Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Балдуіна, успомніў аб тым, як антакерскі алькайд Радрыга дэ Нарваэс* узяў у палон маўра Абіндараэса* і прывёў яго ў свой замак. I калі земляроб зноў задаў яму пытанне, як ён маецца і як сябе адчувае, ён звярнуўся да яго з тымі ж словамі, з якімі ў прачытанай ім некалі кнізе Хорхе дэ Монтэмаёра Дыяна, дзе апісваецца гэта гісторыя, палонны Абенсераг* звяртаецца да Радрыга дэ Нарваэса. I так умела здолеў ён прымяніць гісторыю з маўрам да сябе, што, слухаючы гэту бязглуздзіцу, земляроб неаднойчы ўспомніў чорта; менавіта гэта бязглуздзіца і навяла земляроба на думку, што аднавясковец яго звар’яцеў, і каб хутчэй адкараскацца ад Дон Кіхота, які надакучаў яму сваім шматслоўем, вырашыў ён паскорыць крок. Дон Кіхот жа аб’явіў у заключэнне:
Ведайце, ваша міласць, сеньёр Радрыга дэ Нарваэс, што цудоўная Харыфа, аб якой я вам зараз расказваў,гэта і ёсць чароўная Дульцынея Табоская, дзеля якой я здзяйсняў, здзяйсняю і здзейсню такія подзвігі, якіх яшчэ не бачыў, не бачыць і так ніколі і не ўбачыць свет. Земляроб яму на гэта адказаў:
— Гора мне з вамі, ваша міласць! Ды зразумейце ж, сеньёр, што ніякі я не Дон Радрыга дэ Нарваэс і не маркіз Мантуанскі, а ўсяго толькі Педра Алонса, ваш аднавясковец. Гэтак жа дакладна і ваша міласць: ніякі вы не Балдуін і не Абіндараэс, а паважаны гідальга, сеньёр Кіхана.
— Я сам ведаю, хто я такі,— запярэчыў Дон Кіхот,— і яшчэ я ведаю, што маю права называцца не толькі тымі, аб кім я вам расказваў, але і ўсімі Дванаццаццю Пэрамі Францыі*, а таксама ўсімі Дзевяццю Дзеячамі Славы* , бо подзвігі, якія яны здзейснілі і разам і паасобку, ніяк нельга параўнаць з маімі.
Працягваючы такую размову, пад вечар дабраліся яны да сваёй вёскі; аднак жа пабіты гідальга ледзь трымаўся ў сядле, таму земляроб, каб ніхто не ўбачыў яго, вырашыў лепш дачакацца цемры. А калі ўжо зусім сцямнела, ён накіраваўся прама да дома Дон
Кіхота, дзе ў гэты час панавала вялікая разгубленасць і адкуль даносіўся гучны голас ключніцы, якая размаўляла з двума самымі блізкімі сябрамі нашага рыцара, свяшчэннікам і цырульнікам:
— Што вы скажаце, сеньёр ліцэнцыят* Пера Перэс (так звалі свяшчэнніка), аб ліхіх прыгодах майго пана? Вось ужо тры дні, як зніклі і ён, і конь, і шчыт, і кап’ё, і даспехі. Якая я няшчасная! Адно магу сказаць, і гэта сапраўды так, як тое, што ўсе мы спачатку нараджаемся, а потым паміраем: начытаўся ён гэтых праклятых рыцарскіх кніжак, вось яны і звялі яго з розуму. Цяпер якраз я прыгадваю, што, разважаючы сам з сабой, ён не раз выказваў жаданне стаць вандроўным рыцарам і дзеля прыгод пачаць бадзяцца па ўсім белым свеце. Няхай Сатана і Варава забяруць гэтыя кнігі, калі з-за іх зацямніўся светлы яго розум,— бо іншага такога не адшукаеш ва ўсёй Ламанчы!
Пляменніца далучылася да яе.
— Ведаеце, сеньёр маэсе Нікалас,— загаварыла яна, звяртаючыся да цырульніка,дзядзечку майму не раз надаралася двое сутак запар чытаць паганыя гэтыя раманы ліхіх прыгод. Потым, бывала, кіне кнігу, схопіць меч і давай тыкаць у сцены, пакуль не выб’ецца з сіл. Я, скажа, забіў чатырох веліканаў, а кожны з іх — ростам з вежу. Пот з яго градам, а ён кажа, што гэта кроў цячэ: яго, бачыце, паранілі ў баі. Ну, a потым вып’е поўны коўш халоднай вады, адпачне, супакоіцца: гэта, маўляў, каштоўны напітак, які яму прынёс мудры — як там яго? — не то Алкіф*, не то Паф-Піф, вялікі чарадзей і верны яго сябар. He, гэта я ва ўсім вінаватая, калі б я загадзя паведаміла вам, што ў дзядзечкі не ўсе дома, то вашы міласці не далі б яму дайсці да такой крайнасці: вы спалілі б усе гэтыя паганыя кнігі, бо ў яго безліч такіх, якія даўно пара ўсё роўна, як пісанне ерэтыкаў, кінуць у вогнішча!
— Я згодзен з вамі,заўважыў свяшчэннік,— і даю
вам слова, што заўтра ж мы ўстроім аўтадафэ* і спалім іх, каб надалей яны не падбівалі чытачоў на такія справы, якія, відаць, вытварае зараз добры мой сябар.
Земляроб і Дон Кіхот чулі гэту размову, і тут земляроб, цалкам зразумеўшы, якая хвароба авалодала яго аднавяскоўцам, пачаў гучна крычаць:
Вашы міласці, адчыніце дзверы сеньёру Балдуіну, цяжка параненаму маркізу Мантуанскаму і сеньёру Абіндараэсу, якога вядзе ў палон антэкерскі алькайд, доблесны Радрыга дэ Нарваэс!
На крык выбеглі ўсе, і як толькі мужчыны пазналі свайго сябра, а жанчыны дзядзьку свайго і пана, які ўсё яшчэ сядзеў на асле, бо не мог злезці, то кінуліся абдымаць яго. Ён жа сказаў ім:
— Пачакайце! Я цяжка паранены па віне майго каня. Аднясіце мяне на ложак і, калі можна, паклічце мудрую Урганду, каб яна агледзела і загаіла мае раны.
Якое няшчасце! — усклікнула ключніца.— Адчувала маё сэрца, на якую нагу закульгаў мой гаспадар! Злазьце з богам, ваша міласць, мы і без гэтай Пагады зможам вас вылечыць. Да чаго ж давялі вас гэтыя рыцарскія кніжкі, няхай будуць яны тройчы праклятыя!
Дон Кіхота аднеслі на ложак, агледзелі яго, аднак ран на ім не знайшлі. Ён жа сказаў, што проста выцяўся, бо, змагаючыся з дзесяццю волатамі, такімі страшнымі і грубымі, якіх яшчэ не бачыў свет, ён разам са сваім канём Расінантам грымнуўся вобземлю.
— А-я-яй! — усклікнуў свяшчэннік.Справа ўжо і да волатаў дайшла? Пакарай мяне бог, калі заўтра ж, яшчэ да захаду сонца, усе яны будуць спалены!
Дон Кіхота закідалі пытаннямі, але ён, не пажадаўшы адказваць, папрасіў толькі, каб далі паесці і паспаць, што яму цяпер, маўляў, асабліва патрэбна. Жаданне яго было выканана, а затым свяшчэннік па-
чаў падрабязна распытваць земляроба аб тым, як яму ўдалося знайсці Дон Кіхота. Калі ж земляроб расказаў яму ўсё, не ўтаіўшы і той лухты, якую малоў наш рыцар, качаючыся на зямлі і па дарозе дадому, ліцэнцыят загарэўся жаданнем як мага хутчэй ажыццявіць тое, што ён сапраўды назаўтра і ажыццявіў, а менавіта: зайшоў да свайго сябра, цырульніка, маэсе Нікаласа, і разам з ім накіраваўся да Дон Кіхота.
Той усё яшчэ спаў. Свяшчэннік папрасіў у пляменніцы ключ ад пакоя, дзе знаходзіліся гэтыя шкодныя кнігі, і яна з найвялікшай гатоўнасцю выканала яго просьбу; калі ж усе ўвайшлі туды, у тым ліку і ключніца, то ўбачылі больш за сотню вялікіх кніг у вельмі дарагіх вокладках, а таксама іншыя кнігі, меншых памераў, і ключніца, акінуўшы іх позіркам, стрымгалоў выбегла з пакоя, але адразу ж вярнулася з кубкам святой вады і з крапілам.
— Калі ласка, ваша міласць, сеньёр ліцэнцыят, акрапіце пакой,— сказала яна,a то яшчэ хто-небудзь з чараўнікоў, якія хаваюцца ў гэтых кнігах, зачаруе нас, каб адпомсціць за тое, што мы збіраемся зжыць іх усіх са свету.
Пасмяяўся ліцэнцыят з прастадушнасці ключніцы і прапанаваў цырульніку такі парадак: цырульнік будзе перадаваць яму гэтыя кнігі па адной, а ён, маўляў, зоймецца іх аглядам,можа быць, некаторыя з іх і не заслугоўваюць смерці.
— Не,— запярэчыла пляменніца,— ніводная з іх не заслугоўвае даравання, усе яны прынеслі нам зло. Іх патрэбна выкінуць у акно, скласці ў кучу і падпаліць. А яшчэ лепш аднесці на жывёльны двор і там раскласці з іх вогнішча, тады і дым не будзе нас трывожыць.
Ключніца да яе далучылася абедзве яны горача жадалі пагібелі гэтых бязвінных пакутнікаў. Аднак жа свяшчэннік настаяў на тым, каб спачатку чытаць хоць бы назвы. І першае, што ўручыў яму маэсе Нікалас,— гэта Амадыса Гальскага ў чатырох частках.
— У гэтым ёсць штосьці знамянальнае,— сказаў свяшчэннік.— Наколькі мне вядома, перад намі першы рыцарскі раман, які выйшаў з друку ў Іспаніі, і ад яго бяруць пачатак і вядуць сваё паходжанне ўсе астатнія, а таму, мне здаецца, як пачынальніка гэтай богаадступніцкай лухты, павінны мы яго без усялякага шкадавання спаліць.
He, сеньёр,— запярэчыў цырульнік,— я чуў іншае: кажуць, што гэта лепшая з усіх кніг, кім-небудзь напісаная ў гэтым плане, а таму, у выглядзе асаблівага выключэння, трэба яго памілаваць.
— Ваша праўда,— згадзіўся свяшчэннік,— прымем гэта да ведама і часова падорым яму жыццё. Паглядзім цяпер, што там стаіць побач з ім.
— Подзвігі Эспландыяна*, законнага сына Амадыса Гальскага,— абвясціў цырульнік.
— Дзеля справядлівасці патрэбна заўважыць, што заслугі бацькі на сына не распаўсюджваюцца,сказаў свяшчэннік.— Вазьміце, сеньёра ключніца, адчыніце акно і выкіньце яго,— няхай ён пакладзе пачатак кучы кніг, з якіх мы распалім вогнішча.
Ключніца з асаблівым задавальненнем выканала гэта: добры Эспландыян паляцеў на двор і там вельмі цярпліва пачаў чакаць пакарання, якое пагражала яму.
— Далей,— сказаў свяшчэннік.
— За ім ідзе Амадыс Грэчаскі*,— сказаў цырульнік.— Ды, па-мойму, у гэтым радзе адны толькі Амадысавы сваякі і стаяць.
— Вось мы іх зараз і выкінем на двор,— сказаў свяпічэннік.
— I я такой жа думкі,— сказаў цырульнік.
— І я,— сказала пляменніца.
А калі так,— прамовіла ключніца,— давайце іх сюды, я выкіну іх на двор.
Ей далі вялікую колькасць кніг, і яна, шкадуючы, відаць, лесвіцу, павыкідала іх праз акно.
— А гэта яшчэ што за таўстун? — запытаўся свяшчэннік.
Дон Алівант Лаўрскі*адказаў цырульнік.
— Кніга грубая і недарэчная, а таму на двор яе,— вырашыў свяшчэннік.
— А што рабіць з маленькімі кніжкамі? — запытаўся цырульнік.— Вось, напрыклад, Галатэя* Мігеля дэ Сервантэса.
— 3 гэтым самым Сервантэсам я з даўніх часоў у вялікім сяброўстве,— адказаў свяшчэннік,— і мне добра вядома, што ў вершах ён атрымаў менш перамог, чым на яго галаву сыплецца бед. Сёе-тое ў яго кнізе прыдумана ўдала, сёе-тое ён задумаў, але нічога не давёў да канца. Пачакаем абяцанай другой часткі, можа быць, ён выправіцца і заслужыць нарэшце ласку, у якой мы адмаўляем яму зараз. А да таго часу трымайце яго ў сябе ў зняволенні.
— 3 задавальненнем, дарагі дружа,— сказаў цырульнік.
Р а з д з е л VI.
Аб другім выездзе добрага нашага рыцара Дон Кіхота Ламанчскага
У гэты самы час пачуўся голас Дон Кіхота.
— Сюды, сюды, адважныя рыцары! крычаў ён.— Пара вам паказаць сілу доблесных вашых рук, інакш прыдворныя рыцары возьмуць верх на турніры!
Давялося спыніць агляд кнігасховішча і бегчы на шум і грукат. Увайшоўшы да Дон Кіхота ў пакой, сябры і дамашнія яго ўбачылі, што ён падняўся ўжо з ложка; здавалася, ён і не збіраўся спаць — такі ён быў ажыўлены: па-ранейшаму шумеў, вар’яваўся, тыкаў ва ўсе бакі мячом. Яго схапілі і сілком паклалі на ложак. Тут ён крыху супакоіўся і, звярнуўшыся да свяшчэнніка, прамовіў: