Дон Кіхот
Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
Вы сустрэліся з двума бурдзюкамі, а не з веліканам,— умяшаўся гаспадар.
Але дон Фернанда загадаў яму маўчаць і ні ў якім разе не перапыняць Дон Кіхота, а Дон Кіхот працягваў:
— На заканчэнне я хачу вам сказаць, высакародная і развянчаная сеньёра, што калі бацька ваш зрабіў з вамі гэту метамарфозу па названай ужо мною прычыне, то ні ў якім выпадку не верце ёй, бо няма на свеце такой небяспекі, праз якую мой меч не праклаў бы дарогі, і з дапамогай гэтага ж мяча, што сцяў галаву вашаму ворагу і зваліў яго на зямлю, я вам на галаву ўскладу ў хуткім часе карону вашай роднай зямлі.
Дон Кіхот замоўк, чакаючы, што скажа прынцэса, а тая з вялікай важнасцю і прыемнасцю загаварыла:
— Хто б ні сказаў вам, доблесны Рыцар Журботнага Вобраза, што сутнасць мая змянілася і стала іншаю, ён сказаў няпраўду, бо я і сягоння тая ж, якой была ўчора. Своеасаблівая перамена ўва мне на самай справе адбылася дзякуючы пэўнай удачы, што выпала на маю долю, і лёс мой стаў цяпер лепшым, чым я магла чакаць. Але гэта не азначае, што я перастала быць такой, якой была раней, і што я адмовілася ад пастаяннай маёй думкі звярнуцца да дапамогі вашай магутнай і непераможнай рукі. А таму, васпан мой, будзьце ласкавы зняць з майго роднага бацькі падазрэнне і
прызнайце, што ён быў чалавек мудры і праніклівы, бо дзякуючы сваёй навуцы адкрыў ён такі лёгкі і надзейны спосаб выручыць мяне з бяды: я ж пераканана, што калі б не вы, сеньёр, то не бачыць бы мне таго шчасця, якое мне дасталося цяпер. І ўсё гэта могуць пацвердзіць непрадузятыя сведкі майго шчасця, гэта значыць большасць тут прысутных сеньёраў. Нам толькі давядзецца адправіцца ў дарогу заўтра, бо сягоння мы ўсё роўна шмат не праедзем; што ж тычыцца паспяховага завяршэння пачатай справы, то тут я спадзяюся на бога і на вашу смеласць.
Так гаварыла разумніца Даратэя, і, выслухаўшы яе, Дон Кіхот звярнуўся да Санча і злосна сказаў яму:
Вось што я табе скажу, паршывец Санча: другога такога паскудніка, як ты, няма ва ўсёй Іспаніі! Гавары, злодзей-валацужка, ці не ты мне толькі што аб’явіў, што прынцэса ператварылася ў дзяўчыну, па імені Даратэя, і ўсёй гэтай лухтой так мяне азадачыў, як гэта яшчэ нікому не ўдавалася? Клянуся,— тут ён падняў вочы да неба і сціснуў зубы,— што я гатоў скрышыць цябе, каб надалей непанадна было ўсім хлуслівым збраяносцам, якія калі-небудзь завядуцца ў вандроўных рыцараў!
— Супакойцеся, васпан мой,— сказаў Санча.Вельмі можа быць, што я памыліўся наконт пераўтварэння сеньёры прынцэсы Мікаміконскай, ну а наконт галавы велікана, дакладней сказаць, наконт прадзіраўленых бурдзюкоў і наконт таго, што кроў — гэта чырвонае віно, то ўжо тут я, далібог, не памыліўся, таму што вунь яны, худыя бурдзюкі, каля ўзгалоўя вашай міласці, а віна на падлозе — цэлае возера. Пачакайце, стукне гэта вас па кішэні, тады паверыце, гэта значыць, я хачу сказаць, паверыце, калі яго міласць сеньёр гаспадар падасць вам рахунак. А што сеньёра каралева як была, так і засталася, то я гэтаму шчыра рады, значыць, маё мяне не пакіне.
Вось што я табе скажу, Санча,аб’явіў Дон Кіхот,даруй мне, але ты дурань, і ўсё.
— Усё,— падхапіў дон Фернанда,— не будзем больш аб гэтым гаварыць. І калі сеньёра прынцэса хоча, каб мы паехалі заўтра, бо сягоння ўжо позна, значыць так таму і быць, і ўсю ноч да раніцы мы можам правесці ў прыемнай размове, а на світанні выедзем і будзем суправаджаць сеньёра Дон Кіхота, бо ўсе мы жадаем быць відавочцамі смелых і нечуваных подзвігаў, якія яму належыць здзейсніць у мэтах выканання дадзенага ім вялікага зароку.
Гэта мне трэба служыць вам і суправаджаць вас,запярэчыў Дон Кіхот.Я вельмі вам удзячны за вашы добрыя да мяне адносіны і за вашу добрую думку пра мяне, якую я абавязкова пастараюся апраўдаць, хоць бы гэта каштавала мне жыцця, і нават яшчэ даражэй, калі толькі штосьці можа каштаваць даражэй.
Між тым надышоў вечар, і, па распараджэнні спадарожнікаў дона Фернанда, гаспадар прыклаў усю сваю руплівасць і старанне, каб вячэра ўдалася на славу. І калі настаў час, усе селі за стол, і на ганаровае, старшынскае месца, хоць ён і аднекваўся, пасадзілі Дон Кіхота. Дон Кіхот жа выказаў жаданне, каб побач з ім села сеньёра Мікамікона, бо ён лічыў сябе яе целаахоўнікам. Насупраць іх селі дон Фернанда і іншыя кавальера і, нарэшце, свяшчэннік, але яшчэ больш парадаваў іх Дон Кіхот. Зноў ахоплены натхненнем, як у час вячэры з казапасамі, калі ён сказаў вельмі доўгую прамову, ён раптам перастаў есці і загаварыў:
— Паразважаўшы добра, васпане мае, міжволі прыходзіш да вываду, што тым, хто належыць да ордэна вандроўных рыцараў, надараецца быць сведкамі вялікіх і нечуваных падзей. На самай справе, хто з тых, што жывуць на свеце, калі б ён уехаў зараз у вароты гэтага замка і ўбачыў нас такімі, якія мы ёсць, палічыў і прыняў бы нас за тых, кім мы сапраўды з’яўляемся? Хто б мог падумаць, што сеньёра, якая сядзіць побач са мной,— усім нам вядомая вялікая каралева, а я той самы Рыцар Журботнага Вобраза, чыё імя на вуснах у самой Славы? Цяпер ужо не пад-
лягае сумненню, што гэта майстэрства і занятак перавышае ўсе майстэрствы і заняткі, вынайдзеныя людзьмі, і што яно тым болып заслугоўвае павагі, што звязана з найбольшымі небяспекамі. Няхай мне не гавораць, што вучонасць вышэйшая за поле дзейнасці вайсковае,— хто б ні былі гэтыя людзі, я скажу, што яны самі не ведаюць, што гавораць. Бо доказ, які яны звычайна праводзяць і які ім самім уяўляецца найбольш важкім, заключаецца ў тым, што разумовая праца вышэйшая за працу цялесную, а на вайсковым, маўляў, полі дзейнасці практыкуецца адно толькі цела, як быццам воіны — гэта звычайныя падзёншчыкі, якім неабходна толькі вялікая сіла, як быццам у тое, што мы, воіны, называем вайсковым майстэрствам, не ўваходзяць таксама смелыя подзвігі, для здзяйснення якіх патрабуецца незвычайны розум, як быццам думка палкаводца, якому даверана цэлае войска ці даручана абарона абложнага горада, працуе менш, чым яго цела! Вы толькі падумайце: ці можна з дапамогай адных толькі цялесных сіл зразумець і разгадаць намеры праціўніка, яго задумы, ваенныя хітрасці, заўважыць пасткі, прадухіліць небяспекі? He, усё гэта залежыць ад разумення, а цела тут ні пры чым. Такім чынам, для вайсковай справы неабходны розум не менш, чым для вучонасці. Давайце глянем цяпер, чыя думка працуе больш: думка вучонага чалавека або думка воіна, а гэта будзе відаць з таго, якая мэта кожнага з іх, бо тая думка вышэйшая, якая накіравана да болып высакароднай мэты. Мэта навук заключаецца ў тым, каб устанавіць справядлівае размеркаванне багаццяў, даць кожнаму тое, што належыць яму па праву, і сачыць і прымаць меры, каб добрыя законы выконваліся. Мэта, без сумнення, высокая і высакародная, вартая вялікай пахвалы, але ўсё ж не такой, якой заслугоўвае вайсковае майстэрства, мэта і мяжа імкненняў якога мір, а мір самае высокае з усяго лепшага на зямлі. I таму першай добрай весткай, якую пачулі зямля і людзі, была вестка, прьінесеная анёламі, якія загінулі
ў вышыні той ноччу, што для ўсіх нас ператварылася ў дзень: “Слава ў вышніх богу і на зямлі мір, у людзях зычлівасць”. І лепшы настаўнік зямлі і неба запаведаў чыстасардэчным сваім і абраным пры ўваходзе ў чый-небудзь дом вітаць яго, гаворачы: “Мір дому гэтаму”. І шмат разоў казаў ён ім: “Мір пакідаю вам, мір мой даю вам; мір вам”, і сапраўды гэта каштоўнасць і скарб, дадзеныя і пакінутыя такою рукой,— каштоўнасць, без якой ні на зямлі, ні на небе нічога добрага быць не можа. Дык вось мір і ёсць непасрэдная мэта вайны, а калі вайны, то, значыць, і воінаў. Прызнаўшы ж ісцінай тое, што мэта вайны'ёсць мір і што таму яна вышэйшая за мэты навук, пяройдзем да цялеснага цяжару вучонага чалавека і ратніка і паглядзім, чый болыпы.
У такім духу і так красамоўна гаварыў Дон Кіхот, і цяпер ніхто са слухачоў не палічыў бы яго за вар’ята,— наадварот, большасць іх складалі кавальера, гэта значыць, людзі, якія выраслі на ратным полі, і яны слухалі яго з найвялікшаю ахвотаю, а ён між тым працягваў:
— Такім чынам, цяжкасці студэнта ў наступным: па-першае, беднасць (зразумела, не ўсе яны бедныя, я знарок бяру горшы выпадак); сказаўшы ж, што студэнт жыве ў бядоце, я, думаецца мне, усё сказаў аб яго няшчасці, бо жыццё бедняка беспрасветнае. Ён церпіць розныя нястачы: і голад, і холад, і галізну, a часам і ўсё адразу. Зрэшты, ён усё ж такі харчуецца, хоць і крыху пазней звычайнага, хоць і рэшткамі са стала багацеяў, што з’яўляецца ў студэнтаў прыметай поўнай галечы, і ў каго-небудзь ды знойдзецца для іх месца каля ачага, дзе яны калі і не саграваюцца, то, ва ўсякім выпадку, не мерзнуць, і, нарэшце, спяць яны пад дахам. Я не буду спыняцца на дробязях, як напрыклад: на адсутнасці кашуль і няхватцы абутку, на вельмі паношаным верхнім адзенні, якое даволі рэдка, дарэчы, у іх з’яўляецца, і на той прагнасці, з якой яны накідваюцца на пачастунак, які шчаслівы
выпадак ім часам пасылае. І вось апісаным мной шляхам, цярністым і цяжкім шляхам, раз-пораз спатыкаючыся і падаючы, падымаючыся для таго, каб зноў паваліцца, яны і даходзяць да жаданай вучонай ступені. Нарэшце ступень дасягнута, пясчаныя мелі, Сцылы і Харыбды* пройдзены, як калі б прыхільная Фартуна перанесла іх на крылах, і вось ужо многія з іх, седзячы ў крэслах, на нашых вачах правяць і камандуюць светам, і, як вартая ўзнагарода за іх прыстойнасць, голад зрабіўся для іх сытасцю, холад — прахалодай, галізна франтаўством, спанне на цыноўцы — адпачынкам на галандскім палатне і дамаскім шоўку. Але супастаўце і параўнайце іх цяжкасці з цяжкасцямі воіна, і, як вы адразу ўбачыце, яны застануцца далёка ззаду.
Р а з д з е л XXIII,
у якім прыводзіцца цікавая прамова Дон Кіхота аб вайсковай справе і вучонасці
Далей Дон Кіхот сказаў наступнае:
— Мы пачалі з разбору відаў беднасці студэнта,— паглядзім, ці багацейшы за яго салдат. І вось аказваецца, што бяднейшага за салдата няма нікога на свеце, бо існуе ён на жабрацкае жалаванне, якое яму выплачваюць са спазненнем, ды часам і зусім не выплачваюць, або на тое, што ён сам здолее нарабаваць — з яўнай небяспекай для жыцця і ідучы насуперак сумленню. 3 адзеннем жа ў яго часам бывае так дрэнна, што падраны калет* служыць яму адначасова і параднай формай і кашуляй, і ў зімовую сцюжу ў адкрытым полі ён саграваецца звычайна ўласным сваім дыханнем, а я перакананы, што наперакор законам прыроды, дыханне, калі ў чалавека пуста ў страўніку, павінна быць халодным. Але пачакайце, ад непагадзі ён зможа схавацца з наступленнем ночы, бо яго чакае пасцель, якую чалавек непераборлівы ніколі вузкай