Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
— У каго правільны погляд на рэчы, дык гэта ў вашага кап’я,— сказаў Санча,— таму яно пазірала прама на маю галаву. Праўда, вы трапілі мне па спіне, але гэтым я абавязаны госпаду богу і той спрытнасці, з якой я ўхіліўся. Ну, нічога, перамелецца — мука будзе. Нездарма кажуць: “Каго люблю, таго і б’ю”. Тым болып у звычках знатных паноў — спачатку аблаяць слугу, а потым адразу ж падарыць яму штаны. Вось толькі я не ведаю, што прынята дарыць пасля пабояў: напэўна, вандроўныя рыцары, адкалашмаціўшы збраяносца, тут жа дораць яму востраў ці каралеўства дзесьці на сушы.
— Справа можа набыць такі шчаслівы кірунак, што ўсё, аб чым ты кажаш, ажыццявіцца,— заўважыў Дон Кіхот.Забудзь жа тое, што паміж намі адбылося,— ты ж не дурны і павінен ведаць, што чалавек не можа кіравацца першымі рухамі пачуцця,— і няхай гэта будзе табе добрым урокам, каб у далейшым ты не дазваляў сабе так шмат балбатаць. Між іншым, я не памя-
таю, каб у рыцарскіх раманах, якія мне давялося прачытаць, хтосьці са збраяносцаў так шмат размаўляў са сваім панам, як ты. Шчыра кажучы, я бачу тут недагляд і з майго і з твайго боку; твой недагляд у тым, што ты быў недастаткова са мною пачцівы, мой жа — у тым, што я не патрабаваў ад цябе большай пачцівасці. А таму цяпер мы будзем адносіцца адзін да другога з болыпай павагай і перастанем адзін з другога жарты строіць, бо ў чым бы мой гнеў ні выявіўся, усё роўна вам будзе не соладка. Абяцаныя ж мною ласкі і ўзнагароды з’явяцца ў свой час, а калі і не з’явяцца, то жалаванне, ва ўсякім разе, ад вас нікуды не дзенецца, аб чым я ўжо вам казаў раней.
— Усё гэта вельмі добра,— заўважыў Санча,— аднак жа мне б хацелася ведаць — на той выпадак, калі час вашай ласкі так ніколі і не настане і патрэбна будзе падумаць аб жалаванні,— колькі ў мінулыя часы вандроўны рыцар плаціў свайму збраяносцу і ці разлічваўся ён з ім ад месяца ці ад дня, як, напрыклад, з мулярамі.
— Я мяркую, што збраяносцам тады не выплачвалі жалавання, яны атрымлівалі ўзнагароды,адказаў Дон Кіхот,— Я ж упамянуў цябе ў замацаваным пячаткай завяшчанні, якое засталося ў мяне дома, проста так, на ўсякі выпадак: яшчэ невядома, што ў наш складаны час чакае рыцарства, і я б не хацеў, каб з-за нейкай дробязі мая душа пакутавала на тым свеце. I ведай, Санча, што на гэтым свеце няма занятку больш небяспечнага, чым пошукі прыгод.
— І гэта так,— сказаў Санча.— Даволі было стуку молатаў, каб збянтэжыць і ўстрывожыць дух такога доблеснага вандроўнага шукальніка прыгод, як вы, ваша міласць. Але цяпер вы можаце быць упэўнены, што калі я аднойчы і раскрыю рот, то не для таго каб пасміхацца з прыгод вашай міласці, а толькі для таго каб ушанаваць вас, як свайго пана і прыроджанага сеньёра.
— І для цябе настане спакойнае жыццё,— падхапіў Дон Кіхот,— бо пан — гэта другі бацька, а таму яго і патрэбна шанаваць нароўні з бацькам.
Р а з д з е л XV,
які апавядае аб вялікай прыгодзе, азначанай каштоўным набыткам у выглядзе Мамбрынава шлема, а таксама і аб іншых прыгодах, што здарыліся з нашым непераможным рыцарам
Тым часам пачаў накрапваць дождж, і Санча захацеў увайсці ў адну з сукнавальняў. Аднак жа гэты горкі здзек лёсу выклікаў у Дон Кіхота такую моцную агіду да іх, што ён не пажадаў туды ўвайсці, a павярнуў направа і выбраўся на дарогу накшталт той, па якой яны ехалі напярэдадні. Неўзабаве Дон Кіхот заўважыў верхавога з нейкім прадметам на галаве, што зіхацеў, нібы золата; і як толькі ўбачыў яго, ён звярнуўся да Санча і сказаў:
— Я лічу, Санча, што кожная прыказка перадае ісціну, бо ўсе яны — афарызмы, дабытыя з вопыту, бацькі ўсіх навук, асабліва тая, што гаворыць: “Адны дзверы зачыніліся, іншыя адчыніліся”. Кажу я гэта таму, што яшчэ ўчора выпадак зачыніў перад намі дзверы да прыгоды, якую мы шукалі, бо нас увёў у зман грукат сукнавальняў, а сёння ён насцеж расчыніў перад намі іншыя дзверы, якія вядуць да іншай, лепшай і на гэты раз бясспрэчнай прыгоды. I вось, калі я ў іх не змагу ўвайсці, то ўжо тут я буду кругом вінаваты і спасылкі на начны змрок і на недастаткова блізкае знаёмства з сукнавальнямі мне не дапамогуць. Гэта я кажу таму, што, калі не памыляюся, насустрач нам рухаецца нехта са шлемам Мамбрына на галаве — тым самым шлемам, наконт якога, як табе вядома, я даваў клятву.
Удумайцеся, ваша міласць, у тое, што вы кажа-
це, а галоўнае, у тое, што вы маеце намер зрабіць,— заўважыў Санча.— А раптам гэта зноў сукнавальні, толькі такія, якія пачнуць нас з вамі качаць і паб’юць да непрытомнасці?
— Ідзі ты к чорту! — сказаў Дон Кіхот.— Што агульнае паміж шлемам і сукнавальнямі?
— He ведаю,— адказаў Санча.— Але толькі калі б мне было дазволена гаварыць, як раней, то я, слова гонару, прывёў бы вашай міласці такія доказы, што вы, бадай, зразумелі б вашу памылку.
— Ды ў чым жа мая памылка, агідны малавер? — закрычаў Дон Кіхот.— Скажы, хіба ты не бачыш, што насустрач едзе коннік на шэрым у яблыкі кані і што на галаве ў яго залаты шлем?
Я нічога не бачу і не распазнаю,адказаў Санча,— апрача чалавека вярхом на рабым асле, зусім такім жа, як мой, а на галаве ў гэтага чалавека штосьці блішчыць.
— Гэта і ёсць шлем Мамбрына,— сказаў Дон Кіхот.— Адыдзі ж і пакінь мяне з ім удваіх,— ты ўбачыш, што я, марна часу не трацячы, без лішніх слоў скончу гэту справу, і шлем, аб якім я марыў, будзе мой.
Ды я ўжо абавязкова адыду,сказаў Санча.A ўсё ж такі мне страшна: ну а калі сукнавальні гэта кветачкі, а ягадкі, не дай бог, яшчэ наперадзе?
— Я ж вам сказаў, шаноўны, каб вы не строілі дурня і не дурылі мне галавы сваімі сукнавальнямі, інакш я з вас душу вытрасу! — адрэзаў Дон Кіхот.
Санча замоўк, баючыся, што яго пан выканае клятву, якая зляцела ў яго з языка — важкую, быццам камень.
А між тым, вось што сабой уяўлялі шлем, конь і коннік, якія здаліся Дон Кіхоту: патрэбна заўважыць, што непадалёку адсюль знаходзіліся дзве вёскі, пры гэтым у адной з іх і аптэка і цырульня былі, а ў суседняй, зусім маленькай, іх не было; з гэтай прычыны цырульнік з вялікай вёскі абслугоўваў і маленькую, куды ён цяпер, узяўшы з сабою медны таз, і накі-
роўваўся пусціць кроў хвораму і пагаліць іншага жыхара вёскі; аднак жа лёс распарадзіўся так, што цырульнік трапіў пад дождж, і каб не прамок яго капялюш,па ўсёй верагоднасці, новы,— ён надзеў на галаву таз, так старанна вычышчаны, што бляск яго відаць быў за паўмілі. Ехаў ён на рабым асле, як і казаў Санча, а Дон Кіхоту гэтыя акалічнасці далі падставу лічыць, што тут перад ім і шэры ў яблыкі конь, і коннік, і залаты шлем, бо ўсё, што ні трапляла яму на вочы, ён надзвычай лёгка прыводзіў у адпаведнасць са сваім празмерным захапленнем рыцарамі і з няўдалымі сваімі выдумкамі. І вось, калі ён убачыў, што няшчасны верхавы ўжо блізка, то, не пачынаючы з ім перамоў і маючы намер праткнуць яго наскрозь, з кап’ём наперавес памчаўся на ўвесь Расінантаў мах; аднак жа на ўсім скаку ён паспеў крыкнуць:
— Абараняйся, нікчэмнае стварэнне, або добраахвотна аддай тое, што па праву павінна належыць мне!
Цырульнік не думаў, не гадаў сутыкнуцца нос у нос з гэтым прывідам, аднак жа ён не разгубіўся і, каб вастрыё кап’я не закранула яго, вырашыў лепш саскочыць з асла, а затым, як толькі апынуўся на зямлі, падхапіўся і памчаўся хутчэй за лань, так, што яго не дагнаў бы і вецер. Таз застаўся на зямлі, а Дон Кіхот, задаволены гэтым, зазначыў, што язычнік зрабіў разумна. Затым ён загадаў Санча падняць шлем, і той, узяўшы яго ў рукі, сказаў:
— Далібог, добры таз, такі павінен каштаваць не менш як восем рэалаў, гэта ўжо дакладна.
Ён уручыў шлем свайму пану, Дон Кіхот адразу ж надзеў яго на галаву і пачаў пакручваць то ў адзін, то ў другі бок, але, так і не ўбачыўшы забрала, сказаў:
— У язычніка, па мерцы якога ў свой час выконвалі гэты слаўны шлем, напэўна, была велізарная галава. А горш за ўсё тое, што ў гэтага шлема не стае палавіны.
Пачуўшы, што таз для галення называецца шлемам, Санча не мог утрымацца ад смеху; аднак жа гнеў пана ён яшчэ памятаў і таму хутка асекся.
— Чаму ты ўсміхаешся, Санча? — запытаў Дон Кіхот.
— Мне стала смешна, калі я ўявіў сабе, якая велізарная галава была ў язычніка, уладальніка шлема: бо гэта ж якраз таз для галення.
— Ведаеш, аб чым я падумаў, Санча? Відаць, гэты выдатна выраблены цудадзейны шлем па капрызе лёсу трапіў у рукі чалавека, які не разабраўся ў яго прызначэнні і не здолеў ацаніць яго па заслугах. І вось, бачачы, што шлем з чыстага золата, ён, не ведаючы, што робіць, хутчэй за ўсё расплавіў адну палавіну, каб атрымаць з гэтага прыбытак, а з другой палавіны змайстраваў тое самае, што нагадвае табе таз для галення. Але гэта неістотна: хто-хто, а я ўжо ведаю, чаго ён варты, і яго ператварэнне мяне не бянтэжыць. У першай жа вёсцы, дзе ёсць каваль, я яго перакую, і тады ён будзе не толькі не горшы за шлем, выкаваны і выраблены богам кавальскага рамяства* для бога вайны, але яшчэ і лепшы. А пакуль што ён мне і так спатрэбіцца, бо ўсё ж гэта лепш, чым нічога. Тым больш што ад камянёў ён цалкам можа мяне ахаваць.
— Вядома, пры ўмове, калі камяні будуць ляцець не з прашчаў,запярэчыў Санча,як гэта здарылася, калі завязаўся бой паміж двума войскамі і калі вашай міласці пералічылі зубы і прабілі бляшанку з бласлаўлёным бальзамам, ад якога ў мяне ледзь не вывернула нутро.
— Я не вельмі бядую ад гэтай страты,— зазначыў Дон Кіхот.— Ты ведаеш, Санча, што рэцэпт яго я добра памятаю.
— Я таксама,— сказаў Санча.— Але калі я хоць раз у жыцці прыгатую і паспрабую гэты бальзам, то мне канец. Зрэшты, не думаю, каб ён мне калі-небудзь спатрэбіўся, бо я ўсе свае пяць пачуццяў буду трымаць пільна, каб нікога не параніць і каб не паранілі мяне самога. Вось наконт падкідвання на коўдры — гэта іншая размова: ад такіх няшчасцяў, бадай, не ўберажэшся, і калі яны здараюцца, то ўжо тут нічога
не застаецца, як уцягнуць галаву ў плечы, затоіць дыханне, заплюшчыць вочы і аддаць сябе волі лёсу і коўдры.
— Ты дрэнны хрысціянін, Санча,— выслухаўшы яго, зрабіў вывад Дон Кіхот,— бо ты ніколі не забываеш аднойчы зробленага табе зла. Але ведай жа, што сэрцы высакародныя і велікадушныя на такія дробязі не звяртаюць увагі. Што, табе перабілі нагу, ці зламалі рабро, ці праламалі галаву, што ты ніяк не можаш забыць гэты жарт. Па сутнасці кажучы, гэта быў менавіта жарт, вясёлае баўленне часу, таму што калі б я зразумеў гэта інакш, то абавязкова вярнуўся б і, помсцячы за цябе, нанёс бы больш адчувальны ўрон, чым грэкі, якія помсцілі за выкраданне Алены*. Дарэчы, можна сказаць з упэўненасцю, што калі б жыла яна ў наш час або мая Дульцынея — у часы Алены, то яна, Алена, не славілася б так сваёй прыгажосцю.