Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
— Ты ўмудрыўся, Санча, замкнуць мноства думак у кола невялікай колькасці слоў,— заўважыў Дон Кіхот,Я з вельмі вялікай ахвотай прымаю тваю параду і гару жаданнем выканаць яе. Значыць, сын мой, паедзем у лес, і там я і пабуду, ты ж, як абяцаў, вернешся ў горад, адшукаеш маю пані, пабачышся і паразмаўляеш з ёю, а з яе розумам і прыязнасцю мы павінны чакаць ад яе незвычайнай ласкі.
Санча, каб не ўсплыў падман з уяўным адказам Дульцынеі, які ён нібы прывёз у Сьера-Марэну, жадаў вывезці з Табоса свайго пана і таму пастараўся паскорыць ад’езд, які і на самай справе адбыўся вельмі хутка. І вось за дзве мілі ад гарадка адшукалі яны лес, ці, дакладней, гай, дзе Дон Кіхот і застаўся на той час, пакуль Санча з’ездзіць у горад пагаварыць з Дульцынеяй. 3 пасланцом жа нашым адбыліся па дарозе падзеі, якія патрабуюць асаблівай увагі.
РаздзелХ,
у якім расказваецца аб тым, як спрытна ўдалося Санча зачараваць Дульцынею, а таксама і аб іншых падзеях, такіх жа смешных, як і сапраўдных
Як толькі Дон Кіхот схаваўся не то ў гаі, не то ў дуброве, не то ў лесе, паблізу вялікага Табоса, дык загадаў Санча вярнуцца ў горад і не паказвацца яму на вочы, пакуль той не перамовіцца ад яго імя з яго
пані і не даб’ецца міласцівай яе згоды пабачыцца з верным ёй рыцарам і благаславіць яго, каб у будучым ён мог спадзявацца на самы найшчаслівы вынік усіх бітваў і цяжкіх пачынанняў.
Санча абяцаў выканаць усё, што яму загадана, і прывезці такі ж прыемны адказ, як і ў мінулы раз.
— Едзь жа, сын мой,прамовіў Дон Кіхот,— і не саромейся, калі паўстанеш перад прамяністай прыгажосцю, да якой я пасылаю цябе. О самы найшчаслівы з усіх збраяносцаў на свеце! Напруж сваю памяць, і няхай не сатрэцца з яе, як мая пані цябе прыме: ці зменіцца з твару, пакуль ты будзеш пераказваць ёй маю просьбу; ці ўстрывожыцца і засаромеецца, пачуўшы маё імя; ці адкінецца на падушкі ў выпадку, калі яна ў адпаведнасці з высокім сваім становішчам будзе сядзець на багата прыбраным узвышэнні; калі ж прыме цябе стоячы, то паназірай, ці не паўторыць свой адказ двойчы або тройчы; ці не ператворыцца з ласкавай у суровую або, наадварот, з панурай у прыветлівую; ці падыме руку, каб паправіць валасы, хоць бы яны і былі ў яе ў поўным парадку. Адным словам, сын мой, назірай за ўсімі дзеяннямі яе і рухамі, бо калі ты выкладзеш мне ўсё дакладна, то я ўгадаю, якія ў глыбіні душы мае яна да мяне пачуцці. Павінен ты ведаць, Санча, калі толькі ты гэтага яшчэ не ведаеш, што дзеянні і знешнія рухі закаханых, калі размова ідзе аб іх сардэчных справах, з’яўляюцца самымі дакладнымі пасланцамі, якія прыносяць весткі аб тым, што адбываецца ў тайніках іх душы. Едзь жа, дружа мой, хай будзе зорка твая больш шчаслівай за маю, і дамажыся большых поспехаў, чым якіх я ў горкай маёй адзіноце і пакутнай трывозе магу чакаць.
— Ну, я паеду і хутка вярнуся,— аб’явіў Санча,— a вы, ваша міласць, успомніце, як гэта кажуць: храбрае сэрца ліхую долю ламае, а бадлівай карове бог рагоў не дае, і яшчэ кажуць: ніколі не ведаеш, дзе знойдзеш, дзе згубіш. Кажу я гэта да таго, што ноччу мы так і не знайшлі ні палацаў, ні замкаў маёй пані,
затое цяпер, сярод белага дня, я лічу, што якраз зусім нечакана я іх і знайду, і дайце мне толькі знайсці, a пагавару ўжо я з ёю — лепш не трэба.
— Сапраўды, Санча,— зазначыў Дон Кіхот,— ты заўсёды надзвычай удала ўстаўляеш свае прыказкі. Дай бог і мне такую ж удачу ў маіх справах.
Пры гэтых словах Санча павярнуў і пагнаў свайго шэрага, а Дон Кіхот вярхом на кані, уставіўшы ногі ў страмёны і абапёршыся на кап’ё, паглыбіўся ў сумныя і невыразныя мары; і тут мы яго і пакінем і паедзем з Санча Пансам, які, пакідаючы свайго пана, таксама быў разгублены і задумлівы — настолькі, што як толькі ён выехаў з лесу, то, азірнуўшыся і пераканаўшыся, што Дон Кіхота не відаць, саскочыў з асла, усеўся пад дрэвам і загаварыў сам з сабой:
“Скажыце ж, брат Санча, куды гэта міласць ваша хоча накіравацца? Мажліва, вы згубілі асла, а цяпер яго шукаеце?” — “Вядома, не”.— “Дык куды ж вы едзеце?” — “Я еду ні болып ні менш як да прынцэсы, а прынцэса гэта — сонца прыгажосці і ўсё неба, разам узятае”.— “А дзе ж, Санча, усё гэта, па-вашаму, знаходзіцца?” “Дзе? У вялікім горадзе Табоса”.“Добра! А хто вас туды паслаў?” — “Мяне паслаў доблесны рыцар Дон Кіхот Ламанчскі, той самы,які выраўноўвае крыўду, корміць сасмаглых і поіць галодных”.— “Вельмі добра. А вы ведаеце, Санча, дзе яна жыве?” — “Мой пан кажа, што яна жыве не то ў каралеўскім двары, не то ў багатым замку”.— “А вы яе калі-небудзь бачылі?” — “He, ні я, ні мой пан ні разу яе не бачылі”.— “А ці не здаецца вам, што калі жыхары Табоса пачуюць, што вы з’явіліся сюды для таго, каб пераманьваць іх прынцэс і непакоіць іх дам, то з іх боку будзе зусім разумна і справядліва, калі яны збягуцца, адлупцуюць вас палкамі і не пакінуць жывога месца?” — “Па праўдзе кажучы, яны будуць поўнасцю мець рацыю, калі толькі не прымуць пад увагу, што я — усяго толькі пасланец”.— “He спадзявайцеся на гэта, Санча, бо ламанчцы такія ж зласлівыя, як і сумлен-
ныя і цярпець не могуць, калі іх закранаюць. Гатоў перахрысціцца: калі выведуць яны вас на чыстую ваду, то вам кепска будзе”.— “Адстань, д’ябал! Наша месца святое! I чаго гэта мяне панесла нялёгкая дзеля чужога задавальнення па птушынае малако? Чорт, чорт ублытаў мяне ў гэту справу — не хто іншы!”
Вось так разважаў сам з сабой Санча; вывад жа ён зрабіў з гэтага наступны:
“Ну добра, усё на свеце можна выправіць, апрача смерці,— хочаш не хочаш, а ў ярмо смерці ўсім нам у канцы жыцця давядзецца ўпрэгчыся. Мой пан, па ўсіх прыкметах, самы сапраўдны вар’ят, ну, ды і я яму таксама не ўступлю, у мяне гэтай самай прыдуркаватасці яшчэ больш, чым у яго, калі я за ім следам езджу і служу яму, а не дарэмна ж кажуць: скажы мне, з кім ты водзішся, і я скажу, хто ты; і яшчэ ёсць іншая прыказка: з кім павядзешся, ад таго і набярэшся. І вось, паколькі ён вар’ят, то і разважае аб рэчах пераважна сяк і так і белае прымае за чорнае, а чорнае — за белае, і так гэта з ім і здаралася, калі ён казаў, што ветраныя млыны — гэта веліканы, мулы манахаў — вярблюды, чароды авечак — варожыя полчышчы, і іншае да таго падобнае, а значыць, няцяжка пераканаць яго, што першая сустрэчная сялянка і ёсць сеньёра Дульцынея, а калі ён не паверыць, я паклянуся, а калі і ён паклянецца, я зноў паклянуся, a калі ён заўпарціцца, то я яшчэ больш, а як у мяне такое правіла — абы толькі сказаць апошнім, то яшчэ невядома, чым гэта справа скончыцца. Магчыма, сваёй упартасцю я дамагуся таго, што ён болып не стане пасылаць мяне з такімі даручэннямі: убачыць, што пасланец з мяне дрэнны, а можа, падумае — і, бадай, так яно і будзе,што адзін з гэтых ліхіх чараўнікоў, якія быццам бы яго ненавідзяць, знарок папсаваў асобу яго закаханай, каб зрабіць яму прыкрасць і прычыніць непрыемнасць”.
Думка гэта падбадзёрыла Санча Пансу, і, вырашыўшы, што ён сваю справу зрабіў, прасядзеў ён тут да
вечара, каб у Дон Кіхота былі ўсе падставы меркаваць, быццам у Санча быў час з’ездзіць у Табоса і вярнуцца назад; і Санча так пашанцавала, што не паспеў ён устаць і ўзабрацца на шэрага, як убачыў, што з Табоса насустрач яму едуць тры сялянкі не то на аслах, не то на асліцах, а ўбачыўшы сялянак, шпаркім крокам накіраваўся да пана свайго Дон Кіхота, які ў гэты час уздыхаў і скардзіўся на свой лёс закаханага. Убачыўшы Санча, ён спытаў:
— Ну што, дружа Санча? 3 добрымі весткамі?
3 такімі добрымі,— падхапіў Санча,— што вашай міласці застаецца толькі прышпорыць Расінанта і выехаць насустрач сеньёры Дульцынеі Табоскай, якая з дзвюма сваімі прыдворнымі дамамі едзе да вас на спатканне.
Злітуйся, божа! Што ты кажаш, дружа Санча? ускрыкнуў Дон Кіхот.— Глядзі толькі не падманвай мяне і не спрабуй уяўнай радасцю развеяць непрытворную маю журбу.
Якая мне карысць падманваць ваіпу міласць, тым больш што вам нічога не значыць упэўніцца самому! — запярэчыў Санча.— Прышпорце Расінанта, сеньёр, і паехалі, вы адразу ўбачыце нашу прынцэсу, прыбраную і ўпрыгожаную, як ёй, адным словам, належыць. I яна сама і яе прыдворныя дамы ў золаце, як жар гараць, унізаныя жэмчугам, усыпаныя алмазамі ды рубінамі, усё на іх з парчы болып за дзесяць нітак таўшчынёю, валасы — па плячах, вецярок з імі гуляе ўсё роўна як з сонечнымі промнямі, а самае галоўнае едуць яны на стракатых свінаходцах, такіх, што проста любата.
— Ты хочаш сказаць інаходцах, Санча.
— Розніца невялікая: што свінаходцы, што інаходцы,— запярэчыў Санча.— Адным словам, на чым бы яны ні ехалі, а толькі едуць самыя шыкоўныя дамы, якіх толькі можна сабе ўявіць, асабліва мая пані Дульцынея Табоская — самлець можна.
Паехалі, дружа Санча,аб’явіў Дон Кіхот,і ва
ўзнагароду за такія ж неспадзяваныя, як і добрыя весткі я аддам табе лепшы трафей, які мне ўдасца захапіць пры першай жа прыгодзе, а калі ты гэтым не задаволішся, то я аддам табе жарабят, якіх у гэтым годзе народзяць мне тры мае кабылы,— ты ж ведаеш, што яны ў нашай вёсцы на грамадскім выгане і хутка павінны ажарабіцца.
— Мне больш даспадобы атрымаць жарабят,— сказаў Санча,— таму я не зусім упэўнены, што трафеі першай прыгоды будуць вартыя.
Тут яны выехалі з лесу і ўбачылі паблізу трох сялянак. Дон Кіхот прабег вачамі па ўсёй Табоскай дарозе і, не заўважыўшы нікога, апрача сялянак, вельмі збянтэжыўся і спытаў Санча, ці сапраўды Дульцынея і яе прыдворныя дамы выехалі з горада.
Як жа не выехалі! усклікнуў Санча.Ды што, у вашай міласці вбчы на патыліцы, ці што? Хіба вы не бачыце, што гэта яны і ёсць — тыя, што едуць насустрач і ззяюць, як сонца апаўдні?
Я нікога не бачу, Санча, апрача трох сялянак на аслах,— прамовіў Дон Кіхот.
— Амінь, рассыпся! — усклікнуў Санча.— Дзе ж гэта бачна, каб трох інаходцаў,— ці як іх там,— белых, як снег, ваша міласць прымала за аслоў? Бог ты мой, ды я гатовы бараду сабе выдраць, калі гэта і сапраўды аслы!
— Ну, дык я павінен табе сказаць, дружа Санча,— аб’явіў Дон Кіхот,— што гэта самыя што ні ёсць аслы ці асліцы і што гэта такая ж праўда, як тое, што я — Дон Кіхот, а ты — Санча Панса,— прынамсі, такімі яны мне ўяўляюцца.
— Памаўчыце, сеньёр Санча,— не кажыце такіх слоў, а лепш пратрыце вочы і адпраўляйцеся сведчыць пашану ўладарцы вашых намераў — вунь яна ўжо як блізка.