Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
-	Ах, так,— сказаў Санча,— вядома, мне патрэбна было сказаць: утрымаць, а не прытрымаць,— ну, нічога, вы ж, ваша міласць, і так мяне зразумелі.
-	Зразумеў, зразумеў,— сказаў Дон Кіхот,— усе твае тайныя думкі наскрозь бачу і ведаю, у які агарод ля-
цяць каменьчыкі шматлікіх тваіх прыказак. Паслухай, Санча: я з задавальненнем назначыў бы табе жалаванне, калі б хоць у якім-небудзь рамане аб вандроўных рыцарах я адшукаў прыклад, які паказаў бы, колькі звычайна зараблялі збраяносцы ў месяц або ў год. Аднак жа я перачытаў усе ці амаль усе раманы і не магу прыгадаць, каб які-небудзь вандроўны рыцар назначыў свайму збраясносцу пэўнае жалаванне. Я дакладна ведаю, што ўсе збраяносцы служылі за ўзнагароды і аднаго разу іх сеньёры ў выпадку ўдачы даравалі ім востраў, або штосьці раўнацэннае, ці, сама меней, тытул і званне. Калі вы, Санча, гэтымі надзеямі і разлікамі задаволіцеся і захочаце вярнуцца да мяне на службу, то калі ласка, а каб я стаў парушаць і ламаць старажытны звычай вандроўнага рыцарства,— гэта рэч немагчымая. Так што, дарагі Санча, ідзіце дадому і аб’явіце вашай Тэрэсе аб маім рашэнні, калі яна і вы дасце згоду служыць мне за ўзнагароды, то цудоўна, калі ж не, то мы расстанемся сябрамі: было б зерне на галубятні, а галубы якраз знойдуцца. І яшчэ прыміце да ведама, сын мой, што добрая надзея лепшая за дрэнны маёнтак і добры іск лепшы за дрэнны плацеж. Кажу я так для таго, Санча, каб паказаць вам, што і я не горш за вас магу карыстацца прыказкамі. На завяршэнне ж я хачу вам сказаць і скажу вось што: калі вы не хочаце ісці да мяне на службу за ўзнагароды і зазнаць маю долю, дык заставайцеся з богам, а ўжо потым крыўдуйце на сябе, я ж знайду сабе збраясносца больш паслухмянага і стараннага за вас і не такога нязграбнага і не такога балбатлівага, як вы.
Цвёрдае рашэнне Дон Кіхота так уразіла Санча, што ў яго пацямнела ў вачах і крылы яго храбрасці апусціліся, бо да гэтага ён быў упэўнены, што яго пан не адправіцца без яго ў паход ні за якія багацці ў свеце; і ён усё яшчэ знаходзіўся ў стане разгубленасці і заклапочанасці, калі ўвайшоў Самсон Караска, а за ім ключніца і пляменніца, якім цікава было паслу-
хаць, як бакалаўр будзе ўгаворваць Дон Кіхота не ехаць на пошукі прыгод. Вядомы жартаўнік Самсон наблізіўся да Дон Кіхота, абняў яго, як і ў мінулы раз, і загаварыў гучным голасам:
— О краса вандроўнага рыцарства! 0 прамяністае свяціла воінства! 0 гонар і люстэрка народа іспанскага! Прашу ўсёмагутнага бога, каб той або тыя, хто намагаюцца перашкодзіць і не дапусціць трэці твой выезд, заблудзілі ў лабірынце ўласных жаданняў і так і не дачакаліся выканання таго, што ім болып за ўсё хочацца.
Затым ён звярнуўся да ключніцы:
— Сеньёра ключніца смела можа не маліцца больш святой Апалінарыі, бо мне вядома, што такое беспаваротнае рашэнне нябесных сфер, каб сеньёр Дон Кіхот працягваў ажыццяўляць высокія свае і непараўнаныя задумы. I мяне замучыла б сумленне, калі б я не заахвочваў і не ўгаворваў гэтага рыцара спыніць нарэшце бяздзейнасць і скаванасць доблеснай яго рукі і паказаць веліч найбадзёрага духу яго, бо прамаруджванне гэта пазбаўляе яго магчымасці выраўноўваць крыўду, дапамагаць няшчасным, ахоўваць гонар дзяўчат, заступацца за ўдоў, служыць апорай замужнім і ўсё іншае прыблізна такое, што ўваходзіць у кола абавязкаў ордэна вандроўнага рыцарства, што яму належыць, што яму пасуе і падыходзіць. Такім чынам, цудоўны і адважны сеньёр Дон Кіхот, няхай міласць ваша і ваша веліч адправіцца ў дарогу не заўтра, а сягоння ж, і калі вам чаго-небудзь для гэтага нестае, то да вашых паслуг я сам і мая маёмасць, і калі вашаму хараству патрэбен збраяносец, то я са свайго боку палічыў бы за найвялікшае для сябе шчасце паслужыць вам.
Тут Дон Кіхот звярнуўся да Санча і сказаў:
— Ці не казаў я табе, Санча, што ў збраяносцах у мяне недахопу не будзе? Глядзі, хто прапаноўвае мне свае паслугі: не хто іншы, як непараўнальны бакалаўр Самсон Караска, першы забаўнік і гарэза сярод саламанскіх шкаляроў, здаровы целам, жвавы ў ру-
хах, не балбатлівы, які ўмее трываць спёку і сцюжу, голад і смагу, які валодае ўсімі якасцямі, што патрабуюцца ад збраяносца вандроўнага рыцара. Аднак жа нябёсы не дапусцяць, каб я дзеля ўласнага задавальнення падрыў гэты слуп вучонасці, разбіў гэту пасудзіну ведаў і падсек высокую гэту пальму прыгожых і вольных мастацтваў. Няхай жа гэты новы Самсон застаецца на сваёй радзіме і, праславіўшы яе, праславіць таксама сівізну састарэлых бацькоў сваіх, я ж задаволюся любым збраяносцам, калі Санча не зробіць ласку мяне суправаджаць.
— He, зраблю ласку,— расчулены, заліваючыся слязамі, аб’явіў Санча і прадоўжыў: — Пра мяне ніхто не скажа, васпан мой: “Наеўся — напіўся і на сяброўства забыўся”, сярод маіх сваякоў няўдзячных не было. Усе на свеце, асабліва ў нашай вёсцы, ведаюць, якімі былі Пансы, ад якіх я паходжу, ды і пасля, па многіх вашых добрых справах і яшчэ болып добрых словах, я зразумеў і сцяміў, што ваша міласць мае намер мяне ўзнагародзіць. Калі ж я і пусціўся ў падлікі адносна жалавання, то толькі каб дагадзіць жонцы, бо калі ёй што ўб’ецца ў галаву, то ўжо яна гваздае, як усё роўна малаток па абручах бочкі, каб было так, як яна хоча. Аднак жа мужчына павінен быць мужчынам, а жанчына — жанчынай, і раз я мужчына, то я жадаю быць мужчынам і ў сваім доме, як яна там сабе хоча, а таму вашай міласці патрабуецца толькі скласці завяшчанне з апіскай, так каб яго нельга было аспрэчыць,і хутчэй у дарогу, каб адпусціць душу сеньёра Самсона на пакаянне: ён жа кажа, што сумленне яго загрызе, калі ён не рушыць вашу міласць — ці як гэта кажуць: падбухторыць, ці што? трэці раз падарожнічаць па белым свеце. Я ж зноў даю вашай міласці абяцанне служыць вам верай і праўдай, ніколькі не горш, а, бадай, нават і лепш за ўсіх збраяносцаў вандроўных рыцараў, колькі іх ні было раней і колькі іх ні ёсць цяпер.
Бакалаўра здзівілі выразы і моўныя звароты Сан-
ча Пансы, бо хоць ён і прачытаў першую частку гісторыі яго пана, аднак жа ніяк не мог дапусціць, што Санча сапраўды такі забаўны, якім яго там паказваюць; калі ж Санча замест завяшчанне з прыпіскай сказаў: завяшчанне з апіскай, то бакалаўр паверыў усяму, што аб ім чытаў, і, упэўніўшыся, што перад ім адзін з самых круглых дурняў нашага стагоддзя, падумаў, што такіх двух вар’ятаў, як гэты пан і слуга, яшчэ не бачыў свет. Урэшце Дон Кіхот і Санча абняліся і зноў сталі сябрамі, і ў адпаведнасці з парадай і благаславеннем вельмі разумнага Караскі, на якога яны глядзелі цяпер як на аракула, было вырашана, што ад’езд адбудзецца праз тры дні. За гэты час можна было паспець запасціся ўсім неабходным у дарогу і падшукаць шлем з забралам, а без шлема Дон Кіхот, па яго словах, ніяк не мог абысціся. Самсон узяўся раздабыць яго, бо ведаў, што такі ёсць у яго сябра і што той яму не адмовіць у просьбе, таму што сталь гэтага шлема не толькі не зіхацела і не была начышчана да бляску, але наадварот: пацямнела ад іржы і цвілі. Праклёнам, якімі ключніца і пляменніца асыпалі бакалаўра, не было канца; абедзве жанчыны рвалі на сабе валасы, драпалі твар і, як сапраўдныя плакальшчыцы, аплаквалі ад’езд Дон Кіхота, быццам гэта быў не ад’езд, а смерць. Аб мэце ж, якую меў на ўвазе Самсон, угаворваючы Дон Кіхота яшчэ раз выступіць у паход, будзе сказана далей,— так яго падвучылі свяшчэннік і цырульнік, з якімі ён раіўся да гэтага.
Карацей кажучы, на працягу трох дзён Дон Кіхот і Санча запасліся ўсім, што лічылі для сябе неабходным; і пасля таго як Санча супакоіў сваю жонку, a Дон Кіхот — пляменніцу і ключніцу, аднойчы пад вечар, употай ад усіх, за выключэннем бакалаўра, які падрадзіўся праводзіць іх з паўмілі, рушылі яны па дарозе да Табоса: Дон Кіхот на добрым сваім Расінанце, а Санча — усё на тым жа асле, прычым дарожная торба ў Санча была набіта ежай, а кашалёк грашыма, якія Дон Кіхот уручыў яму на ўсякі выпадак.
Самсон абняў Дон Кіхота і папрасіў паведамляць яму аб усіх яго ўдачах і няўдачах, каб ён, Самсон, парадаваўся няўдачам, ад удач жа, як таго, маўляў, патрабуюць законы сапраўднага сяброўства, зажурыўся*. Дон Кіхот паабяцаў, Самсон вярнуўся ў вёску, а два верхавыя працягвалі свой шлях у накірунку да вялікага горада Табоса.
Р а з д з е л VIII,
у якім расказваецца аб тым, што адбылося з Дон Кіхотам па дарозе да сеньёры Дульцынеі Табоскай
Такім чынам, Дон Кіхот і Санча засталіся ўдвух, і не паспеў Самсон знікнуць з вачэй, як Расінант пачаў ржаць, а асёл — раўці, што было прынята абодвума, і рыцарам і збраяносцам, як добрая прымета і самае шчаслівае прадвесце, хоць, па праўдзе сказаць, стогны і крыкі асла ўзялі верх над ржаннем клячы, з чаго Санча зрабіў вывад, што яго шчаслівая доля перасягне і пакіне далёка ззаду шчаслівую долю яго пана. Дон Кіхот жа яму сказаў:
— Дружа Санча, ноч застала нас у дарозе, і ўжо так сцямнела, што мы, бадай, не паспеем на світанні трапіць у горад Табоса, які я маю намер наведаць да таго, як адпраўлюся на пошукі іншых прыгод, і дзе я атрымаю благаславенне і міласцівае пажаданне непараўнальнай Дульцынеі. А я ж лічу і цалкам упэўнены, што з такім пажаданнем я давяду да пераможнага канца любую небяспечную прыгоду, бо нішто ў гэтым жыцці не дадае вандроўным рыцарам такой адвагі, як зычлівасць іх дам.
— І я гэтак жа лічу,адгукнуўся Санча.— Толькі сумняваюся, што ваша міласць зможа з ёй паразмаўляць або ўбачыцца ў такім, да прыкладу, месцы, дзе б вы маглі атрымаць ад яе благаславенне, хіба праз агароджу жывёльнага двара, праз якую я з ёю ў мінулы
раз і бачыўся, калі адвозіў пісьмо з весткамі аб тым, як ваша міласць дурэе і шалее ў самым сэрцы С’еры Марэны.
— Дык табе, Санча, на тым месцы, дзе, ці болып дакладна, праз якое ты бачыўся з гэтай чароўнасцю і прыгажосцю, што вышэйшая за ўсялякую пахвалу, здалася агароджа жывёльнага двара? прамовіў Дон Кіхот.— He, гэта была, пэўна, галерэя, балкон ці — як гэта называецца? порцік раскошнага каралеўскага палаца.
— Усё можа быць,— пагадзіўся Санча,— аднак жа мне гэта падалося агароджай, калі толькі мяне не падводзіць памяць.
— Як бы там ні было, едзем туды, Санча,— сказаў Дон Кіхот.— Мне зусім усё роўна, як мне давядзецца ўбачыцца з ёю: ці праз агароджу, бо кожны прамень сонца яе прыгажосці, які дасягне маіх вачэй, асвеціць мой розум і ўмацуе мой дух, і тады ва ўсім свеце не знойдзецца роўных мне па розуме і адвазе.