Дон Кіхот
Мігель дэ Сервантэс
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
— А гэтай паскуднай і гнюснай чэрню я пагарджаю! Шпурляйцеся камянямі, падыходзьце бліжэй, нападайце, рабіце са мной усё што хочаце — зараз я расквітаюся за вашу безразважнасць і нахабства!
У яго голасе чулася такая грозная адвага, што паганятых апанаваў неадольны жах; і, часткова ад страху, часткова ж пранікнутыя довадамі гаспадара, яны перасталі кідаць у яго камяні, а ён, дазволіўшы забраць параненых, усё гэтак жа велічна і спакойна ўзяўся ахоўваць даспехі.
Гаспадару надакучылі выхадкі госця, і, каб пакончыць з імі, намерыўся ён зараз жа, пакуль не здарылася горшай бяды, справіць над ім гэты пракляты абрад пасвячэння. Падышоўшы да яго, ён папрасіў прабачэння за тое, што гэта подлая чэлядзь без яго ведама так па-грубіянску абышлася з ім, і паабяцаў строга пакараць нахабнікаў. Затым яшчэ раз паўтарыў, што капліцы ў замку няма, але што цяпер усякая неабходнасць у ёй адпала: наколькі ён ведае цырыманіял рыцарства, абрад пасвячэння заключаецца ў тым, каб даць па карку і нанесці ўдар шпагай па спіне,— вось, маўляў, і ўся хітрасць,а гэта і сярод поля з поспехам можна прарабіць; што тычыцца аховы зброі, то з гэтым пакончана ўжо, таму што не спаць патрэбна ўсяго толькі дзве гадзіны, а Дон Кіхот не спіць ужо болып за чатыры. Дон Кіхот усяму гэтаму
паверыў. Ён аб’явіў, што гатовы падпарадкавацца, толькі прапануе як мага хутчэй справіць абрад, а пасля дадаў, што калі яго, Дон Кіхота, пасвяцяць у рыцары, то ў выпадку, калі на яго зноў нападуць, ён нікога тут не пакіне жывымі,— зрэшты, за каго ўладальнік замка заступіцца, тых ён з павагі да яго пашкадуе.
Перапалоханы ўладальнік замка, не будучы дурнем, адразу збегаў па кнігу, дзе ён запісваў, колькі аўсу і саломы выдадзена паганятым, і разам са слугой, які трымаў у руцэ агарак свечкі, і дзвюма згаданымі дзяўчынамі падышоў да Дон Кіхота, загадаў яму стаць на калені, зрабіў выгляд, што чытае нейкую свяшчэнную малітву, і тут жа з усёй сілы стукнуў яму па карку, а затым, усё яшчэ мармычучы сабе пад нос штосьці накшталт малітвы, добра агрэў рыцара па спіне ягоным жа ўласным мячом. Пасля ён загадаў адной з дзяўчат падперазаць гэтым мячом рыцара, што тая і зрабіла, выявіўшы пры гэтым незвычайны спрыт і далікатнасць. На самай справе, зайздроснае майстэрства патрабавалася для таго, каб падчас гэтай цырымоніі ў любую хвіліну не лопнуць ад смеху. Зрэшты, пры адным нагадванні аб нядаўніх подзвігах нованазванага рыцара смех міжвольна заміраў на вуснах у прысутных.
— Хай памагае бог вашай міласці стаць самым шчаслівым сярод рыцараў і няхай пашле ён вам удачу ва ўсіх бітвах,— падпярэзваючы яго мячом, сказала паважаная сеньёра.
Дон Кіхот аб’явіў, што ён павінен ведаць, хто так хораша паспрыяў яму, а таму просіць яе назваць сябе, бо мае намер падзяліць з ёю ўшанаванні, якія ён спадзяецца заслужыць доблеснай сваёй рукой. Яна ж вельмі сціпла адказала яму, што завуць яе Непаседа, што яна дачка шаўца, ураджэнца Таледа, які цяпер жыве ў гандлёвых радах Санча Б’енайі, і што з гэтага часу, дзе б ні знаходзілася, яна заўсёды гатова яму служыць і лічыць сваім панам. Дон Кіхот папрасіў яе
зрабіць адну ласку, а менавіта: дзеля павагі да яго дадаць да свайго прозвішча донна* і надалей называцца доннай Непаседаю. Яна паабяцала. Тады другая дзяўчына надзела на яго шпоры, і з ёю ён пачаў размаўляць амаль гэтак жа, як і з той, якая падперазала яго мячом. Ён запытаўся, як яе завуць, яна ж адказала, што яе завуць Ветрагона і што яна дачка паважанага антакерскага млынара. Дон Кіхот, прапанаваўшы ёй свае паслугі і заступніцтва, папрасіў яе далучыць да свайго прозвішча донна і надалей называцца доннай Ветрагонаю.
Дон Кіхоту не цярпелася дачакацца хвіліны, калі можна будзе зноў сесці на каня і накіравацца на пошукі прыгод, і пасля таго як былі завершаны ўсе гэтыя раней нябачаныя цырымоніі, якія адбыліся вельмі хутка і паспешліва, ён адразу ж асядлаў Расінанта, сеў вярхом і, абняўшы гаспадара, такімі мудронымі выразамі выказаў яму сваю падзяку за пасвячэнне ў рыцары, што перадаць іх нам было б не па сілах. У адказ гаспадар ад радасці, што адкараскаўся ад яго, выказаўся не менш напышліва і, нічога не ўзяўшы за начлег, адпусціў яго з мірам.
Р а з д з е л IV.
Аб тым, што здарылася з рыцарам нашым, калі ён пакінуў заезны. дом
Ужо бралася на золак, калі Дон Кіхот, радасны, шчаслівы і горды ад усведамлення, што яго пасвяцілі ў рыцары, падскокваючы ад задавальнення ў сядле, выехаў за браму заезнага дома. Але, згадаўшы неўзабаве парады гаспадара, вырашыў ён вярнуцца дадому, каб запасціся ўсім неабходным, галоўнае — грашыма і кашулямі; збраяносцам сваім ён меркаваў узяць аднаго хлебароба, свайго аднавяскоўца, беднага шматдзетнага, які, аднак, для выканання такіх абавязкаў вельмі падыходзіў. 3 гэтай мэтай ён павярнуў
Расінанта ў бок сваёй вёскі, і Расінант, быццам адчуўшы роднае стойла, паказаў такую шпаркасць, што, здавалася, быццам капыты яго не дакранаюцца да зямлі.
Ледзь паспеў Дон Кіхот крыху ад’ехаць, як раптам справа, з ляснога гушчару, да яго данесліся ціхія жальбы, быццам хтосьці стагнаў, і, як толькі пачуў іх, ён адразу ўсклікнуў:
— Хвала нябёсам за тую ласку, якую яны мне выказалі,за тое, што так хутка далі магчымасць выканаць мой рыцарскі абавязак і ўбачыць плён маіх добрых жаданняў! He падлягае сумненню, што гэта стогне які-небудзь безабаронны ці безабаронная, якім патрабуецца дапамога мая і абарона.
3 гэтымі словамі ён тузануў павады і паскакаў туды, адкуль даляталі стогны. Праехаўшы крыху па лесе, убачыў ён каня, прывязанага да дуба, а побач, да другога дуба, прывязаны быў голы да пояса хлапчук гадоў пятнаццаці. I вось гэты якраз хлапчук і стагнаў, і стагнаў недарэмна, бо нейкі дужы вясковец бязлітасна хвастаў яго рамянём, суправаджаючы кожны ўдар папрокамі і павучаннямі.
— Будзь пільным, а язык трымай за зубамі! — прымаўляў ён.
А хлапчук галасіў:
— Болып не буду, гаспадар, Хрыстом-богам клянуся, не буду! Абяцаю вам не зводзіць вачэй са статка!
Убачыўшы, што тут адбываецца, Дон Кіхот грозна выкрыкнуў:
— Непачцівы рыцар, як вам не сорамна нападаць на таго, хто не ў сілах сябе абараніць! Сядайце на каня, вазьміце кап’ё (трэба заўважыць, што ў вяскоўца таксама было кап’ё: ён прыставіў яго да таго дуба, да якога быў прывязаны конь), і я вам дакажу ўсю нікчэмнасць вашага ўчынку.
Вясковец, убачыўшы над сваёй галавой адзетую ў даспехі фігуру, якая перад самым носам размахвала кап’ём, падумаў, што прыйшла яго смерць.
— Сеньёр кавальера,— ліслівым голасам загаварыў ён,я караю хлапчука, майго слугу, які пасвіць тут чараду маіх авечак; з-за гэтага разіні я кожны дзень не далічваюся авечкі. I караю я яго за разгільдзяйства, дакладней, за махлярства, а ён кажа, што я ад скупасці паклёпнічаю каб не плаціць яму жалавання, але я клянуся богам і выратаваннем душы, што ён хлусіць.
— Паскудны грубіян! — усклікнуў Дон Кіхот.— Клянуся сонцам, якое ўсіх нас асвятляе, што я зараз вось гэтым самым кап’ём праткну вас наскрозь! Без усялякіх размоў заплаціце яму, не тое, хай будзе мне сведкам усявышні, я з вамі распраўлюся і заб’ю,на месцы! Ану, адвязвайце яго хутчэй!
Вясковец, апусціўшы галаву, моўчкі адвязаў свайго слугу. Тады Дон Кіхот запытаўся ў хлапчука, колькі яму павінен гаспадар. Хлапчук адказаў, што ўсяго за дзевяць месяцаў, лічачы па сем рэалаў за месяц. Дон Кіхот падлічыў, што сума гэтых грошай складае шэсцьдзесят тры рэалы, і сказаў вяскоўцу, каб ён неадкладна раскашэльваўся, калі ён толькі даражыць жыццём. На гэта спалоханы вясковец запярэчыў, што доўг яго зусім не такі вялікі, бо трэба прыняць у разлік і адлічыць кошт трох пар абутку, якія знасіў пастух, ды яшчэ адзін рэал за два кровапусканні, што былі яму зроблены, калі ён занядужаў.
— Гэта ўсё так,запярэчыў Дон Кіхот,— аднак вы ні за што ні пра што адлупцавалі яго рамянём,няхай жа гэта будзе аплатай за абутак і кровапусканні: бо калі ён падраў скуру на чаравіках, якія вы яму купілі, то вы, у сваю чаргу, падралі яму ўласную яго скуру. І калі цырульнік пускаў яму кроў у час яго хваробы, то вы пускаеце яму кроў, калі ён здаровы. Такім чынам, тут вы з ім разлічыліся.
— Бяда ў тым, сеньёр кавальера, што я не ўзяў з сабой грошай,— давядзецца Андрэсу пайсці са мной, і дома я выплачу яму ўсё да апошняга рэала.
— Каб я з ім пайшоў? — усклікнуў хлапчук. — 3
кожнай гадзінай не лягчэй! He, сеньёр, нізашто на свеце! Калі я застануся з ім сам-насам, то ён злупіць з мяне скуру, як злупілі яе некалі са святога Варфаламея ці з кагосьці там яшчэ.
— Ен гэтага не зробіць,— запярэчыў Дон Кіхот.— Я яму загадаю, і ён не адважыцца мяне не паслухаць. Няхай толькі ён паклянецца тым рыцарскім ордэнам, да якога належыць, і я адпушчу яго на ўсе чатыры бакі і паручуся, што ён табе заплаціць.
Ды што вы, сеньёр, кажаце! усклікнуў хлапчук.— Мой гаспадар зусім не рыцар і ні да якага рыцарскага ордэна не належыць! Гэта Хуан Альдуда, багаты селянін з вёскі Кінтанар.
— Гэта нічога не азначае,— запярэчыў Дон Кіхот,— і Альдуды могуць быць рыцарамі. Тым болып што аб кожным чалавеку патрэбна меркаваць па яго справах.
— Гэта правільна,— пагадзіўся Андрэс,— але, у такім выпадку, як скажаце думаць пра майго гаспадара, калі ён адмаўляецца плаціць мне жалаванне, якое я зарабіў, абліваючыся потам?
— Брат мой Андрэс, ды хіба я адмаўляюся? — зноў загаварыў вясковец.— Зрабі ласку, пойдзем са мной! Клянуся ўсімі рыцарскімі ордэнамі, колькі іх ні развялося на свеце, што заплачу табе, як я ўжо сказаў, усё да апошняга рэала, з радасцю заплачу!
— Можна і без радасці,— сказаў Дон Кіхот.— Заплаціце толькі тую суму, якую вы яму завінаваціліся,— гэта ўсё, што ад вас патрабуецца. Але бойцеся парушыць клятву, інакш, клянуся той жа самаю клятваю, я адшукаю вас і пакараю. Калі б вы былі спрытнейшым за яшчарку, я ўсё роўна вас знайду, куды б вы ні схаваліся. Калі ж вы жадаеце ведаць, ад каго атрымалі такі загад, каб яшчэ больш старанна ўзяцца за яго выкананне, то ведайце, што я — доблесны Дон Кіхот Ламанчскі, абаронца пакрыўджаных і прыгнечаных. А цяпер заставайцеся з богам і пад страхам страшнага пакарання, якое пагражае вам, не забывайце абяцанага і замацаванага клятваю.
3 гэтымі словамі ён прышпорыў Расінанта і пачаў хутка аддаляцца. Вясковец паглядзеў яму ўслед і, пераканаўшыся, што ён мінуў гай і знік з вачэй, павярнуўся да слугі свайго Андрэса і сказаў: