Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
рудаў, аднак жа цудоўная яго пабудова заслугоўвае яшчэ большага здзіўлення. Што ж яшчэ пасля ўсяго гэтага нам застаецца ўбачыць? Хіба дзяўчат, якія доўгім гужам выходзяць з варот замка і адзенне якіх адрозніваецца такім багаццем і пышнасцю, што калі б я ўзяўся апісаць іх на манер аўтараў рыцарскіх раманаў, то ніколі б не скончыў, і як самая з іх, відаць, галоўная возьме за руку рыцара, што адважна кінуўся ў булькатлівае возера, і моўчкі адвядзе яго ў дзівосны палац, дзе так прыгожа накрыты сталы, што ён толькі любуецца і здзіўляецца? Як на рукі льюць яму ваду з дамешкам амбры і соку духмяных кветак? Як садзяць яго ў крэсла са слановай косці? Як прыслужваюць яму ўсе дзяўчаты, захоўваючы глыбокае маўчанне? Як прыносяць яму мноства страў, такіх смачных, што не ведаеш, да якой з іх працягнуць руку? Хіба паслухаць яшчэ музыку, што іграе на гэтым банкеце, прычым невядома, хто іграе і адкуль яна даносіцца? Нарэшце, калі баляванне скончыцца і са сталоў прыбяруць, паглядзець яшчэ хіба, як знянацку выйдзе дзяўчына, прыгажэйшая за тых, якіх ён бачыў раней, сядзе з ім побач і пачне расказваць, які гэта замак, як яе тут зачаравалі і аб многім іншым, і аповед яе выкліча ў рыцара здзіўленне, а чытачоў гэтай гісторыі прывядзе ў захапленне? Я не хачу болып аб гэтым доўга гаварыць, бо сказанага мною дастаткова, каб зрабіць вывад, што любая частка кожнай кнігі аб вандроўных рыцарах можа прынесці задавальненне і асалоду кожнаму чытачу. Так што вы, ваша міласць, мне паверце і — яшчэ раз паўтараю — раманы гэтыя перачытайце, і яны развеюць ваш сум і вы павесялееце, калі да гэтага ў вас быў дрэнны настрой. Пра сябе магу сказаць, што з таго часу як я стаў вандроўным рыцарам, я храбры, прыязны, шчодры, добра выхаваны, велікадушны, пачцівы, адважны, рахманы, цярплівы і пакорліва пераношу і палон, і цяжкасці, і чараўніцтва. I хоць зусім нядаўна мяне палічылі за вар’ята і пасадзілі ў клетку, усё ж я спадзяю-
ся, калі толькі неба будзе да мяне прыхільным і не варожай Фартуна, з дапамогай доблеснай маёй рукі не доўга стаць каралём. Вось калі ўсе ўбачаць, які я спагадлівы і шчодры, бо, шчыра кажучы, сеньёр, шчодрасць — гэта такая дабрачыннасць, якую бядняк ні на кім праявіць не здольны, хоць бы яна была рысай яго характару, спагадлівасць жа, якая далей за добрыя намеры не ідзе, такая ж мёртвая, як мёртвая вера без спраў. Таму я і хацеў бы, каб Фартуна як мага хутчэй дала мне магчымасць стаць імператарам,— я б тады паказаў, якое ў мяне сэрца, і ашчаслівіў маіх сяброў, асабліва небараку Санча Пансу, майго збраяносца, найцудоўнага чалавека, якога я толькі ведаю, і мне б хацелася падараваць яму графства, якое я даўно яму абяцаў,— вось толькі я баюся, што ў яго няма кемнасці, каб ім кіраваць.
Санча пачуў толькі гэтыя апошнія словы свайго пана і сказаў яму:
— Вы толькі патурбуйцеся, сеньёр Дон Кіхот, выдзеліць мне гэта графства, якое ваша міласць так цвёрда мне абяцала і якога я вельмі чакаю, а ўжо я вам ручаюся, што ў мяне хопіць кемнасці ім кіраваць. A калі не хопіць, то я чуў, што ёсць на свеце такія людзі, якія бяруць у арэнду маёнткі сеньёраў, некалькі там плацяць за гэта ў год і бяруць на сябе абавязкі кіраваць імі, сеньёр жа ляжыць сабе на баку, жыве за кошт арэнднай платы і ні аб чым не клапоціцца. Вось так я і зраблю: дурыць сабе галаву не буду, а тут жа здам усе справы і буду жыць на арэндную плату, як той герцаг, а ўжо яны там як хочуць.
Так разважаць можна толькі аб даходах, брат Санча,— запярэчыў канонік,— але суд чыніць абавязаны сам уладальнік маёнтка. I вось тут якраз неабходны кемнасць і цвярозы сэнс, а галоўнае, шчырае жаданне вырашыць справу па справядлівасці: калі ж яго не мець у самым пачатку, то і ў сярэдзіне і ў канцы выйдзе блытаніна, таму што бог садзейнічае добрым
жаданням прастадушных і губіць нядобрыя жаданні мудрацоў.
— Гэта філасофія — не майго розуму справа,заўважыў Санча Панса.Я ведаю адно: толькі б мне атрымаць графства, а ўжо кіраваць якраз я ім здолею,— душы ў мяне столькі, колькі ва ўсіх, а цела нават больш, і кіраваў бы я сваім маёнткам не горш за любога караля; стаўшы ж каралём у сваім маёнтку, я буду рабіць што хачу, робячы ж што хачу, я буду жыць для сваёй асалоды, жывучы ж для сваёй асалоды, я буду на вышыні шчасця, таму і жадаць няма чаго, a калі няма чаго жадаць, дык і справе канец, і каб толькі хутчэй графства, а там сляпы сказаў: “Паглядзім”.
—	Што тычыцца тваёй філасофіі, Санча, то яна нядрэнная, аднак жа, разам з тым, наконт графства многае яшчэ можна было б сказаць.
Але Дон Кіхот запярэчыў каноніку:
—	He ведаю, што тут яшчэ можна сказаць. Я асабіста прытрымліваюся прыкладу вялікага Амадыса Гальскага, які зрабіў свайго збраяносца графам вострава Мацерыковага. Такім чынам, я без усялякага сораму магу рабіць графам Санча Пансу, аднаго з лепшых збраяносцаў, якія калі-небудзь знаходзіліся на службе ў вандроўных рыцараў.
Каноніка ўразіла тая звязная бязглуздзіца, якой з’яўляліся разважанні Дон Кіхота, і тое, як ён апісваў прыгоды Рыцара Возера, і тое ўражанне, якое зрабілі на яго хітрасплеценыя небыліцы, якіх ён начытаўся, і яшчэ здзіўляла каноніка прастадушнасць Санча, які так прагна жадаў атрымаць графства, абяцанае яму яго панам. Тым часам вярнуліся слугі каноніка, якіх той пасылаў у заезны дом па абознага мула, і каб вазак, як ужо было сказана, выкарыстаў гэту выдатную пашу, усе размясціліся ў цяньку і пачалі перакусваць, прычым абедзенны стол замянялі ім дыван і зялёная лугавая трава. І вось у час трапезы нечакана пачулі яны гук трубы, такі нудны, што ўсе міжволі павяр-
нулі галовы ў той бок, адкуль ён далятаў; аднак жа больш за ўсіх перапалохаўся, пачуўшы яго, Дон Кіхот. Ён ускочыў, павярнуў галаву, куды і ўсе, і раптам убачыў, што з узгорка спускаецца шмат людзей у белым. Трэба адзначыць, што ў той год доўгі час не было дажджу і ва ўсіх навакольных вёсках наладжваліся працэсіі, адбываліся малебны і пакаянні, каб бог адчыніў дзверы міласэрнасці сваёй і паслаў дождж; з гэтай акалічнасці жыхары бліжэйшай вёскі ажыццяўлялі паломніцтва да адной шануемай імі капліцы, што стаяла на горцы.
У Дон Кіхота, як толькі ён звярнуў увагу на незвычайнае іх адзенне, вылецела з галавы, што яму неаднойчы даводзілася бачыць такія працэсіі,наадварот, ён уявіў сабе, што тут пахне прыгодай, у якой яму, як вандроўнаму рыцару, належыць прыняць самы дзейсны ўдзел; і яшчэ болып умацавалася ў ім гэта меркаванне, таму што статую пад жалобным покрывам, якую неслі гэтыя людзі, ён палічыў за нейкую знатную сеньёру, якую выкрадаюць нахабнікі і пачварныя ліхадзеі; і як толькі гэта яму прыйшло ў галаву, ён з надзвычайнай лёгкасцю падбег да Расінанта і, звяртаючыся да ўсіх прысутных, гучным голасам прамовіў:
— Зараз, цёплая кампанія, вы зразумееце, як важна, каб на свеце існавалі кавальера, якія належаць да ордэна вандроўнага рыцарства! Зараз, паўтараю, з’явіўшыся сведкамі вызвалення шаноўнай гэтай сеньёры, якую вядуць у палон, вы ўцяміце, ці заслугоўваюць павагі вандроўныя рыцары.
3 гэтымі словамі ён з-за адсутнасці шпор уваткнуў пяткі ў бакі Расінанту, і той стрымгалоў паскакаў насустрач працэсіі, нягледзячы на тое, што свяшчэннік, канонік і цырульнік усяляк стараліся яго ўтрымаць, але, зразумела, марна, бо на яго не падзейнічалі нават крыкі Санча, які заклікаў яго:
— Куды вы, сеньёр Дон Кіхот? Якія чэрці ў вас усяліліся і падбухторваюць ісці супраць нашай каталіцкай веры? Ды зразумейце ж вы, ліха мяне бяры,
што гэта звычайная працэсія і што сеньёра, якую нясуць на падстаўцы,гэта свяшчэнны вобраз найбязгрэшнай дзевы. Падумайце, сеньёр, што вы робіце — на гэты раз дакладна можна сказаць, што вы самі таго не ведаеце.
Санча стараўся дарэмна, бо яго пан быў так захоплены думкай хутчэй пад’ехаць да балахонаў і вызваліць адзетую ў жалобу сеньёру, што не чуў ніводнага слова, а калі б нават і чуў, то ўсё роўна не павярнуў бы назад, хаця б гэта яму загадаў сам кароль. Нарэшце ён наблізіўся да працэсіі і спыніў Расінанта, які ўжо цешыў сябе надзеяй на адпачынак, і хрыплым ад хвалявання голасам прамовіў:
-	Вы, якія хаваюць свае твары, па ўсёй верагоднасці таму, што ў вас заплямлена сумленне, слухайце ўважліва тое, што я вам зараз скажу.
Тыя, што неслі статую, спыніліся першыя, а адзін з чатырох псаломшчыкаў, які заўважыў дзіўны выгляд Дон Кіхота, худзізну Расінанта і іншыя выяўленыя і прыкмечаныя ім смешныя рысы Дон Кіхота, адказаў так:
—	Сеньёр мой і брат, калі вы хочаце нам штосьці сказаць, то кажыце хутчэй, бо мы не можам, ды і няма чаго нам спыняцца і нешта там слухаць, хіба штосьці вельмі кароткае, такое, што можна сказаць у двух словах.
—	Ды я вам гэта ў адным слове скажу,— запярэчыў Дон Кіхот,— а іменна: ніколькі не марудзячы, вызваліце чароўную гэту сеньёру, чые слёзы і сумны выгляд ясна паказваюць, што вы несяце яе гвалтам і што вы яе нечым глыбока зняважылі; я ж, з’явіўшыся на свет для таго, каб выкараняць такія злачынствы, не дазволю вам і кроку зрабіць, пакуль, абараняючы яе, не вярну ёй жаданую і заслужаную свабоду.
Пачуўшы такое, усе зрабілі вывад, што перад імі вар’ят, і зайшліся ад смеху, смех жа гэты падліў масла ў агонь гневу Дон Кіхота: ні слова не кажучы, ры-
цар наш выхапіў меч і рушыў да насілак. Адзін з тых, хто нёс статую, памяняўшыся з таварышам і трымаючы над галавой шост, якім падпіраюць насілкі, калі хтосьці з тых, хто нясуць, жадае адпачыць, выйшаў да Дон Кіхота насустрач; і вось па гэтым якраз шасце і прыйшоўся моцны ўдар мяча Дон Кіхота, які рассек яго напалам; аднак жа насільшчык абломкам, што застаўся ў яго руках, так стукнуў Дон Кіхота па той руцэ, у якой ён трымаў меч і якую шчыт не мог закрыць ад грубай сілы, што бедны Дон Кіхот у вельмі бездапаможным стане зваліўся з каня. Санча Панса, які на ўсю моц гнаўся за ім, бачачы, што ён зваліўся, крыкнуў яго праціўніку, каб той больш не біў, бо гэта, маўляў, зачараваны рыцар, які за ўсё сваё жыццё нікому не зрабіў ніякай шкоды. Аднак жа вяскоўца спынілі не крыкі Санча, а тое, што Дон Кіхот не варушыў ні рукой, ні нагой; з гэтай акалічнасці, вырашыўшы, што Дон Кіхот забіты, ён падабраў крыссе свайго балахона і з хуткасцю аленя кінуўся наўцёкі.