Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Дон Кіхот хацеў адказаць Санча Пансу, але гэтаму перашкодзілі калёсы, што выехалі на дарогу і былі бітком набіты самымі разнастайнымі і незвычайнымі істотамі і фігурамі, якія толькі можна сабе ўявіць. Сядзеў за фурмана і паганяў мулаў нейкі брыдкі дэман. Павозка была зусім адкрытая, без палатнянага верху і плеценых сценак. Першаю фігураю, якую ўбачыў Дон Кіхот, была сама Смерць з тварам чалавека; побач з ёю ехаў Анёл з вялікімі расфарбаванымі кры-
ламі; з другога боку стаяў Імператар у кароне, на выгляд залаты; каля ног Смерці прымасціўся бажок, так званы Купідон*, без павязкі на вачах, але затое з лукам, калчанам і стрэламі; тут жа ехаў Рыцар, узброены з галавы да ног, толькі замест шышака на ім быў капялюш з рознакаляровымі пёрамі; і яшчэ тут ехала шмат усялякіх істот у разнастайным адзенні і рознага аблічча. Нечаканае гэта відовішча злёгку азадачыла Дон Кіхота і спалохала Санча, але Дон Кіхот адразу ж павесялеў сэрцам: ён вырашыў, што яго чакае новая небяспечная прыгода, і з гэтаю думкаю, з душою, гатоваю да любой небяспекі, ён спыніўся перад самымі калёсамі і гучна і пагражальна загаварыў:
—	Хто б ты ні быў — вазак, фурман ці сам чорт,— зараз жа далажы мне: хто ты такі, куды едзеш і што за народ вязеш у сваім фургоне, які, дарэчы кажучы, болып падобны на лодку Харона*, чым на звычайную павозку.
Тут Чорт нацягнуў лейцы і лагодна адказаў:
—	Сеньёр, мы акцёры. Мы ігралі ў вёсцы, што вунь за тым узгоркам, Дзейства аб судзілішчы Смерці*, a вечарам нам трэба іграць вось у гэтай вёсцы — яна відаць адсюль. Нам тут блізка, і каб дваццаць разоў не пераапранацца, мы і едзем прама ў тых касцюмах, у якіх іграем. Гэты юнак стварае вобраз Смерці, той — Анёла, гэта жанчына — Каралевы, вунь той — Салдата, гэты — Імператара, а я — Чорта, адну з галоўных дзеючых асоб: я ў нашай трупе на першых ролях. Калі ж вашай міласці патрэбны яшчэ якія-небудзь аб нас звесткі, то звярніцеся да мяне, і я дам вам самы дакладны адказ: я ж Чорт, я ўсё магу.
-	Клянуся гонарам вандроўнага рыцара,загаварыў Дон Кіхот,— калі я ўбачыў вашу павозку, то падумаў, што мяне чакае нейкая вялікая прыгода, але цяпер я разумею, піто варта толькі дакрануцца рукой да таго, што табе падалося і падман адразу ж рассейваецца. Едзьце з богам, добрыя людзі, давайце вашы спектаклі і падумайце, ці не магу я чым-небудзь быць
вам карысны,— я вельмі ахвотна і з поўнай гатоўнасцю саслужу вам службу, бо акцёрскае майстэрства паланіла мяне, калі я быў яшчэ зусім маленькі, а ў юнацтве я не выходзіў з тэатра.
У час гэтай размовы па недарэчным жаданні лёсу выйшаў наперад адзін з камедыянтаў, апрануты ва ўбор блазна з мноствам бразготак і які трымаў у руках палку з трыма надзьмутымі бычынымі пузырамі на канцы. Гэты самы блазан, наблізіўшыся да Дон Кіхота, пачаў размахваць палкай, ляпаць па зямлі пузырамі і звонячы бразготкамі, высока падскокваць. Страшнае гэта відовішча так напалохала Расінанта, што колькі ні стараўся Дон Кіхот утрымаць яго, ён закусіў цуглі і памчаўся са шпаркасцю, якой зусім нельга было чакаць ад такога шкілета. Санча, сцяміўшы, што яго пану пагражае небяспека быць скінутым, саскочыў з асла і з усіх ног кінуўся яму на дапамогу. Але калі ён прымчаўся, той ляжаў ужо на зямлі, а побач з ім выцягнуўся Расінант: звычайны канец і мяжа Расінантавай адвагі і самавольства.
He паспеў Санча пакінуць шэрага і падбегчы да Дон Кіхота, як Чорт, што скакаў з пузырамі, ускочыў на асла і пачаў лупцаваць яго пузырамі па спіне; асёл жа, не столькі ад болю, колькі ад страху, які выклікала ў яго гэта ляпанне, пусціўся ў бок вёскі, дзе павінен быў адбыцца спектакль. Санча глядзеў на асла, які ўцякаў, і на зваленага пана і не ведаў, якому ropy дапамагчы спачатку, але паколькі ён быў верным збраяносцам і адданым слугой, то любоў да свайго пана ўзяла верх у ім над любоўю да шэрага, хоць кожны раз, як пузыры падымаліся і апускаліся на крыж асла, ён адчуваў смяротны страх і смяротную пакуту; ён палічыў бы за лепшае, каб яго самога адляпалі так па вачах, чым дакрануліся да кончыкаў валасоў на хвасце яго шэрага. У стане пакутлівай разгубленасці наблізіўся ён да Дон Кіхота, які ўяўляў сабой больш жахлівае відовішча, чым ён сам таго хацеў бы, і, падсаджваючы яго на Расінанта, сказаў:
— Сеньёр, Чорт украў шэрага.
— Які чорт? пацікавіўся Дон Кіхот.
3 пузырамі,адказаў Санча.
— Нічога, я ў яго адаб’ю,— прамовіў Дон Кіхот,хоць бы ён схаваўся з ім у самых глыбокіх і змрочных астрогах пекла. Ідзі за мной, Санча, калёсы едуць павольна, і страту шэрага я кампенсую муламі.
— Вам няма чаго турбавацца столькі, сеньёр,— запярэчыў Санча,— стрымайце гнеў, ваша міласць: мне здаецца, што Чорт ужо пакінуў шэрага і ён ідзе назад.
І сапраўды: па прыкладзе Дон Кіхота і Расінанта, Чорт ужо грымнуўся на зямлю і пайшоў у вёску пешшу, а шэры вярнуўся да свайго гаспадара.
3 усім тым,аб’явіў Дон Кіхот,за нахабнасць гэтага чорта варта было б правучыць кагосьці з тых, хто едзе ў павозцы, хоць бы, напрыклад, самога Імператара.
— Выкіньце гэта з галавы,— запярэчыў Санча,— і прыслухайцеся да маёй парады: ніколі не трэба звязвацца з камедыянтамі,— усе яны веселуны і штукары, а таму ўсе ім спрыяюць, усе ім дапамагаюць, усе за іх заступаюцца і ўсе іх улагоджваюць.
— Што б там ні было,— зрабіў вывад Дон Кіхот,— камедыянцкі Чорт так лёгка ад мяне не адкруціцца, хоць бы ўвесь род чалавечы за яго заступаўся.
І, сказаўшы гэта, ён дагнаў калёсы, якія амаль пад’ехалі да вёскі, і крыкнуў:
— Стойце, пачакайце, зборышча веселуноў і штукароў! Я хачу навучыць вас, як патрэбна абыходзіцца з асламі і іншымі жывёлінамі, на якіх ездзяць збраяносцы вандроўных рыцараў!
Дон Кіхот крычаў так гучна, што ўсе на калёсах пачулі і зразумелі яго словы; і варта было ім адчуць іх сэнс, як адразу ж з павозкі саскочыла Смерць, а за ёю Імператар, вазак-Чорт і Анёл, не ўседзелі і Каралева з бажком Купідонам — усе як адзін, узброіліся камянямі, пастроіліся ў адну шарэнгу і падрыхтаваліся сустрэць Дон Кіхота пальбою камянямі. Дон Кіхот,
бачачы, што яны ў поўным баявым парадку паднялі рукі з тым, каб запусціць у яго камянямі, нацягнуў павады і задумаўся, як бы гэта павесці наступленне з найменшай для сябе рызыкай. А пакуль ён раздумваў, да яго далучыўся Санча і, бачачы, што ён збіраецца напасці на гэты атрад, выстраены па ўсіх правілах вайсковага майстэрства, сказаў:
— Трэба зусім з’ехаць з глузду, каб пачынаць такую справу! Прыміце пад увагу, васпан мой: супраць такіх важкіх каменьчыкаў няма іншага абарончага сродку, апрача як прыгнуцца і накрыцца медным звонам. А потым, вось яшчэ што патрэбна зразумець: нападаць аднаму на цэлае войска, у якім знаходзіцца сама Смерць, у якім уласнай персонай змагаюцца імператары і якому дапамагаюць добрыя і злыя анёлы,— гэта не столькі смела, колькі безразважна. Калі ж гэтыя довады вас не спыняюць, то няхай вас спыніць дакладнае паведамленне, а іменна: кім толькі гэтыя людзі ні з’яўляюцца — і каралямі, і прынцамі, і імператарамі,— а вандроўнага рыцара сярод іх ніводнага няма.
— Вось цяпер, Санча, ты трапіў у самую кропку,— аб’явіў Дон Кіхот,і гэта можа і павінна прымусіць мяне адмовіцца ад цвёрдага майго намеру. Як я ўжо неаднойчы табе казаў, я не магу і не павінен вынімаць меч супраць тых, хто не пасвячоны ў рыцары. Гэта табе, Санча, калі ты жадаеш адпомсціць за крыўду, нанесеную твайму шэраму, належыць з імі схапіцца, я ж буду здаля дапамагаць табе словамі ўхвалення і выратавальнымі перасцярогамі.
— Помсціць нікому не варта, сеньёр,запярэчыў Санча,добраму хрысціяніну не да твару помсціць за крыўды, тым больш што я ўгавару майго асла аддаць яго крыўду маёй добрай волі, а мая добрая воля мірна пражыць дні, адведзеныя мне ўсявышнім.
Ну, Санча добры, Санча разважлівы, Санча-хрысціянін, Санча дабрадушны,— прамовіў Дон Кіхот,калі такое тваё рашэнне, то пакінем у спакоі гэтыя пудзі-
лы і пашукаем лепшых і больш вартых прыгод, мноства якіх, і прытым самых што ні на ёсць цудоўных, мяркуючы па ўсім, іменна тут якраз нас і чакае.
3 гэтымі словамі ён павярнуў каня, Санча ўзабраўся на свайго шэрага, Смерць і ўвесь яе лятучы атрад зноў размясціліся на павозцы і паехалі далей, і такім чынам страшная гэта прыгода з калясніцаю Смерці закончылася шчасліва толькі дзякуючы выратавальнай парадзе, дадзенай Санча Пансам свайму пану, якога заўтра чакала новая прыгода, з нейкім закаханым вандроўным рыцарам, не менш надзвычайная, чым папярэдняя.
Р а з д з е л XII.
Аб незвычайнай прыгодзе доблеснага Дон Кіхота з адважным Рыцарам Люстэркаў
Ноч пасля сустрэчы са Смерцю Дон Кіхот і яго збраяносец правялі пад высокімі і галінастымі дрэвамі, дзе, здаўшыся на ўгаворы Санча, Дон Кіхот перш за ўсё з’еў той ежы, якой быў нагружаны асёл; і ў час вячэры Санча сказаў свайму пану:
— Сеньёр, якім бы я застаўся дурнем, калі б выбраў сабе ва ўзнагароду трафеі першай прыгоды вашай міласці, а не жарабят ад трох вашых кабыл! Вось ужо, што называецца, лепш сініца ў руках, чым журавель у небе!
— Аднак, Санча,запярэчыў Дон Кіхот, калі б ты даў мне распачаць бой, як я хацеў, то ў выглядзе трафея табе дасталіся б сама меней залатая карона Імператрыцы і расфарбаваныя крылы Купідона. Я даў бы гэтай кампаніі добрага дыхту, і ўсе іх пажыткі дасталіся б табе.
— Скіпетры і кароны імператараў камедыянцкіх ніколі не бываюць з чыстага золата, а ці з мішуры, ці з бляхі,— зазначыў Санча.
— Справядліва,— адгукнуўся Дон Кіхот: — тэатраль-
ныя ўпрыгажэнні не павінны быць добрымі, яны павінны быць уяўнымі і толькі ўяўнымі, як сама камедыя*. І ўсё ж мне б хацелася, каб ты, Санча, ацаніў і палюбіў камедыю, а значыць, і тых, хто яе паказвае, і тых, хто яе піша, бо ўсе яны — сродкі, якія прыносяць дзяржаве вялікую карысць: яны неперастанна з’яўляюцца для нас люстэркам, у якім ярка адлюстроўваюцца справы людскія, і ніхто так выразна не пакажа нам розніцу паміж тым, якія мы ёсць, і тым, якімі нам патрэбна быць, як камедыя і камедыянты. He, праўда, скажы мне: хіба ты не бачыў на сцэне камедый, дзе паказваюцца каралі, імператары, папы, рыцары, дамы і іншыя дзеючыя асобы? Адзін стварае вобраз нягодніка, другі — ашуканца, трэці — купца, чацвёрты — салдата, пяты — кемлівага прасцяка, шосты — дабрадушнага закаханага, але як толькі камедыя заканчваецца і акцёры здымаюць з сябе касцюмы, усе яны паміж сабою роўныя.