Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Санча на гэта адказаў так:
— Мне, сеньёр Самсон, зараз не да падлікаў і не да справаздач: у мяне такая слабасць у страўніку, што калі я не глыну для бадзёрасці моцнага віна, то высахну як трэска. Дома ў мяне ёсць віно, мая найдаражэйшая палавіна мяне чакае, я толькі перакушу, a потым вярнуся і задаволю вашу міласць і кожнага, хто толькі ні пажадае мяне спытаць, на што я зрасходаваў сто эскуда.
I,	не чакаючы адказу і ні слова болып не сказаўшы, Санча пайшоў дадому.
Дон Кіхот пачаў прасіць і ўгаворваць бакалаўра застацца і перакусіць з ім чым бог паслаў. Бакалаўр даў згоду на запрашэнне і застаўся; як дадатковая страва была пададзена пара галубоў; за сталом размаўлялі аб рыцарстве; Караска падтакваў гаспадару; банкет закончыўся, усе ляглі падрамаць, Санча вярнуўся, і спыненая гутарка аднавілася.
Р а з д з е л IV,
у якім Санча Панса адказвае на неўразумелыя пытанні бакалаўра Самсона Караскі, а таксама адбываюцца падзеі, аб якіх варта ведаць
ірасказаць
Санча вярнуўся да Дон Кіхота і, аднаўляючы перапыненую размову, сказаў:
— Сеньёр Самсон гаворыць, што яму цікава ведаць, што ж сталася з сотняй эскуда. Я зрасходаваў іх на сябе асабіста, на жонку і на дзяцей, і толькі дзякуючы ім я і не атрымаў ад жонкі наганяю за тое, што, знаходзячыся на службе ў майго пана Дон Кіхота, аб’ездзіў усе шляхі-дарожкі. A то, калі б я праз столькі часу заявіўся дамоў з пустымі рукамі, мяне б чакала незайздросная доля. Калі ж вы яшчэ штосьці жадаеце ведаць пра мяне, то я да вашых паслуг, гатовы адказваць хоць перад самім каралём, перад уласнай яго прэсонай, ды і нікога гэта не тычыцца — прывёз я
грошы ці не прывёз, зрасходаваў ці не зрасходаваў, бо калі б за ўсе кухталі, якіх мне надавалі за час майго падарожжа, разлічваліся грашыма, хаця б па чатыры мараведзі за кожны, дык не тое што ста, але і двухсот эскуда не хапіла б, каб разлічыцца толькі за палавіну, і няхай кожны спытае спачатку сваё сумленне, a потым ужо белае называе чорным, а чорнае белым: мы ж усе такія, якімі нас гасподзь бог стварыў, а бывае, што і таго горш.
А ці не збіраецЦа, чаго добрага, аўтар выдаць другую частку? — спытаў Дон Кіхот.
— Як жа, збіраецца,адказаў Самсон.Але толькі некаторыя кажуць: “Другая частка ніколі не бывае ўдачнай”, а іншыя: “Пра Дон Кіхота напісана ўжо дастаткова”, так што гэта яшчэ пад сумненнем, ці выйдзе другая частка. Зрэшты, людзі не панурыя, a жыццярадасныя просяць: “Давайце нам яшчэ прыгоды Дон Кіхота, няхай ён змагаецца, а Санча Панса меле, расказвае аб чым хоча — мы ўсім будзем задаволены”. Да таго ж аўтар не столькі за пахвалой гоніцца, колькі за прыбыткам.
На гэта Санча яму адказаў:
— Так, значыць, аўтар прагны да грошай, да прыбытку? Ну, тады гэта проста цуд будзе, калі ён напіша ўдала: яму ж давядзецца фастрыгаваць жывой ніткай, як усё роўна краўцу перад самым Вялікаднем, творы ж, напісаныя спехам, ніколі не дасягаюць належнага майстэрства. He, няхай жа гэты самы аўтар пастараецца, а мы ўжо з маім панам наконт прыгод і розных здарэнняў не паскнарнічаем, так што ён не толькі другую, але і цэлых сто частак напісаць зможа. Ён якраз, небарака, мусіць, думае пра нас: маўляў, як сыр у масле плаваюць, а паглядзеў бы, у якім дастатку мы тут жывём,— бадай, ад такога дастатку ножкі выцягнеш. А пакуль вось што я скажу: калі б паслухаўся мяне мой пан, мы б ужо даўно былі ў чыстым полі, выкаранялі б зло і выраўноўвалі б крыўду, як гэта прынята і як гэта заведзена ў добрых вандроўных рыцараў.
He паспеў Санча вымавіць гэта, як да іх данеслася ржанне Расінанта. Дон Кіхот палічыў гэта за вельмі добрую прыкмету і вырашыў дні праз тры ці чатыры зноў адправіцца ў паход. Ён узяў з бакалаўра слова трымаць гэта ў тайне ад усіх, у прыватнасці ад свяшчэнніка і маэсе Нікаласа, а таксама і ад пляменніцы і ключніцы, каб яны не перашкодзілі высакароднаму і смеламу яго пачынанню. Караска паабяцаў. Пасля гэтага, развітваючыся з Дон Кіхотам, ён звярнуўся да яго з просьбай пры выпадку паведамляць яму аб усіх удачах і няўдачах. І тут яны рассталіся, а Санча пайшоў рыхтавацца да ад’езду.
РаздзелУ.
Аб дасціпнай і забаўнай размове, якую вялі паміж сабой Санча Панса і яго жонка Тэрэса Панса, а таксама аб іншых здарэннях, аб якіх мы не без прыемнасці нагадаем
Санча вярнуўся дадому радасны і вясёлы, настолькі, што жонка, адчуўшы гэту весялосць на адлегласці арбалетнага выстралу, спытала:
— Што з табой, дружа Санча, чаму ты такі вясёлы?
А Санча ёй на гэта адказаў:
— Была б на тое божая воля, жонка, я б куды ахвотней так не радаваўся.
— Я цябе не разумею, мужычок,— сказала жонка,— не дабяру розуму, што ты хочаш гэтым сказаць: была б, маўляў, на тое божая воля, ты б значна ахвотней не радаваўся. Я хоць жанчына цёмная, а ўсё ж такі не магу сабе ўявіць, як гэта можна быць задаволеным таму, што не атрымліваеш задавальнення.
— Слухай, Тэрэса,— сказаў Санча,— я вясёлы.таму, што вырашыў вярнуцца на службу да пана майго Дон Кіхота, які мае намер трэці раз выехаць на пошукі прыгод, і я зноў паеду з ім: мяне на гэта штурхае беднасць разам з радаснай надзеяй а раптам я знай-
ру яшчэ сто эскуда для замены ужо зрасходаваных; хоць, з другога боку, мяне засмучае расстанне з табой і з дзецьмі. І вось, калі б бог так захацеў, каб я зарабляў на кавалак хлеба без асаблівых клопатаў і ў сябе дома, не цягаючыся па гіблых мясцінах ды па раздарожжах,а богу ж гэта нічога не каштуе, толькі б захацець,— весялосці маёй, зразумела, была б іншая цана, а то ж да яе прымешваецца гаркота расстання з табой. Вось і выходзіць, што я меў рацыю, калі казаў, што была б на тое божая воля, я больш ахвотна б радаваўся.
-	Паслухай, Санча,сказала Тэрэса,з таго часу як ты стаў праваю рукою вандроўнага рыцара, ты так пятляеш, што цябе ніхто не можа зразумець.
—	Дастаткова і таго, жонка, што мяне разумее гасподзь бог, а ён усё на свеце разумее,— запярэчыў Санча,Ну добра, пакінем гэта. Вось што, матухна: табе давядзецца на працягу трох дзён добра даглядаць шэрага, каб прывесці яго да баявой гатоўнасці: падвой яму порцыю аўса, агледзь сядло і іншае прыладдзе,— мы ж не на вяселле едзем, нам давядзецца бадзяцца па свеце, вытрымліваць сутычкі з веліканамі і пачварамі, чуць шыпенне, рык, роў і лямант, і ўсё гэта, аднак жа, адно глупства ў параўнанні з янгуасцамі.
—	Ды ўжо я бачу, мужычок,— сказала Тэрэса,— што хлеб вандроўных збраяносцаў — гэта хлеб працоўны, і я буду бога маліць, каб ён найхутчэй пазбавіў цябе ад такіх напасцяў.
-	Я табе прама кажу, жонка,сказаў Санча,— калі б я не разлічваў у хуткім часе стаць губернатарам вострава, мне б і жыццё зрабілася нямілым.
-	Ну не, мужычок,запярэчыла Тэрэса,— жыві, жыві, певунок, хоць і на языку ціпунок, і ты сабе жыві, і няхай чорт забярэ ўсе губернатарствы на свеце: не губернатарам выйшаў ты з лона маці, не губернатарам пражыў да гэтага дня і не губернатарам ты сядзеш, ці, дакладней, цябе пакладуць у труну, калі
на тое будзе божая воля. He ўсе ж на свеце губернатары і нічога: людзі як людзі, жывуць сабе і жывуць. Сама лепшая прыправа гэта голад, і ў беднякоў яго заўсёды ўдосталь, таму якраз яны і ядуць у ахвоту. Але толькі ты глядзі ў мяне, Санча: калі ты незнарок выскачыш у губернатары, то не забудзь пра мяне і пра дзяцей. Памятай, што Санчыка ўжо споўнілася пятнаццаць і яму ў школу пара. Яшчэ памятай, што дачка твая, Марысанча, зусім нават не супраць выйсці замуж,мне здаецца, што яна думае пра мужа не менш, чым ты аб губернатарстве.
— Клянуся гонарам,прамовіў Санча,калі бог пашле мне штосьці накшталт губернатарства, то я, мілая жоначка, выдам Марысанчу за такую высокую асобу, што яе пачнуць называць не інакш, як ваша яснавяльможнасць.
— Ну не, Санча,запярэчыла Тэрэса,— выдай яе за раўню, гэта будзе справа лепшая, a то калі замест драўляных чаравікаў яна абуе туфлікі, замест таннай сукеначкі апране шаўковую ды з фіжмамі і замест Марыка, ты ўсе пачнуць называць яе донна такая вось і ваша яснавяльможнасць, дык дзяўчынка разгубіцца, на кожным кроку пачне трапляць у няёмкае становішча, і тут якраз па пражы адразу будзе відаць тоўстае і грубае радно.
— Маўчы, дурніца! сказаў Санча.— Годзікі дватры ёй патрэбна будзе трохі прызвычаіцца, а там панскія замашкі і важнасць падыдуць ёй якраз, а не падыдуць — што за бяда? Толькі б ёй стаць вашай яснавяльможнасцю, а ўсё астатняе — лухта.
— Рабі ў адпаведнасці са сваім уласным званнем, Санча,сказала Тэрэса,не лезь у знаць і завучы прыказку: “Вытры нос суседскаму сыну і бяры яго да сябе зяцем”. Падумаеш, якое шчасце — выдаць Марыку за якога-небудзь графяня ці там дваранчыка, каб ён затым даймаў яе і ледзь што абзываў дзеравеншчынай: бацька, маўляў, у цябе просты мужык, а маці праля! He, дружа ты мой, нізашто! Ці для таго я яе
гадавала? Лепш, Санча, прывозь жа хутчэй гроіпай, a выдаць яе замуж — гэта мая справа: у мяне на прыкмеце сын Хуана Точа, Лопэ Точа, моцны, дужы хлопец, усе мы яго ведаем, і дзяўчына, відаць, яму спадабалася: вось з ім якраз, таму што ён раўня, яна і будзе шчаслівая, і будуць яны заўсёды ў нас перад вачамі, і будзем мы жыць адной сям’ёй, бацькі і дзеці, зяці і ўнукі, у згодзе, і благаславенне божае вечна будзе з усімі намі, і не смей ты мне аддаваць яе ў сталіцу ці ў які-небудзь вялізны палац: там і людзі яе не зразумеюць і яна нікога не зразумее.
— Ах ты дурніца! — усклікнуў Санча.— Ну якая табе карысць — не даваць мне засватаць дачку за такога чалавека, каб унукаў маіх называлі ваша яснавяльможнасць? Вось што, Тэрэса, мне часцяком даводзілася чуць ад старых: хто не здолеў выкарыстаць шчасце, калі яно само ў рукі давалася, той няхай, маўляў, не скардзіцца, калі яно прайшло міма. Вось і нядобра будзе, калі мы цяпер зачынім дзверы, калі яно само да нас стукаецца: вецер дзьме спадарожны, няхай жа ён нас і нясе. Кажы, неразумнае стварэнне, чым жа гэта дрэнна, калі я прыбяру да рук якое-небудзь выгаднае губернатарства і дзякуючы яму мы ўсе выйдзем у людзі? Дай Марысанчы падчапіць, каго я пажадаю, і ты ўбачыш, што ўсе цябе пачнуць зваць доннай Тэрэсай Панса, і ў царкве ты, на злосць і на зайздрасць нашым дваранкам, будзеш сядзець на дыванах, ды на падушках, ды на шоўку. А не, дык і тарчы на адным месцы, ні туды ні сюды, як усё роўна царкоўная статуя! І досыць размоў,— як ты сабе хочаш, a Марысанча будзе графіняй.