Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Прымі вось што да ўвагі, Санча,загаварыў Дон Кіхот.— Варта толькі дабрадзейнасці дасягнуць значнай вышыні, як яе пачынаюць ужо даймаць. Ніхто ці амаль ніхто са славутых дзеячаў мінулага не пазбег ганебяага праклёну. Юлія Цэзара, самага бясстрашнага, самага прадбачлівага і самага адважнага палкаводца, папракалі ў славалюбстве і несумленнасці. Аб Аляксандры, які подзвігамі сваімі здабыў сабе назву “вялікага”, кажуць, быццам бы ён быў пестуном. Пра дона Галаара, брата Амадыса Гальскага, ходзяць чуткі, быццам бы ён празмерна быў сварлівы, а што яго брат — быццам бы плакса. А таму, о Санча, сярод шматлікіх плётак пра славутых людзей плёткі пра мяне пройдуць незаўважна, калі толькі ты чагосьці не ўтоіў.
У тым якраз уся загваздка, не бачыць бацьку майму царства нябеснага! — усклікнуў Санча.
Значыць, гэта яшчэ не ўсё? — спытаў Дон Кіхот.
— Ягадкі яшчэ наперадзе,адказаў Санча,— а пакуль што гэта былі ўсяго толькі кветачкі. Калі ж ваша міласць хоча ведаць паклёпы, што распаўсюджваюцца пра вас, то я мігам прывяду аднаго чалавека, і ён вам іх выкладзе ўсе да адзінай, вось чаго не ўпусціць. Учора вечарам прыехаў сын Барталаме Караскі, той, што вучыўся ў Саламанцы* і стаў бакалаўрам, і я пайшоў павіншаваць яго з прыездам, а ён мне сказаў, быццам выйшла ў свет гісторыя вашай міласці пад назвай Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі, і яшчэ ён сказаў, быццам мяне там вывелі пад маім уласным імем Санча Пансы, і сеньёру Дульцынею Табоскую таксама, і быццам там ёсць усё, што адбывалася між намі двума, так што я ад страху пачаў хрысціцца: адкуль, думаю, усё гэта стала вядома аўтару?
— Запэўніваю цябе, Санча,сказаў Дон Кіхот,— што наш летапісец — гэта, ужо дакладна, які-небудзь мудры вяшчун: ад такіх, аб чым бы яны ні пажадалі пісаць, нічога не схаваецца.
— Дык вось,— сказаў Санча,калі ваша міласць пажадае, каб я прывёў сюды бакалаўра, то я па яго жыва злятаю.
Я буду табе вельмі ўдзячны, дружа мой,сказаў Дон Кіхот.Ты мне загадаў загадку, і я не буду ні піць, ні есці, пакуль усяго не разведаю.
Ну, дык я па яго схаджу,паўтарыў Санча.
І, пакінуўшы свайго пана, ён пайшоў да бакалаўра і неўзабаве разам з ім вярнуўся, і тут паміж імі трыма пачалася вельмі забаўная размова.
Р а з д з е л III.
Аб пацешнай размове, якая адбывалася паміж Дон Кіхотам, Санча Пансам і бакалаўрам Самсонам Караскам
Бакалаўр хоць і зваўся Самсонам*, аднак жа быў невысокага росту, затое незвычайна хітры; колер твару ў яго быў пазбаўлены жыцця, затое розумам ён вызначаўся вельмі жывым; гэты дваццацічатырохгадовы малады чалавек быў круглатвары, кірпаносы, велікароты, што выдавала насмешлівы нораў і схільнасць да забаў і жартаў. Гэтыя самыя ўласцівасці ён і выявіў, як толькі ўбачыў Дон Кіхота; ён адразу ж апусціўся перад ім на калені і сказаў:
— Ваша вялікасць, сеньёр Дон Кіхот Ламанчскі, падайце мне вашы рукі, бо ваша міласць — адзін з найславутых вандроўных рыцараў, якія калі-небудзь з’яўляліся ці яшчэ з’явяцца на зямной паверхні, і няхай будзе благаслаўлёны той, хто напісаў гісторыю вялікіх вашых спраў!
Дон Кіхот папрасіў яго ўстаць і сказаў:
Значыць, мая гісторыя і сапраўды напісана?
— Чыстая праўда, сеньёр,адказаў Самсон,і я нават ручаюся, што ў гэты час яна аддрукавана колькасцю больш за дванаццаць тысяч кніг*. Калі не верыце, запытайце Партугалію, Барселону і Валенсію, дзе яна друкавалася, і яшчэ ходзяць чуткі, быццам бы яе зараз друкуюць у Антверпене, і мне здаецца, што хутка не застанецца такога народу, які не прачытаў бы яе на сваёй роднай мове.
— Нішто не можа прынесці чалавеку дабрадзейнаму і славутаму такога поўнага задавальнення,сказаў на гэта Дон Кіхот,— як усведамленне, што дзякуючы друкаванаму слову добрая аб ім пагалоска яшчэ пры яго жыцці гучыць на мовах народаў. Я кажу: добрая пагалоска, бо калі наадварот, то з гэтым ніякая смерць не параўнаецца.
— Што тычыцца добрай славы і добрага імя,— падхапіў бакалаўр,— то ваша міласць пераўзыходзіць усіх вандроўных рыцараў, бо пісьменнік пастараўся самымі маляўнічымі выразамі апісаць малайцаватасць вашай міласці, вялікую мужнасць вашу ў хвіліну небяспекі, стойкасць у няшчасцях, цярплівасць у час нягод, a таксама пры раненнях і, нарэшце, чысціню захаплення вашай міласці сеньёраю доннай Дульцынеяй Табоскай.
— Я ніколі не чуў, каб сеньёру Дульцынею звалі донна,— умяшаўся тут Санча,— яе завуць проста сеньёра Дульцынея Табоская, так што ў гэтым пісьменнік памыляецца.
— Тваё пярэчанне неістотнае,— заўважыў Караска.
— Вядома, не,— адклікнуўся Дон Кіхот.— Аднак жа скажыце мне, сеньёр бакалаўр: якія з подзвігаў маіх асабліва праслаўляюцца ў гэтай гісторыі?
— На гэты конт,— адказаў бакалаўр,— існуюць розныя меркаванні, бо розныя ў людзей густы. Адны маюць схільнасць да прыгод з млынамі, якія ваша міласць палічыла за веліканаў, іншыя — да прыгод з сукнавальнямі; хто — да апісання дзвюх рацей, якія потым аказаліся авечымі чародамі, хто захапляецца прыгодай з мёртвым целам, якое везлі хаваць у Сеговію; адзін кажа, што самая лепшая прыгода з вызваленнем катаржнікаў, іншы — што над усім узвышаецца прыгода з двума веліканамі — бенедыктынцамі і схватка з доблесным біскайцам. Мудрэц нічога не пакінуў на дне чарнільніцы, ён закрануў усё і аб усім расказаў, нават аб тым, як добры Санча куляўся на коўдры.
— Hi на якой коўдры я не куляўся,— запярэчыў Санча.— У паветры, праўда, куляўся, і нават болып, чым мне таго хацелася.
— Як я разумею,— загаварыў Дон Кіхот,— у кожнай свецкай гісторыі павінны быць свае нягоды, асабліва ў такой, у якой размова ідзе аб рыцарскіх подзвігах,— не можа ж яна апісваць адны толькі ўдачы.
— Як бы там ні было,— сказаў бакалаўр,— некаторыя чытачы кажуць, што ім больш спадабалася б, калі б пісьменнік скараціў бясконцую колькасць гэтых удараў, якія ў час розных сутычак сыпаліся на сеньёра Дон Кіхота.
— Гісторыя павінна быць праўдзівай,— заўважаў Санча.
— І ўсё ж можна было б прамаўчаць аб гэтым з пачуцця справядлівасці,— запярэчыў Дон Кіхот,— бо няма патрэбы апісваць здарэнні, якія хоць і не парушаюць і не скажаюць праўды гістарычнай, аднак жа могуць зняважыць героя. Сказаць шчыра, Эней не быў такі набожны, як яго паказаў Вергілій, а Уліс — такі хітры, як яго прадставіў Гамер.
— Так,— пагадзіўся Самсон,але адна справа паэт, а другая — гісторык. Паэт, расказваючы аб падзеях або апяваючы іх, можа паказаць іх не такімі, якімі яны былі на самай справе, а такімі, якімі яны павінны былі быць; гісторыку ж патрэбна апісваць іх не такімі, якімі яны павінны былі быць, а такімі, якія яны былі сапраўды, нічога пры гэтым не апускаючы і не прыдумваючы.
— Калі ўжо пісьменнік выклаў усю праўду,— заўважыў Санча,— значыць, сярод удараў, якія атрымаў мой пан, абавязкова лічацца і тыя, што атрымліваў я, бо не было яшчэ такога выпадку, каб, здымаючы мерку са спіны майго пана, не знялі заадно і з усяго майго цела. Зрэшты, тут няма нічога дзіўнага: мой пан сам жа кажа, што галаўны боль аддаецца ва ўсіх членах.
— Ну і шэльма ж вы, Санча! — прамовіў Дон Кіхот.—
На што, на што, а на тое, што вам выгадна, у вас, сапраўды, нядрэнная памяць.
— Ды калі б я і хацеў забыць пра дубінкі, якія па мне прайшліся,запярэчыў Санча,дык усё роўна не мог бы з-за сінякоў: да рэбраў жа маіх і цяпер не дакрануцца.
— Памаўчыце, Санча,— сказаў Дон Кіхот,і не спыняйце сеньёра бакалаўра, я ж са свайго боку прашу яго працягваць і расказаць усё, што ў згаданай гісторыі гаворыцца пра мяне.
— I пра мяне,— уставіў слова Санча, — кажуць жа, я адзін з яе галоўных прэсанажаў.
— Персанажаў, а не прэсанажаў, дружа Санча,паправіў Самсон.
— Яшчэ адзін строгі настаўнік знайшоўся! — сказаў Санча.— Калі мы будзем за кожнае слова чапляцца, то ніколі не скончым.
— Няхай маё жыццё будзе няшчасным, калі ты, Санча, не з’яўляешся ў гэтай гісторыі другой асобай,— аб’явіў бакалаўр,— і знаходзяцца нават такія чытачы, якім прыносіш ты больш задавальнення сваімі выказваннямі, чым самая важная асоба ва ўсёй гэтай гісторыі. Хоць, урэшце, некаторыя кажуць, што ты выявіў празмерную даверлівасць, паверыўшы ў магчымасць стаць губернатарам на востраве, які быў табе паабяцаны прысутным тут сеньёрам Дон Кіхотам.
— Час яшчэ ёсць,— зазначыў Дон Кіхот,— і чым болып будзе Санча ўваходзіць ва ўзрост, тым больш з гадамі ў яго набярэцца вопыту, тым больш здольным і ўмелым будзе ён губернатарам.
— Далібог, сеньёр,— сказаў Санча,— не губернатарнічаў я на востраве ў тым узросце, у якім знаходжуся цяпер, і не губернатарнічаць мне там і ва ўзросце Мафусаілавым*. Бяда не ў тым, што ў мяне нестае кемнасці, каб кіраваць ім, а ў тым, што сам гэты востраў невядома куды дзеўся.
— Даверцеся богу, Санча,— прамовіў Дон Кіхот,і ўсё будзе добра, і, магчыма, нават яшчэ лепш, чым
вы чакаеце, бо без волі божай і ліст на дрэве не зварухнецца.
-	Абсалютная праўда,зазначыў Самсон,— калі бог захоча, то да паслуг Санча будзе не тое што адзін, a цэлая тысяча астравоў.
— Набачыўся я гэтых самых губернатараў! — сказаў Санча.Па-мойму, яны мне падноска не варты, a ўсё ж такі іх называюць ваша правасхадзіцельства і ядуць яны на срэбры.
— Гэта не губернатары астравоў,— запярэчыў Самсон,— у іх іншыя вобласці, прасцейшыя,— губернатары астравоў павінны ведаць, у крайнім выпадку, арыфметыку.
—	3 арэхамі якраз я ў ладах,— сказаў Санча,— a вось што такое метыка — тут ужо я ні ў зуб нагой, не разумею, што гэта можа азначаць. Аднак жа перададзім лёсы астравоў у рукі божыя і няхай пашле мяне бог туды, дзе я болып за ўсё магу спатрэбіцца. Я ж вам вось што скажу, сеньёр бакалаўр Самсон Караска: я вельмі задаволены, што аўтар гэтай гісторыі, расказваючы аб маіх прыгодах, не гаворыць пра мяне ніякіх непрыемных рэчаў, таму, слова гонару збраяносца, калі б расказаў ён пра мяне штосьці такое, што не да твару такому паважанаму чалавеку, як я, то мой голас пачулі б і глухія.
—	Гэта быў бы цуд,— зазначыў Самсон.
— Цуд не цуд,адрэзаў Санча,а толькі кожны павінен думаць, што ён гаворыць або што піша аб прэсонах, а не ляпаць без разбору ўсё, што прыйдзе ў галаву.
— Адным з недахопаў гэтай гісторыі,— працягваў бакалаўр,— лічыцца тое, што аўтар забыў нагадаць, што зрабіў Санча з той сотняй эскуда, якую ён знайшоў у чамадане ў Сьера-Марэны. Аўтар аб гэтым прамаўчаў, а між іншым многім хацелася б ведаць, што Санча на іх зрабіў і як ён імі распарадзіўся,— вось гэтай істотнай падрабязнасці ў кнізе і нестае.