Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Пры гэтых словах гаспадар надзвычай узрадаваўся і паказаў, дзе лепш за ўсё расставіць раёк, што ў той жа момант і было зроблена. Дон Кіхот быў не вельмі задаволены прадказаннямі малпачкі, бо прытрымліваўся таго меркавання, што малпачцы не падыходзіць угадваць ні будучае, ні мінулае, а таму ў той час, як маэсе Педра расстаўляў раёк, ён адвёў Санча ў вугал стайні, каб ніхто не мог чуць яго, і сказаў:
— Паслухай, Санча, я ўважліва вывучаў незвычайнае майстэрства гэтай малпы і пераканаўся, што ў маэсе Педра, як гаспадара, вядома, ёсць сакрэтны саюз з д’яблам, дзякуючы чаму малпа атрымлівае гэту здольнасць, гаспадар жа зарабляе сабе на жыццё, a затым, калі ён разбагацее, яму давядзецца аддаць чорту дуіпу, бо ворагу роду чалавечага толькі гэта і патрэбна.
— 3 усім тым,прамовіў Санча,— мне хацелася б, каб ваша міласць загадала маэсе Педра спытацца ў
малпы, ці праўда тое, што з вашай міласцю адбывалася ў пячоры Мантэсінаса, бо я стаю на тым, не ў крыўду вашай міласці кажучы, што ўсё гэта было насланнё і падман, у лепшым выпадку сон.
— Вельмі магчыма,— сказаў Дон Кіхот,— і я прыслухаюся да тваёй парады, хоць і не без нейкага дакору сумлення.
У гэты час па Дон Кіхота зайшоў маэсе Педра і сказаў, што ён просіць яго міласць пайсці паглядзець, бо раёк, маўляў, варты таго. Дон Кіхот выказаў яму сваё жаданне і папрасіў зараз жа звярнуцца да малпы з пытаннем, у сне здараліся з ім розныя прыгоды ў пячоры Мантэсінаса ці ў сапраўднасці, яму ж, маўляў, здаецца, што тут было ўсялякае. Маэсе Педра, ні слова не кажучы, схадзіў па малпу, пасадзіў яе перад Дон Кіхотам і Санча і сказаў:
— Паслухайце, пані малпа, гэты рыцар хоча ведаць, праўда ці не тое, што адбывалася ў так званай пячоры Мантэсінаса.
Тут ён падаў свой звычайны знак, малпа ўскочыла да яго на левае плячо і як быццам бы штосьці пашаптала яму на вуха, а затым маэсе Педра аб’явіў:
— Малпа кажа, што частка таго, чаму ваша міласць была сведкам і што з вамі ў згаданай пячоры адбылося, несапраўдная, частка ж праўдападобная, і да вышэй сказанага яна нічога больш дадаць не можа. Калі ж ваша міласць пажадае ведаць больш падрабязна, то ў бліжэйшую пятніцу яна вам адкажа на ўсе пытанні, а зараз яе здольнасць угадваць скончылася і раней пятніцы, як яна сказала, да яе не вернецца.
— А што я вам казаў? — усклікнуў Санча.— У мяне ў галаве не ўкладвалася, каб усё ці хоць бы палавіна таго, што, васпан мой, нарасказвалі аб падзеях у пячоры, было праўдай.
— Будучыня пакажа, Санча,запярэчыў Дон Кіхот,— бо ўсёвыпрабавальны час нічога не пакідае пад спудам — усё выцягвае на сонейка нават з зямных нетраў. А цяпер досыць аб гэтым, пойдзем паглядзім
раёк добрага маэсе Педра,— мне здаецца, што ён рыхтуе якую-небудзь навіну.
— Якую-небудзь? — усклікнуў маэсе Педра.— У маім райку шэсцьдзесят тысяч навінак! Адважуся вас запэўніць, сеньёр Дон Кіхот, што мой раёк — адна з самых цікавых рэчаў на свеце. Такім чынам, пачынаем: час позні, а нам нямала патрэбна яшчэ зрабіць, расказаць і паказаць.
Дон Кіхот і Санча падпарадкаваліся і пайшлі глядзець раёк, а раёк ужо быў устаноўлены, адкрыты, і вакол яго гарэлі васковыя свечкі, ад якіх ён увесь зіхацеў яркім бляскам. Маэсе Педра схаваўся за сцэнай, бо яму патрэбна было перамяшчаць лялькі, a наперадзе размясціўся хлапчук, памочнік маэсе Педра, у абавязкі якога ўваходзіла тлумачыць тайны гэтага відовішча і паказваць палачкай на лялькі.
І вось, калі некаторыя насельнікі заезнага дома ўселіся, некаторыя засталіся стаяць проста насупраць райка, а Дон Кіхот, Санча і студэнт занялі лепшыя месцы, памочнік пачаў тлумачыць, а што іменна — пра гэта пачуе ці даведаецца той, хто паслухае хлапчука або прачытае наступны раздзел.
Р а з д з е л XXIII, у якім працягваецца забаўная прыгода з раешнікам і расказваецца аб іншых сапраўды цудоўных рэчах
Гледачы, усе як адзін, так і глядзелі ў рот тлумачальніку балаганных цудаў, і раптам за сцэнай пачуліся гукі мноства труб і літаўраў, загрымелі гарматы, аднак жа неўзабаве шум спыніўся, і тады хлопчык павысіў голас і пачаў так:
— Праўдзівая гэта гісторыя, якую мы прапаноўваем увазе вашых міласцей, цалкам узята з французскіх хронік і тых іспанскіх рамансаў, якія перадаюцца ў
нас з вуснаў у вусны, так што нават малыя дзеці ведаюць іх на памяць. У ёй расказваецца аб тым, як сеньёр дон Гайферас вызваліў жонку сваю Мелісэндру, якая знаходзілася ў палоне ў маўраў у Іспаніі, у горадзе Сансуэнні,— так у тыя часы называлася Сарагоса. Паглядзіце, вашы міласці, вось і сам Гайферас гуляе ў шашкі, як аб тым спяваецца ў рамансе:
Сядзіць гуляе ў шашкі дон Гайферас, Забыўся ён зусім пра Мелісэндру.
Але тут з’яўляецца іншая дзеючая асоба, з каронай на галаве і скіпетрам у руцэ: гэта імператар Карл Вялікі, прытворны бацька Мелісэндры; раззлаваўся на зяця за бяздзейнасць і бесклапотнасць, ён пачынае яго прабіраць. Звярніце ўвагу, як ён гарачыцца і абураецца,можна падумаць, што вось зараз ён стукне яго скіпетрам па галаве; некаторыя творцы сцвярджаюць, што ён і сапраўды яму ўсыпаў, і вельмі нават хвацка. Ён доўга яму даводзіў, што калі той не паспрабуе вызваліць сваю жонку, то зняславіць сябе, а затым быццам бы прамовіў:
Я сказаў — вы вырашайце.
Цяпер вы бачыце, вашы міласці, што імператар паварочваецца да дона Гайфераса спінай і выходзіць, а цяпер глядзіце, як дон Гайферас у запальчывасці і ад прыкрасці шпурляе і дошку і шашкі, загадвае неадкладна падаваць яму зброю і звяртаецца да свайго дваюраднага брата Раланда з просьбай даць яму часова меч Дзюрандаль*, але Раланд не пагаджаецца, a замест гэтага выказвае жаданне падзяліць з донам Гайферасам цяжар гэтай справы, аднак жа смяльчак гнеўна адмаўляецца ад яго паслуг: ён, маўляў, адзін здолее вызваліць сваю жонку, нават калі б яна знаходзілася глыбока пад зямлёю, і тут ён узбройваецца і неадкладна пускаецца ў дарогу. Цяпер, вашы міласці, накіруйце свае позіркі вунь на тую вежу: мяркуецца, што гэта адна з вежаў сарагоскага замка, вядомага сягоння пад назвай Альхаферыі, а дама ў маўрытанскім
адзенні, якая стаіць на балконе,— гэта і ёсць непараўнальная Мелісэндра. Яна часта глядзіць адсюль на дарогу, што вядзе ў Францыю, успамінае Парыж, свайго мужа і тым цешыць сябе ў сваім зняволенні. A цяпер перад вамі новая справа, бадай што і нечуваная. Вы бачыце гэтага маўра? Вось ён крадком, цішком, прылажыўшы палец да губ, набліжаецца ззаду да Мелісэндры. Ну, а цяпер глядзіце, як ён цалуе яе прама ў губы і як яна адразу ж пачынае адплёўвацца, выцірае губы рукавом белай сваёй кашулі, скардзіцца і з гора рве на сабе прыгожыя свае валасы, як быццам гэта яны вінаваты ў ліхадзействе. Цяпер паглядзіце вунь на таго важнага маўра, што стаіць на галерэі: гэта кароль Сансуэнскі Марсілій; ён быў сведкам грубасці маўра, і хоць маўр — яго сваяк і набліжаны, ён тут жа загадвае схапіць яго, даць яму дзвесце палак і правесці па шматлюдных вуліцах горада
3 вешчунамі спераду І з дубіншчыкамі ззаду.
Глядзіце: вось ужо ўсе ідуць прыводзіць прысуд у выкананне. А вунь той коннік у гасконскім плашчы — гэты і ёсць дон Гайферас, а вунь яго жонка: адпомшчаная за грубасць закаханага ў яе маўра, яна з праяснелым і больш спакойным выразам твару выходзіць на балкон, перагаворваецца адтуль са сваім мужам, мяркуючы, што гэта нейкі вандроўнік, і звяртаецца да яго з тымі самымі словамі і просьбамі, якія падаюцца ў вядомым рамансе, напрыклад:
Калі вы будзеце ў Парыжы, To пра Гайфераса спытайце, і якія я не збіраюся прыводзіць цалкам, бо шматслоўе звычайна выклікае нуду. Дастаткова бачыць, як Гайферас расхінае плашч, і па тым, якія радасныя рухі робіць Мелісэндра, мы зараз здагадваемся, што яна яго пазнала. Яшчэ імгненне — і яна спускаецца з балкона, каб сесці на каня і памчацца з мілым сваім мужам. Але о жах! Падол яе спадніцы зачапіўся за
жалезны выступ балкона, і Мелісэндра павісла ў паветры. Але глядзіце, як літасцівае неба выручае нас у самых небяспечных сітуацыях: дон Гайферас кідаецца да яе і, не звяртаючы ўвагі на тое, што яе дарагая спадніца можа падрацца, хапае яе, адным махам апускае на зямлю, затым, не марудзячы ні секунды, садзіць вярхом, па-мужчынску, на каня і загадвае ёй трымацца мацней і, каб не зваліцца, абедзвюма рукамі абхапіць яго стан, а то ж сеньёра Мелісэндра да такога роду язды не прывыкла. Але чуеце! Гэта конь заржаў ад радасці, што ў яго такая высакародная і прыгожая ноша: яго пан і яго пані. Вось яны паварочваюць, выязджаюць з горада і, шчаслівыя і радасныя, накіроўваюцца па дарозе ў Парыж. У добры час, о пасапраўднаму закаханая пара — не раўня ўсім закаханым на свеце! Вяртайцеся шчасліва ў жаданую вашу айчыну, і няхай не спыняе Фартуна добрага вашага шляху!
Тут падаў голас маэсе Педра:
— Прасцей, малы, не лятай так высока, бо напышлівасць заўсёды непрыемная.
Тлумачальнік нічога яму не адказаў і працягваў:
— Ад позіркаў цікаўных, якія звычайна ўсё заўважаюць, не схавалася, як Мелісэндра спускалася з балкона і садзілася на каня, аб чым яны і данеслі каралю Марсілію, і кароль загадаў адразу ж біць трывогу. Глядзіце, як усё гэта ў іх хутка: вось ужо на ўсіх мячэцях зазванілі ў званы, і горад дрыжыць ад звону.
— Ну, ужо гэта вырашым,— умяшаўся тут Дон Кіхот.— Наконт званоў маэсе Педра памыліўся: у маўраў не бывае званоў, а ёсць літаўры і штосьці накшталт нашых габоеў, а каб у Сансуэнні званілі званы гэта відавочная і неймаверная лухта.
Пасля такіх слоў маэсе Педра перастаў званіць і сказаў:
He прыдзірайцеся, сеньёр Дон Кіхот, да дробязей і не патрабуйце дасканаласці, усё роўна вы яе нідзе не знойдзеце. Хіба ў нас скрозь і ўсюды не ігра-
юць камедый, дзе ўсё суцэльная недарэчнасць і бяссэнсіца? I, аднак жа, поспехам яны карыстаюцца надзвычайным, і гледачы ў поўным захапленні ім апладзіруюць. Працягвай, хлопчык, і нікога не слухай, няхай у гэтым маім спектаклі будзе столькі ж недарэчнасцей, колькі пясчынак на дне марскім,у мяне адзін клопат — напхаць кашалёк.
Вы маеце рацыю,— пагадзіўся Дон Кіхот.
А хлопчык працягваў:
— Глядзіце, колькі бліскучай конніцы выступае з горада і накіроўваецца ў пагоню за хрысціянскай парай. А трубы трубяць, а літаўры грымяць, а барабаны б’юць. Я баюся, што маўры дагоняць уцекачоў, прывяжуць да хваста каня і прывядуць назад,— жахлівае відовішча!