Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
He паспеў ён зачыніць дзверы, як гаспадыня кінулася да цырульніка і, схапіўшы яго за бараду, пачала крычаць:
— Як перад крыжом кажу, не зрабіць вам болып сабе барады з гэтага хваста, вы мне яго зараз жа аддайце!
— Цырульнік не аддаваў, а яна цягнула хвост да сябе. Нарэшце ліцэнцыят сказаў, каб ён аддаў хвост, бо цяпер ужо, маўляў, няма патрэбы ў гэтым вынаходніцтве, наадварот: ён можа паўстаць у сапраўдным сваім абліччы, а Дон Кіхоту можна будзе растлумачыць, што, ратуючыся ўцёкамі ад катаржнікаў, якія іх абрабавалі, ён схаваўся ў заезным доме; калі ж Дон Кіхот спытае, дзе слуга прынцэсы, то адказаць, што яна паслала яго наперад апавясціць падданых яе, што яна вяртаецца ў сваё каралеўства, а з ёю агульны іх збавіцель. Пранікнуўшыся довадамі свяшчэнніка,
цырульнік з вялікай ахвотай аддаў гаспадыні хвост, і разам з хвастом яны вярнулі ёй усе прыналежнасці, якія яна давала ім для таго, каб вызваліць Дон Кіхота. Свяшчэннік распарадзіўся падаваць на стол усё, што ёсць, і гаспадар з надзеяй на лепшую плату мігам падрыхтаваў неблагі стол. А Дон Кіхот між тым усё яшчэ спаў, але ўсе вырашылі, што будзіць яго не трэба, бо сон яму цяпер больш карысны за ежу. У час абеду падарожныя ў прысутнасці гаспадара, яго жонкі, іх дачкі і Марыторнес распачалі размову пра незвычайнасць разумовага расстройства, ад якога пакутаваў Дон Кіхот, і аб тым, як яны яго адшукалі. Калі ж свяшчэннік выказаў меркаванне, што Дон Кіхот звар’яцеў таму, што начытаўся рыцарскіх раманаў, у размову ўмяшаўся гаспадар:
— He разумею, як гэта магло здарыцца. На мой погляд, лепшага чытва на ўсім свеце не знойдзеш, слова гонару. Ды ў мяне самога разам з рознымі паперамі захоўваецца некалькі раманаў, дык яны мне сапраўды ўпрыгожваюць жыццё, і не толькі мне, але і многім іншым: у час жніва ў мяне тут па святах збіраюцца жняцы, і сярод іх заўсёды знойдзецца грамацей, і вось ён якраз і бярэ ў рукі кнігу, а мы, чалавек трыццаць, садзімся вакол і з вялікім задавальненнем слухаем, так што нават слінка цячэ. Пра сябе, у крайнім выпадку, магу сказаць, што калі я чую пра гэтыя лютыя і жахлівыя ўдары, што направа і налева раздаюць рыцары, то мне самому ахвота каго-небудзь стукнуць, а ўжо слухаць пра гэта я гатовы дзень і ноч.
—	Ды і я іх не менш за цябе люблю,— сказала гаспадыня,— таму ў мяне ў доме толькі і бывае ціха, калі ты сядзіш і слухаеш чытанне,— ты тады проста ў захапленні і нават забываеш са мной палаяцца.
—	Вось што, гаспадар,— сказаў свяшчэннік,— прынясіце ж вашы кнігі, я іх пагляджу.
—	3 задавальненнем,прамовіў гаспадар.
Ён пайшоў у свой пакой і, вярнуўшыся адтуль са
старым куфэркам, адчыніў яго і дастаў тры тоўстыя тамы. Першая кніга была Дон Сіранхіл Фракійскі*, другая Фелісмарт Гірканскі*, а трэцяя Гісторыя вялікага палкаводца Гансала Фернандаса Кардоўскага* з дадаткам жыццяпісу Д’ега Гарсіі дэ Парэдас*. Як толькі свяшчэннік прачытаў першыя дзве назвы, то звярнуўся да цырульніка і сказаў:
— Тут нам нестае толькі ключніцы нашага таварыша і яго пляменніцы.
— Нічога не значыць,запярэчыў цырульнік,— я сам змагу аднесці іх на жывёльны двор або кінуць у печку,— дарэчы, вунь як у ёй полымя шугае.
— Што такое? Ваша міласць збіраецца спаліць мае кнігі? — спытаў гаспадар.
— Толькі дзве,адказаў свяшчэннік, — Дона Сіранхіла і Фелісмарта.
— Што ж, па-вашаму,— працягваў дапытвацца гаспадар,яны ератычныя ці флегматычныя, калі вы хочаце іх спаліць?
— Схізматычныя патрэбна казаць, дружа мой, a не флегматычныя,— заўважыў цырульнік.
Няхай будзе так,— сказаў гаспадар.— Толькі калі вы абавязкова хочаце што-небудзь спаліць, то паліце ўжо лепш Вялікага палкаводца і Д’ега Гарсію,-я хутчэй дазволю спаліць уласнага сына, чым якую-небудзь іншую.
— Дружа мой,запярэчыў свяшчэннік,— гэтыя дзве кнігі хлуслівыя, у іх шмат усялякай бязглуздзіцы і лухты, а кніга пра вялікага палкаводца — гэта гісторыя праўдзівая, і апісваюцца ў ёй дзеянні Гансала Фернандаса Кардоўскага, якога за шматлікія і вялікія подзвігі ўвесь свет назваў вялікім палкаводцам, і гэта славутае і гучнае імя толькі ён адзін і заслужыў. А Д’ега Гарсія дэ Парэдас гэта знатны кавальера, які нарадзіўся ў эстрэмадурскім горадзе Трухільё, найадважны воін, якога прырода надзяліла такой сілай, што ён адным пальцап спыняў млынавое кола на поўным хаду. А неяк адн ійчы стаў ён са шпагай у
руцэ каля ўвахода на мост і адзін перагарадзіў дарогу незлічонаму войску.
— Падумаеш, якая справа! — усклікнуў гаспадар. — Гэтым вы нас не здзівіце: спыняе, маўляў, млынавое кола! Далібог, ваша міласць, пачытайце ж вы пра Фелісмарта Гірканскага: ён жа адным махам рассек напалам пяць веліканаў. А ў іншы раз ён уступіў у бітву з велізарным і вельмі магутным войскам, якое налічвала адзін мільён шэсцьсот тысяч салдат, узброеных з галавы да ног, і вымусіў іх усіх уцякаць, быццам чараду авечак. А што вы скажаце пра слаўнага Дона Сіранхіла Фракійскага, смельчака і ўдальца, аб якім напісана ў кніжцы, што калі ён плыў па рацэ, то з вады вынырнуў вогненны змей, і, убачыўшы змея, ён адразу ж на яго кінуўся, сеў вярхом на яго лускаватую спіну і абедзвюма рукамі з усіх сіл сціснуў яму горла, так што змей, адчуваючы, што рыцар вось-вось задушыць яго, вырашыў лепш апусціцца на дно і пацягнуў за сабою рыцара, які так і не выпусціў яго з рук? Затое пад вадой ён убачыў перад сабою палацы і сады, прыгожыя на здзіўленне, і тут змей ператварыўся ў вельмі старога дзеда і расказаў яму такія рэчы, што проста заслухаешся. He кажыце, сеньёр,калі б вы толькі паслухалі, вы страцілі б розум ад захаплення. Чаго вартыя пасля гэтага ваш вялікі палкаводзец і Д’ега Гарсія!
Паслухаўшы такое выказванне, Даратэя сказала напаўголасу:
— Яшчэ крыху і наш гаспадар стане другім Дон Кіхотам.
Сын мой,— зноў загаварыў свяшчэннік,ды не было ж на свеце ніякага Фелісмарта Гірканскага, Дона Сіранхіла Фракійскага і падобных на іх рыцараў, аб якіх апавядаюць рыцарскія раманы. Усё гэта адна гульня фантазіі, і прыдумваюць іх нічым не занятыя разумныя людзі для таго, каб, як вы самі кажаце, чытачы забаўляліся, вось як забаўляюцца, слухаючы іх, вашы жняцы. Але я вас клятвенна запэўніваю, што
такіх рыцараў на свеце не было і такіх недарэчных подзвігаў ніхто не здзяйсняў.
— Гэта вы каму-небудзь іншаму раскажыце,— заўважыў гаспадар.— Мы самі з вусамі, здаецца, не першы год на свеце жывём. Досыць вам, ваша міласць, з мяне дурня строіць,— далібог, не на такога напалі. Бач, чаго захацелі, ваша міласць: пераканаць мяне, быццам усё, аб чым пішуць у гэтых добрых кнігах,бязглуздзіца і лухта! Ды надрукавана ж гэта з дазволу сеньёраў з дзяржаўнага савета, а яны не такія людзі, каб дазваляць друкаваць столькі глупства адразу — і пра бітвы, і пра чараўніцтва, ад якога галава круціцца!
— Я ж вам сказаў, дружа мой, што ўсё гэта робіцца для таго, каб заняць пустыя нашы галовы. І як у добраўпарадкаваных краінах дазваляецца гуляць у шахматы, у мяч і на більярдзе, каб заняць тых, хто не жадае, не павінен ці не можа працаваць, гэтак жа якраз дазваляецца друкаваць і выпускаць у свет такія кнігі, бо мяркуецца, ды так яно і ёсць на самай справе, што ва ўсім свеце няма такога невука, які прызнаў бы адну з гэтых гісторый за праўду. І калі б мне дазволілі і слухачы добры рыцарскі раман,— магчыма, гэта было б карысна, а сяму-таму нават і прыемна. Але я спадзяюся калі-небудзь пагаварыць з людзьмі, здольнымі запоўніць гэты прабел, а пакуль што, пан гаспадар, вы ўжо мне паверце, і вось вам вашы кнігі,— вырашайце самі, што ў іх праўда і што хлусня, чытайце іх сабе на здароўе, але барані божа вас, каб не закульгаць на тую нагу, на якую закульгаў пастаялец ваш Дон Кіхот.
— Ну не,— сказаў гаспадар,— я розуму не страчваў і вандроўным рыцарам быць не збіраюся. Я выдатна разумею, што цяпер ужо не тыя часы, калі вандравалі па свеце славутыя гэтыя рыцары.
У гэту хвіліну з каморы, дзе адпачываў Дон Кіхот, з крыкамі выбег перапалоханы Санча Панса:
Бяжыце, сеньёры, хутчэй і дапамажыце майму
гаспадару — ён уступіў у самы жорсткі і люты бой, які калі-небудзь бачылі мае вочы. Як секане ён велікана, ворага сеньёры прынцэсы Мікаміконы, дык галава ў таго адвальваецца, быццам рэпа, як перад богам кажу!
— Што ты, братка мой, кажаш? — усклікнуў свяшчэннік.— Ды ты пры сваім розуме, Санча? Як магла здарыцца ўся гэта чартаўшчына, калі велікан знаходзіцца за дзве тысячы міль адсюль?
У гэты час у каморы ўсчаўся найвялікі шум і пачуліся крыкі Дон Кіхота:
— Hi з месца, злодзей, разбойнік, баязлівец! Цяпер ты ў маіх руках і твой ятаган табе не дапаможа!
Пры гэтым ён, відаць, з усіх сіл стукнуў мячом па сцяне. Санча ж сказаў:
— Няма чаго вам стаяць і слухаць,— або разніміце задзірак, або падтрымайце майго пана. Зрэшты, патрэбы ў гэтым ужо няма, таму што велікан, зразумела, ужо забіты і цяпер дае адказ богу за ўсё сваё пагана пражытае жыццё. Я бачыў, як лілася кроў і як адляцела ўбок яго адсечаная галава, вялікая. Як бурдзюк з віном.
— Забіце мяне,— закрычаў тут гаспадар заезнага дома,— калі гэты чортаў Дон Кіхот не прапароў адзін з бурдзюкоў з чырвоным віном, якія вісяць над яго галавой, а гэты дурань, відаць, палічыў за кроў віно, што выцекла!
3 гэтымі словамі ён увайшоў у камору, за ім усе астатнія, і перад іх вачыма паўстаў Дон Кіхот у самым дзіўным убранні, якое толькі можна сабе ўявіць. Быў ён у адной вельмі кароткай кашулі, яго доўгія і худыя ногі былі далёка не першай чысціні, на галаве ў яго чырванеў зашмальцаваны начны каўпак, які належаў гаспадару, на левую руку ён накруціў коўдру, што выклікала ў Санча зусім не неўсвядомленую непрыязнасць, а ў правай трымаў выняты меч, якім ён тыкаў ва ўсе бакі, вымаўляючы пры гэтым такія словы, як калі б ён сапраўды змагаўся з веліканам. A лепш за ўсё, што вочы ў яго былі заплюшчаны, бо ён
спаў і гэта яму прыснілася, што ён б’ецца з веліканам; фантазіі яго так выразна ўяўлялася будучая прыгода, што яму падалося, быццам ён ужо прыбыў у каралеўства Мікаміконы і змагаецца з яе ворагам; і, лічачы, што ён наносіць удары мячом велікану, ён прапароў бурдзюкі, таму ўсё памяшканне было заліта віном. Тут гаспадар так раззлаваўся, што кінуўся на Дон Кіхота з кулакамі і так яго пачаў біць, што калі б не свяшчэннік, то вайну з веліканам Дон Кіхоту давялося б спыніць навечна, а між тым бедны рыцар усё не прачынаўся. Нарэшце цырульнік схадзіў да калодзежа, прынёс вялікі кацёл халоднай вады і абліў яго з галавы да ног, пасля чаго Дон Кіхот прачнуўся.