Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
— Божа ты мой! — усклікнула пляменніца.— Вы так многа ведаеце, дзядзечка, што па неабходнасці
маглі б узысці на кафедру і прапаведаваць дзе захочаце. І разам з усім гэтым слепата ваша такая вялікая і зацямненне такое відавочнае, што вы ўпэўнены ў сваёй адвазе, з’яўляючыся на самай справе старым, у сваёй сіле — з’яўляючыся слабым, што вы выраўноўваеце крыўду, між тым як самі сагнуліся пад цяжарам гадоў, а галоўнае ў тым, што вы — рыцар і кавальера, на самай справе не з’яўляючыся такім, бо хоць гідальга і могуць стаць кавальера, але не бедныя ж!..
— У тваіх словах, пляменніца, ёсць вялікая доля праўды,— зазначыў Дон Кіхот,— з гэтымі родамі — блытаніны не пазбегнеш, і толькі тыя роды сапраўды вялікія і славутыя, прадстаўнікі якіх даказваюць гэта сваімі добрымі справамі, багаццем сваім і шчодрасцю, бо несумленны ўладар гэта ўсё роўна што ўладарны падманшчык, а няшчодры багацей — гэта ўсё роўна што ўбогі скнара: шчасце ж уладальніка багацця заключаецца не ў тым, каб валодаць ім, а ў тым, каб яго расходаваць з толкам, а не абы-як. Беднаму ж рыцару застаецца толькі адзін шлях, на якім ён можа паказаць, што ён рыцар, гэта значыць шлях дабрадзейнасці, а для гэтага яму патрэбна быць ветлівым, добра выхаваным, пачцівым, далікатным і паслужлівым, не пагардлівым, не фанабэрлівым і не паклёпнікам; галоўнае ж, яму патрэбна быць спагадлівым, бо, з вясёлым настроем падаўшы беднаму два мараведзі, ён выявіць шчодрасць не меншую, чым той, які аб сваёй добрай справе раззвоньвае ва ўсе званы. І калі ён будзе вызначацца ўсімі пералічанымі добрымі рысамі, то хто б з ім ні сутыкнуўся, кожны, нават не маючы аб ім ніякіх звестак, прызнае і палічыць яго за чалавека высакароднага паходжання, а калі не прызнае, то гэта будзе надзвычай дзіўна, бо пахвала служыць нязменнай узнагародай дабрадзейнасці і людзей дабрадзейных нельга не хваліць. На свеце ёсць, дзеці мае, два шляхі, якія вядуць да багацця і пашаны: адзін з іх — ніва навукі, другі — ваенны. Я чалавек хутчэй вайсковьі, чым вучоны, і, мяркуючы па
маёй схільнасці да вайсковага майстэрства, трэба лічыць, нарадзіўся пад знакам Марса, так што я ўжо нібы па неабходнасці іду гэтым шляхам і буду ім ісці, нават калі б увесь свет на мяне апалчыўся, і пераконваць мяне, каб я не жадаў таго, чаго пажадала само неба, што загадвае лёс, чаго патрабуе розум і, галоўнае, да чаго скіравана ўласная мая воля,— гэта з вашага боку марная праца, бо хоць я дакладна ведаю пра шматлікія цяжкасці, звязаныя з подзвігам вандроўнага рыцара, аднак жа я ведаю і пра бязмежныя выгады, якія дастаюцца таму, хто здзейсніў гэты подзвіг. I яшчэ я ведаю, што дарога дабрадзейнасці вельмі вузкая, а дарога заганы — шырокая і прасторная, і ведаю таксама, што мэты іх і межы розныя, бо шлях заганы, шырокі і прасторны, заканчваецца смерцю, шлях жа дабрадзейнасці, цесны і цяжкі, заканчваецца жыццём, але не тым жыццём, якое само рана ці позна заканчваецца, а тым, якому не будзе канца. І яшчэ я ведаю, што, як сказаў знакаміты наш кастыльскі паэт*,
Па гэтых стромах нас вядзе сцяжына Да ўзвышанага храма неўміручасці, Куды дарогай іншай трапіць немагчыма.
Якая ж я няшчасная! усклікнула пляменніца.— Мой дзядзька, у дадатак да ўсяго, яшчэ і паэт! Усё якраз вы ведаеце, усё якраз вы разумееце! Ручаюся, што калі б пажадалі вы толькі стаць мулярам — вам гэтак жа лёгка было б пабудаваць дом, як іншаму змайстраваць клетку.
— Запэўніваю цябе, пляменніца,— сказаў Дон Кіхот,— што калі б думкі аб рыцарстве не валодалі ўсімі маімі пачуццямі, то не было б нічога такога, чаго б я не змог зрабіць, і не было б такой мудрагелістай штучкі, да якой я не прылажыў руку.
У гэты час у дзверы пастукалі, і на пытанне, хто там, Санча Панса адказаў, што гэта ён; і, пазнаўшы яго па голасе, ключніца ў тую ж хвіліну выскачыла з
пакоя, толькі каб яго не бачыць,— такі ён быў ёй агідны. Дзверы Санча Пансу адчыніла пляменніца. Сеньёр Дон Кіхот прыняў яго ветліва, потым яны зачыніліся, і тут у іх пачалася гутарка ніколькі не горшая за папярэднюю.
Р а з д з е л VII.
Аб чым размаўлялі паміж сабою Дон Кіхот і яго збраяносец, а таксама і аб іншых славутых падзеях
Ключніца, убачыўшы, што Дон Кіхот зачыніўся з Санча Пансам, адразу ж сцяміла, аб чым яны могуць весці перамовы; здагадаўшыся, што на гэтай нарадзе будзе вырашана арганізаваць трэці паход, яна схапіла сваю накідку і, засмучаная і занепакоеная, пабегла да бакалаўра Самсона Караскі, бо ёй падалося, што той, як чалавек красамоўны, з якім яе пан да таго ж толькі што пасябраваў, зможа ўгаварыць яго пакінуць TaKyra недарэчную задуму. Бакалаўр у гэты часпраходжваўся на сваім двары, і, убачыўшы яго, ключніца, потная і задыханая ад хвалявання, прыпала да яго ног. Караска ж, бачачы, што яна такая засмучаная і ўстрывожаная, спытаў:
— Што з вамі, сеньёра ключніца? Што з вамі робіцца? Можна падумаць, што ў вас душа з целам расстаецца.
— Са мной якраз нічога, галубок мой сеньёр Самсон, а вось пан мой уцякаць збіраецца, абавязкова ўцячэ!
— Адкуль жа ў яго цячэ? — спытаў Самсон.— Што ён, разбіўся, ці што?
— Ён сам уцячэ праз вароты свайго вар’яцтва,— адказала ключніца.— Я хачу сказаць, даражэнькі сеньёр бакалаўр, што ён наважыўся яшчэ раз, і гэта будзе ўжо трэці раз, павандраваць па белым свеце і пашукаць гэтых самых, як ён іх называе палёгак,—
не магу зразумець, чаму ён іх так называе. Першы раз, калі нам яго вярнулі, ён быў увесь пабіты і ляжаў упоперак асла. На другі раз яго пасадзілі ў клетку і прывезлі дадому на валах, а ён сабе ўявіў, што яго зачаравалі. І меў ён такі мізэрны выгляд, што яго б родная маці не пазнала: бледны, худы, вачэй зусім не відаць. Гэта ж каб крыху яго падлячыць, я адных яек болып за шэсцьсот у яго ўсадзіла,бяру ў сведкі госпада бога, усю нашу акругу ды яшчэ маіх курэй: мае куры могуць гэта пацвердзіць.
— У гэтым я поўнасцю перакананы,— зазначыў бакалаўр,— яны ў вас такія слаўныя, такія тлустыя і такія выхаваныя, што хутчэй лопнуць, чым скажуць няпраўду. Значыць, сеньёра ключніца, уся справа і ўся бяда ў тым, што задумаў Дон Кіхот, і гэтага менавіта вы і баіцеся?
— Менавіта гэтага, сеньёр,пацвердзіла ключніца.
— У такім выпадку, не турбуйцеся,— аб’явіў бакалаўр.— Ідзіце з богам дадому і прыгатуйце мне чагонебудзь гарачанькага перакусіць, а па дарозе прачытайце малітву святой Апалінарыі, калі вы яе ведаеце, я ж зараз да вас прыйду, і ўсё вельмі добра ўладзіцца.
— Ах ты, якая прыкрасць! — усклікнула ключніца.— Вы кажаце, ваша міласць, малітву святой Апалінарыі прачытаць? Ды гэта ж калі б у майго пана зубы балелі, а ў яго галава не працуе.
— Я ведаю, што кажу, сеньёра ключніца. Ідзіце і не спрачайцеся са мною,— вы ж ведаеце, які я прамоўца, таму вам усё роўна мяне не перакрычаць,— прамовіў Караска.
Пасля гэтага ключніца пайшла, а бакалаўр тут жа накіраваўся да свяшчэнніка пагаварыць з ім наконт таго, аб чым у свой час будзе сказана.
Між тым Дон Кіхот і Санча, застаўшыся ўдвух, абменьваліся меркаваннямі, якія з вялікай дакладнасцю прыводзяцца ў нашай гісторыі. Санча сказаў свайму пану:
— Сеньёр, я ўжо засвятліў маю жонку, так што яна адпусціць мяне з вашай міласцю, куды вам захочацца.
— Прасвятліў патрэбна казаць, Санча, а не засвятліў,— зазначыў Дон Кіхот.
— Разы два, калі не памыляюся,— сказаў Санча,— я прасіў вашу міласць, каб вы мяне не папраўлялі, калі вам зразумела, што я хачу сказаць, а калі не разумееце, скажыце толькі: “Санча, ці там чорт, д’ябал, я цябе не разумею”. І вось калі я не змагу растлумачыць, тады і папраўляйце: я ж чалавек памяроўны...
Я цябе не разумею, Санча,— перапыніў яго тут Дон Кіхот,я не ведаю, што азначае я — чалавек памяроўны.
— Памяроўны — гэта значыць: які ўжо я ёсць,— патлумачыў Санча.
— Зараз я цябе яшчэ менш разумею,прызнаўся Дон Кіхот.
— Калі вы мяне не разумееце, то я ўжо і не ведаю, як вам утлумачыць, не ведаю — і ўсё,— адрэзаў Санча.
Чакай, чакай, я ўжо здагадаўся,прамовіў Дон Кіхот,— ты хочаш сказаць, што ты такі памяркоўны, мяккі і падатлівы, што будзеш ва ўсім мяне слухаць і рабіць, як я табе скажу.
— Іду ў заклад,— сказаў Санча,— што вы яшчэ першапачаткова зразумелі мяне, а толькі хацелі збіць з панталыку, каб я яшчэ немаведама якой лухты нагарадзіў.
— Магчыма,— сказаў Дон Кіхот.— Ну, дык што ж усё-такі гаворыць Тэрэса?
— Тэрэса гаворыць,— адказаў Санча,— каб я не даў маху, дамова, маўляў, даражэйшая за грошы, а пасля, кажа, зняўшы галаву, па валасах не плачуць, і лепш, маўляў, сініца ў руках, чым журавель у небе. І хоць я і ведаю, што жанчыны мелюць глупства, а ўсётакі не слухаюць іх адны дурні.
І я тое ж кажу,згадзіўся Дон Кіхот.Ну, дружа Санча, далей: цяпер у цябе што ні слова — то перл.
— Справа вось у чым,працягваў Санча.— Ваша міласць лепш за мяне ведае, што ўсе людзі паміраюць: сягоння мы жывыя, а заўтра памёрлі, і гэтак жа недалёка ад смерці птушанё жаўтаротае, як і дзед сівабароды, і ніхто не можа паручыцца, што пражыве на гэтым свеце хоць на гадзіну болып, чым вызначана богам, таму смерць глухая, і калі яна стукае ў дзверы вашага жыцця, то вечна спяшаецца, і не ўтрымаць яе ні просьбай, ні сілай, ні скіпетрам, ні мітрай,такая аб ёй, ва ўсякім разе, пагалоска і слава, і так нам кажуць з амбону.
—	Усё гэта справядліва,— заўважыў Дон Кіхот,— толькі я не разумею, да чаго ты хіліш.
—	Хілю я да таго,— адказаў Санча,— каб ваша міласць мне дакладна сказала, якое вы маглі б назначыць мне ў месяц жалаванне, пакуль я ў вас служу, і ці не можаце вы належнае жалаванне выплачваць наяўнымі, a то служыць за ўзнагароды я не згодзен, бо яны ці позна прыходзяць, ці не ў час, ці і зусім не прыходзяць, а са сваімі кроўнымі я кум каралю. Адным словам, ці мала, ці многа, а я хачу ведаць, колькі я зарабляю: курачка па зярнятку дзяўбе і тым корміцца; а потым: трошкі, ды яшчэ трошкі — аж глядзі, і многа, і ўсё ж гэта — у дом, а не з дому. Вядома, калі так здарыцца (хоць я ўжо не веру і спадзяюся), што ваша міласць падорыць мне абяцаны востраў, то не такі ж я няўдзячны і не такія ў мяне заграбушчыя рукі, каб пры падлічэнні дакладнай сумы даходу з гэтага вострава я не згадзіўся адпаведную долю прытрымаць.
-	Зразумела, дружа Санча, прытрымаць для сябе заўсёды болып выгадна, чым утрымаць на карысць каго-небудзь іншага,заўважыў Дон Кіхот.