Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Кіхот, адсякаючы галаву каралю Марсілію і знішчаючы конніцу, як аб тым было сказана ў папярэднім раздзеле, узмахнуў мячом крыху ніжэй.
Вось і ўсё, што патрабавалася паведаміць аб маэсе Педра і яго малпе. Што ж тычыцца Дон Кіхота Ламанчскага, то, выехаўшы з заезнага дома, ён надумаў наведаць берагі ракі Эбра і яе навакольную мясцовасць. 3 гэтай мэтай ён рушыў у дарогу, і на працягу двух дзён дарогі з ім не адбылося нічога вартага быць занесеным у летапісы. На трэці ж дзень, падымаючыся на ўзгорак, ён пачуў трубны гук, барабанны бой і аркебузныя выстралы. Перш за ўсё ён падумаў, што гэта ідуць салдаты, і, каб паглядзець на іх, прышпорыў Расінанта і падняўся на верх узгорка; апынуўшыся на ўзвышшы, ён убачыў, што каля падножжа ўзгорка тоўпіцца, як яму падалося, больш за дзвесце чалавек, узброеных чым папала: невялікімі коп’ямі, самастрэламі, сякерамі, пікамі і алебардамі, у сяго-таго былі аркебузы, у многіх — круглыя шчыты. Дон Кіхот спусціўся з узгорка і пад’ехаў да дружыны так блізка, што яму добра былі відаць сцягі, і ён адрозніў іх колеры і разгледзеў эмблемы, якія ўпрыгожвалі іх, з якіх адна, што звяртала на сябе асаблівую яго ўвагу, намаляваная на штандары, ці, болып дакладна, на шматку белага атласу, надта натуральна ўяўляла сабой маленькага осліка з паднятаю галавою, разяўленай зяпай і выгнутым языком,— адным словам, які набыў такое становішча і меў такі выгляд, як быццам бы ён раве, а вакол вялікімі літарамі было напісана наступнае двухрадкоўе:
Два алькальды не без мэты Па-аслінаму раўлі.
Гэта адметная адзнака навяла Дон Кіхота на думку, што народ, які сабраўся тут,— з равучай вёскі, і ён сказаў аб гэтым Санча і растлумачыў яму, што напісана на сцягу. Дон Кіхот яшчэ дадаў, што той, хто расказваў яму аб гэтым здарэнні, відаць, памыліўся, сцвярджаючы, што раўлі асламі два рэхідоры, а між
тым вершы на сцягу гавораць, што гэта былі алькальды. Санча Панса ж яму на гэта сказаў:
— Сеньёр, гэтаму не трэба надаваць асаблівай увагі. Вельмі можа быць, што рэхідоры, якія тады раўлі пааслінаму, з цягам часу сталі алькальдамі, а значыць, іх можна называць і так і гэтак. Тым болып, што дакладнасць гэтай гісторыі не залежыць ад таго, хто іменна роў: алькальды або рэхідоры. Важна, што хтосьці з іх на самай справе роў, а зараўці аслом што алькальду, што рэхідору заўсёды ёсць ад чаго.
Адным словам, яны зразумелі, што абсмеяная вёска выйшла на бой з іншай вёскай, якая абсмяяла яе, не ведаючы меры і не па-добрасуседску.
Дон Кіхот рушыў прама да вяскоўцаў, што для Санча было вельмі непрыемна, бо не аматар ён быў такіх прыгод... Дружына, лічачы, што гэта яе прыхільнік, расступілася перад Дон Кіхотам. Дон Кіхот падняў забрала і з выглядам рашучым і незалежным ушчыльную пад’ехаў да сцяга з выявай асла, і тут яго акружылі военачальнікі, у якіх ён выклікаў якраз такое ж здзіўленне, якое выклікаў ва ўсіх, хто бачыў яго ўпершыню, і здзіўлена на яго ўтаропіўся. Заўважыўшы, што яны з цікавасцю яго разглядаюць, не загаворваючы з імі і ні аб чым у яго не пытаючыся, Дон Кіхот вырашыў выкарыстаць гэта маўчанне і, парушыўшы сваё ўласнае, гучным голасам загаварыў:
—	Вашы міласці, вельмі пераканаўча вас прашу не перапыняць тую прамову, з якою я намерваюся да вас звярнуцца, пакуль яна вам не абрыдзіць і не надакучыць. Калі ж надакучыць, то мне дастаткова будзе самага найменшага з вашага боку знака, каб палажыць пячаць на вусны і прытрымаць язык.
Усе аб’явілі, што ён можа гаварыць прамову і што яны ахвотна яго выслухаюць. Атрымаўшы дазвол, Дон Кіхот працягваў:
—	Я, вашы міласці, вандроўны рыцар, мая справа ратная, мой абавязак — заступацца за тых, хто мае
патрэбу ў заступніцтве, і выручаць прыгнечаных. Некалькі год таму назад я даведаўся аб вашым няшчасці і аб тым, што прымушае вас штохвілінна брацца за зброю, каб адпомсціць ворагам вашым. І вось, унікнуўшы як трэба ў сутнасць вашай справы, я зрабіў вывад, што ў адпаведнасці з правіламі аб паядынку, у вас няма падстаў лічыць сябе зняважанымі, бо прыватная асоба не можа зняважыць цэлае грамадства, калі толькі ўсяму гэтаму грамадству не кінута абвінавачванне ў здрадзе, калі невядома дакладна, хто іменна ў здрадзе вінаваты. Паколькі ж адна асоба не можа зняважыць цэлае каралеўства, правінцыю, горад, дзяржаву, а тым больш вёску, то зразумела, што няма чаго помсціць за знявагу, быццам бы нанесеную вам, бо знявагі якраз ніякай і няма. Добрая была б справа, калі б жыхары вёскі Ла Рэлоха штохвілінна біліся з тымі, хто іх дражніць гадзіншчыкамі, а таксама і “каструльнікі”, “баклажаннікі”, “кіталовы”, “мылавары” і іншыя вяскоўцы, мянушкі якіх на вуснах у кожнага хлопчыка і ва ўсякай драбязы! Няма чаго сказаць, добрая была б справа, калі б усе гэтыя паважаныя грамадзяне крыўдзіліся на мянушкі і помсцілі, а іх шпагі з-за кожнай дробязі так і хадзілі ўзад і ўперад у ножнах, быццам высоўнае калена ў трамбоне! He, не, захавай, божа, і злітуйся! Разумныя мужчыны і добраўпарадкаваныя дзяржавы бяруцца за зброю, вынімаюць шпагі і рызыкуюць сабою, сваім жыццём і ўласнасцю сваёй толькі ў чатырох выпадках: па-першае, для абароны нашай каталіцкай веры, па-другое, для абароны ўласнага жыцця, бо так загадвае закон боскі і такое наша прыроднае права; па-трэцяе, для абароны гонару свайго, сям’і і маёмасці; па-чацвёртае, служачы каралю на ратным полі, калі ён вядзе вайну справядлівую, і, калі хочаце, назавём яшчэ і пяты выпадак,— яго, зрэшты, можна лічыць другім,— а іменна: абарона радзімы сваёй. Да гэтых пяці асноўных падстаў мы маем права далучыць некалькі іншых, каб узяцца за зброю. Але аб тых, хто бярэцца за яе
з-за нейкага глупства, якое хутчэй можа служыць падставай для смеху і вясёлага баўлення часу, чым для крыўды, можна падумаць, што яны зусім пазбаўлены здаровага розуму. Да таго ж помста несправядлівая (а справядлівай помсты ўвогуле не існуе) супярэчыць нашай рэлігіі: рэлігія ж загадвае нам рабіць дабро ворагамі тым, хто ненавідзіць нас, запаведзь гэта ўяўляецца цяжка выканальнай толькі тым, хто думае болып аб людскім, чым аб боскім, і для каго плоць важнейшая за дух, бо Ісус Хрыстос, сапраўдны богачалавек, які ніколі не хлусіў і не мог і не можа хлусіць, сказаў, даючы нам свой закон, што ярмо яго — дабро і цяжар яго лёгкі, а значыць, ён не мог запаведаць нам нічога непасільнага. Такім чынам, васпане мае, па ўсіх законах божых і чалавечых выходзіць, што вы павінны ўціхамірыцца.
“Няхай мяне чэрці знясуць,— сказаў тут сам сабе Санча,— калі мой пан не багаслоў. Ва ўсякім выпадку, ён падобны на багаслова як дзве кроплі вады”.
Дон Кіхот крыху перадыхнуў і, бачачы, што натоўп захоўвае маўчанне і мае намер слухаць яго і далей, хацеў быў працягваць сваю прамову; і ён бы яе, ужо дакладна, прадоўжыў, калі б з уласціваю яму жвавасцю розуму не ўмяшаўся Санча і, бачачы, што яго пан пераводзіць дух, не ўзяў слова замест яго:
— Мой пан Дон Кіхот Ламанчскі, які адзін час называў сябе Рыцарам Журботнага Вобраза, а цяпер называе сябе Рыцарам Ільвоў,вельмі адукаваны ідальга,— сказаў Санча,— у валоданні латынню і іспанскай мовай ён любому бакалаўру не ўступіць, ва ўсім, што ён гаворыць і раіць, зараз відаць славуты воін, і ўсе, як называецца, правілы-законы паядынку ён ведае назубок, так што вам застаецца толькі прыслухацца да яго,ручаюся, што не прагадаеце. Тым больш, вы самі чулі: з-за аднаго толькі аслінага рову крыўдзіцца неразумна. Помніцца, будучы хлапчуком, я роў па-аслінаму калі і колькі мне хацелася, і прытым па асабістым пачыну, ды так па-майстэрску і так
падобна, што на мой роў адклікаліся ўсе аслы: якія толькі былі ў вёсцы, і ўсё-такі мяне лічылі не вырадкам, а вартым сынам сваіх бацькоў, людзей вельмі паважаных. Праўда, майстэрству майму зайздросцілі многія вясковыя франты, але я на іх чхаў. А калі вы хочаце пераканацца, што я не хлушу, то пачакайце і паслухайце. Гэта ж майстэрства — усё роўна што плаванне: раз навучышся век не забудзеш.
3 гэтымі словамі ён прыставіў руку да носа і зароў так, што ва ўсіх навакольных далінах адгукнулася рэха. Але тут адзін з вяскоўцаў, які стаяў побач з ім, уявіўшы сабе, што ён з іх насміхаецца, узмахнуў дубінкай і так яго агрэў, што Санча Панса не ўтрымаўся на нагах і грымнуўся на зямлю. Дон Кіхот, бачачы, што з Санча так дрэнна абыходзяцца, узяў кап’ё наперавес і рынуўся на задзіру, але столькі чалавек у той жа момант загарадзілі яго, што адпомсціць не ўяўлялася магчымым. Больш таго: бачачы, што градам ляцяць камяні і што яму пагражае вялікая колькасць нацэленых на яго самастрэлаў і столькі ж аркебуз, Дон Кіхот павярнуў Расінанта і на ўвесь яго мах памчаўся прэч ад натоўпу, з глыбіні душы звяртаючыся да бога, каб ён пазбавіў яго ад небяспекі, бо Дон Кіхот кожную секунду чакаў, што яго параняць навылёт, і раз-пораз затойваў дыханне, прыслухоўваючыся, ці праляцела куля міма. Аднак дружыннікі задаволіліся відовішчам яго ўцёкаў і так і не адкрылі стральбы. Беднага ж Санча, ледзь ён апамятаўся, яны палажылі ўпоперак асла і дазволілі яму ехаць за сваім панам, але Санча быў не ў стане кіраваць, і шэры сам пабег трушком услед за Расінантам, без якога ён не мог пражыць ніводнага імгнення. Дон Кіхот між тым ад’ехаў на даволі значную адлегласць, а потым азірнуўся і, убачыўшы, што Санча едзе за ім, і пераканаўшыся, што пагоні няма, вырашыў пачакаць яго.
Дружыннікі прабылі там да ночы, паколькі праціўнікі іх на бітву не выйшлі, то яны, радасныя і вясёлыя, вярнуліся дамоў.
Р а з д з е л XXV.
Аб падзеях, якія стануць вядомы таму, хто аб іх прачытае, калі толькі ён будзе чытаць уважліва
Калі храбрэц уцякае, значыць ён разгадаў ваенную хітрасць праціўніка, а разумныя мужчыны павінны берагчы сябе для болып важных выпадкаў. Справядлівасць гэтага палажэння пацвердзілася на прыкладзе Дон Кіхота: даўшы вяскоўцам поўную волю гневацца, а лютай іх дружыне ажыццяўляць нядобрыя яе намеры, ён кінуўся наўцёкі і, не думаючы аб Санча і аб небяспецы, што награжала яму, скакаў да таго часу, пакуль не адчуў, што баяцца няма чаго. Санча, як было сказана, ехаў за ім упоперак асла. Дагнаў ён яго, будучы ўжо ў поўнай прытомнасці> і, увесь пабіты і маркотны, зваліўся з шэрага да ног Расінанта. Дон Кіхот злез з каня, каб агледзець яго раны, але, агледзеўшы яго з ног да галавы і пераканаўшыся, што той цэлы і здаровы, даволі злосна загаварыў: