Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
— Я сам не ведаю, як на гэта гляджу,— адказаў Санча,бо я ж не такі начытаны ў прыгодніцкіх пісан-
нях, як ваша міласць. Разам з тым я гатовы даць клятву, што прывіды, якія тут блукаюць,— народ зусім не набожны.
— Набожны? Ды бог з табой! усклікнуў Дон Кіхот.Дзе там набожны,— гэта сапраўдныя дэманы, якія ператварыліся ў прывіды, каб давесці мяне да такога цяжкага становішча! Калі ж ты хочаш пераканацца ў гэтым, то дакраніся да іх і абмацай, і ты пераканаешся, што целы ў іх з паветра і што ўсё гэта адзін толькі выгляд.
Далібог, сеньёр, я ўжо іх кратаў,— прызнаўся Санча,— і вунь той д’ябал, які ўсё ўвіхаецца,— ён гладкі, і яшчэ ёсць у яго адна ўласцівасць, супрацьлеглая той, якой валодаюць чэрці: кажуць жа, што чэрці смярдзяць серай і ўсялякай дрэнню, а ад яго за паўмілі пахне амбрай.
Санча меў на ўвазе дона Фернанда, ад якога, як ад знатнага сеньёра, напэўна, пахла чымсьці накшталт гэтага.
— Цябе гэта не павінна здзіўляць, дружа Санча,запярэчыў Дон Кіхот.— Ведай жа, што чэрці — вялікія майстры: яны распаўсюджваюць смурод, але самі нічым не пахнуць, бо яны — духі, а калі і пахнуць, то гэта не добры пах, а брыдкі і агідны. Прычынай жа гэтаму тое, што пекла неадступна з імі, і няма ім адкуль чакаць палёгкі сваім пакутам, а паколькі прыемны пах прыносіць задавальненне, то яны і не могуць прыемна пахнуць. Калі ж табе здаецца, што чорт, пра якога ты кажаш, пахне амбрай, то або ты сам памыліўся, або ён надумаў цябе падмануць, каб ты не лічыў яго за чорта.
Вось аб чым размаўлялі паміж сабою пан і слуга. Дон Фернанда ж, баючыся, як бы Санча канчаткова не разгадаў іх задуму, да чаго той быў ужо вельмі блізкі, вырашыў паскорыць ад’езд і, адклікаўшы гаспадара ўбок, загадаў сядлаць Расінанта і Санчава асла, што гаспадар з вялікай жвавасцю і выканаў. Тым часам свяшчэннік дамовіўся са стражнікамі, што яны
правядуць Дон Кіхота да месца і што з імі будуць разлічвацца падзённа. Да седлавой лукі Расінанта з аднаго боку падвесілі шчыт, з другога — таз для галення; Санча знакамі было загадана сесці на асла і весці на повадзе Расінанта, а двум стражнікам з мушкетамі ісці побач з павозкай: аднаму з правага боку, другому з левага. Але, перш чым павозка кранулася, гаспадыня, яе дачка і Марыторнес з такім выглядам, быццам яны аплакваюць няшчасце, якое напаткала Дон Кіхота, выйшлі з ім развітацца. Дон Кіхот жа сказаў ім:
— He плачце, добрыя мае сеньёры, бо ўсе гэтыя нягоды неразлучныя з тымі, хто дзейнічае на ніве, на якой дзейнічаю я. І калі б са мной такіх ліхіх прыгод не здарылася, я не лічыў бы сябе за славутага вандроўнага рыцара, бо з рыцарамі невядомымі і нічым не знакамітымі такіх здарэнняў ніколі не бывае, вось чаму ніхто іх і не памятае, з доблеснымі ж — бываюць, бо многія гасудары і многія рыцары зайздросцяць іх дабрадзейнасці і адвазе і спрабуюць усялякімі каварнымі спосабамі зжыць іх са свету. Аднак жа дабрадзейнасць сама па сабе настолькі магутная, што на злосць усёй чорнай магіі выйдзе з гонарам з усіх выпрабаванняў і заззяе на зямлі, як сонца ў небе. Даруйце мне, цудоўныя дамы, калі я чым-небудзь вас зняважыў,— вядома, міжвольна, бо знарок і наўмысна я нікога ніколі не зневажаў,— і памаліцеся богу, каб ён вывеў мяне з турмы, куды нейкі зламысны чараўнік мяне пасадзіў. Калі ж я выйду на волю, то з памяці маёй давеку не сатрэцца ваша ласка, якой вы акружылі мяне ў замку, і я вам аддзячу і ўзнагароджу вас.
Пакуль Дон Кіхот размаўляў з жыхарамі замка, свяшчэннік і цырульнік развіталіся з Даратэяй, донам Фернанда і яго спадарожнікамі і ўмовіліся, што будуць паведамляць адзін другому аб сабе. Дон Фернанда паведаміў свяшчэнніку, куды патрэбна пісаць яму аб тым, што будзе з Дон Кіхотам, і запэўніў яго, што яму гэта вельмі цікава ведаць. Свяшчэннік абяцаў дакладна выканаць яго просьбу. Затым ён і яго
сябар-цырульнік селі вярхамі, абодва ў масках, бо не хацелі, каб Дон Кіхот пазнаў іх, і паехалі ўслед за павозкай. Працэсія рухалася ў такім парадку: наперадзе ехала павозка, якой кіраваў яе ўладальнік; па баках, як ужо было сказана, крочылі стражнікі з мушкетамі; за імі, ведучы за повад Расінанта, ехаў на асле Санча, а ззаду ўсіх, хаваючыся, як ужо было сказана, у масках, з выглядам важным і спакойным, сувымяраючы крок магутных сваіх мулаў з маруднай хадой валоў, ехалі свяшчэннік і цырульнік. У клетцы ж, выцягнуўшы ногі і прыхінуўшыся да рашоткі са звязанымі рукамі сядзеў Дон Кіхот, такі пакорлівы і ціхі, быццам гэта быў не жывы чалавек, а каменная статуя. Так, моўчкі і не спяшаючыся, праехалі яны каля дзвюх міль і нарэшце наблізіліся да даліны, якая падалася вазаку прыдатным месцам для адпачынку і для кармлення валоў; аднак жа цырульнік, параіўшыся са свяшчэннікам, прапанаваў яму яшчэ крыху праехаць, бо ён ведаў, што за ўзгоркам, які быў відаць непадалёк, ёсць больш травяністы луг, значна лепшы за той, дзе збіраўся спыніцца гаспадар валоў. Меркаванне цырульніка атрымала перавагу, і падарожнікі паехалі далей.
Але тут свяшчэннік азірнуўся і ўбачыў, што ззаду едуць вярхамі чалавек шэсць ці сем, добра апранутыя і сабраныя, і людзі гэтыя падарожнікаў нашых хутка дагналі, бо ехалі яны не на валах, да ўсяго абыякавых і непаваротлівых, а на такіх мулах, якія бываюць у канонікаў*, і, трэба лічыць, імкнуліся яшчэ да паўдня размясціцца ў заезным доме, што відаць быў на адлегласці менш за мілю адсюль. Дагнаўшы працэсію, скараходы ветліва раскланяліся з марудамі, і адзін з іх, як высветлілася пасля, таледскі канонік і пан спадарожнікаў сваіх, акінуўшы позіркам павозку, стражнікаў, Санча, Расінанта, свяшчэнніка з цырульнікам і, нарэшце, запалоненага і пасаджанага ў клетку Дон Кіхота, усю гэту незвычайную працэсію, не мог стрымацца, каб не спытацца, чаму гэтага чалаве-
ка вязуць такім чынам, хоць па знаках заслуг, якія ён заўважыў у стражнікаў, ён зразумеў, што гэта якінебудзь страшны разбойнік, наогул які-небудзь злачынец, чыя справа падсудная Святому брацтву. Адзін са стражнікаў, да якога ён звярнуўся з гэтым пытаннем, адказаў так:
Сеньёр, няхай гэты кавальера сам скажа, чаму яго так вязуць, а мы нічога не ведаем.
Пачуўшы, аб чым ідзе размова, Дон Кіхот сказаў:
— Магчыма, вашы міласці ведаюць толк і разбіраюцца ў тым, што такое вандроўнае рыцарства? Калі так, то я раскажу вам аб сваіх няшчасцях, калі ж не, то мне няма чаго абцяжарваць сябе аповедам аб іх.
У гэты час свяшчэннік і цырульнік, бачачы, што падарожнікі пачалі размаўляць з Дон Кіхотам Ламанчскім, пад’ехалі бліжэй з намерам у выпадку чаго так растлумачыць, каб хітрасць іх засталася неразгаданай. Канонік на пытанне Дон Кіхота адказаў так:
Шчыра сказаць, сын мой, рыцарскія раманы я ведаю лепш, чым працы іншых багасловаў. А таму, калі справа толькі за гэтым, вы смела можаце расказаць мне ўсё, што хочаце.
— Слава богу! — прамовіў Дон Кіхот.— Калі так, то няхай будзе вядома, сеньёр кавальера, што мяне зачаравалі і пасадзілі ў клетку, а віной таму зайздрасць і вераломства злых чараўнікоў, бо дабрадзейнасць мацней ненавідзяць грэшнікі, чым любяць праведнікі. Я вандроўны рыцар, але не з тых, чые імёны Слава ні разу не прыгадала і не ўвекавечыла, а з тых, каму наканавана на злосць і насуперак самой зайздрасці напісаць сваё імя ў храме неўміручасці, каб яно паслужыла прыкладам і ўзорам для далёкіх нашчадкаў і каб вандроўныя рыцары будучыні ведалі, якія шляхі вядуць да самай высокай пашаны ў ратнай справе.
Сеньёр Дон Кіхот Ламанчскі кажа праўду,заўважыў на гэты конт свяшчэннік.Ён, сапраўды, едзе зачараваны на гэтай павозцы, і не праз грахі і правіннасці, але праз зламыснасць тых, каму дабрадзейнасць
непераносная, а доблесць абрыдлая. Гэта, сеньёр, Рьіцар Журботнага Вобраза, аб якім вы, магчыма, ужо ад каго-небудзь чулі і смелыя подзвігі і вялікія справы якога будуць вычаканены на трывалай бронзе і высечаны на несакрушальным мармуры, колькі б зайздрасць ні старалася іх ачарніць, а хітрасць схаваць.
Калі канонік пачуў, якім стылем гавораць і палонны, і той, што знаходзіўся на свабодзе, то ледзь не перахрысціўся ад здзіўлення,— ён не мог зразумець, што гэта такое, і не меншае здзіўленне выклікала гэта ў яго спадарожнікаў. Тут Санча Панса, пад’ехаўшы паслухаць, аб чым гавораць, і адважыўшыся ўнесці ў гэту справу поўную яснасць, сказаў: — Вось што, сеньёры: як сабе хочаце, але толькі мой пан Дон Кіхот гэтак жа зачараваны, як мы з вамі. Ён цалкам пры сваім розуме, есць, п’е і выконвае свае патрэбнасці не горш за іншых, гэтак жа, як ён гэта рабіў учора, калі яго яшчэ не саджалі ў клетку. А калі так, то чым жа вы можаце мне даказаць, што ён зачараваны? Я ж ад многіх чуў, што зачараваныя не ядуць, не спяць, не гавораць, а мой пан, калі толькі яго не спыніць, нагаворыць цэлы мех.
І, звярнуўшыся да свяшчэнніка, працягваў:
— Ах, сеньёр свяшчэннік, сеньёр свяшчэннік! Няўжо ваша міласць думала, што я вас не пазнаў і што я не здагадваюся і не цямлю, куды вядуць гэтыя новыя чараўніцтвы? Але ж не, даведаўся, скажу вам, колькі б вы не хаваліся пад маскай, і раскусіў, ведайце, колькі б вы не ўтойвалі свае падкопы. Адным словам сказаць, дзе пануе зайздрасць, там няма месца для дабрадзейнасці, а са скнарлівасцю не ўжываецца шчодрасць. Каб яго чорт узяў, калі б не ваша прападобнасць, то мой пан быў бы ўжо жанаты з інфантай Мікаміконай, а я быў бы сама меней графам, бо зарукай таму дабрыня майго Рыцара Журботнага Вобраза, таксама як і важнасць зробленых мною паслуг. Але я бачу, што нездарма ў нас людзі кажуць: кола Фарту-
ны больш паваротлівае> чым млынавое, і хто ўчора быў вельмі высока, той цяпер ляжыць у зямлі. Шкада мне жонкі і дзяцей: у іх жа былі ўсе падставы спадзявацца, што іх бацька вернецца дадому губернатарам вострава або — як там яго? — птушка-каралём якоганебудзь каралеўства, а замест гэтага ён вернецца конюхам. Усё гэта, сеньёр свяшчэннік, я кажу толькі для таго, каб вы, ваша высокапрападобнасць, раскаяліся ў дрэнным абыходжанні з маім панам, a то глядзіце, як бы бог на тым свеце не спагнаў з вас за тое, што вы яго зняволілі, і не асудзіў вас за тое, што мой пан Дон Кіхот не ажыццявіў за час палону ніводнай добрай справы і нікому не дапамог.
Якія ён кулі адлівае! сказаў на гэта цырульнік.— Напэўна, Санча, ты са сваім панам аднаго поля ягада? Далібог, я пачынаю думаць, ці не пасадзіць і цябе ў клетку да яго за кампанію і ці не пабыць табе разам з ім на становішчы зачараванага, таму што табе перадаліся яго замашкі і яго рыцаршчына. He ў добры час спакусіў ён цябе сваімі абяцанкамі і не ў пару ўбіўся ў галаву табе гэты востраў, аб якім ты так марыш.