта адны з дзвярэй таго храма, які разбурыў Самсон, калі ён цаной уласнага жыцця адпомсціў сваім ворагам. A цяпер азірніся і паглядзі ў іншы бок: наперадзе другога войска — усёперамагаючы і нікім не пераможны Ціманэль Каркахонскі, уладар Новай Біскайі, у даспехах з сінімі, зялёнымі, белымі і жоўтымі палоскамі, і на шчыце ў яго на жоўта-бурым полі намалявана залатая кошка, а пад ёю напісана: Мяў — гэта скарочанае імя яго дамы, або, калі верыць чуткам, непараўнальнай Мяўліны, дачкі герцага Альфеньікена Альгарвскага. Той, пад цяжарам якога згінаецца яго жвавы конь, у якога беласнежныя даспехі і белы шчыт без усялякага дэвізу,— гэта нядаўна пасвячоны ў рыцары француз па імені П’ер Папен, уладар баронстваў Утрэхцкіх. Той, у даспехах, пакрытых блакітнай эмаллю, які ўтыкае жалезныя шпоры ў бакі паласатай і хутканогай зебры,гэта ўсемагутны герцаг Нербійскі, Эспартафілард дэль Боске; на шчыце ў яго пучок спаржы і дэвіз, напісаны па-кастыльску: Сачы за маім лёсам. Так, захоплены ўласным уяўленнем, пазначаным адбіткам яго да гэтага часу непрыметнага вар’-
яцтва, ён працягваў гаварыць несціхана і пералічваць рыцараў абедзвюх уяўных рацяў, тут жа прыдумваючы дэвізы і мянушкі і для кожнага з іх асаблівы колер і асаблівую форму даспехаў.
Войска, якое ідзе нам насустрач, складаюць разнастайныя плямёны. Тут можна сустрэць тых, што п’юць салодкія воды славутага Ксанфа*; тых, хто топчуць масілійскія горныя лугі*; тых, што прасейваюць самы тонкі залаты пыл шчаслівай Аравіі; тых, што ўпіваюцца асалодай на дзівосных прахалодных берагах светлага Фермадонта*; тых, што рознымі спосабамі здабываюць залаты пясок са дна Пактола*; здрадлівых нумідыйцаў; персаў, якія славіліся сваімі лукамі і стрэламі; парфян і мідзян, якія змагаліся на бягу; арабаў з іх качавымі шатрамі; скіфаў, якія славіліся як сваёю жорсткасцю, так і белізной скуры; эфіопаў з праколатымі губамі. I яшчэ я бачу і пазнаю безліч плямёнаў, але толькі не магу ўспомніць іх назваў. У шэрагах другога войска знаходзяцца тыя, што праганяюць смагу празрыстымі струменямі Бетыса*, акружанага аліўкавымі гаямі; тыя, што мыюць і асвяжаюць твар вільгаццю заўсёды паўнаводнага і залатаноснага Таха*; тыя, што топчуць тартэсійскія даліны* з іх багатымі пашамі; тыя, што весяляцца на Елісейскіх палях* Хераса; багатыя ламанчцы ў вянках з залатога калосся; тыя, што закаваны ў латы — апошнія нашчадкі старажытных готаў; тыя, што купаюцца ў водах Пісуэргі*, якая славіцца спакойнай сваёй плынню; тыя, што пасвяць статкі на бяскрайніх лугах звівістай Гуадыяны*, якая славіцца патаемным сваім рэчышчам; што дрыжаць ад холаду ў лясах Пірэнеяў і якіх абсыпаюць снежныя камякі на вяршынях Апенінаў,— адным словам, усе плямёны, што насяляюць і напаўняюць сабою Еўропу.
Госпадзі ты божа мой, якія толькі краіны не назваў Дон Кіхот, увабраўшы ў сябе ўсё, што ён вычытаў у хлуслівых раманах, і ўзрушаны гэтым да глыбіні душы, якія толькі народы не пералічыў, у адзін mo-
мант надаўшы кожнаму з іх асаблівыя прыкметы! Санча Панса слухаў Дон Кіхота, разявіўшы рот, сам жа не казаў ні слова і толькі час ад часу азіраўся — ці не відаць рыцараў і веліканаў, якіх пералічваў Дон Кіхот, але паколькі ён нікога з іх не заўважыў, то звярнуўся да свайго пана з такімі словамі:
— Сеньёр, напэўна, чорт панёс усіх нашых веліканаў і рыцараў, я, ва ўсякім выпадку, іх не бачу: яны таксама, мусіць, зачараваныя не горш за ўчарашніх прывідаў.
Як ты можаш так казаць! — усклікнуў Дон Кіхот.Хіба ты не чуеш конскага ржання, трубных гукаў і барабаннага бою?
— Я чую толькі бляянне авечак і бараноў,— адказаў Санча.
І сапраўды: абедзве чарады падышлі ўжо зусім блізка.
— Страх, што авалодаў табою, Санча, асляпляе і аглушае цябе,— заўважыў Дон Кіхот,— бо ў тым якраз і заключаецца ўздзеянне страху, што ён бянтэжыць нашы пачуцці і прымушае нас лічыць усе прадметы не за тое, што яны ёсць на самай справе. I вось, калі ты так напалоханы, то ад’язджай убок і пакінь мяне аднаго, я і адзін змагу зрабіць так, каб перамога дасталася тым, каму я дапамагу.
Сказаўшы гэта, ён прышпорыў Расінанта і, узяўшы кап’ё наперавес, з хуткасцю маланкі спусціўся з узгорка.
Санча закрычаў яму ўслед:
Вярніцеся, сеньёр Дон Кіхот! Клянуся богам, вы нападаеце на авечак і бараноў! Вярніцеся! Божа, і навошта толькі я на свет нарадзіўся! Ці маеце вы розум, сеньёр? Агляніцеся: няма тут ніякіх веліканаў, рыцараў, катоў, даспехаў, шчытоў, ні рознакаляровых і аднакаляровых, ні колеру нябеснага блакіту,— ні чорта тут няма! Ды што ж ён робіць? Які цяжкі грэх!
Але Дон Кіхот і не думаў вяртацца назад,— якраз у гэты час ён гучна ўсклікнуў:
— Смялей, рыцары,— вы, што ідуць і змагаюцца пад сцягамі доблеснага імператара Пентапаліна Закасаны Рукаў,— рухайцеся следам за мною, і вы ўбачыце, якую хуткую расправу ўчыню я над яго ворагам Аліфанфаронам Трапабанскім!
3 гэтымі словамі ён урэзаўся ў авечую чараду і так адважна, і так люта пачаў біць кап’ём, быццам гэта і сапраўды былі яго смяротныя ворагі. Пастухі спрабавалі спыніць яго; аднак, пераканаўшыся, што гэта нічога не дае, яны адвязалі свае прашчы і пачалі цешыць яго слых свістам камянёў велічынёю з кулак. Але Дон Кіхот, не звяртаючы ўвагі на камяні, насіўся ўзад-уперад па полі і крычаў:
— Дзе ты, фанабэрысты Аліфанфарон? Выходзь да мяне! Я рыцар, які жадае адзін на адзін памерацца з табою сіламі і забіць цябе, пакараўшы за тое, што ты быў ледзь не забіў доблеснага Пентапаліна Гараманцкага!
У гэты самы час камень трапіў яму ў бок і ўціснуў два рабры. У яго пацямнела ў вачах ад болю, і Дон Кіхот уявіў, што ён забіты ці сама меней цяжка паранены; але тут ён успомніў пра бальзам, схапіў бляшанку, паднёс яе да рота і пачаў піць усю вадкасць; аднак не паспеў ён прыняць неабходную, на яго думку, дозу, як другі камень, надзвычай трапна запушчаны, патрапіў яму ў руку, прабіў бляшанку наскрозь, мімаходам выбіў яму не то тры, не то чатыры зубы, у тым ліку некалькі карэнных, і ў дадатак скалечыў два пальцы на руцэ. І такія былі гэтыя два ўдары, што няшчасны наш рыцар зляцеў з каня. Да яго падбеглі пастухі і, вырашыўшы, што яны забілі небараку, вельмі паспешліва сабралі статак, узвалілі сабе на плечы забітых авечак, якіх было не менш як сем, і без доўгіх разважанняў рушылі ў дарогу.
Санча ўвесь гэты час знаходзіўся на ўзгорку і, сочачы за вар’яцкімі выхадкамі свайго пана, рваў на сабе валасы і праклінаў той дзень і час, калі лёс звёў яго з ім. Убачыўшы ж, што Дон Кіхот грымнуўся на
зямлю, а пастухі зніклі, ён спусціўся з узгорка, наблізіўся да яго і, пераканаўшыся, што яго здорава пабілі, хоць і не да беспрытомнасці, сказаў:
— Ці не прасіў я вас, сеньёр Дон Кіхот, каб вы не ўступалі ў бой, а вярталіся назад, таму што гэта не войска, а чарада авечак?
— Вось на якія хітрыкі і падробкі здольны гэты паскудны чараўнік, мой вораг. Ведай, Санча, што такім, як ён, нічога не значыць падмануць нас, і вось гэты ліхадзей, што не дае мне спакою, пазайздросціўшы славе, якую я павінен быў здабыць у баі, ператварыў варожую раць у чараду авечак. Калі ж ты ўсё яшчэ сумняваешся, Санча, то, каб ты паверыў і прызнаў маю слушнасць, я вельмі прашу цябе зрабіць наступнае: сядай на асла і не спяшаючыся едзь услед за імі,— ты ўбачыш, што, адышоўшы на нязначную адлегласць, яны зноў набудуць першапачатковы свой выгляд і з авечак зноў ператворацца ў самых сапраўдных людзей, аб якіх я табе расказваў. Але толькі ты пачакай, бо зараз мне патрэбны твая дапамога і падтрымка. Падыдзі бліжэй і паглядзі, колькі мне выбілі карэнных і пярэдніх зубоў,па-мойму, у мяне ніводнага не засталося.
Санча так блізка да яго нахіліўся, што ледзь не дакрануўся галавой да рота; але ў гэты самы час пачаў уздзейнічаць на рыцара бальзам, і якраз калі Санча зазірнуў Дон Кіхоту ў рот, рыцар наш з хуткасцю мушкетнага выстралу вывернуў усё, што было ў яго ўнутры, прама на бараду спагадлівага збраяносца.
Прасвятая багародзіца! — усклікнуў Санча.Што ж гэта такое? Значыць, бедалага смяротна паранены, калі яго рве крывёю!
Аднак, прыгледзеўшыся больш уважліва, ён па колеры, паху і смаку здагадаўся, што гэта не кроў, a бальзам, які Дон Кіхот на яго вачах піў з бляшанкі; але тут Санча адчуў такую агіду, што страўнік у яго вывернула навыварат, і ён абванітаваў свайго пана,
так што выгляд у абодвух быў цяпер хоць куды. Can­na кінуўся да свайго асла, каб дастаць з торбы штонебудзь такое, чым бы можна было абцерціся і перавязаць Дон Кіхота, але, заўважыўшы, што торбы няма, раз’юшыўся; ён зноў пачаў сыпаць праклёны і ў думках даў сабе слова кінуць свайго пана і вярнуцца дадому, хоць бы яму давялося адмовіцца і ад заробленага жалавання і ад намеру калі-небудзь зрабіцца ўладаром абяцанага вострава.
Дон Кіхот між тым стаў на ногі і, левай рукою прытрымліваючы рот, каб не вылецелі апошнія зубы, а другою ўзяўшы за аброць Расінанта, які не адыходзіў ні на крок ад свайго пана (такі гэта быў верны і выхаваны конь), накіраваўся да збраяносца; збраяносец жа, паставіўшы локаць на асла і падпёршы шчаку даланёю, быў у задуменнасці. Бачачы, што ён зажурыўся, Дон Кіхот сказаў:
— Ведай, Санча, што толькі той чалавек узвышаецца над іншымі, хто робіць болып за іншых. Буры, якія нам давялося перажыць,гэта знак таго, што хутка настане цішыня і справы нашы пойдуць на лад. Гора такое ж недаўгавечнае, як і радасць; выходзіць, калі паласа нягод цягнецца надта доўга, гэта абазначае, што радасць блізка. Такім чынам, няхай не засмучаюць цябе няшчасці, якія напаткалі мяне, тым больш што цябе яны не закранулі.
— Як гэта не закранулі? — усклікнуў Санча.— A той, каго ўчора падкідвалі на коўдры,— хто ж ён, павашаму, як не родны сын майго бацькі? А цяпер у мяне прапала торба з усімі каштоўнасцямі,— ці яна чужая, а не мая?