Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
—	Выхаваныя людзі лічаць неабходным аддзячыць таму, хто зрабіў ім паслугу, бо з усіх грахоў, які найбольш гневіць госпада — гэта няўдзячнасць. Кажу я гэта таму, што вы, сеньёры, на ўласным вопыце, на свае вочы пераканаліся, што я зрабіў паслугу. І вось я б хацеў,і такая мая воля,— каб у аддзяку за гэта, вы, абцяжаныя ланцугом, ад якога я вас пазбавіў, зараз жа рушылі ў дарогу і, прыбыўшы ў горад Табоса, з’явіліся да сеньёры Дульцынеі Табоскай, перадалі ёй прывітанне ад яе рыцара, гэта значыць ад Рыцара Журботнага Вобраза, і вельмі падрабязна расказалі ёй аб гэтай слаўнай прыгодзе, аж да таго моманту, калі вы атрымалі жаданую волю. А пасля вы можаце накіроўвацца куды вам хочацца, на ўсе чатыры бакі.
Хінес дэ Пасамонтэ адказаў за ўсіх.
-	Ваша міласць, васпан і выратавальнік наш,— сказаў ён,— патрабуе ад нас немагчымага, бо не гуртам неабходна нам хадзіць па дарогах, а толькі ада-
соблена і па адным, прычым усе мы будзем рады скрозь зямлю праваліцца, каб нас не адшукала Святое брацтва, якое, тут няма ніякага сумнення, ужо арганізавала за намі пагоню. Няхай лепш ваша міласць,— і гэта будзе найбольш правільна,— загадае нам замест хаджэння на паклон да сеньёры Дульцынеі Табоскай прачытаць некалькі разоў “Багародзіцу” і “Верую”, і мы іх прачытаем з думкай пра вас. Вось гэта даручэнне можна выконваць і ўдзень, і ўночы, і ўцякаючы, і адпачываючы, як у мірны час, так і ў час вайны. Але ўяўляць, быццам мы зноў захочам паспытаць райскага шчасця, гэта значыць зноў начэпім ланцугі, а потым пакрочым па дарозе да Табоса,— гэта ўсё роўна што ўяўляць, быццам зараз ноч, тады як на самай справе яшчэ і дзесяці гадзін раніцы няма, і звяртацца да нас з такой просьбай гэта тое ж самае, што на вязе шукаць грушы.
— У такім выпадку, я клянуся,— са злосцю ўсклікнуў Дон Кіхот,— што вы, дон Хінесілья дэ Нарабавальё, ці як вас там, нягоднік вы гэтакі, адправіцеся туды адзін, з падцятым хвастом і цягнучы на сабе ўвесь ланцуг!
Пасамонтэ ні ў якім разе не вылучаўся доўгацярплівасцю, апрача таго, ён хутка сцяміў, што Дон Кіхот ненармальны, інакш ён не зрабіў бы такога глупства і не вызваліў бы іх; і вось, бачачы, што з ім так абыходзяцца, ён падміргнуў таварышам, пасля чаго ўсе яны адышлі ўбок, і тут на Дон Кіхота пасыпалася столькі камянёў, што ён не паспяваў закрывацца шчытом, а небарака Расінант не звяртаў ніякай увагі на шпоры, быццам ён быў драўляны. Санча схаваўся за свайго асла і загарадзіўся ім ад градавой хмары камянёў, якой суджана было абдаць іх абодвух. Дон Кіхот быў не так ужо і надзейна ахаваны, каб некалькі камянёў не трапіла ў яго, і пры гэтым з такой сілай, што ён зваліўся з каня; і толькі ён зваліўся, як на яго насеў адзін з катаржнікаў, сарваў з галавы таз, тры ці чатыры разы агрэў ім Дон Кіхота па спіне, столькі ж
разоў стукнуў яго аб зямлю і ледзь не разбіў. Услед за гэтым катаржнікі сцягнулі з Дон Кіхота паўкафтан, які ён апранаў на даспехі, і хацелі былі зняць і панчохі, але гэтаму перашкодзілі накаленнікі. 3 Санча яны сцягнулі пыльнік і, абабраўшы яго начыста і падзяліўшы паміж сабой астатнюю здабычу, заклапочаныя не столькі тым, як бы зноў начапіць на сябе ланцуг і адправіцца да сеньёры Дульцынеі Табоскай, колькі тым, як бы не трапіць у лапы Брацтва, разбрыліся хто куды.
Засталіся толькі асёл і Расінант, Санча і Дон Кіхот. Асёл, задумлівы і пануры, лічачы, што ўраган камянёў, які яшчэ даймаў яго слых, усё не спыняецца, час ад часу стрыг вушамі; Расінант, збіты з ног адным з камянёў, выцягнуўся каля свайго гаспадара; Санча, у чым маці нарадзіла, дрыжэў ад страху ў чаканні Святога брацтва; Дон Кіхот жа быў вельмі засмучаны тым, што людзі, якім ён зрабіў так многа добрага, гэтак дрэнна з ім абышліся.
Р а з д з е л XVII.
Аб тым, што здарылася з праслаўленым Дон Кіхотам каля Сьера-Марэны*, і аб яго пакаянні па прыкладзе Змрочнага Прыгажуна
Бачачы, што з ім так дрэнна абышліся, Дон Кіхот сказаў свайму збраяносцу:
— Мне часта даводзілася чуць, Санча, што рабіць дабро мужланам — гэта ўсё роўна што ваду рэшатам чэрпаць. Калі б я прыслухаўся да тваёй парады, я б пазбег гэтай напасці. Але справа зроблена. Цярплівасць, і ў далейшым будзем болып асцярожнымі.
— Хутчэй я ператваруся ў турка, чым ваша міласць стане болып асцярожным,не пагадзіўся Санча.— Але вы кажаце, што калі б вы мяне паслухалі, то пазбеглі б гэтай бяды,у такім выпадку паслухайце мяне
цяпер, і вы пазбегнеце яшчэ горшай, бо адважуся вас запэўніць, што Святое брацтва на ваша рыцарскае абыходжанне не паглядзіць, яму на ўсіх вандроўных рыцараў напляваць, і ведаеце што: у мяне як быццам ужо ў вушах гудзіць ад яго стрэлаў.
— Ты баязлівец па прыродзе, Санча,— заўважыў Дон Кіхот.— Зрэшты, каб ты не казаў, што я ўпарты і ніколі не прытрымліваюся тваіх парад, на гэты раз я маю намер зрабіць так, як ты мне раіш, і ўхіліцца ад гневу, якога ты баішся. Але толькі з адной умовай: каб ты ніколі, як пры жыцці, так і пасля смерці, нікому не казаў, што я з-за боязі схаваўся і ўцёк ад небяспекі,— я проста паблажліва адноіпуся да тваіх просьбаў. Калі ж ты гэта скажаш, то ты схлусіш і я раз і назаўсёды выкрываю цябе ў хлусні і аб’яўляю, што ты хлусіш і будзеш хлусіць кожны раз, калі аб тым падумаеш або каму-небудзь скажаіп. І не пярэч мне, бо пры адной думцы, што я ўцёк і схаваўся ад небяспекі, ды яшчэ ад такой, якая, напэўна, толькі таму і ўзнікла, што некаторым ад страху штосьці падалося, я ўжо гатовы застацца тут адзін і чакаць не толькі прыгаданае табой Святое брацтва, якое наганяе на цябе жах, але і брацтва ўсіх дванаццаці кален ізраілевых, сямі братоў Макавеяў, Кастара і Полукса, а таксама ўсіх братоў і ўсе брацтвы, якія толькі існуюць на свеце.
— Сеньёр,— зноў загаварыў Санча,— схавацца — не азначае ўцячы, і неразумна чакаць, калі небяспека вельмі вялікая, мудрыя ж павінны пакідаць штосьці на заўтрашні дзень, а не растлумачыць аднойчы ўсе свае сілы. І ведайце, што хоць я чалавек некультурны і цёмны, аднак жа я маю пэўнае ўяўленне аб тым, што такое высакародныя паводзіны, а таму вы не раскайвайцеся, што выкарысталі маю параду,— лепш сядайце на Расінанта, калі толькі вам гэта пад сілу, a калі не, то я вас падсаджу, і едзьце за мной, бо, паварушыўшы мазгамі, я раблю вывад, што ногі нам цяпер болып патрэбны, чым рукі.
Дон Кіхот без усялякіх размоў сеў на каня і, на
чале Санча вярхом на асле, неўзабаве апынуўся ў тым месцы Сьеры Марэны, якое было бліжэй да іх. Санча ж меў намер схавацца на некалькі дзён разам з Дон Кіхотам дзе-небудзь у цясніне, каб іх не спаймалі ў выпадку, калі Брацтва паспрабуе іх злавіць. Жаданне гэта ў ім узмацнілася, як толькі ён убачыў, што харчы, якія ён вёз на асле, пасля сутычкі з катаржнікамі не зніклі. Гэту акалічнасць збраяносец палічыў за цуд, прыгадаўшы тое, як шукалі катаржнікі і колькі яны забралі з сабой.
Пад вечар дабраліся яны да самага сэрца СьераМарэны, дзе Санча і вырашыў правесці гэту ноч і яшчэ некалькі сутак, ва ўсякім выпадку прабыць да таго часу, пакуль у іх не скончацца прадукты, а таму яны размясціліся на начлег паміж скал, сярод мноства пробкавых дубоў. Аднак жа немінучы лёс зрабіў так, што Хінес дэ Пасамонтэ, славуты ашуканец і махляр, пазбаўлены ад ланцугоў дабратой і вар’яцтвам Дон Кіхота, уцякаючы ад Святога брацтва, якога ён меў усе падставы баяцца, задумаў схавацца ў гарах, доля ж і страх прывялі яго туды, дзе знаходзіліся Дон Кіхот і Санча Панса, у такую пару і ў такі час, калі ён яшчэ мог пазнаць іх, і ў той самы момант, калі яны, не маючы перашкод з яго боку, пачыналі засынаць; a паколькі злодзеі ўсе як адзін няўдзячныя і цяжкае становішча з’яўляецца для іх дастатковай падставай, каб ужыць забароненыя сродкі, то Хінес, чалавек няўдзячны і несумленны, задумаў украсці ў Санча Пансы асла, Расінант жа, будучы зусім непрыгоднай здабычай як для закладу, так і для продажу, не прыцягнуў яго ўвагі. Санча Панса спаў; Хінес украў асла і, каб яго не дагналі, яшчэ да світання паспеў ад’ехаць вельмі далёка.
Досвітак абрадаваў зямлю і засмуціў Санча Пансу, бо ён заўважыў знікненне асла; і вось, зразумеўшы, што асла з ім болып няма, ён усчаў да немагчымасці журботны і жаласны плач, чым разбудзіў Дон Кіхота, і пачуў, як ён галосіць:
Ах ты, дзіцятка маё мілае, у маім доме народжанае, забава маіх дзетак, уцеха маёй жонкі, зайздрасць маіх суседзяў, палёгка маёй ношы і да таго ж карміцель паловы маёй асобы, бо дваццаць шэсць мараведзі*, якія ты зарабляў у дзень, складалі палавінную долю таго, што я траціў, каб пракарміцца!
Пачуўшы плач і даведаўшыся аб прычыне, Дон Кіхот суцешыў Санча як мог, папрасіў яго крыху пацярпець і паабяцаў выдаць распіску, па якой у яго ўласнасць пяройдуць тры аслы з тых пяці, што былі ў Дон Кіхота ў маёнтку.
Санча гэтым суцешыўся, выцер слёзы, стрымаў рыданні і падзякаваў Дон Кіхоту за гэту ласку. Дон Кіхот жа, як толькі апынуўся ў гарах, павесялеў душой, бо мясціны гэтыя падаліся яму прыдатнымі для прыгод, якіх ён шукаў. Ён успамінаў незвычайныя выпадкі, што здараліся ў дзікіх цяснінах з вандроўнымі рыцарамі, і, захоплены і зачараваны імі, ён думаў толькі аб іх, а ўсё астатняе вылецела ў яго з галавы. У Санча таксама быў цяпер адзін клопат, як толькі ён адчуў сябе ў небяспецы: як бы прагнаць голад рэшткамі харчоў, якія яны адбілі ў духоўных асоб; па вядомых абставінах, наўючаны ўсім, што павінен быў везці яго ослік, ён, ідучы ўслед за сваім панам, запускаў руку ў мяшок і набіваў сабе жывот; і такую прагулку ён не прамяняў бы ні на якую іншую прыгоду.
Але раптам ён падняў вочы і ўбачыў, што яго пан, спыніўшы Расінанта, спрабуе канцом невялікага кап’я падняць з зямлі нейкі цюк, і гэта відовішча прымусіла яго падбегчы да рыцара на той выпадак, калі яму спатрэбіцца дапамога. Але падбег ён у тую самую хвіліну, калі Дон Кіхот падымаў ужо на вастрыі кап’я падушку і прывязаны да яе чамадан, якія напалову ці нават зусім згнілі і разваліліся, аднак жа дастаткова цяжкія. Дон Кіхот загадаў яму паглядзець, што ляжыць у чамадане. Санча выявіў надзвычайную спрытнасць, і замок і ланцужок не перашкодзілі яму разгледзець, што ляжаць у гэтым прагнілым чамада-
не чатыры кашулі з тонкага галандскага палатна і яшчэ сёе-тое з бялізны, такое ж чыстае, як і дарагое, а ў насоўцы ён знайшоў даволі вялікую кучку залатых манет, і, убачыўшы іх, адразу ўсклікнуў: