Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
— Паболып бы гэтых самых фарэлек, тады яны заменяць адну фарэль,рассудзіў Дон Кіхот,бо ці не ўсё роўна: дадуць мне восем рэалаў* дробяззю, ці адну манету вартасцю восем рэалаў? Прытым вельмі мажліва, што фарэлька настолькі ж больш прыемная за фарэль, наколькі цяляціна болып прыемная за ялавічыну, а малады козлік больш прыемны за казла. Як бы там ні было, нясіце іх хутчэй: бо калі не задаволіць настойлівай патрэбы страўніка, то і цяжару турбот, а значыць і цяжкіх даспехаў на сабе не пацягнеш.
Стол паставілі каля брамы, проста на свежым паветры, а затым гаспадар прынёс Дон Кіхоту порцыю дрэнна вымачанай і яшчэ горш прыгатаванай траскі і кавалак хлеба, не менш чорнага і не менш заплеснелага за яго даспехі.
І як жа тут было не засмяяцца, гледзячы на Дон Кіхота, які, наадрэз адмовіўшыся зняць шлем з паднятым забралам, не мог з-за гэтага паднесці да рота
ніводнага кавалка! Патрэбна было камусьці іншаму слугаваць яму і класці ў рот страву, і гэты абавязак узяла на сябе адна з дам. А ўжо напаіць яго не было ніякай магчымасці, і так бы ён і не напіўся, калі б гаспадар не пракруціў у чарацінцы дзірачку і не ўставіў адзін канец яму ў рот, а ў другі не пачаў ліць віно; рыцар жа, каб не рэзаць стужак, пакорна цярпеў усе гэтыя нязручнасці.
У гэты час у заезны дом надарылася зайсці канавалу. Зайшоўшы, ён некалькі разоў дзьмухнуў у сваю свістульку, пасля чаго Дон Кіхот зусім упэўніўся, што знаходзіцца ў нейкім славутым замку, што на банкеце ў яго гонар іграе музыка, што траска — фарэль, што хлеб з беласнежнай мукі, што дзяўчаты лёгкіх паводзін — знатныя дамы, што гаспадар заезнага дома — уладальнік замка, і першы яго выезд, гэтак жа, як і сама думка адправіцца ў вандроўкі, падаліся яму на рэдкасць удалымі. Адно толькі бянтэжыла яго: тое, што ён яшчэ не пасвячоны ў рыцары, а хто не належаў да якога-небудзь рыцарскага ордэна, той, на яго меркаванне, не меў права шукаць прыгод.
Р а з д з е л III,
у якім расказваецца аб тым, якім забаўным спосабам Дон Кіхот быў пасвячоны ў рыцары
Гэта думка не давала Дон Кіхоту спакою, і ён, хутка скончыўшы сваю бедную карчомную вячэру, паклікаў гаспадара, пайшоў з ім у стайню, упаў на калені і сказаў:
Доблесны рыцар, я не скрануся з месца да таго часу, пакуль вы, шаноўны, не дасце згоды выканаць маю просьбу. Выкананне ж таго, аб чым я прашу, прынясе вам неўміручую славу, а таксама паслужыць на карысць усяму чалавечаму роду.
Убачыўшы, што госць апусціўся перад ім на Ka-
лені, і пачуўшы такія словы, гаспадар збянтэжыўся: ён не ведаў, што рабіць і што казаць, а затым пачаў пераконваць яго падняцца з калень, але той падняўся толькі пасля таго, як гаспадар даў слова выканаць яго просьбу.
— Меншага, васпан мой, я і не чакаў ад вашай невымоўнай велікадушнасці,— заўважыў Дон Кіхот.Такім чынам, ведайце, што просьба, з якой я да вас звярнуўся і якую ваша чалавекалюбства абяцала выканаць, заключаецца ў тым, каб заўтра раніцай вы пасвяцілі мяне ў рыцары. Ноч я правяду ў капліцы вашага замка не заплюшчыўшы вачэй над зброяй, a заўтра, паўтараю, збудзецца тое, чаго я так прагну, і я атрымаю законнае права аб’язджаць усе чатыры кірункі свету, шукаць прыгод і абараняць пакрыўджаных, тым самым выконваючы абавязак усяго рыцарства, а таксама абавязак вандроўнага рыцара, якім я з’яўляюся і які павінен імкнуцца да здзяйснення названых мной подзвігаў.
Гаспадар, як даволі вялікая шэльма, часткова здагадваўся, піто госць не пры сваім розуме, пры гэтых жа словах ён цалкам у тым пераканаўся і, вырашыўшы патакаць усім яго дзівацтвам, каб весела правесці ноч, сказаў Дон Кіхоту наступнае: намер яго, маўляў, і просьба болып чым разумныя, і зусім зразумела і законна, што ў такога знатнага, наколькі можна меркаваць па яго выглядзе і ганарлівай паставе, рыцара з’явілася высокае жаданне; ды і ён, гаспадар, у маладосці сам аддаваўся гэтаму значнаму занятку: у пошуках прыгод вандраваў па розных краінах, развіваў спрытнасць рук і ног і выяўляў незвычайную шкадлівасць, так што слава яго грымела па ўсіх іспанскіх судах і судзілішчах; урэшце ж пайшоў на спачынак у гэты свой замак, дзе і жыве за свой і чужы кошт, прымаючы ў сябе ўсіх вандроўных рыцараў, незалежна ад іх звання і багацця, выключна з асаблівай любові да іх і з умовай, каб у аддзяку за яго гасціннасць яны дзяліліся з ім сваім набыткам. Да гэта-
га гаспадар дадаў, што ў яго замку няма капліцы, дзе б можна было не спаць над зброяй, бо старую ён знёс, каб на яе месцы пабудаваць новую, але, наколькі яму вядома, у крайнім выпадку не спаць над зброяй дазваляецца ўсюды, таму Дон Кіхот можа правесці гэту ноч на двары, а заўтра, бог дасць, усе адпаведныя выпадку цырымоніі будуць ажыццёўлены, і ён стане сапраўдным рыцарам, ды яшчэ такім, якога свет нават не бачыў.
Затым ён пацікавіўся, ці ёсць у Дон Кіхота грошы; той адказаў, што ў яго няма ні гроша, бо ні ў адным рыцарскім рамане яму не даводзілася чытаць, каб хто-небудзь з вандроўных рыцараў меў пры сабе грошы. На гэта гаспадар сказаў, што ён памыляецца, бо аўтары не лічаць патрэбным упамінаць аб такіх простых і неабходных рэчах, як, напрыклад, грошы ці чыстыя кашулі, аднак жа з гэтага зусім не вынікае, што ў рыцараў ні таго, ні другога не было; наадварот, яму дакладна вядома, што ва ўсіх вандроўных рыцараў, аб якіх настваралі столькі раманаў, кашалькі на ўсякі выпадак былі туга набіты; бралі яны з сабой і чыстыя кашулі, а таксама слоічкі з маззю, якой загойвалі свае раны: бо не заўсёды ж у палях і пустынях, дзе яны біліся і дзе ім наносілі раны, быў у іх пад рукой лекар,— хіба толькі хтосьці з іх сябраваў з мудрым чараўніком, які неадкладна саджаў на воблака і накіроўваў да яго па паветры карліка з бутэлечкай вады такой гаючай уласцівасці, што варта было рыцару выпіць некалькі кропель — і ўсіх яго болек і ран як не было; калі ж не было такой дапамогі, ранейшыя рыцары лічылі разумным паклапаціцца аб тым, каб іх збраяносцы мелі грошы і іншыя неабходныя рэчы, як, напрыклад, корпія і лячэбныя мазі; у каго з рыцараў па якой-небудзь прычыне збраяносца не было — выпадак рэдкі, можна сказаць, выключны,тыя самі вазілі ўсё гэта ў невялікіх торбачках, якія яны прывязвалі да конскага крыжа і, быццам нейкую каштоўнасць, стараліся як мага лепш схаваць.
На заканчэнне гаспадар параіў Дон Кіхоту хоць, па сутнасці, ён меў права загадваць яму, бо той неўзабаве павінен быў стаць яго хроснікам — у далейшым без грошай і згаданых рэчаў і зелля не адпраўляцца ў дарогу: ён сам, маўляў, убачыць, што калі-небудзь яны яму спатрэбяцца.
Дон Кіхот паабяцаў дакладна выканаць усё, што яму раіў гаспадар, а затым пачаў рыхтавацца да ночы, якую яму патрэбна было правесці на вялікім жывёльным двары на варце са зброяй; ён сабраў усе свае даспехі, расклаў іх на вадапойным карыце, якое стаяла каля калодзежа, і, схапіўшы кап’ё і шчыт, з вельмі незалежным выглядам пачаў хадзіць узад і ўперад; і толькі ён пачаў прагульвацца, як надышла ноч.
Гаспадар расказаў сваім пастаяльцам аб вар’яцтве Дон Кіхота, аб яго намеры правесці ноч на варце са зброяй і аб клопатах, якія прадбачацца з пасвячэннем яго ў рыцары. Прысутныя падзівіліся з такога незвычайнага стану разумовага расстройства і пайшлі паглядзець на Дон Кіхота здалёку. А Дон Кіхот між тым то паважна праходжваўся, то, абапёршыся на кап’ё, утаропліваўся на свае даспехі і доўга потым не адводзіў ад іх вачэй. Стаяла глухая ноч, аднак ясны месяц цалкам замяняў дзённае святло, якому ён абавязаны сваім ззяннем, так што ўсе рухі новаспечанага рыцара добра былі відаць гледачам. У гэты час адзін з паганятых, які начаваў у заезным доме, захацеў напаіць мулаў, для чаго неабходна было зняць з вадапойнага карыта даспехі нашага рыцара; і, як толькі ўбачыў паганятага, Дон Кіхот адразу ж загаварыў гучным голасам:
Хто б ты ні быў, о дзёрзкі рыцар, які адважыўся дакрануцца да зброі самага доблеснага з усіх вандроўных рыцараў, якія калі-небудзь насілі меч, падумай аб тым, што ты робіш, і не дакранайся да яе, іначай ты жыццём заплаціш за сваю нечуваную выхадку!
Паганяты і ў вус сабе не дзьмуў,— а між тым лепш было б, калі б ён дзьмуў: па крайняй меры, яго самога
тады б не аддубасілі,— ён схапіў даспехі і пастараўся зашпурнуць іх як мага далей. Тады Дон Кіхот узняў вочы да неба і, відаць, звяртаючыся ў думках да пані сваёй Дульцынеі, сказаў:
— Дапамажы мне, пані мая, адпомсціць за знявагу, якая ўпершыню нанесена майму сэрцу. Цяпер чакае мяне першае выпрабаванне — не пазбаўляй жа мяне абароны сваёй і заступніцтва.
Працягваючы заклікаць на дапамогу сваю даму, Дон Кіхот адклаў убок шчыт, абедзвюма рукамі падняў кап’ё і з такой сілай апусціў яго на галаву паганятага, што той паваліўся як мёртвы, так што калі б за гэтым ударам адбыўся другі, то яму ўжо не спатрэбілася б звяртацца да ўрача. Пасля гэтага Дон Кіхот падабраў свае даспехі і як нічога і не было зноў пачаў прагульвацца. Крыху пазней другі паганяты, не падазраючы аб тым, які лёс напаткаў першага, бо той усё яшчэ ляжаў непрытомны, захацеў напаіць мулаў, але як толькі наблізіўся ён да вадапойнага карыта і, каб вызваліць месца, пачаў здымаць даспехі, Дон Кіхот, ні слова не кажучы, і на гэты раз ні ў кога не папрасіўшы дапамогі, зноў адклаў убок шчыт, зноў падняў кап’ё і так стукнуў другога паганятага, што не кап’ё разляцелася на кавалкі, а чэрап паганятага раскалоўся нават не на тры, а на чатыры часткі. На шум збегліся насельнікі заезнага дома, у тым ліку гаспадар. Тады Дон Кіхот, адной рукой схапіўшы шчыт, a другой прытрымліваючы меч, усклікнуў:
— 0 царыца прыгажосці, сіла і моц зняможанага майго сэрца! Пара табе накіраваць позірк сваёй велічы на адданага табе рыцара, на якога насоўваецца такая грозная небяспека!
Тут ён адчуў у сабе рашучасць, што калі б сюды з усяго свету набеглі паганятыя, усё роўна, здавалася яму, не адступіў бы ён ні на крок. Таварышы параненых паганятых, убачыўшы іх у такім цяжкім стане, пачалі здалёку асыпаць Дон Кіхота градам камянёў. Той па меры магчымасці закрываўся шчытом, але, не
жадаючы пакідаць на волю лёсу свае даспехі, ад карыта не адыходзіў. Гаспадар крычаў на паганятых і ўгаворваў іх не чапаць рыцара: бо ён жа, маўляў, папярэджваў іх, што гэта вар’ят, а з вар’ята, хоць бы ён тут усіх перабіў, як з казла малака. Але Дон Кіхот крычаў яшчэ гучней: паганятых ён абзываў здраднікамі і прадажнікамі, а ўладальніка замка за тое, што той дапускае, каб з вандроўнымі рыцарамі так абыходзіліся,— маладушным і непачцівым кавальера, ды яшчэ дадаваў, што калі б ён, Дон Кіхот, быў пасвячоны ў рыцары, то ўладальнік замка адказаў бы яму за сваё вераломства.