Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
цяпер мы, без усялякага сумнення, знойдзем гэту жывёліну, хоць бы яна схавалася глыбока ў зямлі, a не тое што ў глыбіні лесу. Я ж цудоўна ўмею раўці аслом, і калі толькі і ты трошкі ўмееш, то ў нас усё ў парадку”. — “Ты кажаш “трошкі”, шаноўны дружа? — усклікнуў першы рэхідор.— Ды мяне ў справе рову, бог сведка, ніхто не пераможа, нават самі аслы!” — “Зараз мы ў гэтым пераканаемся,— прамовіў другі рэхідор.— Я вось што надумаў: ты пойдзеш па лесе ў адзін бок, а я — у другі, і так мы яго абыдзем кругом і час ад часу будзем раўці, то ты, то я, а твой асёл, калі толькі ён у лесе, ужо дакладна, пачуе нас і адгукнецца”. На гэта гаспадар асла яму сказаў: “Прызнаюся, шаноўны дружа, выдатная гэта думка робіць гонар твайму вялікаму розуму”. Тут яны, як дамовіліся, разышліся ў розныя бакі, і трэба ж было здарыцца так, што зараўлі яны амаль адначасова; лічачы ж, што асёл адшукаўся, бо кожны з іх быў падмануты ровам другога, яны кінуліся адзін другому насустрач, і, убачыўшы другога рэхідора, рэхідор, які згубіў асла, усклікнуў: “Няўжо, шаноўны дружа, гэта не асёл роў?” “He, гэта я роў”,адказаў той. “У такім выпадку, шаноўны дружа,працягваў гаспадар асла,між табою і аслом у справе рову няма абсалютна ніякай розніцы,— я, прынамсі, ніколі не чуў, каб так па-майстэрску імітавалі асла”.— ‘Тэта пахвальба і ўзнясенне больш падыходзяць і пасуюць табе, дарагі дружа, чым мне,— адклікнуўся той, хто ўсё гэта задумаў.Клянуся богам, ты дасі два ачкі наперад найлепшаму і самаму вопытнаму равуну на свеце: гук у цябе высокі, ты вытрымліваеш тэмп і не збіваешся з такту, равеш на розныя лады і часта іх мяняеш. Адным словам, я прызнаю сябе пераможаным і за тое, што ты высока трымаў сцяг дзівоснага свайго майстэрства, аддаю табе пальму першынства”. — “Ну, дык я табе на гэта скажу,— прамовіў гаспадар асла,— што з гэтага часу я буду сябе больш цаніць і паважаць, буду думаць, што і я на што-небудзь варты, калі ў мяне такі дар. Праў-
да, я і сам ведаю, што раву нядрэнна, аднак жа да гэтага часу мне ні ад кога не даводзілася чуць, што мой роў — гэта верх дасканаласці”,— “А я табе на гэта вось што скажу,— падхапіў другі рэхідор: шмат рэдкіх здольнасцей гіне на свеце і не знаходзіць належнага сабе прымянення, таму што людзі не ўмеюць карыстацца імі”.— “Але ж нашы здольнасці,— запярэчыў той, які згубіў асла,могуць саслужыць нам службу хіба вось у такіх выпадках, як сягоння, ды і то дай бог, каб яны нам дапамаглі”. Тут яны зноў разышліся ў розныя бакі і пачалі раўці; пры гэтым яны раз-пораз памыляліся і беглі адзін другому насустрач і нарэшце вырашылі ў якасці ўмоўнага знака, каб не было сумненняў, што гэта яны равуць, а не асёл, раўці два разы запар. Так, штохвілінна выдаючы двухкратны роў, абышлі яны ўвесь лес, а згублены асёл усё не адгукваўся. Ды і як яму, беднаму і гаротнаму, было адгукнуцца, калі ўрэшце рэхідоры знайшлі яго з’едзенага ваўкамі, у самым гушчары! I, убачыўшы яго, гаспадар сказаў: “А я ж здзіўляўся, што ён не адклікаецца! Жывы, ён бы адгукнуўся, як толькі нас пачуў: на тое ён і асёл. Усё ж я лічу, шаноўны дружа, што клопаты мае па вышуку асла, хоць я і не застаў яго ў жывых, не прапалі марна, бо затое я чуў найадмысловы твой роў”. — “Калі так, то слава богу,— прамовіў другі рэхідор.— Зрэшты, мы з табой адзін другога вартыя”. Так, ні з чым і толькі ахрыпнуўшы, вярнуліся яны да сябе ў вёску і расказалі сябрам сваім, суседзям і знаёмым аб усім, што з імі здарылася, калі яны шукалі асла, прычым кожны расхвальваў адмысловы роў другога, так што чутка аб тым прайшла і распаўсюдзілася па ўсіх навакольных вёсках; а чорт, які ніколі не дрэмле, таму што ён любіць усюды сеяць і распальваць сваркі і смуту, распускаць плёткі і рабіць з мухі слана, выкарыстаў і ўстроіў так, што як толькі хто з іншай вёскі ўбача нашых, адразу давай раўці аслом: гэта яны з рэхідораў нашых насміхаюцца. I хлопчыкі туды ж. Адным словам сказаць, трапілі ў лапы і ў пашчу да ўсіх чарцей пекла: асліны роў пера-
кочваецца з вёскі ў вёску, і жыхароў нашай, равучай, вёскі ўсе распазнаюць гэтак жа лёгка, як распазнаюць неграў і адрозніваюць іх ад белых. І так далёка зайшоў гэты злашчасны жарт, што абсмеяныя ўжо неаднойчы ў поўным баявым парадку і са зброяй у руках апалчаліся супраць насмешнікаў, і тады ім усё хоць бы што. Мне думаецца, мае аднавяскоўцы, равуны, заўтра-паслязаўтра выступяць у паход супраць іншай вёскі, якая за дзве мілі ад нас і якая асабліва з іх здзекуецца, і каб нам было з чым выступаць, я закупіў алебарды і пікі. Вось пра гэтыя якраз дзівосы я і абяцаў вам расказаць, а калі гэта, па-вашаму, не дзівосы, то выбачайце: іншых я не ведаю.
І на гэтым добры селянін скончыў свой аповед, і тут на двор увайшоў чалавек, на якім усё — і панчохі, і шаравары, і куртка — было з вярблюджай шэрсці, і гучна спытаў:
— Сеньёр гаспадар, спыніцца ў вас можна? Са мной малпа-прадказальніца і раёк, які паказвае вызваленне Мелісэндры.
— Ух, чорт, ды гэта ж сеньёр маэсе Педра! — усклікнуў гаспадар.Значыць, мы сягоння вечарам павесялімся.
Мы забыліся сказаць, што ў вышэйназванага маэсе Педра левае вока і амаль палавіна шчакі былі заклеены пластырам з зялёнай тафты — прымета таго, што ўвесь гэты бок яго твару быў пашкоджаны нейкай хваробай. А гаспадар між тым працягваў:
— Калі ласка, сеньёр маэсе Педра! Дзе ж ваша малпачка і раёк? Штосьці я іх не бачу.
— Яны тут, блізка,— адказаў чалавек у вярблюджай шэрсці,я пайшоў наперад даведацца, ці можна спыніцца.
— Ды я б самому герцагу Альбе* адмовіў, а ўжо сеньёра маэсе Педра пусціў! — прамовіў гаспадар.Вязіце хутчэй і малпачку і раёк, сягоння ў мяне такія пастаяльцы, якія паглядзяць раёк і фокусы малпачкі і з задавальненнем вам заплацяць.
Вось і выдатна! А цану я збаўлю,— падхапіў чалавек з пластырам,няхай толькі аплацяць выдаткі, я і тым буду задаволены. Зараз схаджу па каляску з лялькамі і па малпачку.
3 гэтымі словамі ён выйшаў за вароты.
Дон Кіхот неадкладна звярнуўся да гаспадара з пытаннем, хто такі маэсе Педра і што гэта за раёк і малпачка. Гаспадар жа яму адказаў так:
— Гэта славуты раешнік, які ўжо даўно раз’язджае па Ламанчы і дае спектакль, як слаўны дон Гайферас* вызваліў Мелісэндру*, і трэба заўважыць, што нашы краі ніколі не забудуць такой цікавай і так спрытна разыгранай гісторыйкі. Возіць ён з сабой і малпачку, ды такую майстрыцу, якіх рэдка можна сустрэць не толькі сярод малпачак, але нават сярод людзей: калі яе аб чым-небудзь пытаюць, яна ўважліва слухае, затым ускоквае на плячо да свайго гаспадара і, нахіліўшыся да самага яго вуха, шэпча адказ, а маэсе Педра тут жа абвяшчае яго. Дарэчы, мінулае яна ведае лепш, чым будучае, і хоць яна і не заўсёды патрапляе, а ўсё-такі прамашкі ў яе рэдкія, так што мы ўсе ўпэўнены, што ў ёй сядзіць чорт. Калі малпачка вам адкажа, гэта значыць, я хачу сказаць, калі гаспадар адкажа за яе пасля таго, як яна пашэпча яму на вуха, то за сваё пытанне вы павінны заплаціць два рэалы. Таму вось і лічыцца, што ў маэсе Педра грошай куры не клююць. Жыве ён як душа жадае, гаворыць за шэсць, п’е за дванаццаць — і ўсё за кошт свайго языка, малпачкі і балаганчыка.
Тым часам вярнуўся маэсе Педра і прыкаціў каляску, у якой размяшчаліся раёк і вялікая бясхвостая малпа з задам, як з лямцу, зрэшты даволі мілавідная; і, ледзь толькі ўбачыўшы яе, Дон Кіхот звярнуўся да яе з пытаннем:
— Ну, пані прадказальніца, дык як жа? Што з намі адбудзецца? Зараз вы атрымаеце два рэалы.
Потым ён загадаў Санча выдаць два рэалы маэсе Педра, а маэсе Педра адказаў за яе так:
— Сеньёр, гэта жывёліна не дае адказаў і нічога не паведамляе адносна будучыні. Вось аб мінулым ёй сёетое вядома і трохі аб сучасным.
— Далібог,— усклікнуў Санча,— я ломанага гроша не дам за тое, каб мне ўгадалі маё мінулае! Бо хто ж ведае яго лепш, чым я? І плаціць за тое, каб мне сказалі, што я і сам ведаю, гэта дурней за дурное. Але калі ўжо тут ведаюць і сучаснае, то вось, калі ласка, мае два рэалы, а цяпер скажыце, ваша высокамалпства: што робіць зараз мая жонка Тэрэса Панса і чым яна займаецца?
Маэсе Педра не пажадаў узяць грошы і сказаў:
— Я не хачу атрымліваць узнагароду наперад: спачатку патрэбна яе зарабіць.
Тут ён двойчы ляпнуў сябе правай рукой па левым плячы, услед за тым малпачка адным скачком узабралася да яго, нахілілася да яго вуха і пачала хуткахутка ляскаць зубамі, а неўзабаве другім такім жа скачком апынулася на зямлі, і тады маэсе Педра з надзвычайнай паспешлівасцю апусціўся перад Дон Кіхотам на калені і, абдымаючы яго ногі, загаварыў:
Я абдымаю ногі вашы гэтак жа якраз, як абдымаў бы Геркулесавы слупы*, выдатны ўваскрашальнік забытага вандроўнага рыцарства! 0 рыцар Дон Кіхот Ламанчскі, чые заслугі вышэйшыя за ўсякую пахвалу, падбадзёрванне слабых, апора тых, якія падаюць, рука дапамогі тым, якія ўпалі, апора і суцяшэнне ўсіх няшчасных!
Дон Кіхот аслупянеў, Санча здзівіўся, студэнт быў разгублены, селянін з равучай вёскі збянтэжыўся, гаспадар не разумеў,— словам, выказванні раешніка ашаламілі ўсіх, той між іншым працягваў:
— А ты, о добры Санча Панса, лепшы збраяносец лепшага рыцара ў свеце, узрадуйся, бо добрая жонка твая Тэрэса здаровая, і ў гэты час яна чэша лён. А каб у цябе не заставалася сумненняў, я яшчэ дадам, што злева ад яе стаіць збан з адбітым горлачкам, і каб весялей было працаваць, віна ў ім зусім не на донцы.
— Гэтаму я ахвотна веру,— сказаў Санча.— Тэрэса ў мяне малайчына на ўсе рукі. І потым яшчэ, мая Тэрэса з тых, у якіх сягоння густа, а заўтра пуста.
— Вось цяпер я магу сказаць: хто шмат чытае і шмат вандруе, той шмат бачыць і шмат ведае,— умяшаўся тут Дон Кіхот.Кажу я гэта вось чаго: якія запэўненні былі б дастатковымі для таго, каб мяне запэўніць, што ёсць на гэтым свеце малпы, якія прадказваюць так, як я толькі што чуў на свае ўласныя вушы? Я ж — той самы Дон Кіхот Ламанчскі, пра якога гаварыла гэта слаўная жывёліна, толькі яна мяне некалькі перахваліла; аднак жа, які б я ні быў, я ўдзячны небу за тое, што яно стварыла мяне з душою мяккаю і спагадліваю, схільнаю ўсім рабіць дабро і нікому не рабіць зла.
— Ну, а цяпер,— сказаў маэсе Педра, які паспеў ужо ўстаць з каленяў,з павагі да сеньёра Дон Кіхота і каб задаволіць яго, я пайду падрыхтую раёк і бясплатна пацешу ўсіх, хто знаходзіцца ў заезным доме.