Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
— Хвала небу за тое, што яно паслала нам такую выгадную прыгоду!
Дон Кіхот адмовіўся ад грошай на карысць Санча. Санча пацалаваў яму рукі за гэту ласку і напхаў бялізнай свой мяшок з правізіяй. Затым зноў агледзеў чамадан, і ва ўсім чамадане, таксама як і ў падушцы не засталося ніводнага куточка, які ён не абшукаў бы, не вывучыў і не даследаваў, ніводнага шва, якое ён не распароў бы, ніводнага касмыля шэрсці, які ён не растрапаў бы, каб нічога не прапусціць па сваёй неахайнасці ці памылцы,да таго разласаваўся ён, знайшоўшы болып як сто залатых манет. І хоць звыш знойдзенага яму больш нічога не ўдалося адшукаць, аднак ён прыйшоў да думкі, што і палёты на коўдры, і вывернуты напітак, і дубінкі, якімі яго аддубасілі, і кулакі паганятага, і знікненне дарожнай торбы, і крадзеж пыльніка, а таксама голад, смага і зморанасць, якія ён зведаў на службе ў добрага свайго пана,усё гэта было недарэмна, бо нашаму збраяносцу падалося, што яго з лішкам узнагароджвае ласка, якую зрабіў яму Дон Кіхот, адмовіўшыся на яго карысць ад гэтай знаходкі. Дон Кіхот жа, дарма часу не губляючы, паехаў далей тою дарогаю, якую выбраў Расінант, a іменна тою, дзе Расінант у стане быў праехаць,— і яго перапаўняла ўпэўненасць, што ў нетрах гэтых без якойнебудзь незвычайнай прыгоды справа не абыдзецца.
Нарэшце яны дасягнулі самых што ні ёсць стромаў, і Санча вельмі захацелася паразмаўляць са сваім панам, але, баючыся не паслухацца яго, ён чакаў, каб той пачаў гаварыць першы. Аднак, не вытрымаўшы надта працяглага маўчання, ён распачаў так:
— Сеньёр Дон Кіхот, благаславіце мяне, ваша міласць, і адпусціце з мірам: я зараз жа маю намер вярнуцца дадому, да жонкі і дзяцей. 3 імі я, у крайнім
выпадку, душу адвяду і нагаваруся ўволю, а патрабаваць, каб я дзень і ноч бадзяўся з вашай міласцю ў гэтай глушы, ды яшчэ і маўчаў, калі мне ахвота паразмаўляць,— гэта ўсё роўна што жыўцом закапаць мяне ў зямлю. He ў кожнага ж хопіць цярплівасці ў жыцці вандраваць у пошуках прыгод, якія заключаюцца ў тым, што цябе б’юць нагамі, падкідваюць на коўдры, асыпаюць камянямі, учыняюць над табой кулачную расправу, а ў цябе рот на замку, і ты, быццам нямы, не маеш права загаварыць аб тым, што ў цябе на сэрцы.
Я цябе разумею, Санча,— сказаў Дон Кіхот,— табе нясцерпна хочацца, каб я зняў забарону, якую налажыў на твае вусны. Лічы, што яна ўжо знята, і кажы ўсё, што табе захочацца, з умовай аднак жа, што зняцце гэта будзе сапраўдным да таго часу, пакуль мы не мінём горы.
— Ну, добра,— згадзіўся Санча,— мне б толькі цяпер пагаварыць, а там што бог дасць. Дык вось: што гэта за мудрае рыцарскае правіла,блукаць у гарах без шляху, без дарогі?
Дык ведай, Санча,сказаў Дон Кіхот,што ў гэтыя мясціны мяне цягне жаданне здзейсніць тут нейкі подзвіг і дзякуючы яму здабыць сабе неўміручую славу і пашану ва ўсіх вядомых нам краінах.
— А што, гэты подзвіг вельмі небяспечны? — запытаўся Санча Панса.
Не,адказаў Рыцар Журботнага Вобраза.Хоць да нас можа прыйсці такая карта, што мы прайграемся нашчэнт. Зрэшты, усё залежыць ад тваёй стараннасці.
— Ад маёй стараннасці? — перапытаў Санча.
Так,— сказаў Дон Кіхот,— бо калі ты хутка вернешся адтуль, куды я маю намер цябе паслаць, то і нягоды мае скончацца хутка і затым пачнецца пара маёй велічы. Аднак нельга трымаць цябе больпі у няведанні адносна таго, што я пад усім гэтым маю на ўвазе, а таму ведай жа, Санча, што славуты Амадыс
Гальскі быў адным з лепшых рыцараў у свеце. He, я не так сказаў: не адным за адзіным, першым, непераўзыдзеным, які ўзвышаўся над усімі, хто толькі жыў у той час на свеце. He бачыць яму дабра, гэтаму дону Бельянісу і тым, хто запэўніваў, быццам ён у чымсьці з ім зраўнаваўся,— гэта адны размовы, даю табе слова. Скажу яшчэ, што мастак, які прагне славы, стараецца пераймаць творы адзіных у сваім родзе мастакоў, і правіла гэта распаўсюджваецца на ўсе важныя заняткі і рамёствы, якія садзейнічаюць упрыгажэнню дзяржавы. Восьчаму кожны, хто жадае праславіцца разважлівым і стойкім, павінен браць і бярэ прыклад з Уліса*, у асобе якога Гамер, апісаўшы перанесеныя ім беды, паказаў нам увасабленне стойкасці і разважлівасці, так, як Вергілій у асобе Энея* паказаў добрыя справы пачцівага сына і прадбачлівасць храбрага і шматвопытнага военачальніка. Пры гэтым абодва стваралі вобразы сваіх герояў і апісвалі іх не такімі, якімі яны былі, а такімі, якімі яны павінны былі б быць, і тым самым паказалі наступным пакаленням іх доблесць як прыклад, які неабходна пераймаць. Гэтак жа якраз і Амадыс быў пуцяводнаю зоркаю, яркім свяцілам, сонцам адважных і закаханых рыцараў, і мы ўсе, хто змагаецца пад сцягам любові і рыцарства, павінны браць з яго прыклад. Такім чынам, дружа Санча, я лічу, што той з вандроўных рыцараў у найбольшай ступені набліжаецца да ўзору рыцарскіх паводзін, які больш чым хто-небудзь пераймае Амадыса Гальскага. Але асаблівую разважлівасць, доблесць, адвагу, вынослівасць, стойкасць і сілу пачуцця выявіў Амадыс, калі, пасля таго як яго выраклася сеньёра Арыяна, ён пакаяўся і сышоў на бедную Строму, даўшы сабе імя Змрочнага Прыгажуна, імя, якое, вядома, мела глыбокі сэнс і адпавядала таму спосабу жыцця, які ён з найвялікшай ахвотай абраў. А што тычыцца мяне, то мне лягчэй пераймаць яго ў гэтым, чым сячы веліканаў, сцінаць галовы драконам, прымушаць уцякаць войскі, пускаць на дно флатыліі і
разбураць злыя чары. І калі гэта вельмі зручнае месца для такіх спраў, як мая, то няма чаго прапускаць зручны выпадак.
— А дазвольце даведацца, што ж іменна ваша міласць мае намер здзейсніць у такой глухой мясцовасці? — пацікавіўся Санча.
Хіба я табе не казаў,прамовіў Дон Кіхот,— што я маю намер браць прыклад з Амадыса і рабіць выгляд, што страціў розум і надзею, бо знаходжуся ў роспачы.
Здаецца мне,— сказаў Санча,што ў рыцараў была прычына прыкідвацца дурнем. Ну а па якой прычыне ваша міласць страчвае розум?
— У гэтым якраз і ўся соль,— адказаў Дон Кіхот,— у гэтым якраз і заключаецца незвычайнасць задуманай мною справы. Хто з вандроўных рыцараў па якойнебудзь прычыне страціў розум, той ні ўзнагароды, ні падзякі не дачакаецца. Увесь фокус у тым, каб звар’яцець без дай прычыны і даць зразумець маёй даме, што калі я ні з таго ні з сяго з’ехаў з глузду, то што ж будзе, калі мяне да гэтага давядуць? Прытым у мяне ёсць дастатковыя для гэтага падставы — я маю на ўвазе доўгае расстанне з Дульцынеяй Табоскай, якая навек заняволіла мяне, а ў расстанні чалавек усяго баіцца і ўсё яму прычыняе боль. А таму, дружа Санча, не губляй часу на тое, каб адгаварыць мяне ад такога своеасаблівага, такога радаснага і такога незвычайнага пераймання. Я звар’яцеў і буду такім да таго часу, пакуль ты не вернешся з адказам на пісьмо, якое я маю намер паслаць з табой пані маёй Дульцынеі. Аддасць яна належнае маёй вернасці — тут і канец майму вар’яцтву і пакаянню. Калі ж не, то я, і сапраўды, звар’яцею і, звар’яцеўшы, ужо нічога не буду адчуваць. Адным словам, што б яна ні адказала, так ці інакш скончыцца тэрмін выпрабавання, якое чакае мяне, і пройдзе гэты стан трывогі, у якім ты мяне пакідаеш цяпер: бо калі ты прынясеш мне радасць, то я ўп’юся ёю, таму што я буду тады пры сваім розуме,
калі ж прычыніш мне боль, то я не адчую яго, таму што застануся вар’ятам. А што, Санча, ці цэлы ў цябе шлем Мамбрына? Ты ж на маіх вачах падабраў яго пасля таго, як гэты няўдзячны ледзь быў не разбіў яго, але ўсё ж такі і не разбіў, з чаго вынікае, якой моцнай ён загартоўкі.
Санча яму на гэта адказаў так:
— Клянуся богам, сеньёр Рыцар Журботнага Вобраза, з вашай міласцю ўсялякую цярплівасць страціць можна — такія рэчы вы часам кажаце! Ды я пачынаю здагадвацца, што ўсё, што вы мне расказвалі аб рыцарстве, аб заваёвах каралеўстваў і імперый, аб раздачы астравоў і іншых ласак і ўзнагарод, што ўсё гэта, відаць, байкі і хлусня, што ўсё гэта аніхея, ці ахінея,— не ведаю, як правільна. Таму, калі хто даведаецца, што ваша міласць таз для галення называе шлемам Мамбрына і ўжо некалькі дзён памыляецца адносна гэтага, то што ж іншае могуць пра вас падумаць, як не тое, што чалавек, які гэта сцвярджае і адстойвае, відаць, крануўся з розуму? Таз у мяне ў мяшку, увесь пагнуты, аднак дома я яго папраўлю і прыстасую для галення, калі толькі, гасподзь дасць, я калі-небудзь убачуся з жонкай і дзецьмі.
— Паслухай, Санча,— сказаў Дон Кіхот,— клянуся табе тою ж самаю клятваю, якою толькі што кляўся ты, што ні ў кога з нябожчыкаў збраяносцаў і ў тых, якія цяпер жывуць, розум не быў такі кароткі, як у цябе! Як магло здарыцца, што, столькі вандруючы разам са мной, ты яшчэ не пераканаўся, што ўсе рэчы вандроўных рыцараў уяўляюцца несапраўднымі, недарэчнымі, ні на што не падобнымі і што ўсе яны як бы вывернуты навыварат? Аднак на самай справе гэта не так, на самай справе нас усюды суправаджае рой чараўнікоў,— вось яны якраз і перайначваюць і падмяняюць іх і вяртаюць у такім-стане, у якім палічуць за неабходнае, у залежнасці ад таго, маюць яны намер зрабіць нам дабро або засмуціць. Вось чаму тое, што табе ўяўляецца тазам для галення, мне бачыцца
шлемам Мамбрына, а іншаму — чымсьці яшчэ. І гэта было незвычайна прадбачліва з боку майго чарадзеяапекуна зрабіць так, каб самы сапраўдны, дакладны шлем Мамбрына ўсе лічылі за таз. Бо гэта такая вялікая каштоўнасць, што на яе кожны паквапіўся б, a калі бачаць, што гэта проста таз, то і не спрабуюць адабраць яго ў мяне, у чым вы маглі пераканацца на прыкладзе таго чалавека, які спачатку надумаўся разбіць шлем, а затым шпурнуў яго на зямлю і так і пакінуў. Можаш мне паверыць, што калі б ён ведаў яму цану, то ні за што б з ім не расстаўся. Беражы ж яго, дружа, а мне ён пакуль не патрэбен,— наадварот, мне трэба зняць усе даспехі і застацца ў такім выглядзе, у якім я з’явіўся на свет.
Размаўляючы такім чынам, наблізіліся яны да падножжа высокай гары, якая, амаль як стромая скала, адзінока стаяла сярод многіх іншых, што абступалі яе. Па яе схілу сцякаў ціхі ручаёк, а луг, які акружаў яе, быў да таго зялёны і травяністы, што вочы міжволі на ім адпачывалі. Шматлікія дрэвы, расліны і кветкі надавалі гэтаму куточку асаблівую прыгажосць. Гэты лужок Рыцар Журботнага Вобраза і абраў месцам свайго пакаяння,— убачыўшы яго, ён, быццам звар’яцелы, гучным голасам загаварыў: