Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
— Гэтыя мясціны, о неба, я выбіраю і прызначаю для таго, каб выплакаць пасланае мне табою няшчасце. Тут, у гэтым куточку, ад вільгаці маіх вачэй разальецца гэты ручаёк, а ад маіх безупынных і глыбокіх уздыхаў не перастане гайдацца лісце горнага лесу як знак і сведчанне таго, што збалелае маё сэрца пакутуе. Хто б ні былі вы, о вясковыя багі*, што жывуць у гэтым пустэльным краі, прыслухайцеся да енкаў няшчаснага закаханага, якога доўгае расстанне і раўнівыя мары цягнуць у гэтыя цясніны наракаць і скардзіцца на жорсткі нораў цудоўнай мучыцелькі, якая з’яўляецца верхам і мяжой зямной прыгажосці! 0 напеі і дрыяды, што маюць звычку пасяляцца ў лясістых гарах, няхай не парушаюць ваш салодкі спа-
кой хутканогія сатыры, якія безнадзейна вас кахаюць, вы ж заплачце разам са мною з гаротнай маёй долі ці, прынамсі, нястомна слухайце мой плач! 0 Дульцынея Табоская, дзень маёй ночы, асалода пакуты маёй, вяха маіх дарог, зорка лёсу майго, няхай узнагародзіць цябе неба лёсам шчаслівым і няхай пашле яно табе ўсё, што ты ў яго ні папросіш, ты ж, малю, паразважай аб тым, у якім месцы і ў якім стане я знаходжуся з прычыны расстання з табою, і вернасці маёй адплаці па заслугах! 0 самотныя дрэвы, з гэтага часу сябры маёй адзіноты, падайце мне знак лёгкім трымценнем галін, што прысутнасць мая вам не дакучае! 0 ты, мой збраяносец, мілы мой спадарожнік, які дзеліць са мной удачы і непрыемнасці, запомні ўсё, што я зараз зраблю, запомні, каб расказаць і паведаміць аб гэтым адзінай віноўніцы ўсяго, што адбываецца!
3 гэтымі словамі ён злез з каня і, у адзін момант сцягнуўшы з Расінанта аброць і сядло, ляпнуў яго па крыжы і сказаў:
Той, хто сам пазбаўляецца волі, дорыць яе табе, о конь, чые справы такія ж непераўзыдзеныя, як абдзелены ты лёсам!
На гэтых словах яго перапыніў Санча:
— Хтосьці, дай бог яму здароўя, пазбавіў нас ад клопатаў рассядлоўваць шэрага, а то б я яго таксама паляпаў і, можаце быць упэўнены, нагаварыў бы ўсялякіх прыемных рэчаў. Зрэшты, калі б ён быў тут, я б нікому не дазволіў яго рассядлоўваць, таму няма чаго: звычкі закаханых і засмучаных яму не ўказ, бо не яны яму гаспадары, яго гаспадаром калісьці, у незабыўныя часы, быў я. І, шчыра кажучы, сеньёр Рыцар Журботнага Вобраза, калі толькі мой ад’езд і вар’яцтва вашай міласці — усё гэта напраўду, не шкодзіла б асядлаць Расінанта: такім чынам, ён замяніў бы шэрага, і гэта мне і туды і назад скараціла б час, a то калі я пайду пехатой, то ўжо і не ведаю, калі прыбуду, калі вярнуся: бо хадок жа я, уласна кажучы, кепскі.
— Вось што я скажу табе, Санча,аб’явіў Дон Кіхот:— няхай будзе па-твойму, думка твая, як мне здаецца, правільная. І яшчэ скажу табе, што ты паедзеш праз тры дні, бо я жадаю, каб за гэты час ты ўбачыў і пачуў усё, што я дзеля яе зраблю і скажу, затым ты раскажаш аб гэтым ёй.
— Ды я ж такога набачыўся, што пасля гэтага што ж мне яшчэ застаецца ўбачыць? — запярэчыў Санча.
— Глядзі ты, які бывалы чалавек! — заўважыў Дон Кіхот.— Зараз я раздзяру на сабе адзенне, раскідаю даспехі, пачну біцца галавой аб скалы і іншае на гэта падобнае, што павінна вельмі здзівіць цябе.
Хрыстом богам прашу,сказаў Санча,глядзіце, ваша міласць, паберажыце вы сваю галаву, a то яшчэ нападзеце на такую скалу і на такі выступ, што з першага ж разу ўся гэта валтузня з пакаяннем скончыцца. І калі вы лічыце, што біцца галавой неабходна, а без гэтага, маўляў, ніяк, я б на вашым месцы задаволіўся,— балазе ўсё гэта адно прытворства, жарт і падробка — задаволіўся б, кажу я, біццём галавы аб ваду ці яшчэ аб што-небудзь мяккае, накшталт бавоўны, а астатняе пакіньце мне: я скажу маёй пані, што вы біліся галавой аб вяршыню скалы, якая цвярдзейшая за алмаз.
— Дзякуй табе за добрую параду, дружа Санча,сказаў Дон Кіхот,— аднак жа трэба табе ведаць, што ўсё гэта я раблю не жартам, а зусім сур’ёзна, бо інакш я парушыў бы законы рыцарства, якія прыраўноўваюць хлусню да ерасі, а рабіць жа адно замест другога азначае хлусіць. Такім чынам, задуманае мною біццё галавой аб скалы — гэта будзе біццё сапраўднае, без усялякага дамешку чагосьці прытворнага ці паказнога. І ты абавязкова пакінь мне крыху корпіі для лячэння, калі ўжо лёс захацеў, каб мы засталіся без бальзаму, які згубілі.
— Горш за ўёё, што мы згубілі асла,адгукнуўся Санча,— таму разам з ім прапала корпія і ўсё астатняе. Але толькі я прашу вас, ваша міласць: забудзьце
вы пра гэты пракляты напітак,— пры адным напамінанні аб ім у мяне не тое што ўся душа, але і нутро пераварочваецца. І яшчэ прашу вас: уявіце сабе, што трохдзённы тэрмін, які вы далі мне для таго, каб я нагледзеўся на вашы вар’яцтвы, ужо скончыўся, што я ўжо бачыў іх, што ўсё гэта, як кажуць, вырашана і падпісана, а ўжо маёй пані я раскажу пра вас цуды. Ну дык вось, пішыце пісьмо і адпраўляйце мяне неадкладна: мне да смерці хочацца як мага хутчэй вярнуцца, каб вызваліць вас з гэтага чысцілішча, у якім я вас пакідаю.
— Ты называеш гэта чысцілііпчам, Санча? спытаў Дон Кіхот,Болып правільна было б параўнаць гэта з пеклам ці яшчэ з чымсьці горшым, калі толькі ёсць на свеце штосьці горшае за пекла.
Адным словам, я паеду ў Табоса, прама да пані маёй Дульцынеі, і столькі ёй нагавару пра тое, як вы рабілі і працягваеце рабіць глупства і шалееце,— а гэта ж адно і тое ж,— што яна стане мякчэйшай за пальчаткі, хоць бы да гэтага яна была цвярдзейшай за дуб, і з яе пяшчотным і мядовым пасланнем у адказ я, быццам чараўнік, прылячу сюды па паветры і вызвалю вашу міласць з гэтага чысцілішча, якое нагадвае пекла, аднак жа, не з’яўляецца, бо ёсць надзея адсюль выбрацца, надзея, якой пазбаўлены тыя, хто ў пекле, наконт чаго ваша міласць наўрад ці пачне спрачацца.
— Твая праўда,— згадзіўся Рыцар Журботнага Вобраза.—Такім чынам, паклапаціся аб тым, каб у першым жа сяле, якое сустрэнецца па дарозе, табе перапісаў маё пісьмо на добрай паперы і прыгожым почыркам школьны настаўнік, калі такі там ёсць, а калі няма, тады дзяк, толькі не давай пісарам іх росчыркі ды закруткі сам чорт не разбярэ.
— А як жа быць з подпісам? — пацікавіўся Санча.
— Амадыс ніколі не ставіў свайго подпісу,— адказаў Дон Кіхот.
— Добра,сказаў Санча,— але толькі змацаваць
подпісам ваш загад наконт аслоў неабходна, таму што калі ён будзе перапісаны, то скажуць, што подпіс падроблены, і я застануся без аслоў.
— Загад будзе змацаваны маім подпісам, і калі ты пакажаш яго пляменніцы, то яна без пярэчанняў выканае маё распараджэнне. Што ж тычыцца любоўнага паслання, то ты загадай падпісаць яго так: “Ваш да скону Рыцар Журботнага Вобраза”. А што хтосьці іншы падпішацца за мяне, то гэта неістотна: наколькі я памятаю, Дульцынея не ўмее ні чытаць, ні пісаць і ні разу ў жыцці не бачыла майго почырка і ніводнага майго пісьма, бо і маё і яе пачуццё заўсёды было платанічным і далей за пачцівыя позіркі не заходзіла. Ды і позіркамі мы рэдка-рэдка абменьваліся, і я магу клятвенна сцвярджаць, што вось ужо дванаццаць гадоў, як я кахаю яе больш за святло маіх вачэй, якія рана ці позна будуць засыпаны зямлёю, і за ўсе гэтыя дванаццаць гадоў я бачыў яе разы тры. І прытым зусім магчыма, што яна ні разу і ўвагі не звярнула, што я на яе гляджу,— такой дабрадзейнаю выхавалі яе бацька, Ларэнса Карчуэла, і маці, Альдонса Нагалес.
— Ну і ну! — усклікнуў Санча.— Значыць, дачка Ларэнса Карчуэла, інакш кажучы — Альдонсы і Ларэнса, і ёсць сеньёра Дульцынея Табоская?
— Яна самая,— пацвердзіў Дон Кіхот,— і яна ж вартая быць уладальніцай усяго сусвету.
— Ды я яе выдатна ведаю,— сказаў Санча,— і магу сказаць, што бару* яна кідае не горш як самы здаравенны хлопец з усёй нашай вёскі. Дзяўчына вой-войвой, з ёю не жартуй: і швачка, і жняя, і майстрыца на дудзе іграць і за сябе пастаяць, і кожны вандроўны рыцар або той, які яшчэ збіраецца вандраваць, будзе з ёй як за мураванай сцяной. А ўжо горла, а ўжо галасішча! Забралася яна неяк, зрабіце ласку бачыць, на нашу вясковую званіцу і давай склікаць бацькавых парабкаў, і хоць яны працавалі ў полі, ад якога больш за паўмілю да вёскі, а чулі яны яе, як быццам яны ўнізе, пад самай званіцай стаялі. А галоўнае, яна зусім
не крыўляка, вось што дорага: з усіх яна пасміхнецца, усюды з ёю весела і пацешна. Цяпер я прама скажу, сеньёр Рыцар Журботнага Вобраза, што вам не толькі можна, але і патрэбна вар’явацца з-за яе, бо ў вас ёсць усе падставы для таго, каб адчаіцца і павесіцца, і кожны, хто пра гэта даведаецца, абавязкова скажа, што вы зрабілі правільна, хоць бы вас пасля зацягнуў да сябе д’ябал. І я ўжо хацеў бы быць у дарозе для таго толькі, каб пабачыць яе,— я ж даўно яе не бачыў, яна, напэўна, вельмі змянілася: з раніцы да вечара ў полі, на сонцы, на паветры, а ад гэтага колер твару ў жанчын псуецца. І цяпер ужо я вам прызнаюся, сеньёр Дон Кіхот: да гэтага часу я зусім не ведаў, я шчыра і цвёрда верыў, што сеньёра Дульцынея, у якую ваша міласць закахалася,— гэта якая-небудзь прынцэса, увогуле якая-небудзь важная асоба, вартая тых шчодрых дароў, якія ваша міласць ёй пасылала то ў выглядзе, напрыклад, біскайца, то ў выглядзе катаржнікаў, і яшчэ шмат чаго вы ёй, напэўна, паслалі, таму, відаць, шмат перамог ваша міласць атрымала ў той час, калі я яшчэ не быў збраяносцам. Але калі паразважаць добра, то якая карысць сеньёры Альдонсе Ларэнса, то бок Дульцынеі Табоскай, што пераможныя, якіх ваша міласць да яе пасылае і мае намер пасылаць у далейшым, упадуць перад ёю на калені? Бо можа ж так здарыцца, што сустрэча адбудзецца тады, калі яна будзе часаць лён ці малаціць на таку, і вось тут якраз, убачыўшы яе, як бы ім не сумецца, а яна з вашага падарунка пачне здзеквацца, ды яшчэ і пакрыўдзіцца.
— Я табе і раней шмат разоў казаў, Санча,— зазначыў Дон Кіхот,што ты найвялікшы балбатун, і хоць ад прыроды ты тупы, а ўсё ж такі вечна спрабуеш вастрасловіць. He ўсе ж дамы, якіх апяваюць паэты і якім яны даюць імёны па сваім жаданні, існуюць у сапраўднасці. Большасць з іх паэты выдумалі, каб было аб кім пісаць вершы і каб іх саміх лічылі людзьмі закаханымі, вартымі кахання. Вось чаму мне дастаткова ўяўляць і верыць, што добрая Альдонса Ларэнса
прыгожая і чыстая, а да яе паходжання мне мала бяды. Ты павінен ведаць, Санча, калі толькі гэтага яшчэ не ведаеш, што больш за ўсё астатняе абуджаюць каханне дзве рэчы: вялікая прыгажосць і добрае імя, а Дульцынея мае права ганарыцца і першым і другім, бо ў прыгажосці яна не мае саперніц і толькі ў вельмі нямногіх такое ж добрае імя, як у яе. Карацей кажучы, я сабе ўяўляю, што ўсё сказанае мною зараз — гэта чыстая праўда і што тут нельга дадаць або адняць ніводнага слова, і ў маім уяўленні яна паўстае такой, якой я хачу яе бачыць: і ў адносінах прыгажосці, і ў адносінах знатнасці, і з ёю не параўнаецца Алена, і да яе не ўзвысіцца Лукрэцыя* і ніякая іншая са славутых жанчын мінулых стагоддзяў — такой, як яна, не знойдзеш ні ў грэкаў, ні ў лацінян, ні ў варвараў. А людзі няхай кажуць што хочуць, бо калі невукі пачнуць мяне ганьбаваць, то строгія суддзі мяне абеляць.