• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

    Дон Кіхот

    Мігель дэ Сервантэс
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 622с.
    Мінск 1999
    213.04 МБ
    Санча па ўсёй падлозе шукаў галаву велікана, але, так і не адшукаўшы яе, сказаў:
    — Ведаю я гэты дамок — не дом, а суцэльнае насланнё. Вось цяпер прапала галава, а я ж на ўласныя вочы бачыў, як яе адсеклі,кроў біла фантанам!
    — Якая там кроў і які фантан, вораг ты бога і ўсіх святых! закрычаў гаспадар.— Хіба ты не бачыш, ашуканец, што бурдзюкі крыві свішчуць з праткнутых фантанаў... гэта значыць я хацеў сказаць наадварот,— што ўсё тут плавае ў чырвоным віне, каб у таго душа ў пекле плавала, хто ўмудрыўся іх праткнуць!
    — Нічога не разумею,— адказаў Санча.— Ведаю толькі, што разняшчасны буду я чалавек, калі не знайду гэтай галавы, бо графства маё тады растане, як соль у вадзе.
    Нядрэмны Санча быў яшчэ горшы, чым сонны Дон Кіхот — так яму запалі ў душу абяцанні яго пана. Гаспадара прыводзілі ў шаленства буянства Дон Кіхота і спакой збраяносца, і ён кляўся, што цяпер яны так лёгка не адкруцяцца, як у мінулы раз, калі яны пакінулі дом, не заплаціўшы,— цяпер асаблівыя правы рыцарства ім не дапамогуць, яны разлічацца і за тое, і за гэта і, апрача ўсяго іншага, кампенсуюць кошт лат для прарваных бурдзюкоў.
    Свяшчэннік трымаў Дон Кіхота за рукі, а той, лічачы, што прыгода скончылася і што перад ім прынцэса
    Мікамікона, апусціўся перад свяшчэннікам на калені і сказаў:
    — 3 гэтага часу, ваша вялікасць, высакародная і славутая сеньёра, вы можаце быць упэўнены, што гэта паскудная істота не прычыніць вам болып зла. Я ж з гэтага часу магу лічыць сябе свабодным ад дадзенай мной клятвы, бо з ласкі ўсёмагутнага бога і пад апекай той, дзеля якой жыву і дыхаю, я як нельга лепш яе стрымаў.
    А што я вам казаў? пачуўшы такія словы, ускрыкнуў Санча,— He п’яны ж я быў, на самай справе! Добра дасталася велікану ад майго пана, можаце мне паверыць! Адным словам, справа ідзе на лад, графства маё не за гарамі!
    Хто б не пасмяяўся з глупства абодвух, пана і слугі? Усе і засмяяліся, апрача гаспадара, які жадаў, каб іх чорт забраў. Нарэшце свяшчэнніку і цырульніку цаной вялікіх намаганняў удалося палажыць знямоглага ад стомленасці Дон Кіхота на ложак, і той заснуў. Даўшы яму магчымасць выспацца, яны выйшлі на ганак суцешыць Санча Пансу, які так і не знайшоў галавы велікана; зрэшты, яшчэ цяжэй было ім уласкавіць гаспадара, якому раптоўная “смерць” яго бурдзюкоў прынесла непазбыўнае гора. А гаспадыня між тым лямантавала і галасіла:
    — He ў добры час і не ў пару з’явіўся ў мой дом гэты вандроўны рыцар, вочы б мае яго не бачылі, так дорага ён мне абышоўся! Мінулы раз ён паехаў, так і не разлічыўшыся за начлег: ні за вячэру, ні за пасцель, ні за салому, ні за авёс для сябе самога, для свайго збраяносца, для каня і для асла,— ён, маўляў, рыцар, шукальнік прыгод (каб з ім цяжкая бяда здарылася, з ім і з усімі шукальнікамі прыгод, якія толькі ёсць на свеце), і таму плаціць, маўляў, не абавязаны, і так, кажа, гэта запісана ў статуце вандроўнага рыцарства. А ў дадатак да ўсяго прадзіравіць мае бурдзюкі і выпусціць з іх віно, каб яму так усю кроў павыпускалі! Але толькі нідзе ён не дзенецца,— клянуся прахам бацькі і памяццю маці, ён заплаціць мне
    ўсё да апошняга гроша, або мяне не так завуць і я не дачка сваіх бацькоў!
    Вось што з вялікім гневам казала гаспадыня заезнага дома, а добрая служанка Марыторнес ёй падтаквала. Дачка маўчала і толькі час ад часу ўсміхалася. Свяшчэннік усё ўладзіў, паабяцаўшы поўнасцю аплаціць страты. Даратэя суцешыла Санча Пансу тым, што як толькі будзе даказана, што яго пан, сапраўды, адцяў галаву велікану, то, адразу пасля ўстанаўлення міру ў каралеўстве, яна аддасць яму самае лепшае графства. Санча гэта суцешыла і ён пачаў запэўніваць прынцэсу, што без усялякага сумнення бачыў галаву велікана і нават запомніў такую падрабязнасць, што барада ў велікана была да пояса, а знікла галава, маўляў, толькі таму, што ўсё ў гэтым доме адбываецца чараўнічым манерам, у чым ён, Санча, мінулы раз меў магчымасць пераканацца. Даратэя сказала, што яна думае гэтак жа і каб ён не засмучаўся, бо ўсё ўладзіцца да лепшага і пойдзе як па масле.
    У гэты час гаспадар, які стаяў каля брамы, сказаў:
    — А вунь цэлая кампанія: чатыры мужчыны вярхом і два пешыя слугі.
    — Яны ўжо блізка? — спытаў свяшчэннік.
    Зусім блізка, зараз пад’едуць,адказаў гаспадар.
    Усе тыя, аб кім ён гаварыў, сапраўды спыніліся каля заезнага дома, і тут Даратэя падняла вочы і ўбачыла дона Фернанда, таго самага, які яе падмануў; і як толькі яна пазнала яго, дык з глыбіні яе душы вырвалася працяглае і журботнае ax!, а дон Фернанда адразу пазнаў Даратэю і замёр на месцы. Тады Даратэя сказала яму наступнае:
    — Я тая ціхмяная сялянка, якую ты пажадаў назваць сваёю. Я — тая, якая, не выходзячы за межы сціпласці, цешылася жыццём, пакуль нарэшце на кліч твайго, здавалася, шчырага пачуцця не адчыніла дзвярэй самоты маёй і не ўручыла табе ключы ад сваёй свабоды, ты ж за маю шчодрасць заплаціў мне чор-
    наю няўдзячнасцю. Але я малю цябе, адвядзі ад маіх бацькоў такую горкую старасць: яны ж, як добрыя васалы, не з-за страху, а па сумленні служылі тваім бацькам і маюць права чакаць ад цябе іншага. Калі ж ты лічыш, што, ажаніўшыся са мной, ты гэтым самым зняважыш свой род, то прымі да ведама, што сапраўднае высакародства заключаецца ў дабрадзейнасці, і калі ты такі нядобры, што адкажаш мне ў тым, на што я маю поўнае права, значыць, я больш высакародная за цябе. На заканчэнне ж, сеньёр, я павінна табе сказаць, што сярод тваіх весялосцяў немінуча пачуецца маўклівы голас твайго сумлення і, нагадаўшы выказаную мною праўду, спудзіць самыя прыемныя ўцехі твае і забавы.
    Доўга яшчэ гаварыла пакутная Даратэя з такім пачуццём і слязамі, што заплакалі нават спадарожнікі дона Фернанда і ўсе прысутныя. Дон Фернанда слухаў, не епыняючы яе ніводным словам,— ён глядзеў на яе доўгім і ўважлівым позіркам і нарэшце, збянтэжаны і здзіўлены, сказаў:
    — Ты перамагла, чароўная Даратэя, ты перамагла!
    І, сказаўшы гэта, ён з незвычайна пяшчотным пачуццём абняў Даратэю і пацалаваў яе, і яму давялося зрабіць над сабой вялікае намаганне, каб апошнім неаспрэчным доказам яго раскаяння не з’явіліся яго слёзы, між тым як ва ўсіх астатніх слёзы цяклі ручаямі, так што, гледзячы на іх, можна было падумаць, быццам усіх іх напаткала цяжкае гора.
    Р а з д з е л XXII, які змяшчае працяг гісторыі слаўнай інфанты Мікаміконы і апавядае аб іншых забаўных прыгодах
    Санча слухаў усё гэта не без душэўнага смутку, бо надзеі яго на атрыманне тытула разляцеліся і развеяліся як пыл: чароўная прынцэса Мікамікона ператва-
    рылася ў Даратэю, а між тым яго пан, нічога не падазраючы, спіць сабе моцным сном.
    3 панылым выглядам з’явіўся Санча да свайго пана, які ў гэту якраз хвіліну прачнуўся, і сказаў:
    — Ваша міласць, сеньёр Журботны Вобраз, можа спаць колькі хоча: ніякага велікана цяпер забіваць не патрэбна і не патрэбна вяртаць прынцэсе яе каралеўства,— усё ўжо зроблена і ўсё скончана.
    — Я гэтаксама лічу,— сказаў Дон Кіхот,— бо ў мяне завязаўся з веліканам такі люты і гарачы бой, падобнага на які, бадай, больш не выпадзе на маю долю. Я яму раз! — і галава з плячэй далоў, а крыві выцекла з яго столькі, што яна струменілася ручаінамі па ўсёй падлозе, быццам вада.
    — Скажыце лепш — быццам чырвонае віно, ваша міласць,— запярэчыў Санча.— Было б вам вядома, ваша міласць, калі вы гэтага не ведаеце, што забіты велікан — гэта прадзіраўлены бурдзюк, кроў — гэта шэсць ароб чырвонага віна, якое было ў ім, і ну іх усіх к чорту!
    — Што ты кажаш, вар’ят! закрычаў Дон Кіхот.Ці пры сваім ты розуме?
    — Устаньце, ваша міласць,сказаў Санча,і паглядзіце, што вы нарабілі і колькі нам давядзецца заплаціць, а заадно паглядзіце і на каралеву, якая ператварылася ў самую звычайную даму па імені Даратэя, і яшчэ тут здарылася шмат такога, што калі толькі вы ў гэта ўнікніце, то, напэўна ж, здзівіцеся.
    Мяне нічога не здзівіць,запярэчыў Дон Кіхот.Можа, ты помніш, я яшчэ ў мінулы раз, калі мы тут спыняліся, сказаў табе, што ўсё, што ў гэтым доме адбываецца,— гэта чараўніцтва, і няма нічога дзіўнага ў тым, што і цяпер тое ж самае.
    — Я б усяму гэтаму паверыў,— аб’явіў Санча,— калі б і маё лятанне на коўдры было такой жа справай, але ў тым якраз і штука, што гэта было самае сапраўднае і пэўнае лятанне. I я на ўласныя вочы бачыў, як гэты ж гаспадар трымаў за адзін канец коўдру і весела ды
    спрытна падкідваў мяне ледзь не да неба, і смех яго быў такі ж магутны, якімі магутнымі былі рухі яго цела. І хоць я чалавек просты і грэшны, а ўсё ж такі я прытрымліваюся таго, што калі ты гэтых людзей ведаеш, значыць няма ніякага чараўніцтва, а ёсць вялікая лупцоўка і найвялікая няўдача.
    — Ну, нічога, бог дасць, усё наладзіцца,— заўважыў Дон Кіхот.Падай мне апрануцца, і я пайду даведаюся, што гэта за здарэнні і пераўтварэнні, аб якіх ты расказваеш.
    Санча падаў яму адзенне, а пакуль ён апранаўся, свяшчэннік расказаў дону Фернанда і ўсім прысутным аб вар’яцкіх выхадках Дон Кіхота і аб той хітрасці, на якую яны пусціліся, каб вызваліць яго з Беднай Цясніны, куды, як яму здавалася, ён паехаў з-за таго, што яго сеньёра аднеслася да яго з пагардай. Далей свяшчэннік расказаў амаль аб усіх прыгодах, аб якіх ён чуў ад Санча, і ўсе шмат здзіўляліся з іх і смяяліся і ўрэшце прыйшлі да заключэння, да якога прыходзіў кожны, хто сутыкаўся з Дон Кіхотам, а іменна: што ніводзін расстроены розум не пакутаваў яшчэ такім незвычайным вар’яцтвам.
    У гэты час увайшоў Дон Кіхот пры поўным баявым рыштунку, з пагнутым шлемам Мамбрына на галаве, трымаючы ў руках шчыт і абапіраючыся на сваё жэрдкападобнае кап’ё. Ён уразіў дона Фернанда і ўсіх астатніх сваім дзіўным выглядам: тварам з паўмілі даўжынёю, змарнелым і бледным, разнастайнасцю сваіх даспехаў і сваёй важнасцю, і ўсе прымоўклі ў чаканні, што ён скажа. А ён надзвычай урачыста і спакойна, накіраваўшы свой позірк на чароўную Даратэю, сказаў:
    — Мой збраяносец, чароўная сеньёра, давёў да майго ведама, што ваша веліч правалілася і што вы такой перасталі існаваць, бо з каралевы і знатнай сеньёры ператварыліся ў звычайную дзяўчыну. Калі гэта здарылася па волі вашага бацькі, караля-чарнакніжніка, які баяўся, што я не дапамагу вам як мае быць, то
    запэўніваю вас, што ён не ведае нічагуткі і што ў рыцарскіх гісторыях ён разбіраецца дрэнна. Калі б ён чытаў і вывучаў іх гэтак жа ўважліва і доўга, як вывучаў і чытаў іх я, то на кожным кроку знаходзіў бы ў іх прыклады таго, як іншыя рыцары, менш славутыя, чым я, вырашалі больш складаныя задачы, a забіць нейкага там веліканчыка, няхай нават самага дзёрзкага,— тут яшчэ нічога мудронага няма. Я ж з ім сустрэўся ўсяго некалькі гадзін таму назад і ўжо... але я лепей памаўчу, каб не сказалі, што я хлушу. Аднак час, які выдае ўсе тайны, аднаго разу адкрые і маю тайну.