Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
І, сказаўшы гэта, Санча выехаў насустрач сялянкам, затым спешыўся, узяў асла адной з іх за аброць, упаў на калені і прамовіў:
— Каралева, і прынцэса, і герцагіня прыгажосці, няхай зробіць ласку ваша пагарда і веліч літасціва і дабрадушна сустрэць адданага вам рыцара — вунь ён стаіць, як слуп, сам не свой: гэта ён замёр перад выглядам чароўнасці вашай. Я — яго збраяносец, Санча Панса, а ён сам — вандроўны рыцар Дон Кіхот Ламанчскі, інакш — Рыцар Журботнага Вобраза.
Тут і Дон Кіхот апусціўся на калені побач з Санча і, шырока расплюшчыўшы вочы, накіраваў узрушаны позірк на тую, якую Санча называў каралевай і герцагіняй; а таму што Дон Кіхот бачыў у ёй усягонаўсяго вясковую дзяўчыну, да таго ж не надта прыемнага выгляду, круглатварую і кірпаносую, то быў ён здзіўлены і азадачаны і не адважваўся вымавіць ні слова. Сялянкі таксама дзівіліся, бачачы, што два чалавекі, ніколькі не падобныя адзін на другога, стаяць на каленях перад адной з іх і загароджваюць ёй дарогу; аднак тая, што трапіла ў засаду нарэшце не вытрымала і грубым і злосным голасам крыкнула:
— Прэч з дарогі, сякія-такія, дайце ж праехаць, нам няма часу!
На гэта Санча адказаў так:
— 0 прынцэса і ўсеагульная табоская ўладарка! Няўжо высакароднае сэрца ваша не памякчэе пры выглядзе гэтага стаўпа і сцвярджэння вандроўнага рыцарства, які стаў на калені перад высокапастаўленым вашым вобразам?
Паслухаўшы такія выказванні, іншая сялянка сказала:
А, ды ну вас, чхаць мы на вас хацелі! Паглядзіце на гэтых паночкаў: надумалі з сялянак насміхацца! Дудкі, мы таксама па слова ў кішэнь не палезем. Едзьце сваёй дарогай, а да нас не чапляйцеся, і бывайце здаровы.
— Устань, Санча,— сказаў тут Дон Кіхот.— Я бачу, што зноў прагне няшчасцяў маіх лёс* і што ён адрэзаў усе шляхі, па якіх якая-небудзь радасць магла б прабрацца ў збалелую гэту душу, што знаходзіцца ў
маім целе. А ты, найвышэйшая доблесць, аб якой толькі можна марыць, мяжа высакародства чалавечага, адзінае суцяшэнне змучанага майго сэрца, якое любіць цябе, паслухай мой голас: вераломны чараўнік, што даймае мяне, затуманіў і заслаў мне вочы, і толькі для мяне аднаго пабляк твой непараўнальнай прыгажосці выгляд і ператварыўся ў аблічча беднай сялянкі, але калі толькі мяне не ператварылі ў якую-небудзь пачвару, каб я стаў невыносны для вачэй тваіх, то зірні на мяне пяшчотна і ласкава, і па гэтым маім пакорлівым кленчанні перад скажонай тваёй прыгажосцю ты зразумееш, як пакорна душа мая любіць цябе.
— Вось яшчэ пакаранне! — адрэзала сялянка.— Знайшлі ахвотніцу шуры-муры тут з вамі заводзіць! Кажуць вам па-добраму: дайце дарогу, прапусціце нас!
Санча даў дарогу і прапусціў яе, вельмі задаволены, што не яму давялося расхлёбваць кашу, якую ён заварыў. Сялянка, якую прымалі за Дульцынею, бачачы, што шлях свабодны, у той жа момант кальнула свайго свінаходца вострым канцом палкі, якую трымала ў руках, і пагнала яго наперад. Аднак жа ўкол гэты быў, трэба лічыць, болып адчувальны, чым звычайна, таму што асліца пачала падкідваць заднія ногі і нарэшце скінула сеньёру Дульцынею на зямлю; убачыўшы гэта, Дон Кіхот кінуўся яе падняць, а Санча — паправіць і падцягнуць сядло, што з’ехала асліцы на жывот. Калі ж сядло было прыведзена ў парадак, Дон Кіхот надумаўся падняць зачараваную сваю сеньёру на рукі і пасадзіць на асліцу, аднак сеньёра пазбавіла яго ад такога клопату: яна паднялася самастойна, адышла крыху назад і, узяўшы нядрэнны разбег, абедзвюма рукамі ўперлася ў крыж асліцы, а затым лягчэй за сокала ўскочыла ў сядло і села вярхом па-мужчынску. І тут Санча сказаў:
— Клянуся святым Роке, наша пані — лягчэйшая за ястраба! Яна яшчэ самага спрытнага кардаванца ці мексіканца* можа павучыць верхавой яздзе! Адным
махам пераляцела цераз заднюю луку сядла, а цяпер без шпораў гоніць свайго інаходца, як усё роўна зебру. I прыдворныя дамы ад яе не адстаюць: імчацца віхрам.
І сапраўды: убачыўшы, што Дульцынея ўжо ў сядле, сяброўкі яе пагналі сваіх асліц следам за ёй, і яны скакалі амаль паўмілі, ні разу не азірнуўшыся. Дон Кіхот праводзіў іх вачамі, а калі яны зніклі з поля зроку, то звярнуўся да Санча і сказаў:
— Санча, што ты скажаш наконт гэтых чараўнікоў, якія так мне назаляюць? Падумай толькі, да чаго даходзяць іх вераломства і злосць: яны ж дамовіліся пазбавіць мяне радасці, якую павінна была мне прынесці сустрэча з маёй сеньёрай. Відаць, і сапраўды я з’явіўся на свет як прыклад няшчаснага, каб служыць цэллю і мішэнню, у якую ляцяць і трапляюць усе стрэлы ліхой долі. I яшчэ звярні ўвагу, Санча, што вераломныя гэтыя істоты не задаволіліся тым, каб проста змяніць маю Дульцынею і памяняць яе аблічча,— не, яны надалі ёй нізкі выгляд і непрыгожы твар гэтай сялянкі і адначасова адабралі ў яе тое, што так уласціва знатным сеньёрам, якія жывуць сярод кветак і духмянасцей, а іменна: прыемны пах. Між тым, павінен прызнацца, Санча, што калі я наблізіўся да Дульцынеі, каб падсадзіць яе на інаходца, як ты яго называеш, хоць ён мне бачыцца асліцай, то ад яе так павеяла часнаком, што да горла ў мяне падступіла млоснасць і мне ледзь не стала нядобра.
— Ах, шэльмы! — ускрыкнуў тут Санча.— Ах, чараўнікі вы няшчасныя, шкодныя! Падчапіць бы вас усіх, як сардзінак, пад жабры ды нанізаць на чарацінку! Шмат вы ведаеце, шмат можаце і шмат зла робіце. Хопіць вам, нягоднікі, што вы ператварылі жамчужныя вочы маёй пані ў чарнільныя арэшкі, валасы яе, як з чыстага золата,у руды бычыны хвост і, нарэшце, прыгожыя рысы твару яе — у пачварныя, дык хоць бы паху не чапалі: па адным жа гэтым мы маглі б здагадацца, што хаваецца пад гэтай грубай карой,
хоць, праўду сказаць, я ніякай пачварнасці ў ёй не заўважыў,— я бачыў адну толькі прыгажосць.
А скажы мне, Санча: тое самае, што я палічыў за ўючнае сядло і што ты прыладжваў, што гэта такое — простае сядло ці дамскае?
— He, не,— адказаў Санча,— гэта сядло з кароткімі страмёнамі і з такой жа важнай гунькай, якая KamTye не менш за паўцарства.
— А я ўсяго гэтага не бачыў, Санча! — усклікнуў Дон Кіхот.Паўтараю і яшчэ тысячу разоў буду паўтараць, што я — самы няшчасны чалавек на свеце!
Хітрун Санча, слухаючы, якую лухту меле яго пан, так спрытна абведзены ім вакол пальца, ледзь мог утрымацца ад смеху. Нарэшце, пасля доўгіх размоў, абодва селі на сваіх чатырохногіх, і далей з імі здарылася столькі вялікіх і нечуваных падзей, што аб іх варта напісаць і варта прачытаць.
Р а з д з е л XI.
Аб незвычайнай прыгодзе доблеснага Дон Кіхота з калясніцай, гэта значыць з калёсамі
Судзілішча Смерці
Дон Кіхот, паглыблены ў глыбокі роздум, ехаў далей, успамінаючы злы жарт чараўнікоў, якія ператварылі сеньёру Дульцынею ў брыдкую сялянку, і ўсё не мог прыдумаць, як бы вярнуць ёй першапачатковы выгляд, і да таго ён быў гэтымі думкамі заняты, што не заўважыў, як выпусціў павады, а Расінант, адчуўшы свабоду, штохвіліны спыняўся і скуб зялёную траўку, якой навакольныя палі былі багатыя. 3 гэтага самазабыцця вывеў Дон Кіхота Санча Панса, які звярнуўся да яго з такімі словамі:
— Сеньёр, непрыемнасці створаны не для жывёлы, а для людзей, але толькі калі людзі празмерна бядуюць, то ператвараюцца ў жывёлін. Ану ж, ваша міласць, саўладайце з сабой, вазьміце сябе ў рукі, пад-
бярыце Расінантавы павады, падбадзёрцеся, страпяніцеся і будзьце малайцом, як належыць вандроўнаму рыцару. Што гэта яшчэ за чартаўшчына? Навошта так нудзіцца? Дзе мы: у сябе дома ці ў Францыі? Ды каб іх чорт узяў, усіх Дульцыней на свеце,— здароўе аднаго вандроўнага рыцара каштуе даражэй, чым усе чарадзействы і ператварэнні, якія толькі ёсць на зямлі!
— Замаўчы, Санча,— даволі цвёрда прамовіў Дон Кіхот,замаўчы, кажуць табе, і не вымаўляй блюзнерскіх слоў аб зачараванай нашай сеньёры,— у яе няшчасці і напасці вінаваты я, а не хто іншы, бо яе беды выкліканы той зайздрасцю, якую маюць да мяне ліхадзеі.
— Я гэтак жа лічу,— прамовіў Санча.— У каго б сэрца не зайшлося, хто бачыў, якой яна была і якой стала!
— Ты можаш так гаварыць, Санча,зазначыў Дон Кіхот,— ты бачыў яе прыгажосць ва ўсёй яе цэласнасці, дзеянне чараў на цябе не распаўсюдзілася: яны не затуманілі твайго позірку і не схавалі ад цябе яе хараства, уся сіла гэтай атруты была накіравана толькі супраць мяне і маіх вачэй. Аднак жа, разам з тым, вось якое ў мяне падазрэнне: пэўна, ты дрэнна апісаў яе прыгажосць. Калі не памыляюся, ты сказаў, што вочы ў яе, як жэмчуг, між тым вочы, якія нагадваюць жамчужыны, хутчэй бываюць у рыбы, чым у жанчын, а ў Дульцынеі, як я сам уяўляю, павінен быць прыгожы разрэз вачэй, самі ж вочы — быццам зялёныя ізумруды пад вясёлкамі замест броваў, так што гэтыя самыя жамчужыны ты ў вачэй забяры і перадай зубам,— па ўсёй верагоднасці, ты пераблытаў, Санча, і вочы палічыў за зубы.
— Усё можа быць,— пагадзіўся Санча,— таму мяне так уразіла яе прыгажосць, як вашу міласць яе брыдкасць. Будзем жа спадзявацца на бога: ён адзін ведае ўсё, што здарыцца ў гэтым месцы пакуты, у нашым грэшным свеце, дзе нічога не бывае без дамешку подласці, падману і махлярства. Адно, васпан мой, мяне
турбуе больш за ўсё астатняе, а іменна: што рабіць, калі ваша міласць адолее якога-небудзь велікана або рыцара і загадае яму з’явіцца перад светлымі вачамі сеньёры Дульцынеі,— дзе гэты небарака велікан або небарака і гаротнік пераможаны рыцар пачнуць яе шукаць. Я іх адсюль бачу: сноўдаюцца, як дурні, па ўсім Табоса і ўсё шукаюць сеньёру Дульцынею, і калі нават яны яе прама на вуліцы сустрэнуць, усё роўна гэта будзе для іх — што Дульцынея, што мой родны тата.
— Мажліва, Санча,зазначыў Дон Кіхот,чараўніцтва з непазнаваннем Дульцынеі не распаўсюджваецца на веліканаў і рыцараў, якіх я перамагаю і якія паўстаюць перад Дульцынеяй, а таму з адным ці з двума з тых, каго я ў першую чаргу пакару і пашлю да Дульцынеі, мы праробім дослед: убачаць яны яе ці не, і я загадаю ім вярнуцца і далажыць мне, як у іх з гэтым было.
— Мне ваша думка, скажу я вам, сеньёр, падабаецца,прамовіў Санча.Калі пайсці на такую хітрасць, то ўсё, што нам пажадана ведаць, і калі будзе так, што сеньёра Дульцынея ўсім відаць, апрача вас, то гэта ўжо бяда не столькі яе, колькі вашай міласці. Толькі б сеньёра Дульцынея была жывая-здаровая, a ўжо мы тут як-небудзь прыстасуемся і пацерпім, будзем сабе шукаць прыгоды, а ўсё астатняе аддадзім бегу часу: час лепшы доктар, і ён больш небяспечныя хваробы вылечвае, а ўжо пра гэту і казаць не даводзіцца.