Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
А адбылося наступнае. Ледзь толькі да стражнікаў дайшло, што б’юцца з імі людзі не простыя, як баявы іх запал адразу ж астыў і яны пакінулі месца бойкі: яны хутка сцямілі, што, чым бы ўсё гэта не скончылася, адказваць будуць яны; але адзін з іх, той самы, якога біў і частаваў выспяткамі дон Фернанда, успомніў, што сярод указаў аб затрымцы злачынцаў у яго ёсць указ, які непасрэдна тычыцца Дон Кіхота, якога Святое брацтва пастанавіла затрымаць за тое, што ён вызваліў катаржнікаў, менавіта такога ўказа Санча вельмі слушна і асцерагаўся. Такім чынам, успомніўшы аб гэтым, стражнік пажадаў пераканацца, ці супадаюць прыметы Дон Кіхота з тымі, якія зна-
чыліся ва ўказе, і з гэтай мэтай выняў з-за пазухі грамату і адшукаў патрэбнае месца. А паколькі ён да ліку вялікіх грамацеяў зусім не належаў, то пачаў чытаць па складах, з кожным словам пазіраючы на Доя Кіхота і супастаўляючы прыметы, пералічаныя ва ўказе, з яго выглядам, і нарэшце знайшоў, што гэта, без усялякага сумнення, той самы, каго меў на ўвазе ўказ. Калі ж ён пераканаўся, то скруціў указ і пераклаў яго ў левую руку, а правай схапіў Дон Кіхота за каўнер, так што ў яго перахапіла дыханне, і што было сілы крыкнуў:
На дапамогу Святому брацтву! А каб вы ўсе пераканаліся, што я заклікаю не дарэмна, прачытайце гэты ўказ, які прадпісвае мне затрымаць гэтага разбойніка з бальшака.
Свяшчэннік узяў указ і пераканаўся, што стражнік гаворыць праўду і што прыметы Дон Кіхота супадаюць; Дон Кіхот жа, бачачы, што з ім так дрэнна абыходзіцца гэты подлы мужчына, разлютаваўся і, хоць у яго самога трашчалі косці, абедзвюма рукамі ўпіўся стражніку ў горла, так што, калі б не выручылі стражніка таварышы, ён развітаўся б з жыццём раней, чым Дон Кіхот развітаўся б са сваёю ахвяраю. Гаспадар па службовых абавязках павінен быў дапамагаць сваім сабратам, а таму ён адразу ж кінуўся на дапамогу да стражніка. Гаспадыня, убачыўшы, што муж яе зноў у баі, зноў завяла тую ж самую песню, адразу ж падхопленую яе дачкой і Марыторнес, якія заклікалі на дапамогу неба і ўсе нябесныя сілы. Санча паглядзеў, што тут робіцца і сказаў:
— Святы божа, усё, што мой пан гаворыць наконт чараўніцтва ў гэтым замку,гэта шчырая праўда, таму тут гадзіны спакойна нельга пражыць!
Дон Фернанда разняў стражніка і Дон Кіхота, на задавальненне ім абодвум расціснуўшы пальцы першага, які ўчапіўся за каўнер другога, і пальцы другога, якія ўпіліся ў горла першага; разам з усім гэтым стражнікі працягвалі дамагацца выдачы злачынцы і
настойваць, каб ім дапамаглі звязаць яго і перадалі яго ў поўнае іх распараджэнне, да чаго, маўляў, абавязваюць законы караля і Святога брацтва, ад імя якога яны зноў запатрабавалі падтрымаць іх і пасадзейнічаць ім у лоўлі гэтага рабаўніка і разбойніка з балыпакоў і малых дарог. Дон Кіхот, слухаючы такія выказванні, спачатку толькі пасмейваўся, а затым вельмі спакойна загаварыў:
— Ідзіце сюды, нязнатныя і непачцівыя стварэнні! Вы называеце разбойнікам з бальшака таго, хто дорыць свабоду калоднікам, выпускае вязняў, прыходзіць на дапамогу няшчасным, працягвае руку паўшым, узнагароджвае абдзеленых? 0 гнюсны зброд, нізкі і подлы ваш розум не заслугоўвае з дапамогай неба пазнаць веліч, якой ахоплена вандроўнае рыцарства, і ўсвядоміць тое, якія ж вы невукі і грэшнікі, калі не ведаеце, што нават цень каго б там ні было з вандроўных рыцараў павінна выклікаць у вас павагу, а тым больш яго прысутнасць! Самі вы стражнікі з бальшака, якія займаюцца разбоем з дазволу Святога брацтва,— дык вось ідзіце сюды і скажыце: хто гэты невук, які падпісаў указ аб затрыманні такога рыцара, як я? Хто ён, які не ведае, што вандроўныя рыцары нічыёй юрысдыкцыі не падлягаюць, што іх закон — меч, іх юрысдыкцыя — адвага, іх кодэкс — уласная добрая воля? Хто гэты ёлупень, кажу я, які не падазрае, што ніводная дваранская грамата не дае столькі льгот і пераваг, колькі атрымлівае вандроўны рыцар у той дзень, калі ён уступае ў рыцарскі ордэн і пасвячае сябе нялёгкай рыцарскай справе? Хто з вандроўных рыцараў плаціць падаткі і пошліну? Хіба кравец бярэ з яго за пашыў адзення? Хіба ўладальнік замка прымае яго ў сябе бясплатна? Хто з каралёў не садзіць яго за свой стол? І, нарэшце, ці быў, ці ёсць, ці будзе такі вандроўны рыцар, у якога не хапіла б смеласці рукамі ўляпіць чатырыста палачных удараў чатыром сотням стражнікаў, якія стануць яму ўпоперак дарогі?
Р а з д з е л XXV.
Аб тым, якім незвычайным спосабам быў зачараваны Дон Кіхот, а таксама і аб іншых незабыўных падзеях
У той час як Дон Кіхот гаварыў гэту прамову, свяшчэннік угаворваў стражнікаў прыняць да ведама, што Дон Кіхот ненармальны, аб чым яны могуць меркаваць па яго словах і ўчынках, і спыніць гэту справу, бо калі нават яны яго і затрымаюць і павядуць, то ўсё роўна ім потым давядзецца адпусціць яго, як вар’ята, на што стражнік, у якога быў указ, заўважыў, што вырашаць, звар’яцелы Дон Кіхот ці не, ён не абавязаны; яго справа выканаць распараджэнне начальства і на гэты раз абавязкова затрымаць Дон Кіхота, а там няхай яго хоць трыста разоў выпускаюць.
— Разам з тым,сказаў свяшчэннік,— на гэты раз вы яго не затрымаеце, ды і ён, я лічу, не дасць сябе затрымаць.
Урэшце свяшчэннік такога ім наплёў, а Дон Кіхот нарабіў столькі глупства, што стражнікі былі б двойчы вар’ятамі, калі б не прызналі вар’яцтва Дон Кіхота; такім чынам, яны вырашылі лепш суцішыцца і нават выступіць пасрэднікамі паміж цырульнікам і Санча Пансам, якія ўсё яшчэ надта злосна лаяліся. Нарэшце яны ў якасці прадстаўнікоў правасуддзя ўмяшаліся ў гэту справу і вынеслі рашэнне, якое калі і не цалкам абодва бакі прымірыла, то ўсё ж часткова задаволіла іх: Санча і цырульнік абмяняліся сёдламі, а падпругі і аброці засталіся пры іх; што ж тычыцца Мамбрынава шлема, то свяшчэннік тайком, так, каб Дон Кіхот гэтага не заўважыў, даў цырульніку за яго таз восем рэалаў, а той напісаў яму распіску, у якой даваў абяцанне не скардзіцца на падман ні цяпер, ні павек, амін. Гаспадар заўважыў, што свяшчэннік надзяліў і ўзнагародзіў цырульніка, і ён, даўшы клятву, што не выпусціць з двара ні Расінанта, ні Санчава
асла, пакуль яму не будуць аплачаны ўсе страты і выдаткі, запатрабаваў, каб Дон Кіхот заплаціў яму за пастой, а таксама за пашкоджаныя бурдзюкі і за вылітае віно. Свяшчэннік і гэта ўладзіў: за ўсё заплаціў дон Фернанда, і вось дзякуючы гэтаму ў заезным доме ўсталяваліся мір і спакой, такім чынам, цяпер ён ужо не быў падобны на стан Аграманта, які раздзірала міжусобная бітва, як сказаў Дон Кіхот. Цяпер тут панавалі цішыня і спакой часоў Актавіянавых*, за што ўсе аднадушна палічылі сябе ўдзячнымі асаблівай добразычлівасці і красамоўнасці свяшчэнніка, a таксама непараўнальнай шчодрасці дона Фернанда.
А Дон Кіхот, адчуўшы, што ён вольны і пазбаўлены ад спрэчак, якія ўзнікалі то з-за яго збраяносца, то з-за яго самога, вырашыў, што пара працягваць пачаты шлях і завяршыць вялікую справу, і таму з самым рашучым выглядам апусціўся перад Даратэяй на калені, але тая не дазволіла вымавіць яму слова, пакуль ён не ўстане. Ён жа, каб дагадзіць ёй, устаў і сказаў:
— Стала прыказкай, чароўная сеньёра, выказванне: “Настойлівасць маці ўдачы”, і вопыт паказвае, што ў многіх і важных жыццёвых выпадках ад стараннасці істца залежыць станоўчы вынік самай няпэўнай судовай справы, але нідзе гэта ісціна не выступае так наглядна, як на вайне, дзе хуткасць і націск блытаюць усе планы ворага і перамога дасягаецца раней, чым праціўнік падрыхтаваўся да абароны. Усё гэта, высакародная і неацэнная сеньёра, я кажу таму, што далейшае наша знаходжанне ў гэтым замку, на мой погляд, дарэмнае, а аднаго разу можа стаць для нас і вельмі згубным. Хто ведае магчыма, праз сваіх тайных і заўзятых шпіёнаў ваш вораг-велікан ужо даведаўся, што я іду знішчыць яго, і за гэты час умацаваўся ў якім-небудзь непрыступным замку або ў крэпасці, які не адолеюць мой запал і моц нястомнай маёй рукі. А таму, як я ўжо сказаў, пані мая, няхай апярэдзіць наш запал яго задумы, паедзем жа ў доб-
ры час, і час, такі для вашай вялікасці жаданы, не замарудзіць настаць, як толькі я з ворагам вашым сустрэнуся твар у твар.
Дон Кіхот змоўк, ні слова болып не дадаў і з найвялікшым спакоем пачаў чакаць адказу чароўнай інфанты; яна ж з велічным выглядам, пераймаючы стыль Дон Кіхота, сказала наступнае:
— Дзякуй вам, сеньёр рыцар, за выказанае вамі жаданне дапамагчы мне ў вялікай маёй бядзе,— жаданне, уласцівае сапраўднаму рыцару, які павінен абараняць няшчасных і безабаронныхД няхай спраўдзіцца з ласкі божай агульнае наша жаданне, каб вы пераканаліся, што ёсць яшчэ на свеце высакародныя жанчыны. Што тычыцца ад’езду, то паедзем зараз жа, бо намеры нашы супадаюць,я поўнасцю давяраюся вашаму рашэнню: тая, якая аднойчы даверыла вам абарону сваёй асобы і даручыла вам вярнуць ёй яе ўладанні, не адважыцца пайсці насуперак таму, што загадвае ваша мудрасць.
— 3 богам! — сказаў Дон Кіхот.— Калі я бачу, што якая-небудзь сеньёра на маіх вачах церпіць знявагі, я не магу прапусціць выпадак узвысіць яе і аднавіць яе права на атрыманне ў спадчыну трона. Такім чынам, паехалі зараз жа, бо, як кажуць, прамаруджванне небяспечнае больш за ўсё, і пры адной думцы аб гэтым я згараю ад нецярплівасці як мага хутчэй накіравацца ў дарогу. I пакуль неба яшчэ не стварыла, a пекла не бачыла такога чалавека, які напалохаў бы мяне ці застрашыў, то сядлай Расінанта, Санча, закілзай свайго асла і інаходца каралевы, развітаемся з уладальнікам замка, з гэтымі сеньёрамі і — прамой дарогай да мэты!
Санча, які прысутнічаў тут, пакруціў галавой і сказаў:
Ах, сеньёр, сеньёр, ды ў нашай жа вёсачцы, не ў крыўду кажучы прыгожаму полу, болып брыдкага, чым аб тым балбочуць!
Няхай нават гэта брыдкае адбываецца не ў ад-
ной нейкай вёсцы, а і ва ўсіх гарадах свету,— чаму ж гаворкі аб гэтым могуць мяне ганьбіць, невук?
— Калі ваша міласць злуецца, то я замаўчу,— зазначыў Санча,— і не скажу таго, што абавязаны быў бы сказаць як верны збраяносец і што кожны адданы слуга павінен казаць свайму пану.
Кажы што хочаш,сказаў Дон Кіхот,твае словы не нагоняць на мяне жаху. Ты адчуваеш яго таму, што такога ўжо ты звання чалавек, а я не адчуваю яго таму, што я іншай пароды.