Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Дружына Басільё запрасіла да сябе і Дон Кіхота,
бо ўбачыла, што гэта чалавек дастойны і зусім не з баязлівага дзесятка. Адзін толькі Санча заняпаў духам, пераканаўшыся, што яму не пабыць на багатым святочным банкеце ў Камача, гэты банкет, дарэчы сказаць, працягваўся пасля да позняй ночы. Засмучаны і пануры, ехаў ён услед за сваім панам і за ўсёй кампаніяй, вобраз якога, аднак жа, нёс у душы, бо пенкі, што вёз з сабою ў каструлі, пенкі, з якімі ён ужо амаль справіўся і якія амаль прыкончыў, увасаблялі для яго ўсю пышнасць і багацце страчаных даброт; і так, задумлівы і пахмурны, хоць і не галодны, вярхом на шэрым рухаўся ён следам за Расінантам.
Р а з д з е л XX,
у якім расказваецца аб вялікай прыгодзе ў пячоры Мантэсінаса, у самым сэрцы Ламанчы, аб прыгодзе, якая для доблеснага
Дон Кіхота Ламанчскага ўвянчалася поўным поспехам
Вялікія і шматлікія ўшанаванні аказвалі Дон Кіхоту заручаныя ў аддзяку за тое, што ён быў на іх баку, і, аднолькава захапляючыся як яго храбрасцю, так і яго мудрасцю, прызнавалі яго за другога Сіда ў сэнсе доблесці і за другога Цыцэрона* ў справе красамоўства. Добры Санча трое сутак панстваваў за кошт маладых, якія, між іншым, аб’явілі, што аб прытворным раненні цудоўная Кітэрыя загадзя не ведала, што гэта задума прыйшла ў галаву аднаму Басільё, і ён спадзяваўся, што ўсё выйдзе менавіта так, як яно і здарылася на самай справе; зрэшты, ён агаварыўся, што сяму-таму з сяброў ён усё ж задуму сваю паведаў, з тым, каб у патрэбную хвіліну яны падтрымалі яго пачынанне. Нарэшце Дон Кіхот папрасіў былога свайго спадарожніка-ліцэнцыята даць ім правадніка, які давёў бы іх да пячоры Мантэсінаса, бо ён мучыўся жаданнем прабрацца туды і пераканацца на справе, ці
праўду расказваюць ва ўсёй акрузе аб яе цудах. Ліцэнцыят сказаў, што ён пашле з імі свайго дваюраднага брата, выдатнага студэнта і вялікага аматара рыцарскіх раманаў, і гэты студэнт, маўляў, вельмі ахвотна давядзе іх да самага спуска ў пячору. Неўзабаве і сапраўды паявіўся студэнт вярхом на асліцы, сядло якой было накрыта не то стракатым дываном, не то страката расфарбаваным радном. Санча асядлаў Расінанта, падрыхтаваў шэрага, набіў сваю торбу, да якой цяпер яшчэ далучылася торба студэнта, таксама добра напакаваная, і, памаліўшыся богу і развітаўшыся з гаспадарамі, падарожнікі рушылі ў накірунку да знакамітай пячоры Мантэсінаса. На ноч яны спыніліся ў невялікай вёсцы, і тут студэнт сказаў Дон Кіхоту, што адсюль да пячоры Мантэсінаса не больш за дзве мілі і што калі ён не памяняў свайго рашэння ў яе пранікнуць, то патрэбна запасціся вяроўкамі, каб потым, абвязаўшыся імі, спусціцца ўніз. Дон Кіхот аб’явіў, што хоць гэта была не пячора, а прорва, ён павінен дабрацца да самага яе дна; з гэтай мэтай купілі яны каля ста брасаў* вяроўкі і назаўтра, у дзве гадзіны папоўдні, дабраліся да пячоры, спуск у якую, шырокі і прасторны, хавала і ўтойвала ад вачэй сцяна густога і непраходнага цярноўніку, бур’яну, дзікага інжыру і ажынніку. Наблізіўшыся да пячоры, студэнт, Санча і Дон Кіхот спешыліся, пасля чаго першыя два як наймацней абвязалі Дон Кіхота вяроўкамі. І ў той час калі яго падпяразвалі і сцягвалі, Санча звярнуўся да яго з такімі словамі:
— Падумайце толькі, васпан мой, што вы робіце! He хавайце вы сябе жывым і не станавіцеся падобным да бутлі, якую спускаюць у калодзеж, каб астудзіць. Сапраўды, ваша міласць, не ваша гэта справа і не ваш клопат — даследаваць пячору, якая, напэўна, горш за любое падзямелле.
Вяжы мяне і маўчы,— сказаў Дон Кіхот.— Гэты подзвіг, дружа Санча, чакае толькі мяне.
Пасля таго як Дон Кіхота абвязалі (і не па даспехах, а па-камзоле), ён сказаў:
Мы праявілі неабачлівасць: не ўзялі з сабой званочка. Прывязаць бы яго да вяроўкі, і я б званіў і даваў вам сігнал, што я яшчэ жывы і працягваю спускацца. Але калі гэта немагчыма, то я цалкам спадзяюся на бога і давяраю яму мой шлях.
Тут ён апусціўся на калені, напаўголасу прачытаў малітву, папрасіў у бога дапамогі, памаліўся аб шчаслівым выніку гэтай, як відаць, небяспечнай і незвычайнай прыгоды, а затым загаварыў гучна:
— 0 валадарка ўсіх маіх спраў і памкненняў, найяснейшая і непараўнальная Дульцынея Табоская! Калі гэта магчыма, каб просьбы і малітвы шчаслівага твайго паклонніка дайшлі да тваіх вушэй, то нябачанаю тваёю прыгажосцю заклінаю выслухай мяне: я ж ні аб чым іншым не прашу, апрача як аб дапамозе тваёй і заступніцтве, якія мне цяпер, больш чым калі-небудзь, патрэбны. Я маю намер упасці, зрынуцца і кінуцца ў прорву, якая тут перада мной адкрылася, кінуцца толькі для таго, каб увесь свет даведаўся, што калі ты спрыяеш мне, то няма такога, вышэйшага за чалавечыя магчымасці, подзвігу, які я не ўзяў бы на сябе і не здзейсніў.
3 гэтымі словамі ён накіраваўся да абрыву, але, пераканаўшыся, што пралажыць сабе дарогу да спуска ў пячору можна толькі пры дапамозе рук і клінка, выхапіў меч і пачаў крышыць і сячы зараснікі, якія загароджвалі доступ да пячоры. 3 прычыны ўтворанага ім шуму з пячоры вылецела вельмі многа вялікіх варон і галак; ляцелі яны хмарамі з неверагоднай шпаркасцю і ўрэшце збілі Дон Кіхота з ног, таму калі б ён быў такім жа прымхлівым чалавекам, якім дбайным быў ён католікам, то палічыў бы гэта за дрэнную прымету і перадумаў забірацца ў такія мясціны.
Нарэшце ён устаў і, бачачы, што з пячоры болып не вылятаюць ні вароны, ні кажаны, якія таксама разам з варонамі выляталі адтуль, загадаў студэнту і Санча паслабіць вяроўку, а сам пачаў спускацца на дно страшнай пячоры; перад самым спускам Санча
благаславіў яго, тысячу разоў перахрысціў і сказаў:
— Няхай беражэ цябе бог, о краса, вяршкі і пенкі вандроўных рыцараў! Наперад, першы ўдалец у свеце, сталёвае сэрца, медная рука! Няхай аберагае цябе бог, кажу я, і няхай выведзе ён цябе свабодным, здаровым і цэлым на святло нашага жыцця, якое цяпер ты пакідаеш дзеля гэтага змроку, куды цябе так і цягне апусціцца!
Амаль такія ж малітвы і заклінанні казаў і студэнт.
Дон Кіхот усё крычаў, каб адпускалі вяроўку, і Санча са студэнтам мала-памалу яе адпускалі, калі ж крыкі, што даносіліся з глыбіні пячоры, перасталі да іх даносіцца, яны заўважылі, што ўсе сто брасаў вяроўкі ўжо разматаны, і вырашылі пачаць зацягваць Дон Кіхота наверх, таму што вяроўка ў іх ужо скончылася. Аднак з паўгадзіны яны яшчэ пачакалі, а затым пачалі цягнуць вяроўку, што было для іх так лёгка, быццам на ёй адсутнічаў груз, і яны зрабілі вывад, што Дон Кіхот застаўся ў пячоры. Санча пры адной гэтай думцы заплакаў горкімі слязамі і, каб разупэўніцца, з падвоенай сілай пачаў цягнуць вяроўку; і вось, калі яны, па іх разліках, выбралі ўжо каля васьмідзесяці брасаў, то раптам адчулі цяжар, і гэта іх невымоўна ўзрадавала, нарэшце, калі заставалася ўсяго толькі дзесяць брасаў, яны выразна ўбачылі Дон Кіхота, і Санча крыкнуў яму:
— Са шчаслівым вяртаннем, васпан мой! Мы ўжо думалі, што вас там пакінулі на развод.
Дон Кіхот, аднак, не адказваў ні слова; калі ж яны яго канчаткова выцягнулі, то ўбачылі, што вочы ў яго заплюшчаны, як у соннага. Яны палажылі яго на зямлю, развязалі, але ён усё не прачынаўся; тады яны пачалі пераварочваць яго з боку на бок, варушыць і трэсці, і праз даволі доўгі час ён усё ж апрытомнеў і пачаў пацягвацца так, быццам прачынаўся ад глыбокага і моцнага сну, а затым, нібы жахнуўшыся, азірнуўся па баках і прамовіў:
— Няхай даруе вам бог, сябры мае, што вы пазбавілі мяне самага чароўнага жыцця і самага захапляючага відовішча, якім калі-небудзь жыў і якое калінебудзь назіраў хто-небудзь са смертных. На самай справе, цяпер я цалкам пераканаўся, што ўсе радасці гэтага свету праходзяць, як цень і як сон, і вянуць, як палявыя кветкі.
3 вялікай увагай слухалі студэнт і Санча словы Дон Кіхота, якія, відаць, з найвялікаю мукаю вырваліся з глыбіні яго душы. Нарэшце яны звярнуліся да яго з просьбай растлумачыць сэнс яго выказванняў і расказаць, што яму ў гэтым пекле давялося бачыць.
— Вы называеце гэту пячору пеклам? спытаў Дон Кіхот.— He называйце яе так, яна такой назвы не заслугоўвае, і вы ў гэтым пераканаецеся неадкладна.
Дон Кіхота мучыў голад, і ён папрасіў даць яму чаго-небудзь перакусіць. Спадарожнікі яго разаслалі на зялёнай траўцы радно, якое захапіў з сабою студэнт, дасталі з сумкі ежу, уселіся ўтрох і ў злагадзе і згодзе паабедалі і павячэралі адначасова. Калі радно было складзена, Дон Кіхот Ламанчскі аб’явіў:
— He ўставайце, дзеці мае, і слухайце мяне ўважліва.
Р а з д з е л XXI.
Аб дзіўных рэчах, якія, па словах неўтаймоўнага Дон Кіхота, давялося яму бачыць у глыбокай пячоры Мантэсінаса
Адсюль а чацвёртай гадзіне папоўдні сонца схавалася за аблокі, святло яго стала менш яркім, а промні менш пякучымі, і гэта дазволіла Дон Кіхоту, не знемагаючы ад спёкі, паведаміць высокапаважаным слухачам, што ён бачыў у пячоры Мантэсінаса. І пачаў ён так:
— У гэтым падзямеллі, справа, на глыбіні ці то дванаццаці, ці то чатырнаццаці сажняў, знаходзіцца
такая западзіна, дзе магла б размясціцца вялікая павозка з муламі. Слабае святло пранікае туды праз шчыліны або расколіны, якія ідуць далёка, да самай зямной паверхні. Западзіну гэту і прастору я заўважыў якраз калі, падвешаны і завіслы на вяроўцы, пачаў ужо выбівацца з усіх сіл, і мяне пачаў раздражняць спуск у гэта царства цемры, спуск наўгад, без дарогі, а таму я вырашыў дабрацца ў гэту западзіну і трохі адпачыць. Я крыкнуў вам, каб вы перасталі апускаць вяроўку, пакуль я не скажу, але вы, пэўна, мяне не чулі. Падабраўшы вяроўку, якую вы працягвалі спускаць, і зрабіўшы з яе пятлю, я на ёй усеўся і, вельмі заклапочаны, пачаў абдумваць, як мне спусціцца на дно, раз ніхто мяне цяпер не трымае; і вось, калі я знаходзіўся ў задуменнасці і разгубленасці, мяне раптоўна і не па маёй волі апанаваў найглыбейшы сон, а потым я нечакана-негадана, сам не ведаючы, як, што і чаму, прачнуўся на такім цудоўным і дзівосным лузе, прыгажэйшага за які не можа стварыць прырода, a самае жывое ўяўленне чалавечае уявіць. Я страпянуўся, працёр вочы і пераканаўся, што не сплю і што ўсё гэта адбываецца са мной у сапраўднасці. Усёжя памацаў галаву і грудзі, каб пераканацца, ці я гэта знаходжуся на лузе або пярэварацень, аднак і дотык, і пачуцці, і звязнасць думак, якія прыходзілі мне ў галаву,усё даказвала, што там і тады я быў зусім такі ж, які я тут перад вамі. Затым перад маімі вачамі паўстаў ці то пышны каралеўскі палац, ці то замак, сцены якога, здавалася, былі зроблены з чыстага і празрыстага хрусталю. Расчыніліся вялізныя вароты, і адтуль выйшаў і накіраваўся да мяне нейкі паважны стары ў доўгім плашчы з цёмналіловай байкі, што цягнуўся па зямлі; зверху плечы і грудзі яму прыкрывала стужка з зялёнага атласу, на галаве ён насіў чорную шапачку; беласнежная барада была яму да пояса; у руках ён трымаў не якую-небудзь зброю, a ўсяго толькі ружанец, пацеркі якога былі большымі за сярэдняй велічыні арэхі, а кожная дзесятая бусін-