Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
не здымаць маскі і нават не адказваць яму, як толькі ён пачне яе аб чым-небудзь распытваць, пакуль ён не расправіцца як мае быць з тым злым рыцарам. На заканчэнне ж свяшчэннік выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што Дон Кіхот пры такіх умовах пойдзе на ўсё і што такім чынам яны вызваляць яго адтуль і прывязуць у вёску, а там ужо яны паспрабуюць адшукаць сродак ад такога незвычайнага вар’яцтва>
Цырульнік не толькі не адхіліў задумы свяшчэнніка, але, наадварот, цалкам ухваліў, і яны адразу ўзяліся за яе выкананне. У гаспадара заезнага дома яны раздабылі жаночае адзенне і галаўны ўбор, а ў заклад пакінулі новенькую свяшчэннікаву сутану. Цырульнік зрабіў сабе доўгую бараду з бычынага хваста, у які гаспадар заезнага дома меў звычку ўторкваць грэбень. Гаспадыня спытала, навошта спатрэбіліся ім гэтыя рэчы. Свяшчэннік, коратка расказаўшы ёй аб вар’яцтве Дон Кіхота і паведаміўшы, што ў гэты час ён знаходзіцца ў гарах, патлумачыў, што ўвесь гэты маскарад патрэбен ім для таго, каб вызваліць яго адтуль. Гаспадар і гаспадыня адразу здагадаліся, што звар’яцелы — гэта іх былы пастаялец, вынаходнік бальзаму, пан таго самага збраяносца, які лятаў тут на коўдры, і расказалі свяшчэнніку аб усім, што з ім здарылася ў іх заезным доме, не ўтаіўшы і таго, што так старанна ўтойваў Санча. Нарэшце гаспадыня апранула свяшчэнніка так, што лепш і жадаць нельга было: надзела на яго суконную спадніцу, на якой былі нашыты палосы чорнага аксаміту шырынёю з далонь, усе да адзінай з прарэзамі, і аздоблены белым атласам гарсаж з зялёнага аксаміту, гэтак жа, як і спадніца,— часоў караля Вамбы*. Аднак замест жаночага галаўнога ўбору свяшчэннік пажадаў надзець свой палатняны падшываны начны каўпак, лоб ён абвязаў куском чорнай тафты, а з іншага куска зрабіў маску, і яна найлепшым чынам закрыла яму і твар і бараду. Зверху ён нацягнуў капялюш, такі вялікі, што ён мог бы замяніць парасон, і, надзеўшы накідку, на дамскі
манер сеў вярхом на мула, тым часам як на іншага мула сеў цырульнік з доўгаю, да пояса, барадою, зробленаю з бруднага бычынага хваста.
Яны развіталіся з усімі, у тым ліку і з добраю Марыторнес, якая тут жа паабяцала памаліцца, каб гасподзь паслаў ім удачу ў гэтай вельмі нялёгкай і сапраўды хрысціянскай справе. Але не паспелі яны ад’ехаць ад заезнага дома, як раптам свяшчэнніку прыйшло ў галаву, што ён зрабіў дрэнна, апрануўшыся такім чынам, бо непрыстойна свяшчэннаслужыцелю так прыбірацца, няхай нават гэта цалкам адпавядае яго мэце; і выказаўшы свае меркаванні цырульніку, ён прапанаваў яму памяняцца адзеннем, бо найболып правільна, маўляў, будзе, калі цырульнік апранецца безабароннай дзяўчынай, а ён — яе слугой,— пры гэтай умове ён, нібы, не так апаганіць свой сан; калі ж цырульнік на гэта не пагодзіцца, то ён далей не паедзе, хоць бы Дон Кіхота зацягнуў да сябе чорт. У гэты час да іх наблізіўся Санча і, паглядзеўшы на іх убранне, не мог стрымацца ад смеху. Цырульнік між тым даў свяшчэнніку поўную згоду, і той, развіваючы свой план, пачаў павучаць яго, як ён павінен сябе паводзіць і што павінен сказаць Дон Кіхоту, каб падахвоціць і прымусіць яго паехаць з імі і пакінуць нетры, якія той абраў месцам безвыніковага свайго пакаяння. Цырульнік на гэта запярэчыў, што ён і без павучанняў зробіць усё найлепшым чынам. Вырашыўшы не пераапранацца, пакуль яны не пад’едуць да той цясніны, дзе знаходзіўся Дон Кіхот, ён склаў сваё ўбранне, а свяшчэннік прыладзіў бараду, і, на чале Санча Пансы, яны працягвалі свой шлях. Санча расказаў аб усім, што з ім самім і яго панам здарылася ў гарах, аднак жа пра чамадан і ўсё, што ў ім было, нічога не сказаў, бо хоць і праставаты быў наш маладзец, а да грошай ахвочы.
На другі дзень убачылі яны галінкі, якія раскінуў Санча, каб па гэтай прымеце вызначыць месца, дзе ён пакінуў свайго пана; пазнаўшы ж мясцовасць, ён аб’-
явіў, што тут пачынаюцца цясніны і што самы час ім пераапранацца, калі толькі гэта і сапраўды неабходна для выратавання сеньёра Дон Кіхота; трэба адзначыць, што яны ўжо растлумачылі Санча, наколькі гэта важна паўстаць перад Дон Кіхотам у такім убранні, і што толькі так і можна вымусіць яго змяніць гэты жахлівы спосаб жыцця на іншы, і вельмі строга загадалі не казаць яму, хто яны такія і што ён іх ведае; калі ж ён спытае,— а ён, маўляў, абавязкова спытае,ці ўручыў Санча пісьмо Дульцынеі, то сказаць, што ўручыў, але паколькі яна непісьменная, то і адказала яму на словах і загадала пад страхам наклікаць на сябе яе гнеў і адразу ж па вельмі важнай справе з’явіцца да яе; да гэтага яны яшчэ сёе-тое дададуць ад сябе і такім чынам, без сумнення, выведуць яго туды, дзе яго чакае лепшая доля, і з іх дапамогаю ён неадкладна рушыць па дарозе калі не да імператарскага, то ўжо, ва ўсялякім выпадку, да каралеўскага трона,архіепіскапства ж, маўляў, баяцца не трэба. Санча ўсё гэта выслухаў, добра запомніў і падзякаваў ім за намер параіць яго пану стаць імператарам, а не архіепіскапам, бо ён быў глыбока перакананы, што імператар хутчэй можа чым-небудзь узнагародзіць свайго збраяносца, чым вандроўны архіепіскап. Яшчэ ён сказаў, што лепш за ўсё, калі ён паедзе наперад і перадасць Дон Кіхоту адказ яго ўладаркі,магчыма, гэтага будзе дастаткова для таго, каб выцягнуць яго адтуль, і ім не спатрэбіцца так турбавацца. Думка Санча падалася ім слушнай, і яны вырашылі пачакаць, пакуль ён вернецца з весткамі пра свайго пана.
Санча знік у адной з расколін, яны ж засталіся ў іншай, дзе працякаў ціхі ручаёк у прахалодным і вабным цяньку скал і дрэў, што раслі і там і сям. Спякотлівы дзень (варта заўважыць, што справа адбывалася ў жніўні, калі тут стаіць моцная спёка), час, a іменна: тры гадзіны папаўдні,— усё гэта рабіла куток, які паўстаў перад іх вачыма, яшчэ болып прывабным і ўзмацняла спакусу дачакацца тут вяртання Санча, і
яны так і вырашылі. І вось, калі падарожнікі адпачывалі ў цяньку, да іх слыху даляцеў журботны голас, якім былі сказаны такія словы:
— О божа, няўжо я адшукала нарэшце месца, якое можа быць тайнаю грабніцаю для цяжкага ярма майго цела ярма, якое я супроць волі сваёй цягну? Так, адшукала, калі толькі мяне не падманвае цішыня навакольных гор.
Свяшчэннік і цырульнік пачулі і зразумелі гэтыя словы, і падалося ім,— ды так яно і было на самай справе,— што гавораць дзесьці зусім блізка ад іх, a таму яны пайшлі на пошукі чалавека, які вымаўляў гэтыя словы, але не прайшлі яны і дваццаці крокаў, як за скалой у засені ясеня ўбачылі вельмі прыгожую дзяўчыну. Як толькі яна заўважыла іх, то адразу ўскочыла і кінулася наўцёкі; аднак жа пяшчотныя яе ногі не вынеслі дотыку вострых камянёў, і, прабегшы ўсяго толькі некалькі крокаў, яна павалілася. Тут свяшчэннік і цырульнік наблізіліся да дзяўчыны, і першы загаварыў з ёю свяшчэннік:
Хто б вы ні былі, сеньёра, ні кроку далей, бо адзінае жаданне тых, каго вы бачыце перад сабою,— гэта дапамагчы вам. Дарэмна вы стрымгалоў кінуліся ад нас уцякаць, усё роўна вашы ногі не вынесуць гэтага, ды і мы гэтага не дапусцім.
Разгубленая і збянтэжаная, яна не сказала ні слова. Тады яны падышлі да яе яшчэ бліжэй, і, узяўшы яе за руку, свяшчэннік зноў загаварыў:
— Пераадолейце ж, мая сеньёра, страх, які мы выклікалі ў вас сваім з’яўленнем, і раскажыце нам аб шчасці сваім або няшчасці, і ў нас абодвух, разам узятых, і ў кожнага з нас паасобку, вы сустрэнеце спачуванне вашаму ropy.
Яна не прымусіла сябе доўга ўгаворваць і расказала аб тым, як нейкі знатны кавальера, па імені дон Фернанда, яе падмануў і як яна ў адчаі ўцякла ад бацькоў у горы.
У гэты час пачуліся крыкі, і свяшчэннік з цыруль-
нікам здагадаліся, што гэта крычыць Санча Панса,— не знайшоўшы іх там, дзе пакінуў, ён гучна цяпер клікаў іх. Яны пайшлі яму насустрач, і на іх пытанне пра Дон Кіхота ён адказаў, што Дон Кіхот у адной кашулі, схуднелы, бледны, галодны, уздыхае аб пані сваёй Дульцынеі і што хоць ён, Санча, яму сказаў аб загадзе Дульцынеі пакінуць гэтыя мясціны і ехаць у Табоса, дзе яна яго чакае, але той аб’явіў, што не паўстане перад яе прыгажосцю, пакуль не здзейсніць подзвігаў, вартых яе ласкі. “І калі так будзе працягвацца, — прамовіў Санча,— то Дон Кіхот рызыкуе застацца не толькі без імперыі, заваяваць якую ён абавязаўся, але нават без архіепіскапства, зрэшты, архіепіскапства — гэта толькі з-за адсутнасці лепшага, а таму, чаго б гэта ні каштавала, патрэбна вызваліць яго адсюль”. Ліцэнцыят сказаў, што ён можа не турбавацца: Дон Кіхот як сабе хоча, а ўжо яны, маўляў, вызваляць яго адсюль. Затым ён паведаміў Даратэі (так звалі дзяўчыну), што ён і цырульнік задумалі для таго, каб вылечыць Дон Кіхота ці ўжо, у крайнім выпадку, адправіць дадому; Даратэя ж яму на гэта сказала, што яна лепш за цырульніка сыграе безабаронную дзяўчыну,— да таго ж у яе ёсць адпаведны ўбор, таму ў яе гэта выйдзе больш праўдзіва і няхай, маўляў, ёй даручаць зрабіць усё што трэба для таго, каб іх справа ўвянчалася поспехам, бо яна прачытала шмат рыцарскіх раманаў і добра ведае, як размаўляюць пакрыўджаныя дзяўчаты, калі просяць дапамогі ў вандроўных рыцараў.
— У такім выпадку,— заўважыў свяшчэннік,— нам застаецца толькі ўзяцца за справу.
Тут Даратэя дастала са свайго клунка шырокую сукенку і мантылью з цудоўнай зялёнай тканіны, а з куфэрка каралі і іншыя каштоўнасці і, надзеўшы іх на сябе, імгненна ператварылася ў багатую і знатную сеньёру. Усё гэта, як яна сказала, і яшчэ сякія-такія рэчы яна ўзяла з сабою на ўсялякі выпадак, але да гэтага часу такога выпадку не траплялася. Усе былі ў
захапленні ад найвялікшай яе зграбнасці, прыгажосці і чароўнасці і аб’явілі, што дон Фернанда, відаць, нічога не разумее, калі адштурхнуў ад сябе такое хараство; аднак жа больш за ўсіх быў зачараваны Санча Панса,— яму здавалася (ды так яно і было на самай справе), што за ўсё сваё жыццё не бачыў ён такога чароўнага стварэння, а таму ён з вялікім хваляваннем спытаў свяшчэнніка, хто гэта прыгожая сеньёра і каго яна ў гэтай глушы шукае.
— Гэта цудоўная сеньёра, брат Санча,— адказаў свяшчэннік,— з’яўляецца, між іншым, непасрэднай наследніцай па мужчынскай лініі вялікага каралеўства Мікаміконскага, а шукае яна твайго пана, каб звярнуцца да яго з просьбай аб заступніцтве і аб помсце за нанесеныя ёй нейкім злым веліканам крыўду і знявагу, слава ж пра такога добрага рыцара, якім з’яўляецца твой пан, ідзе па ўсёй зямлі, і прынцэса гэта прыехала з Гвінеі, каб яго адшукаць.