Дон Кіхот
Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
У той час калі яны вялі гэту размову, Дон Кіхот, працягваючы размаўляць з Санча, казаў:
— Такім чынам, дружа Панса, сваркі нашы к чорту, і ты мне, не помнячы ні злосці, ні крыўды, скажы: дзе, як і калі бачыў ты Дульцынею? Чым яна займалася? Што ты ёй сказаў? Што яна табе адказала? Які ў яе быў твар, калі яна чытала маё пасланне? Хто табе яго перапісваў? Адным словам, раскажы мне ўсё, што, на тваю думку, заслугоўвае ў гэтым выпадку ўвагі, пытання і адказу,— раскажы, нічога не дадаючы і не прыдумваючы дзеля таго, каб задаволіць
мяне, а галоўнае, нічога не прапускаючы, інакш ты пазбавіш мяне задавальнення.
— Сеньёр,— адказаў Санча,— шчыра сказаць, ніхто мне нічога не перапісваў, таму што ніякага пісьма я з сабою не браў.
— Гэта праўда,— зазначыў Дон Кіхот,— запісную кніжку я заўважыў у сябе праз два дні пасля твайго ад’езду, і гэта мяне вельмі засмуціла, бо я не ведаў, што ты будзеш рабіць, калі ўбачыш, што пісьма няма, і я ўсё разлічваў, што ты вернешся, як толькі заўважыш сваю памылку.
— Так бы яно і было,— запярэчыў Санча,— калі б я не запомніў яго на памяць, вапіа ж міласць мне яго чытала, так што я пераказаў яго псаломшчыку, і той здорава, слова ў слова, мне яго запісаў, ды яшчэ дадаў, што такога цудоўнага паслання ён за ўсё сваё жыццё не бачыў і не чытаў.
— I ты ўсё яшчэ памятаеш яго, Санча? — спытаў Дон Кіхот.
— He, сеньёр,— адказаў Санча,— я пераказаў яго, a потым бачу, што яно мне больш не спатрэбіцца,— ну, і пачаў забываць, я толькі і памятаю, што найпраклятая... то бок усёмагутная сеньёра і потым у канцы: ваш да скону Рыцар Журботнага Вобраза. А ў сярэдзіну я ўставіў штук трыста ўсялякіх там “душ”, “жыццяў” ды “вачэй маіх”.
Р а з д з е л XX.
Аб цікавай размове, якую вялі паміж сабою Дон Кіхот і яго збраяносец Санча Панса, таксама як і аб іншых здарэннях
— Пакуль што я задаволены,— сказаў Дон Кіхот,— працягвай. Вось ты прыйшоў,чым у гэты час займалася царыца прыгажосці? Хутчэй за ўсё, нізала жэм-
чуг або залатымі ніткамі вышывала дэвіз для адданага ёй рыцара?
— Не,— адказаў Санча,— яна прасявала зерне на сваім двары.
— Дык вось ведай жа,сказаў Дон Кіхот,што зярняты, да якіх дакраналіся яе рукі, ператвараліся ў жамчужыны. А ты не звярнуў увагі, дружа мой, якое гэта было зерне? Пэўна, самай лепшай пшаніцы?
— А вось і не, самай што ні ёсць таннай,— адказаў Санча.
— Ну, дык я цябе запэўніваю,— сказаў Дон Кіхот,— што з зерня, прасеянага яе рукамі, без усякага сумнення, атрымліваецца самы чысты белы хлеб. Але працягвай. Калі ты ўручыў ёй маё пасланне, ці пацалавала яна яго? Ці ўсклала сабе на галаву*? Ці выканала цырымоніі, якія заслугоўвала маё пісьмо? Адным словам, што яна зрабіла?
Калі я перадаваў ёй пісьмо,адказаў Санча,яна з захапленнем трэсла рэшата, у якім была даволі вялікая колькасць пшаніцы, і сказала мне: “Палажы, мілы чалавек, пісьмо на мяшок,— пакуль усё не прасею, я яго чытаць не буду”.
0 мудрая сеньёра! усклікнуў Дон Кіхот.Ужо, пэўна, гэта яна для таго, каб прачытаць у вольны час і атрымаць поўнае задавальненне. Далей, Санча. A пакуль яна займалася сваёй справай, аб чым яна размаўляла з табою? Ці пыталася пра мяне? І што ты ёй адказаў? Ну дык, расказвай усё як было, кроплі не пакідай на дне чарнільніцы!
Яна ў мяне ні аб чым не пыталася,адказаў Санча,— але я ёй усё расказаў: так, маўляў, і так, мой пан, каб паслужыць вам, забраўся ў горы, нібы дзікун, і, голы да пояса, каецца, спіць на зямлі, у час трапезы абыходзіцца без абруса, барады не чэша, плача і кляне лёс.
— Наконт таго, што я кляну лёс, гэта ты няўдала сказаў,— заўважыў Дон Кіхот,наадварот, я яго благаслаўляю і буду благаслаўляць усё жыццё за тое, што
я аказаўся вартым пакахаць такую высокую асобу, якой з’яўляецца Дульцынея Табоская.
— Яна высокая,— сказаў Санча,— вяршкі на тры з лішкам вышэйшая за мяне будзе, клянуся гонарам.
— Як гэта, Санча? спытаў Дон Кіхот.— Хіба ты з ёю мераўся?
— Вось як я мераўся,адказаў Санча,я падрадзіўся дапамагчы ёй узваліць на асла мяшок з зернем і стаў з ёю побач, тут якраз я і заўважыў, што яна вышэйшая за мяне на пядзю.
І хто адважыцца сцвярджаць супраць відавочнасці,— усклікнуў Дон Кіхот,— што не адпавядае высокаму яе росту і не ўпрыгожвае яе вельмі вялікае душэўнае хараство! Але ты, ужо дакладна, не пачнеш адмаўляць, Санча, адну рэч: калі ты падышоў да яе вельмі блізка, ці не адчуў ты нейкі чароўны водар, нейкую духмянасць, нешта незвычайна прыемнае, для чаго я не магу падабраць адпаведнага выразу? Адным словам, што ад яе пахне, як у лепшай з модных крам?
— На гэта я магу толькі сказаць, што яна, відаць, шмат рухалася, ну і, вядома, спацела,— адказаў Санча.
— Хопіць хлусіць! — запярэчыў Дон Кіхот.— У цябе, напэўна, быў насмарк. Я ж ведаю, як прыемна пахне гэта ружа без калючак, гэта палявая лілея, гэты раствор амбры. Такім чынам, яна ўжо прасеяла зерне і адправіла на млын. Што яна сказала, калі прачытала пасланне?
Пасланне яна не прачытала,адказаў Санча,яна сказала, што не ўмее ні чытаць, ні пісаць. Яна яго парвала на кавалачкі і сказала, што баіцца, як бы хто ў вёсцы яго не прачытаў і не даведаўся пра яе сакрэты,— з яе, маўляў, хопіць і таго, што я перадаў ёй на словах наконт кахання, якое ваша міласць да яе мае, і таго незвычайнага пакаяння, якое вы дзеля яе прыдумалі. А затым яна загадала перадаць вашай міласці, што цалуе вам рукі і што ёй больш хочацца з вамі сустрэцца, чым пісаць вам пісьмы, а таму яна, маў-
ляў, просіць і патрабуе, каб, атрымаўшы гэта распараджэнне, вы перасталі дурэць і, выбраўшыся з гэтых нетраў, калі толькі што-небудзь болып важнае вас не затрымае, ніколькі не марудзячы накіраваліся ў Табоса, таму што ёй вельмі хочацца пабачыцца з вашай міласцю. Яна шчыра смяялася, калі я ёй сказаў, што ваша міласць называе сябе Рыцарам Журботнага Вобраза. Спытаў я, ці заходзіў да яе незабыўны біскаец,— яна сказала, што заходзіў і што ён добры чалавек. Яшчэ я спытаў яе пра катаржнікаў, але яна сказала, што пакуль яшчэ ніхто з іх да яе не заходзіў.
Пакуль усё ідзе добра,— заўважыў Дон Кіхот.— Але скажы мне, якую каштоўную рэч дала яна табе на развітанне за весткі пра мяне? Бо ў вандроўных рыцараў і дам здаўна заведзена дарыць збраяносцам, любіміцам і карлікам, якія прыходзяць з весткамі пра дам ды рыцараў або пра рыцараў ды дам, якую-небудзь каштоўную рэч, дзякуючы ім за выкананае даручэнне.
— Вельмі мажліва, і, па-мойму, гэта звычай пахвальны. Але толькі гэта, напэўна, раней так было, a цяпер заведзена дарыць кавалак хлеба з сырам, таму толькі гэта і падала мне цераз плот пані мая Дульцынея, калі я з ёю развітаўся, ды і сыр жа ў дадатак авечы.
У вышэйшай ступені шчодрая міласэрнасць,запярэчыў Дон Кіхот,і Дульцынея не падарыла табе якой-небудзь залатой рэчы, па ўсёй верагоднасці, толькі таму, што ў яе нічога не знайшлося пад рукой, аднак падарункі дарагія не толькі на свята,— я з ёю ўбачуся, і ўсё ўладзіцца. Але ведаеш, што мяне здзіўляе, Санча? Мне здаецца, што ты злётаў туды і назад па паветры: на тое, каб з’ездзіць у Табоса і вярнуцца назад, ты затраціў тры дні з лішкам, а адсюль жа да Табоса болып за трыццаць міль. 3 гэтага я раблю вывад, што мудры чараўнік, які клапоціцца пра мяне і мае да мяне сяброўскія пачуцці,— а такі ў мяне, вядома, ёсць, ды і не можа не быць, інакш я не быў
бы славутым вандроўным рыцарам,— што згаданы чараўнік непрыкметна дапамагаў табе ў дарозе. Іншы ж з такіх чараўнікоў схопіць вандроўнага рыцара, калі той спіць на сваім ложку, і рыцар сам не ведае, як, што і чаму, а толькі на другі дзень прачынаецца за тысячу міль ад таго месца, дзе лёг спаць. А калі б не чараўнікі, вандроўныя рыцары не маглі б выручаць адзін аднаго з бяды, як гэта яны робяць пастаянна. Бывае іншы раз так, што хто-небудзь з рыцараў змагаецца ў гарах Арменіі з ліхой пачварай або з іншым рыцарам. Раптам, ні адсюль, ні адтуль, у самы жахлівы для яго момант бітвы, калі ён ужо на валасок ад смерці, прылятае туды на воблаку або на вогненнай калясніцы рыцар, яго сябар, які толькі што перад тым знаходзіўся ў Англіі, кідаецца на яго абарону і выратоўвае ад смерці, а вечарам гэты рыцар ужо ў сябе дома і з вялікім апетытам вячэрае, а да яго хаты можа быць дзве, а то і тры тысячы міль. І ўсім гэтым рыцары абавязаны майстэрству і мудрасці мудрых чараўнікоў, якія клапоцяцца пра доблесных рыцараў. Вось чаму, дружа Санча, мне цяжка паверыць, што ты за такі кароткі час паспеў звярнуцца, бо, як я ўжо сказаў, нейкі мудры апякун перанёс цябе па паветры, a ты гэтага і не заўважыў. Але досыць аб гэтым. Як жа мне, па-твойму, патрэбна цяпер зрабіць, калі мая пані загадвае мне з’явіцца да яе? Я лічу сябе абавязаным выканаць яе распараджэнне і разам з тым не магу не зрабіць абяцанай ласкі той прынцэсе, што едзе з намі, ды і па законах рыцарства я павінен спачатку выканаць сваё абяцанне, а потым ужо думаць аб уцехах. 3 аднаго боку, мяне даймае і мучыць жаданне ўбачыцца з маёй пані, з іншага боку, мяне цягнуць і заклікаюць дадзенае абяцанне і тая слава, якую гэта пачынанне мне абяцае. Але вось што я прыдумаў: я зараз паеду і пастараюся як мага хутчэй дабрацца да гэтага велікана, прыехаўшы ж, адсяку яму галаву і паспяхова вярну прынцэсе ўладанне яе краінаю, а затым, не губляючы ні імгнення, памчуся да святланоснай
уладаркі, якая асвятляе маю душу, і назаву ёй такія ўважлівыя прычыны, што яна не асудзіць мяне за спазненне. Яна ўбачыць, што ўсё гэта служыць толькі для болыпай славы яе і вышэйшага гонару, бо ўсё, чаго я сілай зброі дасягаў, дасягаю і яшчэ калі-небудзь у гэтым свеце дасягну, вынікае ад добразычлівасці і маёй вернасці.
Ах, ваша міласць, да чаго ж у вас галава не ў парадку! усклікнуў Санча.Ну скажыце мне, сеньёр: няўжо ваша міласць збіраецца дарма правандраваць і ўпусціць і правароніць такую багатую і знатную нявесту, у пасаг якой даюць цэлае каралеўства, якое — слова гонару, я сам чуў — мае звыш дваццаці тысяч міль па акружнасці, значыць большае за Партугалію і Кастылію, разам узятых і багатае на ўсё, што неабходна для таго, каб падтрымліваць чалавечае існаванне? І не пярэчце вы мне, богам прашу,— лепш пасаромейцеся сваіх слоў, паслухайце маю параду і, не ў крыўду вам кажучы, павянчайцеся ў першай жа вёсцы, дзе толькі будзе свяшчэннік, або да вашых паслуг наш ліцэнцыят,ён вас павянчае лепш не прыдумаеш. І яшчэ прыміце пад увагу, што ў маім узросце можна даваць парады, што гэта мая парада як мага больш слушная і што лепш сініцу ў рукі, чым жураўля ў небе. Бо хто шукае ад дабра дабра, таму ці доўга да бяды? А за адну бяду — як гэта кажуць? сем адказаў бывае.