Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Як жа, бачыў,— адказаў Санча.
Тое ж самае адбываецца і ў той камедыі, якую ўяўляе сабой кругаварот нашага жыцця,працягваў Дон Кіхот.— І тут адны іграюць ролю імператараў, іншыя — пап, словам, усіх дзеючых асоб, якія толькі бываюць у камедыі, а калі наступае развязка, гэта значыць калі жыццё заканчваецца, смерць ва ўсіх забірае касцюмы, якімі яны адрозніваліся адно ад другога, і ў магіле ўсе становяцца паміж сабою роўнымі.
— Выдатнае параўнанне,— заўважыў Санча,толькі ўжо не новае, і мне неаднойчы і па розных падставах даводзілася чуць яго, як і параўнанне нашага жыцця з гульнёю ў шахматы: пакуль ідзе гульня, кожная фігура мае сваё асаблівае прызначэнне, а калі гульня скончылася, усе фігуры перамешваюцца, ператасоўваюцца, ссыпаюцца ў кучу і трапляюць у адзін мяшок, падобна да таго, як усё жывое сыходзіць у магілу.
— 3 кожным днём, Санча, ты становішся ўсё менш праставатым і ўсё больш разумным,— зазначыў Дон Кіхот.
Дык жа штосьці ды павінна ж перайсці да мяне ад вашай звышмудрасці,— сказаў Санча.— Зямля сама па сабе можа быць неўрадліваю і сухою, але калі яе ўдобрыць і апрацаваць, яна пачынае даваць добры ўраджай. Я хачу сказаць, што гутаркі вашай міласці былі тым удабрэннем, якое трапіла на неўрадлівую глебу сухога майго розуму, а ўвесь той час, што я вас слухаў і з вамі размаўляў, быў для яго апрацоўкай, дзякуючы чаму я спадзяюся даць багаты ўраджай, і ўраджай гэты не сыдзе і не ўхіліцца са сцяжынак добрага выхавання, якое міласць ваша праклала на высахлай ніве майго разумення.
Дон Кіхот пасмяяўся з напышлівасці Санча, аднак жа не мог не прызнаць, што той на самай справе падае надзеі, бо сваёй манерай выказвацца часта вельмі здзіўляў яго; зрэшты, кожны ці амаль кожны раз, калі Санча пачынаў размаўляць на вучоны ці на сталічны лад, мова яго ўрэшце падала з вышынь прастадушнасці ў бяздонне невуцтва; асаблівая ж зграбнасць яго мовы і добрая памяць выяўляліся ў тым, як ён дарэчы і недарэчы ўжываў прыказкі, што на працягу ўсёй нашай гісторыі чытач, па ўсёй верагоднасці, бачыў і заўважаў неаднойчы.
У такіх і да іх падобных размовах прайшла ў іх большая палова ночы, і нарэшце на Санча напала ахвота адправіцца на бакавую, як ён казаў, калі яго хіліла на сон, і, рассядлаўшы шэрага, ён даў яму поўную волю мець асалоду ад багатай травою пашы. 3 Расінанта ж ён не зняў сядла, па асаблівым распараджэнні Дон Кіхота, які не дазваляў рассядлоўваць каня, пакуль яны вядуць паходнае жыццё і начуюць пад адкрытым небам; старадаўні звычай, які быў устаноўлены і няўхільна выконваўся вандроўнымі рыцарамі, дазваляў здымаць аброць і прывязваць яе да седлавой лукі, але здымаць сядло — ні ў якім выпадку! Санча так і зрабіў і даў магчымасць Расінанту вольна пасвіцца разам з ослікам; а між ослікам і Расінантам існавала сяброўства цеснае і бяспрыкладнае: ледзь
толькі абодва чатырохногія сходзіліся разам, Расінант клаў сваю шыю на шыю шэрага, пры гэтым з другога боку яна выступала больш чым на паўлокця, і абодва, задумліва гледзячы ў зямлю, звычайна прастойвалі так дні па тры, ва ўсякім выпадку ўвесь той час, які яны для гэтай мэты мелі, а таксама калі голад не вымушаў іх шукаць корму.
Нарэшце Санча заснуў каля падножжа пробкавага дуба, Дон Кіхот жа задрамаў пад дубам звычайным, але магутным, аднак праз невялікі час яго разбудзіў шум, які пачуўся ў яго за спіной. Адразу падскочыўшы, ён пачаў узірацца і прыслухоўвацца, намагаючыся вызначыць, што гэта за шум, і ўбачыў двух коннікаў, адзін з якіх саскочыў на зямлю і сказаў свайму спадарожніку:
— Злазь, дружа, і раскілзай коней, мне здаецца, што травы тут для іх будзе ўдосталь, а для любоўных маіх дум — удосталь цішыні і самоты.
Сказаўшы гэтыя словы, незнаёмец у адзін момант выцягнуўся на траве; калі ж ён паваліўся на зямлю, пачуўся звон даспехаў, і для Дон Кіхота гэта быў яўны знак, што перад ім вандроўны рыцар. 3 гэтай прычыны Дон Кіхот наблізіўся да соннага Санча, пацягнуў яго за руку і, з вялікай цяжкасцю разбудзіўшы яго, сказаў яму на вуха:
— Брат Санча, прыгода!
— Дай бог, каб паспяховая,— адазваўся Санча.— A дзе ж яна, васпан мой, гэта самая шматпаважаная прыгода?
— Дзе прыгода, Санча? — перапытаў Дон Кіхот.— Павярні галаву і паглядзі: вунь там ляжыць вандроўны рыцар, і, наколькі я разумею, ён не надта вясёлы. Я бачыў, як ён саскочыў з каня і, быццам у адчаі, паваліўся на зямлю, і ў гэты час зазвінелі яго даспехі.
— Чаму ж ваша міласць думае, што гэта прыгода? — пацікавіўся Санча.
— Я не хачу сказаць, што гэта ўжо і ёсць прыгода,— гэта толькі яе пачатак, бо прыгоды пачынаюцца
іменна так,— адказаў Дон Кіхот.— Але ціха: здаецца, ён настройвае не то лютню, не то гітару, адкашліваецца, прачышчае горла,відаць, збіраецца спяваць.
Слова гонару, так яно і ёсць,— сказаў Санча.— Напэўна, гэта закаханы рыцар.
— Вандроўны рыцар не можа быць закаханы,— зазначыў Дон Кіхот.— Паслухаем жа яго і па шарсцінцы песні даведаемся пра аўчынку яго намераў.
Санча хацеў быў запярэчыць свайму пану, але яму перашкодзіў голас рыцара, голас не надта кепскі, але і не вельмі прыемны.
Нарэшце рыцар, уздыхнуўшы, здавалася, з глыбіні душы, скончыў сваю песню, а неўзабаве загаварыў голасам жаласным і журботным:
О самая найцудоўная і самая няўдзячная жанчына ва ўсім свеце! Няўжо, святлейшая Касільдэя Вандальская*, ты дапусціш, каб адданы табе рыцар змарнеў і загінуў у бясконцых вандраваннях і ў суровых і жорсткіх выпрабаваннях? Няўжо табе недастаткова таго, што дзякуючы мне цябе прызналі першаю прыгажуняю ў свеце ўсе рыцары Навары, Леона, Тартэсіі, Кастыліі і, нарэшце, Ламанчы?
Ну ўжо не! прамовіў тут Дон Кіхот.Я сам рыцар Ламанчскі, але ніколі нічога такога не прызнаваў, ды і не мог і не павінен прызнаваць нічога, што магло б гэтак прынізіць прыгажосць маёй пані, і цяпер ты бачыш, Санча, што рыцар гэты трызніць. Зрэшты, паслухаем яшчэ: пэўна ж, ён выкажацца больш поўна.
— Яшчэ як выкажацца,— падхапіў Санча, — ён, відавочна, падрыхтаваўся выць цэлы месяц без перадыху.
Аднак жа здарылася не так. Пачуўіпы, што хтосьці паблізу размаўляе, рыцар спыніў сваё спяванне, стаў на ногі і звонкім і прыветлівым голасам прамовіў:
— Хто там? Што за людзі? Ці належыце вы да ліку шчаслівых або журботных?
— Журботных,— адгукнуўся Дон Кіхот.
— У такім выпадку, падыдзіце да мяне,прамовіў
рыцар,— і ведайце, што вы набліжаецеся да ўвасобленай журбы і тугі.
Пачуўшы такі кранальны і пачцівы адказ, Дон Кіхот наблізіўся да рыцара, а за Дон Кіхотам падышоў і Санча.
Рыцар, які скардзіўся, схапіў Дон Кіхота за руку і сказаў:
— Сядайце, сеньёр рыцар. Каб здагадацца, што вы рыцар і належыце да ордэна рыцараў вандроўных, мне дастаткова было сустрэць вас у гэтым месцы, дзе з вамі дзеляць вольны час толькі адзінота ды вячэрняя раса — звычайны прытулак і прыродны ложак вандроўных рыцараў.
На гэта яму Дон Кіхот адказаў так:
— Я — рыцар і якраз гэтага самага ордэна, і хоць смутак, беды і няшчасці звілі ў душы маёй трывалае гняздо, аднак жа ад яе не адляцела спагада да чужых няшчасцяў. 3 песні вашай я зрабіў вывад, што вашы няшчасці — любоўнага характару, гэта значыць, што яны выкліканы вашым любоўным гарачым пачуццём да няўдзячнай прыгажуні, імя якой вы ўпаміналі ў скаргах вашых.
Так, у згодзе, вялі яны паміж сабой размову, седзячы на голай зямлі, і хто б мог падумаць, што не паспее заняцца дзень, як яны ўжо займуцца адзін другім на полі бітвы!
— Ужо ці не закаханы, часам, і вы, сеньёр рыцар? — спытаў Дон Кіхота яго суразмоўца.
— На няшчасце, так,— адказаў Дон Кіхот.Зрэшты, калі выбар мы зрабілі варты, то пакуты, якія ён прычыняе, нам патрэбна лічыць за асаблівую міласць, а ніяк не за напасць.
— Вы маеце рацыю,заўважыў рыцар,— але толькі пагарда нашых уладарак, ад якой мы трацім разважлівасць і здаровы розум, такая вялікая, што хутчэй нагадвае помсту.
Мая пані ніколі не пагарджала мною,запярэчыў Дон Кіхот.
Вядома, не,падхапіў Санча, які знаходзіўся паблізу,мая пані пакорлівая, як авечка, і мяккая, як масла.
Гэта ваш збраяносец? спытаў рыцар.
— Так, збраяносец,— адказаў Дон Кіхот.
— Упершыню бачу, каб збраяносец адважваўся перабіваць свайго пана! зазначыў рыцар.— Прынамсі, мой збраяносец,вунь ён стаіць,калі размаўляю я, як вады ў рот набярэ.
Тут збраяносец рыцара-песняпеўца ўзяў Санча за руку і сказаў:
— Давайце адыдзем убок і пагаворым шчыра, як збраяносец са збраяносцам, а нашы паны няхай сабе спрачаюцца і расказваюць адзін аднаму аб сардэчных сваіх акалічнасцях,ручаюся галавой, што яны яшчэ і дзень прыхопяць, ды і то, бадай, не скончаць.
Няхай сабе на здароўе,— пагадзіўся Санча,а я раскажу вашай міласці, хто я такі, і вы ўбачыце, што мяне нельга ставіць на адну дошку з іншымі балбатлівымі збраяносцамі.
Тут абодва збраяносцы адышлі і паміж імі пачалася гутарка, настолькі ж забаўная, наколькі важная была гутарка іх сеньёраў.
Р а з д з е л XIII,
у якім працягваецца прыгода з Рыцарам Люстэркаў і прыводзіцца разумная, мірная і незвычайная гутарка двух збраяносцаў
— Цяжка і не соладка жывецца нам, гэта значыць збраяносцам вандроўных рыцараў, васпан мой,загаварыў слуга другога рыцара.Вось ужо сапраўды ў поце чала нашага ядзім мы хлеб, а гэта ж адзін з праклёнаў, якім гасподзь бог пакараў нашых прабацькоў.
— 3 такім жа поспехам можна сказаць,— падхапіў Санча,— што мы ядзім яго ў холадзе нашага цела, бо хто больш за няшчасных збраяносцаў вандроўнага
рыцарства пакутуе ад спёкі і сцюжы? І не так было б крыўдна, калі б мы гэты хлеб елі, бо з хлебам і гора не бяда, а то ж іншы раз дні па два харчуемся адным толькі пералётным ветрам.
— Усё гэта яшчэ можна знесці і перанесці ў чаканні ўзнагарод,— зазначыў другі слуга,— бо калі толькі вандроўны рыцар, у якога служыць збраяносец, не з самых няўдачлівых, то крыху пазней ён яму ўжо абавязкова падаруе губернатарства на якім-небудзь дарагім востраве або якое-небудзь прыгожае графства.
— Я ўжо казаў майму пану, што з мяне і губернатарства на востраве дастаткова,аб’явіў Санча,і ён быў такі высакародны і такі шчодры, што неаднаразова і па розных прычынах даваў абяцанні ўзнагародзіць мяне востравам.
— А я быў бы задаволены, калі б за бездакорную маю службу мяне зрабілі канонікам,— сказаў другі слуга.— І мой пан мне ўжо абяцаў прыход, ды яшчэ які!