Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Дрэвы, хмызнякі і травы, Прыгажосць гары маёй, Да мяне калі ласкавы Яркай квеценню густой, Спеў паслухайце яскравы.
Каб не мелі вы турбот
3 жальбай, што схаваць не смею.
Я скажу: не без прыгод Тут рыдае Дон Кіхот 3 думкаю пра Дульцынею, Што з Табоса.
У кустоўі тут схаваны Ад сеньёрыных вачэй Самы верны закаханы. Сорам жа каго пячэ, Вінен хто гадаць не стану.
І прабіты навылёт Пачуццём, што ўсё мацнее, Страхатлівы, быццам чорт, Тут рыдае Дон Кіхот 3 думкаю пра Дульцынею, Што з Табоса.
Гучных прагнучы здарэнняў
Пасярод суровых скал, Ён у полымі мучэнняў Толькі гора адшукаў Між кустоўя і камення.
Сыпануў яму Эрот
Бізуноў як ліхадзею.
Дні і ночы напралёт Тут рыдае Дон Кіхот 3 думкаю пра Дульцынею, Што з Табоса.
Так у вершапісанні, ва ўздыхах, у гучных зваротах да фаўнаў і сільванаў* навакольных дуброў, да рачных німфаў, да нуднага Рэха*,— у плачы аб тым, што яны выслухалі яго, суцешылі і адгукнуліся, і праходзіў у яго час, а таксама ў пошуках траў, якімі ён меў намер харчавацца да вяртання Санча; варта заўважыць, што калі б той адсутнічаў не тры дні, a тры тыдні, то Рыцар Журботнага Вобраза так змяніў бы свой спосаб жыцця, што яго б не пазнала родная маці.
Але няхай ён сабе складае вершы і ўздыхае, мы ж раскажам, што здарылася за гэты час з Санча Пансам. А здарылася з ім вось што. Выбраўшыся на бальшак, накіраваўся ён у бок Табоса і на другі дзень пад’ехаў да таго самага заезнага дома, дзе адбывалася злашчаснае падкідванне на коўдры; і не паспеў Санча лепш разглядзець, як раптам падалося яму, быццам ён зноў лятае ў паветры, і яму не захацелася там спыняцца, нягледзячы на тое, што пад’ехаў ён у такі час, калі гэта можна і трэба было зрабіць, бо час быў абедзенны,самая паразадаволіць сваю патрэбу ўгарачым,
а ён жа даўным-даўно ўжо харчаваўся ўсухамятку.
Патрэба прымусіла яго наблізіцца да заезнага дома, хоць ён усё яшчэ вагаўся, спыняцца яму ці не спыняцца. Але ў гэты час адтуль выйшлі два чалавекі і адразу пазналі яго. І адзін з іх сказаў другому:
Паслухайце, сеньёр ліцэнцыят, вось гэты верхавы ці не Санча Панса, той самы, які, па расказах ключніцы нашага шукальніка прыгод, паехаў разам са сваім панам у якасці яго збраяносца?
-	Так, гэта ён,адказаў ліцэнцыят,і едзе ён на кані нашага Дон Кіхота.
Яны таму адразу пазналі яго, што гэта былі яго аднавяскоўцы свяшчэннік і цырульнік, тыя самыя, якія правялі агляд кніг Дон Кіхота і вынеслі ім канчатковы прысуд. І вось, пазнаўшы Санча Пансу і Расінанта, узрушаныя жаданнем распытаць пра Дон Кіхота, яны наблізіліся да яго, і тут свяшчэннік, назваўшы яго па імені, прамовіў:
-	Дружа Санча Панса, дзе твой пан?
Санча Панса адразу пазнаў іх і вырашыў утаіць тое месца і той стан, у якім знаходзіўся Дон Кіхот, a таму адказаў, што пан яго дзесьці заняты надзвычай важнай для яго справай, а якой іменна — гэтага ён, Санча, хай лопнуць яго вочы, адкрыць не можа.
— He, не, Санча Панса,— запярэчыў цырульнік,— калі ты нам не скажаш, дзе ён, мы падумаем,ды ўжо і пачынаем думаць,што ты забіў яго і абрабаваў, калі едзеш на яго кані. На самай справе, вярні нам гаспадара гэтага каня, іначай я табе задам.
— Вы мне не пагражайце, я не такі чалавек, каб каго-небудзь рабаваць і забіваць. Мой пан для свайго задавальнення каецца зараз у гарах.
I тут Санча адным духам усё і выпаліў і расказаў аб тым, у якім стане пакінуў ён Дон Кіхота, якія былі ў яго пана прыгоды і як ён, Санча Панса, паехаў з пісьмом да сеньёры Дульцынеі Табоскай, гэта значыць да дачкі Ларэнса Карчуэла, у якую яго пан закахаўся па вушы. Здзівіліся свяшчэннік і цырульнік з таго,
што пачулі з вуснаў Санча Пансы, і хоць для іх не з’яўлялася тайнай, што Дон Кіхот з’ехаў з глузду і якім іменна відам разумовага расстройства ён пакутаваў, аднак гэта не перашкаджала ім кожны раз здзіўляцца. Яны папрасілі Санча Пансу паказаць ім пасланне, якое ён вёз сеньёры Дульцынеі Табоскай. Той сказаў, што пасланне напісана на адным з лісткоў запісной кніжкі і што Дон Кіхот загадаў аддаць яго перапісаць у першым жа сяле; свяшчэннік, аднак жа, папрасіў паказаць пісьмо — ён, маўляў, выдатным почыркам яго перапіша. Санча Панса ўсунуў руку за пазуху і пашукаў кніжку, але так і не знайшоў, ды нават калі б ён шукаў яе да сённяшняга дня, то ўсё роўна не знайшоў бы, таму што яна засталася ў Дон Кіхота і той забыўся яму перадаць, а Санча няўцям было нагадаць.
Калі Санча заўважыў, што кніжкі няма, ён збялеў, як смерць, і, зноў пачаўшы вельмі паспешліва сябе абмацваць, зноў прыйшоў да вываду, што кніжкі няма, і, у адзін момант запусціўшы абедзве рукі сабе ў бараду, палову вырваў, а затым у вокамгненне разоў шэсць запар стукнуў сябе кулаком па твары, так што з носу ў яго пацякла кроў. Убачыўшы гэта, свяшчэннік і цырульнік запыталіся, што з ім здарылася і за што ён так на сябе накінуўся.
— Што са мной здарылася? — усклікнуў Санча.— A тое, што за адзін, як гэта кажуць, узмах, я ахнуць не паспеў, у мяне ўжо не стала трох аслоў, кожны з якіх варты цэлага замка.
— Як гэта? — спытаў цырульнік.
Я згубіў запісную кніжку,— патлумачыў Санча,з пісьмом да Дульцынеі Табоскай і з загадам, падпісаным маім панам, у якім ён распарадзіўся пляменніцы выдаць мне трох з тых чатырох ці пяці аслоў, што засталіся ў яго маёнтку.
І тут ён паведаміў ім аб знікненні шэрага. Свяшчэннік пачаў суцяшаць яго і сказаў, што калі ён адшукае свайго пана, той напіша другі загад, але ўжо
на вялікім лісце паперы, у адпаведнасці з існуючымі правіламі і законамі, бо вэскаль, напісаны на лістку з запісной кніжкі, ніхто не прыме і не аплоціць.
Санча гэтым суцешыўся і сказаў, што калі так, то прапажа пісьма да Дульцынеі не вельмі яго засмучае; тым больш што ён ведае пісьмо амаль на памяць і па яго словах яны могуць запісаць гэта пасланне калі і дзе ім уздумаецца.
—	Кажы ж, Санча,— сказаў цырульнік,— а мы будзем запісваць.
Намагаючыся прыгадаць змест пісьма, Санча Панса пачухваў патыліцу, пераступаў з нагі на нагу, то паднімаў, то апускаў вочы, згрыз паўногця на пальцы, і даволі шмат часу пратрымаўшы ў няведанні свяшчэнніка і цырульніка, якія чакалі, што ён скажа, нарэшце аб’явіў:
—	Калі толькі памяць мяне не падводзіць, там было так... калі толькі мяне не падводзіць памяць: “З’едлівы, і бяссонны, і паранены цалуе вашай міласці рукі, няўдзячная і нікому не вядомая прыгажуня” і штосьці яшчэ наконт здароўя і хваробы, чаго ён ёй жадае,— адным словам, шмат усяго было падпушчана, а заканчвалася наступным чынам: “Ваш да скону Рыцар Журботнага Вобраза”.
Нямала пазабавіла абодвух спадарожнікаў выдатная памяць Санча Пансы, і яны выказалі яму сваё захапленне і папрасілі яшчэ двойчы прачытаць пісьмо, каб яны, у сваю чаргу, маглі запомніць яго і пры выпадку запісаць. Санча яшчэ тройчы прачытаў пісьмо і нагаварыў нямала рознай бязглуздзіцы. Затым ён расказаў аб справах свайго пана, прамаўчаўшы, аднак жа, аб тым, як яго самога падкідвалі ў гэтым заезным доме, куды ён цяпер не адважваўся папрасіцца на пастой. Яшчэ ён сказаў, што яго пан, прадбачачы станоўчы адказ ад сеньёры Дульцынеі Табоскай, ужо нацэліўся на імператарскі ці, у крайнім выпадку, на каралеўскі трон, што так, маўляў, яны ўмовіліся і што гэта справа няхітрая, калі ўзяць пад увагу храбрасць
Дон Кіхота і моц яго рукі; і што як толькі гэта збудзецца, то Дон Кіхот ажэніць яго, Санча, бо ён да таго часу стане ўдаўцом, гэта ўжо як піць даць, і сасватае яму любіміцу імператрыцы, наследніцу вялізнага і багатага маёнтка, але толькі на мацерыку, без усялякіх гэтых астравоў і чортастравоў, бо яны яму ўжо не падабаюцца. Усё гэта Санча вымавіў вельмі спакойна, час ад часу прачышчаючы нос і з такім недарэчным выглядам, што яго аднавяскоўцы зноў здзівіліся, падумаўшы аб тым, якім палкім павінна быць вар’яцтва Дон Кіхота, калі захапіла яно здаровы розум небаракі Санча. Аднак жа яны не патурбаваліся растлумачыць яго памылку: на душы ў яго, маўляў, будзе больш спакойна, калі ён застанецца пры сваёй думцы, а ім і ўвогуле адно задавальненне слухаць, як ён вярзе лухту. А таму яны сказалі, каб ён маліўся богу аб здароўі пана, бо з цягам часу стаць імператарам, ці сама меней архіепіскапам, або атрымаць які-небудзь іншы высокі сан — гэта рэч магчымая і вельмі нават лёгка ажыццявімая. Санча ж ім на гэта сказаў:
Сеньёры, а што калі лёс паверне справу так, што майму пану прыйдзе ў галаву стаць не імператарам, a архіепіскапам, дык вось я хацеў бы ведаць загадзя: чым звычайна ўзнагароджваюць сваіх збраяносцаў вандроўныя архіепіскапы?
Звычайная ўзнагарода,адказаў свяшчэннік,гэта прыход з выкананнем абавязкаў духоўніка або без таго, ці прызначаюць іх псаломшчыкамі, а псаломшчыкі атрымліваюць добрае жалаванне, не ўлічваючы такіх жа вялікіх пабочных даходаў.
— Але для гэтага неабходна,— запярэчыў Санча,— каб збраяносец не быў жанаты і каб ён, у крайнім выпадку, умеў прыслужваць у царкве. А калі так, то ўсё прапала, таму, перш-наперш, я жанаты, а па-другое, непісьменны! І што толькі са мной будзе, калі майму пану захочацца стаць архіепіскапам, а не імператарам, як гэта прынята і як гэта заведзена ў вандроўных рыцараў?
He турбуйся, дружа Санча,загаварыў цырульнік,— мы папросім твайго пана, адраім яму, скажам, што ён зробіць сумленна, калі стане імператарам, а не архіепіскапам. Ды гэта яму і лягчэй, таму што ён больш храбры, чым адукаваны.
— Мне таксама так здаецца,заўважыў Санча,— хоць павінен вам сказаць, што ён на ўсе рукі майстар. Я ж са свайго боку буду маліць бога накіраваць майго пана ў такі бок, дзе б ён і самому сабе дагадзіў і мяне ашчаслівіў.
— Ты разважаеш як чалавек з цвярозым розумам,— сказаў свяшчэннік,— і маеш намер зрабіць як сапраўдны хрысціянін. Але зараз неабходна абмеркаваць, як нам пазбавіць твайго пана ад гэтага недарэчнага пакаяння, аб якім ты нам расказаў. І каб абдумаць, як гэта ажыццявіць, і каб падмацавацца,— бо ўжо пара,— няблага было б зайсці ў заезны дом.
Санча сказаў, што няхай, маўляў, яны зойдуць, a ён пачакае тут,— пасля, нібы, ён ім растлумачыць, чаму не зайшоў і чаму не варта яму туды заходзіць,— але што ён просіць вынесці яму чаго-небудзь гарачага, а Расінанту — аўса. Яны пайшлі, ён застаўся, a неўзабаве цырульнік вынес яму паесці. Пасля гэтага свяшчэннік з цырульнікам доўга яшчэ разважалі, як ім дасягнуць жаданага, і нарэшце свяшчэннік прыйшоў да думкі зусім пад густ Дон Кіхота і якая цалкам адпавядала іх намерам, а іменна ён сказаў цырульніку, што прыдумаў вось што: ён, маўляў, пераапранецца вандроўнай дзяўчынкай, а цырульнік прыкладзе ўсе намаганні, каб як мага лепш прыбрацца яе слугою, і ў такім выглядзе яны паедуць да Дон Кіхота, і ён, свяшчэннік, прыкінуўшыся пакрыўджанаю і безабароннаю дзяўчынаю, папросіць яго аб адной паслузе, у якой той, як належыць доблеснаму рыцару, зразумела, яму не адмовіць. Паслуга гэта заключаецца ў тым, каб Дон Кіхот паехаў з дзяўчынаю і адпомсціў за знявагу, нанесеную ёй нейкім злым рыцарам; апрача таго, дзяўчына папросіць у яго дазволу