Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
— Гэтага якраз я і дамагаюся, скажу вам сумленна, на гэта я і ўскладаю надзеі,— прызнаўся Санча.
— Ты смела можаш спадзявацца,— зазначыў Дон Кіхот,— бо такім шляхам і па тых жа самых прыступках вандроўныя рыцары і ўзыходзілі на каралеўскі і імператарскі троны. Цяпер нам застаецца толькі даведацца, хто з хрысціянскіх ці язычніцкіх каралёў вядзе вайну і ў каго з іх ёсць прыгажуня-дачка. Але аб гэтым у нас яшчэ будзе час падумаць, бо, як я ўжо сказаў, перш чым з’яўляцца пры двары, неабходна праславіцца дзесьці ў іншай мясціне. Прытым мне яшчэ сяго-таго нестае. Дапусцім нават, ёсць на свеце такі кароль, які ваюе і мае прыгажуню-дачку, а неверагодная мая слава прагрымела на ўвесь сусвет, але я сабе не ўяўляю, ці можа так атрымацца, што я акажуся прынцам крыві ці на крайні выпадак траюрадным братам імператара. Кароль жа, не атрымаўшы верагодных звестак, не пажадае выдаць за мяне сваю дачку, хоць бы славутыя мае ўчынкі заслугоўвалі большага. І вось з-за гэтага недахопу я рызыкую страціць тое, што я цалкам заслужыў сваёю доблесцю. Праўда, я паходжу са старажытнага дваранскага роду, я памешчык і землеўладальнік, і вельмі магчыма, што той вучоны дзеяч, які возьмецца напісаць маю гісторыю, да такой ступені дакладна ўстановіць маё сваяцтва і паходжанне, што я акажуся ўнукам караля ў пятым ці шостым калене. Патрэбна табе ведаць, Санча, што радаслоўныя бываюць двух відаў: адны вядуць сваё паходжанне ад уладарных князёў і манархаў, аднак род іх з цягам часу паступова бяднее і звужаецца, нібы перавёрнутая ўніз вастрыём піраміда; другія выйшлі з простых людзей, але мала-памалу паднімаюцца з прыступкі на прыступку і нарэшце становяцца знатнымі панамі. Такім чынам, розніца паміж імі тая, што адны былі калісьці тым, чым яны ўжо не з’яўляюцца цяпер, а другія цяпер з’яўляюцца тым, чым яны не былі раней. I можа быць, што я належу да першых, гэта значыць высветліцца нарэшце, што продкі ў мяне былі вялікія і славутыя, і кароль, мой цесць, якім яму належыць стаць, безумоўна, гэтым задаволіцца.
А калі i не будзе задаволены, то ўсё роўна інфанта так горача пакахае мяне, што насуперак бацькоўскай волі і хоць бы яна ведала напэўна, што я сын вадавоза, назаве мяне сваім уладаром і мужам. Калі ж не, то самы правільны спосаб — выкрасці яе і завезці куды мне ўздумаецца, а бацькоўскі гнеў утаймуюць час і смерць.
— Значыць, правільна кажуць іншыя нягоднікі: “He прасі сумленна таго, што можна ўзяць сілай”,— заўважыў Санча.— Зрэшты, сюды яшчэ больш падыходзіць іншая прымаўка: “Удалы наскок лепш за малітву добрых людзей”. Кажу я гэта таму, што калі сеньёр кароль, цесць вашай міласці, не пажадае выдаць за вас сеньёру інфанту, то давядзецца, як сцвярджае ваша міласць, выкрасці яе і кудысьці адправіць. Ды вось бяда: пакуль вы не памірыцеся і пакуль не пачнецца ваша мірнае цараванне, бедны збраяносец у чаканні ласкі будзе, бадай, ляскаць зубамі. Хіба толькі служанка-любіміца, будучая яго жонка, паедзе з інфантай, і ён, пакуль неба не распарадзіцца інакш, пачне дзяліць з ёй гора напалам,— яго ж пану, мяркую я, нічога не каштуе зрабіць так, каб служанка тут жа ўзяла з ім законны шлюб.
-	Ніякіх перашкод да таго я не бачу,— зазначыў Дон Кіхот.
—	А калі так,— падхапіў Санча,— то нам застаецца толькі даручыць сябе волі божай і даверыцца лёсу, a ўжо ён сам прывядзе нас да лепшага.
—	Няхай жа выканае гасподзь маё жаданне,— прамовіў Дон Кіхот,— і няхай жа пашле ён і табе, Санча, тое, у чым ты маеш патрэбу. А калі я займу каралеўскі трон, ты ў мяне адразу ж атрымаеш дваранскі тытул, і табе не давядзецца ні купляць, ні выслужваць яго. Варта мне надаць табе тытул графа, і вось ты ўжо і дваранін, а там, няхай гавораць што хочуць, гонарам клянуся, што кожны воляй-няволяй пачне называць цябе ваша сіяцельства.
-	А я ўжо графскай пагоднасці не зняслаўлю, можаце быць упэўнены,— сказаў Санча.
— Годнасць трэба казаць, а не пагоднасць,— паправіў яго Дон Кіхот.
— Няхай будзе так,— пагадзіўся Санча Панса.— Я хачу сказаць, што выдатна змагу да яго прынаравіцца. Мне некалі, далібог не хлушу, давялося прыслужваць у адным брацтве, і адзенне служкі мне вельмі нават пасавала, і ўсе казалі, што з маёй паважнай паставай мне ў самы час у тым самым брацтве быць галоўным. А калі я накіну сабе на плечы герцагскую мантыю, пачну хадзіць у золаце ды жэмчугу, што твой чужаземны граф? Галавой ручаюся, што тады з усіх канцоў пачнуць збірацца, толькі каб на мяне паглядзець.
— Выгляд у цябе будзе прыстойны,сказаў Дон Кіхот.Аднак табе давядзецца часцей галіць бараду, a то яна ў цябе густая, узлахмачаная і растрапаная, і калі ты не возьмеш сабе за правіла галіцца па крайняй меры праз дзень, то на адлегласці мушкетнага выстралу будзе відаць, хто ты на самай справе.
— Ды куды прасцей — наняць цырульніка і трымаць яго пры сабе на жалаванне! сказаў Санча.— Пры неабходнасці ён за мной па пятах хадзіць будзе, усё роўна як стайнік за грандам*.
— Адкуль жа ты ведаеш, што стайнікі ходзяць за грандамі? — спытаў Дон Кіхот.
— Зараз вам скажу,адказаў Санча.— Некалькі год таму я пражыў месяц у сталіцы, і там мне давялося бачыць, як прагульваўся адзін надта нізенькі пан, хоць аб ім казалі, што ён — асоба вельмі высокапастаўленая, і куды б ён ні павярнуў — усюды за ім хвастом нейкі чалавек вярхом на кані. Я запытаўся, чаму гэты чалавек ніколі не параўняецца з ім, а ўсё трымаецца ззаду. Мне адказалі, што гэта яго стайнік і што ў грандаў такая звычка — усюды цягаць стайніка за сабой. I так я тады моцна запомніў гэтыя словы, што яны ў мяне і да гэтага часу захаваліся ў памяці.
Павінен сказаць, што ты маеш рацыю,— зазначыў Дон Кіхот,— і што ў цябе ёсць падставы для таго,
каб за табой хадзіў цырульнік. Да таго ж той, хто голіць бараду,— асоба больш давераная, чым той, хто сядлае каня.
Што тычыцца цырульніка, то гэта ўжо мае клопаты,— сказаў Санча,— а клопаты вашай міласці — пастарацца стаць каралём і надаць мне тытул графа.
Так яно і будзе,пацвердзіў Дон Кіхот.
Тут ён падняў вочы і ўбачыў штосьці такое, аб чым размова пойдзе ў наступным раздзеле.
Р а з д з е л XVI.
Аб тым,
як Дон Кіхот вызваліў многіх няшчасных, якіх сілком вялі туды, куды яны не мелі ніякага жадання ісці
Такім чынам, слаўны Дон Кіхот Ламанчскі, абмяняўшыся са сваім збраяносцам Санча Пансам думкамі, якія прыводзяцца ў канцы папярэдняга раздзела, падняў вочы і ўбачыў, што насустрач яму па той жа самай дарозе ідуць пехатой чалавек дванаццаць, налыганыя, быццам пацеркі, на доўгі жалезны ланцуг, абматаны вакол іх шыі, усе да аднаго ў наручніках. Ланцуг гэты суправаджалі два верхавых і два пешых: верхавыя — з самапаламі, пешыя ж — з коп’ямі і мячамі; і Санча Панса, як толькі заўважыў іх, прамовіў:
— Гэта катаржнікі і каралеўскія нявольнікі, іх гоняць на галеры*.
— Як нявольнікі? перапытаў Дон Кіхот.Хіба кароль прымушае каго-небудзь сілай?
Я не гэта хацеў сказаць,— заўважыў Санча.Я кажу, што гэтыя людзі прыгавораны за свае злачынствы на прымусовую службу каралю на галерах.
— Адным словам, як бы там ні было,— запярэчыў Дон Кіхот,гэтыя людзі ідуць на галеры па прымусе, а не па сваёй добрай волі.
— Вось-вось,— пацвердзіў Санча.
— У такім выпадку,— зрабіў вывад яго пан,— я павінен выканаць свой абавязак: ліквідаваць гвалт і дапамагчы няшчасным, заступіцца за іх.
Прыміце пад увагу, ваша міласць,— сказаў Санча,— што правасуддзе, гэта значыць сам кароль, не чыніць гвалту над гэтымі людзьмі і не робіць ім зла, a толькі карае іх за злачынствы.
У гэты час наблізіўся ланцуг катаржнікаў, і Дон Кіхот вельмі далікатна папрасіў канвойных зрабіць адну паслугу, а іменна: сказаць і растлумачыць яму, што за прычына, ці больш дакладна, што за прычыны прымушаюць іх весці гэтых людзей такім спосабам. Адзін з верхавых адказаў, што гэта катаржнікі, людзі, якія знаходзяцца ў распараджэнні яго вялікасці, і што накіроўваюцца яны на галеры,— гэта, маўляў, усё, што ён можа яму паведаміць, а болып яму і ведаць не належыць.
— 3 усім тым,запярэчыў Дон Кіхот,— я б хацеў ведаць, якая бяда здарылася з кожным з іх паасобку.
Пасля гэтага ён нагаварыў канвойным столькі кампліментаў і прывёў столькі разумных доказаў, каб схіліць іх выканаць яго просьбу, што другі коннік нарэшце сказаў:
— Хоць мы і вязём з сабой справы ўсіх гэтых гаротнікаў, аднак нам няма калі спыняцца, даставаць іх і чытаць. Распытайце іх самі, ваша міласць,— яны вам раскажуць, калі пажадаюць, а яны, ужо дакладна, пажадаюць, бо любімы занятак гэтых малайцоў — ашукаць і расказваць аб сваіх ашуканствах.
Атрымаўшы дазвол,— зрэшты, калі б не атрымаў яго Дон Кіхот, дык сам бы сабе гэта дазволіў,рыцар наш наблізіўся да ланцуга і спытаў першага катаржніка, за якія грахі ён вымушаны быў абраць такі нязручны спосаб падарожжа. Той адказаў, што падарожнічае ён такім чынам таму, што быў улюбёны.
Толькі таму? — усклікнуў Дон Кіхот.Ды калі б усіх улюбёных ссылалі на галеры, то я ўжо даўнымдаўно павінен быў бы ўзяцца за вёслы.
— Ваша міласць зусім пра іншую любоў кажа,заўважыў катаржнік.— Маё захапленне было асаблівага роду: мне так спадабаўся кошык, напоўнены бялізнай, і я так моцна прыціснуў яго да грудзей, што калі б не забрала ў мяне правасуддзе сілай, то па сваёй добрай волі я да гэтага часу не выпусціў бы яго з рук. Мяне злавілі на месцы злачынства, катавання не спатрэбілася, і мне тут жа вынеслі прысуд: спіну маю аздобілі з дапамогай сотні розгаў, у дадатак я атрымаў раўнюсенька тры птушкі — і канец справе.
Што значыць тры птушкі? — пацікавіўся Дон Кіхот.
— Гэта значыць тры гады галер,растлумачыў катаржнік.
Гэта быў хлопец гадоў дваццаці чатырох, ураджэнец, як ён сказаў, П’едраіты. 3 тым жа пытаннем Дон Кіхот звярнуўся да другога катаржніка, але той, маркотны і сумны, нічога яму не адказаў; аднак жа за яго адказаў першы. Ён сказаў:
— Гэтага, сеньёр, гоняць за тое, што ён быў канарэйкай, гэта значыць, за музыку і спевы.
— Што гэта такое? — працягваў дапытвацца Дон Кіхот.— Хіба музыкантаў і спевакоў таксама ссылаюць на галеры?
Так, сеньёр,адказаў катаржнік.— Горш няма, калі хто заспявае з гора.
— Я чуў наадварот,запярэчыў наш рыцар: — хто песні спявае, той сум-тугу разганяе.
— Ну а тут па-іншаму,— сказаў катаржнік: — хто хоць аднойчы заспявае, той потым усё жыццё плакаць будзе.