Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Дон Кіхот жа, ледзь прыметна ўсміхнуўіпыся, яму на гэта адказаў:
— Ільвят — супраць мяне? Цяпер супраць мяне — ільвят? Ну, дык гэтыя сеньёры, якія паслалі іх сюды, вось як перад богам кажу, зараз убачаць, ці такі я чалавек, каб спалохацца львоў! Злазь з павозкі, добры чалавек, і калі ты вартаўнік, то адчыні клеткі і выпусці звяроў на злосць і насуперак тым чараўнікам, якія іх на мяне нацкавалі, я зараз пакажу, хто такі Дон Кіхот Ламанчскі!
Вазак, бачачы, што гэта ўзброенае пудзіла поўна рашучасці, прамовіў:
— Васпан мой, будзьце вельмі ласкавы, злітуйцеся вы нада мной і загадайце выпусціць ільвоў не раней,
чым я распрагу мулаў і не адвяду іх у небяспечнае месца, інакш, калі львы іх разарвуць, то мне тады ўсё жыццё давядзецца пакутаваць: мулы ж і павозка — гэта ўсё маё багацце.
-	Во малавер! — усклікнуў Дон Кіхот.— Злазь, распрагай мулаў, адным словам, рабі як ведаеш,— зараз ты ўбачыш, што дарэмна турбуешся і што ўсе старанні твае без патрэбы.
Вазак спешыўся і, ніколькі не марудзячы, распрог мулаў, а вартаўнік між тым загаварыў гучным голасам:
-	Заклікаю ў сведкі ўсіх тут прысутных, што я супраць волі і па прымусу адчыняю клеткі і выпускаю львоў, і аб’яўляю гэтаму сеньёру, што за ўрон ад гэтых звяроў адказвае ён, і ён жа аплаціць мне маё жалаванне і тое, што я маю звыш жалавання. Вы, сеньёры, ратуйцеся ўцёкамі перш чым я адчыню, a наконт сябе я ўпэўнены, што звяры мяне не крануць.
Тут Санча са слязамі на вачах звярнуўся да Дон Кіхота, каб ён адмовіўся ад гэтай справы, у параўнанні з якой прыгода з ветранымі млынамі і жахлівая прыгода з сукнавальнямі, а таксама і ўсе подзвігі, якія ён у сваім жыцці здзейсніў, гэта, маўляў, толькі кветачкі.
— Зразумейце, сеньёр,— казаў Санча,— тут няма чараўніцтва, нічога такога тут няма: праз рашотку я разглядзеў кіпцюр сапраўднага льва і зрабіў вывад, што калі ў гэтага льва такі кіпцюр, то сам леў, ужо дакладна, больш за гару.
— Ад страху ён табе і з паўсвету мог падацца,— запярэчыў Дон Кіхот.— Адыдзі, Санча, і пакінь мяне. Калі ж я загіну, то ты ж ведаеш наш ранейшы ўгавор: паспяшайся да Дульцынеі,— усё астатняе зробіцца само сабой.
Да гэтага Дон Кіхот дадаў шмат такога, што адняло ў прысутных усякую надзею адгаварыць яго ад такой недарэчнай задумы. Санча прышпорыў свайго шэрага, вазак сваіх мулаў, і абодва яны стараліся як мага далей ад’ехаць ад павозкі, раней чым ільвы
выйдуць з клетак. Санча загадзя аплакваў гібель свайго пана, бо на гэты раз ніколькі не сумняваўся, што быць яму ў ільвіных кіпцюрах; ён праклінаў свой лёс і той час, калі яму прыйшло ў галаву зноў паступіць на службу да Дон Кіхота, зрэшты, скаргі і слёзы не перашкаджалі нахвостваць шэрага, каб ён хутчэй бег ад павозкі. Калі ж вартаўнік нарэшце ўпэўніўся, што ўцекачы далёка, ён пачаў маліць і заклінаць Дон Кіхота, але Дон Кіхот яму сказаў, што няхай, маўляў, вартаўнік не абцяжарвае сябе просьбамі і заклінаннямі, бо ўсё гэта марна, а няхай лепш, маўляў, паспяшаецца.
Пакуль вартаўнік валтузіўся з першай клеткай, Дон Кіхот абдумваў, як больш разважліва весці бітву — пешым або на кані, і, паразважаўшы, вырашыў, што пешым, бо львы маглі напалохаць Расінанта. Ён саскочыў з каня, кінуў кап’ё, схапіў шчыт, выняў меч і, поўны незвычайнай адвагі і смеласці, важнай хадой рушыў прама да павозкі, цалкам даручаючы сябе спачатку богу, а потым пані сваёй Дульцынеі.
Як толькі вартаўнік убачыў, што Дон Кіхот ужо напагатове і што ад боязі наклікаць на сябе гнеў запальчывага і бясстрашнага кавальера яму не мінуць выпусціць ільва, ён насцеж расчыніў дзверцы першай клеткі, дзе, паўтараем, знаходзіўся леў, велічыні, як аказалася, празмернай,— пачварны і страхатлівы леў. Перш-наперш леў павярнуўся ў сваёй клетцы, выставіў лапы і пацягнуўся ўсім целам, затым разявіў пашчу, соладка пазяхнуў і языком амаль каля дзвюх пядзяў даўжынёю працёр сабе вочы і аблізаў пысу; пасля гэтага ён высунуўся з клеткі і паглядзеў па баках вачамі, якія гарэлі, як вугалі: пры гэтым выгляд яго і рухі маглі б, здаецца, навесці страх на саму смеласць. Аднак Дон Кіхот глядзеў яму ў вочы,— ён з нецярплівасцю чакаў, калі ж нарэшце леў саскоча з павозкі і ўступіць з ім у рукапашную, а ён пасячэ льва на кавалкі.
Вось да якой крайнасці дайшло яго да гэтага часу нябачанае вар’яцтва. Аднак высакародны леў, не такі адважны, як пачцівы, паглядзеў, як ужо было сказана, па баках і, не звяртаючы ўвагі на дзяцінства і маладзецтва Дон Кіхота, павярнуўся і, паказаўшы яму зад, вельмі спакойна і не спяшаючыся зноў выцягнуўся ў клетцы; тады Дон Кіхот загадаў вартаўніку стукнуць яго, каб раззлаваць і выгнаць з клеткі.
— Гэтага я рабіць не буду,запярэчыў вартаўнік: — бо калі я яго раздражню, то ён спачатку разарве на кавалкі мяне. Няхай ваша міласць, сеньёр кавальера, задаволіцца ўжо зробленым, бо лепшай храбрасці і жадаць немагчыма, выпрабоўваць жа лёс двойчы не варта. У клетцы ў ільва дзверцы адчынены: ён вольны выходзіць ці не выходзіць, але калі ж ён да гэтага часу не выйшаў, значыць і да вечара не выйдзе. Цвёрдасць духу вашай міласці ўжо даказана,ад самага храбрага байца, наколькі я разумею, патрабуецца толькі выклікаць непрыяцеля на паядынак і чакаць яго на полі бою, калі ж непрыяцель не з’явіўся, то ганьба яму, а пераможны вянок дастаецца таму, які чакаў.
— І сапраўды,прамовіў Дон Кіхот.Зачыні, сябра, дзверцы і ў найлепшай форме засведчы ўсё, што тут на тваіх вачах адбылося, а іменна: як ты адчыніў ільву, як я яго чакаў, а ён не выйшаў, як яго зноў пачаў чакаць, а ён зноў не выйшаў і зноў улёгся. Мой абавязак выкананы, прэч вядзьмарскія чары, і няхай дапаможа гасподзь розуму, ісціне і сапраўднаму рыцарству, ты ж зачыні, паўтараю, клетку, а я тым часам знакамі паклічу тых, якія ўцяклі і адсутнічалі, каб яны пачулі з тваіх вуснаў аб маім подзвігу.
Вартаўнік так і зрабіў, а Дон Кіхот, начапіўшы на вастрыё кап’я хустку, якой ён выціраў твар пасля тварожнага дажджу, пачаў клікаць уцекачоў, якія ўсё яшчэ імчаліся і штохвілінна азіраліся; калі ж Санча ўбачыў, што Дон Кіхот махае белай хусткай, то сказаў:
— Забі мяне, калі мой пан не адолеў гэтых дзікіх звяроў,ён жа нас кліча!
Уцекачы спыніліся і пераканаліся, што рабіў знак не хто іншы, як сам Дон Кіхот; гэта іх крыху падбадзёрыла. Яны асцярожна паехалі назад, і неўзабаве да іх ужо выразна данесліся крыкі Дон Кіхота, які іх клікаў. Урэшце яны наблізіліся да павозкі, і тады Дон Кіхот сказаў вазаку:
— Запрагай, братка, сваіх мулаў і адпраўляйся ў дарогу, а ты, Санча, выдай яму два залатыя — адзін для яго, другі для вартаўніка — за тое, што я ў іх адняў час.
— Выдаць якраз я ім з вялікім задавальненнем выдам,— сказаў Санча,— але, аднак жа, што здарылася з ільвамі? Жывыя яны ці мёртвыя?
Тут вартаўнік грунтоўна і з прыпынкамі пачаў расказваць аб выніку схваткі, пераболыпваючы як мог і ўмеў доблесць Дон Кіхота, пры адным выглядзе якога леў быццам бы спужаўся і не пажадаў і не адважыўся выйсці з клеткі, хоць дзверцы доўгі час заставаліся адчыненымі; і толькі пасля таго, як ён, вартаўнік, сказаў гэтаму кавальера, што дражніць ільва і сілком гнаць з клеткі — азначае выпрабоўваць доўгацярплівасць божую, а кавальера, маўляў, менавіта дамагаўся, каб ільва раздражнілі, ён вельмі неахвотна дазволіў зачыніць клетку.
— Што ты на гэта скажаш, Санча? — спытаў Дон Кіхот.— Якое чараўніцтва выстаіць супраць сапраўднай адвагі? Чараўнікі вольныя асуджаць мяне на няўдачы, але зламаць маю ўпартасць і мужнасць яны не маюць улады.
Санча выдаў грошы, вазак запрог мулаў, а вартаўнік пацалаваў Дон Кіхоту рукі за зробленую добрую справу і паабяцаў расказаць пра слаўны гэты подзвіг самому каралю, калі прыедзе ў сталіцу.
— Калі ж яго вялікасць запытае, хто гэты подзвіг здзейсніў, скажыце, што Рыцар Ільвоў, бо я хачу, каб
ранейшае маё празванне, Рыцар Журботнага Вобраза, змянілі, перамянілі, замянілі і памянялі на гэта, і тут я прытрымліваюся старадаўняга звычаю вандроўных рыцараў, якія мянялі імёны, калі ім гэтага хацелася або калі гэта напрошвалася само сабой.
Павозка паехала сваёю дарогаю, а Дон Кіхот і Can­na — сваёю.
Р а з д з е л XVII, у якім расказваецца аб прыгодзе з закаханым пастухом
Дон Кіхот не так яшчэ далёка ад’ехаў, калі яму сустрэліся ці то дзве духоўныя асобы, наколькі можна было меркаваць па адзенні, ці то два студэнты*, а з імі два вяскоўцы; усе чатыры ехалі вярхамі на жывёлінах аслінай пароды. Адзін са студэнтаў вёз, як можна было заўважыць, штосьці белае, суконнае, загорнутае разам з дзвюма парамі шарсцяных панчох у зялёным палатне, якое замяняла яму дарожны мяшок; другі студэнт не вёз нічога, апрача дзвюх новенькіх вучэбных рапір са скуранымі наканечнікамі. Сяляне ж везлі з сабой іншыя прадметы, якія яскрава сведчылі, што іх уладальнікі едуць з якой-небудзь вялікай вёскі: там яны ўсё гэта купілі, а цяпер вяртаюцца да сябе ў вёску. I вось гэтыя самыя студэнты, а таксама і сяляне падзівіліся з Дон Кіхота гэтак жа, як дзівіліся ўсе, хто ўпершыню з ім сутыкаўся, і ўсім ім вельмі захацелася даведацца, што гэта за чалавек, такі не падобны на звычайных людзей. Дон Кіхот пакланіўся ім і, даведаўшыся, што едуць яны туды ж, куды і ён, прапанаваў ехаць разам і папрасіў прытрымаць асліц, бо конь яго не мог за імі паспець; пры гэтым ён ад цікаўнасці растлумачыў ім коратка, хто ён такі, якое ў яго прызванне і чым займаецца — што ён, маўляў, вандроўны рыцар, які шукае прыгоды ва ўсіх частках свету. Яшчэ ён ім сказаў, што сапраўднае яго
імя Дон Кіхот Ламанчскі, па мянушцы ж ён Рыцар Ільвоў. Для сялян гэта было ўсё роўна, як калі б з імі размаўлялі на мове грэчаскай або ж тарабарскай, але не для студэнтаў, бо яны хутка сцямілі, што ў Дон Кіхота розум за розум зайшоў; аднак жа, з усім тым, яны глядзелі на яго з пачцівым здзіўленнем, і адзін з іх яму сказаў:
— Калі ваша міласць, сеньёр рыцар, па звычаю шукальнікаў прыгод, не мае пэўнага месца прызначэння, то паедземце, ваша міласць, з намі: вы ўбачыце такое вясёлае і такое багатае вяселле, якога ні ў Ламанчы, ні ва ўсёй акрузе нашай ніколі яшчэ не спраўлялі.
Дон Кіхот пацікавіўся, ці не вяселле гэта якоганебудзь уплывовага князя, раз студэнт так яго хваліць.
He, не князя,адказаў студэнт,а селяніна і сялянкі, першага багача ва ўсім нашым наваколлі і прыгажуні, да гэтага часу нябачанай.