Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Усе гэтыя з’явы і разам і паасобку здольныя выклікаць боязь, страх і жах у сэрцы самога Марса, a тым больш — у сэрцы таго, хто не прывык да такіх
небяспек і прыгод. Ну, а я не такі: усё, што я табе намаляваў, толькі мацуе і бадзёрыць мой дух,— у мяне нават сэрца гатова выскачыць з грудзей, так моцна я прагну гэтай прыгоды, якія б цяжкасці яна не прынесла. Такім чынам, падцягні папругу на Расінанце, заставайся з богам і чакай мяне тут не болып як тры дні, і калі я за гэты час не вярнуся, то вяртайся ў нашу вёску, а затым, пакорна цябе прашу, схадзі ў Табоса і скажы непараўнальнай маёй пані Дульцынеі, што верны ёй рыцар ахвяраваў жыццём дзеля таго, каб здзейсніць подзвіг, якім бы ён заслужыў яе каханне.
Пры гэтых словах Санча Панса заплакаў горкімі слязамі.
— Сеньёр,— сказаў ён,— я не магу зразумець, навошта спатрэбілася вам гэта жахлівая прыгода! Зараз ноч, ніхто тут не бачыць, мы смела можам звярнуць з дарогі і такім чынам пазбегнем небяспекі, хоць бы для гэтага нам давялося тры дні запар цярпець смагу. I калі ніхто нас не бачыць, то і няма каму, значыць, папракнуць нас у баязлівасці, а я сам колькі разоў чуў, як наш вясковы свяшчэннік, якога ваша міласць добра ведае, казаў з амвону: хто шукае небяспекі, той ад яе і загіне. Дык вось, не патрэбна выпрабоўваць божае доўгацярпенне такімі грэшнымі справамі: бо ад расплаты за іх вас можа выратаваць толькі цуд. Неба і так шмат для вас зрабіла: яно выратавала вашу міласць ад падкідвання на коўдры, якога не суджана было пазбегнуць мне, і яно ж дапамагло вам адолець столькі ворагаў, што суправаджалі нябожчыка, і застацца пасля бою свабодным і здаровым. Калі ж усё гэта не кранае і не змякчае вашага каменнага сэрца, то няхай яно палагаднее ад думкі пра тое, што не паспее ваша міласць паехаць адсюль, як я ад страху аддам сваю душу першаму, хто пажадае яе ўзяць. Я пакінуў родныя мясціны, жонку і дзяцей, каб служыць вам, бо я разлічваў, што буду мець хутчэй барышы, чым панясу страты. Аднак сквапнасць, ад якой, як
вядома, вочы разбягаюцца, загубіла ўсе мае надзеі, і сапраўды: якраз калі ў мяне асабліва моцная была надзея завалодаць гэтым праклятым і злашчасным востравам, які ваша міласць мне абяцала, вы ўзамен у лік доўгу вырашылі развітацца са мной у такім месцы, дзе я жывой душы не сустрэну. Дзеля самога Хрыста, васпан мой, не рабіце мне такой горкай крыўды, а ўжо калі вы, чаго б гэта ні каштавала, маеце намер здзейсніць гэты подзвіг, то адкладзіце яго, прынамсі, да раніцы, і вось чаму: навука, якую я вывучаў, калі быў пастухом, падказвае мне, што да світання застаецца не больш за тры гадзіны, бо пашча Малой Мядзведзіцы — над самай нашай галавой і лінія яе левай лапы паказвае, што зараз поўнач.
— Дзе ты бачыш, Санча, гэту сваю лінію, пашчу і патыліцу? — спытаў Дон Кіхот.— Ноч цёмная, і на небе ніводнай зорачкі не відаць.
Так яно і ёсць,адказаў Санча,ды ў страха вочы вялікія, і яны бачаць усё, што робіцца пад зямлёй, а ўжо пра неба і казаць няма чаго. Зрэшты, калі сур’ёзна разважыць, і без таго няцяжка здагадацца, што хутка раніца.
Хутка ці не хутка,заўважыў Дон Кіхот,a пра мяне ні зараз, ні калі-небудзь яшчэ ніхто не скажа, што слязамі і просьбамі мяне можна ўтрымаць ад таго, чаго ад мяне патрабуюць правілы рыцарскіх паводзін. А таму, Санча, калі ласка, памаўчы, бо гасподзь, які цяпер напоўніў маё сэрца прагай гэтай нябачанай і жахлівай прыгоды, паклапоціцца аб маім здароўі і суцешыць цябе ў тваім горы. Твая справа — як мага лепш падцягнуць папругу на Расінанце і чакаць мяне, а я хутка вярнуся, жывы ці мёртвы.
Санча, бачачы, што Дон Кіхот няўмольны і што слёзы, парады і просьбы на яго не дзейнічаюць, вырашыў пайсці на хітрасць і паспрабаваць затрымаць яго да раніцы: падцягваючы папругу, ён спрытна і непрыкметна спутаў заднія ногі Расінанта аброццю свайго асла, таму калі Дон Кіхот пажадаў рушыць у дарогу,
то яму гэта не ўдалося, бо конь мог рабіць цяпер толькі скачкі. Санча Панса, пераканаўшыся, што яго задума ўвянчалася поўным поспехам, сказаў:
— Глядзіце, сеньёр: неба, расчуленае маімі слязамі і малітвамі, загадала Расінанту не рухацца. Упарціцца ж, утыкаць яму шпоры ў бакі і хвастаць яго — значыць наклікаць на сябе гнеў лёсу і, як кажуць, прабіваць ілбом сцяну.
Дон Кіхот прыходзіў у адчай: як ні прышпорваў ён каня, той усё стаяў на месцы. Нарэшце, так і не здагадаўшыся, што Расінант стрыножаны, ён вырашыў лепш змірыцца са сваёй доляй і пачакаць, пакуль пачне світаць ці пакуль у Расінанта зноў узнікне здольнасць перамяшчацца.
Так мінула ноч. Нарэшце, бачачы, што да раніцы засталося нядоўга, Санча ціхутка распутаў Расінанта. Расінант звычайна не вызначаўся асаблівай жвавасцю, але тут, адчуўшы свабоду, ён падбадзёрыўся, a паколькі, не ў крыўду яму кажучы, курбетаў ён рабіць не ўмеў, то абмежаваўся тым, што пачаў перабіраць нагамі. Дон Кіхот жа, гледзячы на Расінанта, падумаў, што гэта добры знак — знак таго, што настаў час распачаць жорсткі бой.
Золак між тым займаўся, і навакольныя прадметы можна было адрозніць, і тут Дон Кіхот убачыў, што знаходзіцца ён пад высокімі дрэвамі, што гэта каштаны і што яны адкідваюць густы цень. Яшчэ ён заўважыў, што ўдары не спыняюцца, але не мог зразумець, у чым тут справа, а таму, ніколькі не марудзячы, прышпорыў Расінанта і зноў, развітаўшыся з Санча, пацвердзіў свой загад чакаць яго не болып як тры дні; калі ж ён, маўляў, да гэтага часу не вернецца, значыць богу захацелася, каб ён загінуў у гэтым небяспечным баі. Затым ён яшчэ раз паўтарыў тое, што Санча павінен перадаць і сказаць ад яго імя сеньёры Дульцынеі; што ж тычыцца ўзнагароджання за паслугі, то няхай, маўляў, Санча не турбуецца, бо ён, Дон Кіхот, перад тым, як выехаць з вёскі, склаў за-
вяшчанне, якое прадугледжвала выплату жалавання за ўвесь час, што ён у яго праслужыў; калі ж гасподзь дапаможа яму выйсці з небяспечнага бою здаровым, цэлым і жывым, то Санча можа лічыць, што абяцаны востраў у яго руках. Зноў, пачуўшы жаласныя словы добрага свайго пана, Санча заплакаў і вырашыў не пакідаць яго да канца і завяршэння справы.
Спагадлівасць збраяносца кранула яго пана, аднак жа не да такой ступені, каб ён паддаўся слабасці,наадварот, ён і выгляду не паказаў, што расчуліўся і адразу ж паехаў у тым кірунку, адкуль, як яму падалося, даляталі шум вады і ўдары. Санча рухаўся за ім пешіпу, як звычайна ведучы на повадзе вернага свайго спадарожніка асла, які дзяліў з ім і гора, і радасць. Спачатку шлях іх ляжаў пад каштанамі і іншымі цяністымі дрэвамі, а затым яны апынуліся на лужку, каля падножжа высокіх скал, з якіх падалі бурлівыя і магутныя патокі. Каля падэшвы скал ляпіліся старыя халупы, больш падобныя на разваліны, чым на хаты, адкуль, як відаць, і даносіўся гэты няспынны стук і грукат. Шум вады і ўдары напалохалі Расінанта, але Дон Кіхот супакоіў яго і пачаў паволі набліжацца да хацін, цалкам аддаючыся заступніцтву пані сваёй Дульцынеі і просячы даць яму сілы для гэтага страшнага паходу і справы, а заадно молячы госпада бога, каб ён не пакінуў яго. Санча ішоў прама за сваім панам; ён выцягваў шыю і напружваў зрок — ці не відаць нарэшце тое, што выклікала здзіўленне і апаноўвала жахам. Затым яны яшчэ прасунуліся крокаў на сто, і вось тут якраз, абагнуўшы выступ скалы, яны і ўбачылі адзіную прычыну таго злавеснага, жахлівага груку, які ўсю ноч палохаў іх і не даваў ім спакою. Гэта былі — толькі ты не злуйся і не засмучайся, чытач! — шэсць сукнавальных молатаў, і яны якраз і выклікалі гэты грукат мернымі сваімі ўдарамі.
Убачыўшы, што гэта такое, Дон Кіхот знямеў і застыў на месцы. Санча зірнуў на яго і ўбачыў, што ён збянтэжана апусціў галаву. Дон Кіхот, у сваю чар-
гу, зірнуў на Санча — і ўбачыў, што шчокі ў яго надзьмутыя, што яго душыць смех і што па ўсіх прыкметах ён вось-вось фыркне, і не так ужо неадольна авалодала ім маркота, каб, зірнуўшы на Санча, ён сам мог утрымацца ад смеху. А Санча, як убачыў, што яго пана таксама разбірае смех, пачаў так нястрымна рагатаць, што, каб не лопнуць, вымушаны быў уперціся рукамі ў бакі. Некалькі разоў ён супакойваўся і зноў, у такім жа бурным парыве весялосці, пачынаў рагатаць, так што Дон Кіхот ужо ўспомніў чорта і нарэшце зусім разлютаваўся, калі пачуў, што Санча быццам бы перадражнівае яго:
— Дык ведай, о дружа мой Санча, што я па волі неба нарадзіўся ў наш жалезны век, каб адрадзіць залаты. Я той, каму лёсам наканаваны небяспекі, вялікія справы, смелыя подзвігі...
I так паўтарыў ён усю ці амаль усю прамову, якую сказаў Дон Кіхот, калі пачулі яны гэтыя страшэнныя Ўдары.
Бачачы, што Санча з яго здзекуецца, Дон Кіхот падняў кап’ё і, не помнячы сябе ад сораму і лютасці, двойчы так моцна стукнуў яго, што калі б гэтыя ўдары трапілі не па спіне, а па галаве, то жалаванне збраяносца, магчыма, атрымалі б за яго нашчадкі, толькі не сам збраяносец. Санча сцяміў, што жарты не давядуць яго да добрага. Баючыся, як бы яго пан не зайшоў надта далёка, ён у вышэйшай ступені коратка загаварыў:
— Супакойцеся, ваша міласць. Клянуся богам, я пажартаваў!
Вы жартуеце, ну а мне не да жартаў,запярэчыў Дон Кіхот.— Паслухайце, пан весялун: няўжо вы лічыце, што калі б замест сукнавальных молатаў мяне чакала якая-небудзь небяспечная прыгода, то я не паказаў бы цвёрдасці духу, патрэбнай для таго, каб пачаць і скончыць справу? І хіба я, рыцар, абавязаны ведаць і адрозніваць гукі і ўгадваць, молаты гэта ці не молаты? А што калі я ніколі іх нават не бачыў? Гэта
вы, гадкі мужык, сярод іх нарадзіліся і выраслі. Вы б лепш ператварылі гэтыя шэсць молатаў у шэсць веліканаў, і няхай яны тады па адным, а то і ўсе адразу сунуцца ў бойку, і вось калі яны ўсе, як адзін, не паляцяць у мяне дагары нагамі, тады і жартуйце з мяне колькі ўлезе.
Досыць, васпан мой,— сказаў Санча.— Я прызнаю, што занадта развесяліўся. Ну а цяпер, калі мы памірыліся,— і дай бог, каб вы з усіх прыгод выходзілі жывым і здаровым, як выйшлі з гэтай,— скажыце мне, ваша міласць: тое, што мы нацярпеліся такога страху,гэта ж сапраўды смешна і тут ёсць аб чым расказаць? Я, прынамсі, нацярпеўся. Што ж тычыцца вашай міласці, то мне вядома, што вы не ведаеце і не адчуваеце ні боязі, ні страху.
— Я не адмаўляю, што тут ёсць чаму пасмяяцца,— сказаў Дон Кіхот.— Аднак жа расказваць аб тым, што з намі адбылося, не варта, бо не ўсе людзі разумныя і не ўсе маюць правільны погляд на рэчы.