Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Тут ён кінуў позірк на неба і глыбока ўздыхнуў. A Санча сказаў:
— Ну, няхай гэта будзе жарт, калі мы не маем магчымасці адпомсціць па-сапраўднаму, хоць я ж выдатна ведаю, было гэта напраўду або жартам, і яшчэ я ведаю, што ўсё гэта навечна запала ў маю памяць, таксама як і ў мае косці. Але хопіць аб гэтым. Скажыце лепш, ваша міласць, што нам рабіць з шэрым у яблыкі канём, падобным на рабога асла і пакінутым тут без нагляду гэтым самым... як яго... Мам... Мартынам, якога ваша міласць скінула на зямлю. Мяркуючы па тым, як ён даваў лататы, і як у яго мільгалі пяткі, наўрад ці ён калі-небудзь па яго вернецца. A конь жа, дальбог праўда, нядрэнны!
— Я не прывык рабаваць пераможаных,— запярэчыў Дон Кіхот,ды і не ў звычках рыцарства забіраць коней і прымушаць праціўніка ісці пешшу, калі толькі пераможца не страціў свайго ў час сутычкі: у гэтым выпадку рыцар можа ўзяць каня ў пераможанага ў якасці трафея, захопленага ў справядлівым баі. А таму, Санча, пакінь гэтага каня ці асла,— называй
як хочаш,— і калі гаспадар убачыць, што мы паехалі, то ён па яго вернецца.
Адзін бог ведае, як бы я хацеў узяць яго сабе ці, у крайнім выпадку, абмяняць на майго! прызнаўся Санча.Ён жа майму не раўня. На самай справе суровыя законы рыцарства, калі яны не дазваляюць абменьваць аднаго асла на другога. А скажыце, калі ласка, збрую хоць абмяняць можна?
— У гэтым я не вельмі ўпэўнены,адказаў Дон Кіхот.— Пытанне, па праўдзе кажучы, складанае, але паколькі я ў гэтым недасведчаны, то пакуль я дазваляю табе правесці абмен, калі толькі ты маеш у гэтым пільную патрэбу.
— Такую пільную,— зазначыў Санча,— што калі б гэта збруя патрэбна была мне самому, то і тады я не так бы па ёй сумаваў.
Атрымаўшы дазвол, ён тут жа зрабіў абмен, і надзіва прыбраны ім асёл да таго адразу пахарашэў, што на яго вельмі прыемна было паглядзець. Пасля гэтага яны пакончылі з ежай, якая была ў свой час знойдзена на абозным муле, і напіліся з ручая, ні разу пры гэтым не павярнуўшы галавы ў бок ненавісных сукнавальняў, што выклікалі ў іх такі неадольны страх.
Нарэшце, супакоіўшыся і нават павесялеўшы, яны селі вярхамі, а паколькі ў вандроўных рыцараў бадзяцца без мэты было звычкай, то яны і рушылі без усялякай пэўнай мэты, даверыўшыся волі Расінанта, якой звычайна падпарадкоўвалася не толькі воля гаспадара, але і воля асла, які ішоў за імі ўсюды без пачуцця таварыскасці. Як бы там ні было, яны зноў выбраліся на бальшак і паехалі наўдачу, не маючы на ўвазе нічога пэўнага.
Адным словам, ехалі яны, ехалі, як раптам Санча звярнуўся да свайго пана з такімі словамі:
— Сеньёр, мажліва, вы дазволіце мне трошкі з вамі паразмаўляць? А то ж з таго часу, як вы налажылі на мяне гэты цяжкі зарок маўчання, у маім страўніку згніло каля пяці тэм для размовы, і мне б не хацела-
ся, каб апошняя, якая круціцца ў мяне на языку, таксама без пары без часу сканала.
— Ну, гавары,— сказаў Дон Кіхот,— але толькі будзь немнагаслоўным, бо шматслоўе нікому задавальнення не прыносіць.
— Дык вось, сеньёр,пачаў Санча,я ўжо некалькі дзён разважаю аб тым, які гэта нявыгадны і малапрыбытковы занятак вандраваць у пошуках прыгод, якія ваша міласць шукае ў пустэльных мясцінах і на раздарожжах, дзе, колькі б вы ні атрымлівалі перамог і з якіх бы небяспечных прыгод ні выйшлі з гонарам, усё роўна ніхто гэтага не ўбачыць і не даведаецца, таму, насуперак жаданню вашай міласці, подзвігі вашы будуць вечна акружаны маўчаннем, хоць, вядома, яны заслугоўваюць лепшага лёсу. А таму лепш было б нам — калі толькі ваша міласць не пярэчыць — паступіць на службу да імператара або да якога-небудзь іншага магутнага пана, які з кімсьці ваюе. I вось на гэтай ніве ваша міласць і магла б выявіць сваю храбрасць, дзівосную сваю моц і яшчэ болып дзівосныя разумовыя здольнасці, а ўладарны князь, у якога мы будзем знаходзіцца на службе, бачачы такую вашу стараннасць, не праміне адплаціць кожнаму па заслугах, і ўжо дакладна, знойдзецца там чалавек, які навечна занясе ў летапісы подзвігі вашай міласці. Аб маіх уласных подзвігах я прамаўчу, бо збраяносцу за кола яго прамых абавязкаў выходзіць не прынята. Зрэшты, адважуся вас запэўніць, што калі б у рыцараў існаваў звычай апісваць подзвігі збраяносцаў, то аб маіх наўрад ці было б сказана мімаходам.
— Часткова ты маеш рацыю, Санча,— заўважыў Дон Кіхот.Аднак жа, перш чым дабіцца такога гонару, рыцару ў выглядзе выпрабавання неабходна вандраваць па свеце ў пошуках прыгод, каб, выйшаўшы пераможцам, здабыць сабе славу і пашану, таму ў час свайго з’яўлення пры двары ён павінен быць ужо вядомым сваімі справамі настолькі, што хлопчыкі, бачачы, што ён уязджае ў гарадскія вароты, адразу ж
збягуцца, абступяць яго і пачнуць крычаць: “Вунь Рыцар Сонца”, ці: “Вунь Рыцар Змяі”, гледзячы на тое, пад якім імем стаў ён вядомы вялікімі сваімі подзвігамі. “Гэта ён,— скажуць яны,— у нечуванай бітве адолеў страшэннага велікана Бракабруна, небывалага волата, гэта ён вызваліў ад чараў мамелюка Персідскага, які быў зачараваны каля дзевяцісот гадоў”. I гэтак з вуснаў у вусны пачне пераходзіць вестка аб яго справах, і сам кароль, пачуўшы крыкі хлопчыкаў і шум натоўпу, падыдзе да акна свайго каралеўскага палаца і, зірнуўшы на рыцара, адразу пазнае яго па даспехах або па дэвізе на шчыце і абавязкова скажа: ‘Тэй вы, мае рыцары! Колькі вас ні ёсць пры двары, выходзьце сустракаць красу і гордасць рыцарства, якая сёння наведала нас”. І па яго загадзе выйдуць усе, a сам кароль спусціцца нават да сярэдзіны лесвіцы, прыцісне рыцара да сваіх грудзей і, робячы ласку, пацалуе яго ў шчаку, а затым возьме яго за руку і адвядзе ў пакоі сеньёры каралевы, і там яго сустрэнуць яна і яе дачка, інфанта*, само сабой зразумела, такое цудоўнае і дасканалае стварэнне, якіх у вядомых нам краінах калі і можна адшукаць, то з найвялікшай цяжкасцю. У той жа момант яна зверне свой позірк на рыцара, рыцар — на яе, і кожнаму з іх падасца, быццам перад ім не чалавек, а ангел, і, самі не разумеючы сутнасці, што, як і чаму, яны немінуча заблытаюцца ў хітрасплеценай любоўнай сетцы, і cappa ў іх заные, бо яны не будуць ведаць, як выказаць свае пачуцці і пакуты. Затым рыцара, вядома, адвядуць у адзін з палацавых пакояў, багата абсталяваны, і там з яго здымуць даспехі і апрануць у раскошную пунсовую мантыю, і калі ён і ўзброены здаваўся прыгажуном, то гэткім жа і нават яшчэ больш прыгожым падасца ён без зброі. Вечарам ён сядзе вячэраць з каралём, каралеваю і інфантаю і ўпотай ад сатрапезнікаў сваіх будзе лавіць яе позіркі, а яна з не меншай небяспекай будзе глядзець на яго, бо, як я ўжо сказаў, гэта ў вышэйшай ступені прыстойная дзяўчына.
Затым усе ўстануць з-за стала, і тут незнарок увойдзе ў залу пачварны маленькі карлік, а за ім — вельмі прыгожая дуэння* ў суправаджэнні двух веліканаў, і дуэння гэта, прапанаваўшы выпрабаванне, прыдуманае якім-небудзь старажытным мудрацом, аб’явіць, што пераможца будзе прызнаны першым рыцарам у свеце.
Кароль адразу ж загадае ўсім прысутным паспрабаваць свае сілы, але, да большай славы сваёй, выстаіць да канца і вытрымае гэта выпрабаванне адзін толькі рыцар госць, чым невымоўна парадуе інфанту, і інфанта адчуе сябе шчаслівай і ўзнагароджанай за тое, што яна так высока накіравала і ўтаропіла позіркі сваёй душы. Але гэта яшчэ не ўсё. Кароль — ці князь, усё роўна, хто б там ні быў, — вядзе кровапралітную вайну з іншым, такім жа магутным, як і ён, і рыцар-госць праз некалькі дзён, праведзеных ім пры двары, папросіць у яго дазволу паслужыць яму на полі бітвы. Кароль вельмі ахвотна пагодзіцца, і рыцар у аддзяку за зробленую ласку пачціва пацалуе яму руку. У тую ж ноч ён развітаецца са сваёй пані-інфантаю праз садовую рашотку, куды выходзяць вокны яе спальні, праз тую самую рашотку, праз якую ён ужо неаднойчы з ёю размаўляў з ведама і пры садзейнічанні служанкі, якая карысталася асаблівым яе даверам. Ён уздыхне, ёй стане млосна, служанка прынясе вады і, баючыся за гонар сваёй пані, будзе моцна бедаваць, бо раніца, маўляў, блізка і іх могуць убачыць. Нарэшце інфанта апамятаецца і праз рашотку працягне рыцару белыя свае рукі, і той асыпле іх пацалункамі і акропіць слязамі. Яны ўмовяцца між сабою, як ім паведаміць адно аднаму аб усім добрым і дрэнным, што з імі здарыцца, і прынцэса пачне прасіць яго вярнуцца як мага хутчэй. Рыцар дае ўрачыстае абяцанне, зноў цалуе ёй рукі і адыходзіць ад яе ў такім адчаі, што здаецца, быццам ён вось цяпер памрэ. Ен вяртаецца да сябе, кідаецца на свой ложак, але туга расстання гоніць ад яго сон, і ён устае на золку і ідзе
развітацца з каралём, каралеваю і інфантаю. Але вось ён развітаўся з каралём і з каралеваю, і тут яму кажуць, што сеньёра інфанта дрэнна сябе адчувае і не можа яго прыняць. Рыцар здагадваецца, што прычынай таму —боль ад расставання з ім, і сэрца ў яго разрываецца на часткі, і яму каштуе вялікіх намаганняў не выдаць сябе. Тут жа знаходзіцца служанка-любіміца,— яна ўсё заўважае і спяшае далажыць сваёй пані, і тая сустракае яе са слязамі на вачах і гаворыць, што ёй так цяжка не ведаць, хто яе рыцар і каралеўскага ён роду ці не. Служанка пераконвае яе, што пачцівасць, зграбнасць і храбрасць, выяўленыя яе рыцарам,гэта прыметныя ўласцівасці чалавека, які належыць да знатнага каралеўскага роду. Зняможаная інфанта суцешылася. Каб не выклікаць падазрэнняў у бацькоў, яна перасільвае сябе і праз два дні выходзіць на людзі. Рыцар між тым ужо ад’ехаў. Ён змагаецца на вайне, перамагае ворагаў караля, заваёўвае шмат гарадоў, выйграе шмат бітваў, вяртаецца да двара, бачыцца са сваёю ўладаркай ва ўмоўленым месцы і паведамляе ёй, што ва ўзнагароду за зробленыя паслугі ён мае намер прасіць у караля яе рукі. Кароль не згаджаецца выдаць яе за яго, бо не ведае, хто ён такі. 3 усім тым, ці то ён выкраў яе, ці то якім-небудзь іншым шляхам, але толькі інфанта становіцца яго жонкаю, і бацька яе ўрэшце палічыў гэта за вялікае шчасце, бо яму ўдаецца даведацца, што рыцар гэты сын доблеснага караля нейкага там каралеўства,думаю, што на карце яно не пазначана. Кароль памірае, інфанта пераемніца, рыцар у адзін момант становіцца каралём. Вось калі наступае час асыпаць ласкамі збраяносца і ўсіх, хто дапамог яму дасягнуць такога высокага становішча: ён жэніць збраяносца са служанкай інфанты, зразумела, з той самай, якая была пасрэдніцай у іх сардэчных справах,— пры гэтым высвятляецца, што яна дачка вельмі радавітага герцага.