Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
А Дон Кіхот, убачыўшы перад сабою ўсю гэту маўрытаншчыну і пачуўшы гэты грукат, вырашыў за лепшае дапамагчы ўцекачам, і, ускочыўіпы з месца, ён загаварыў гучным голасам:
Пакуль я жывы, я не дапушчу, каб у маёй прысутнасці гэтак каварна абыходзіліся з такім слаўным і бясстрашным рыцарам, якім з’яўляецца Гайферас! Стойце, подлыя стварэнні! He смейце за ім гнацца, не тое я выклічу вас на бой!
І, перайшоўшы ад слоў да справы, ён выняў меч, і з нябачанаю хуткасцю і лютасцю пачаў лупцаваць лялечных маўраў: адных скідваў на зямлю, іншым адсякаў галовы, гэтых калечыў, тых сек на кавалкі і ў самы разгар бітвы так ударыў наводмаш, што калі б маэсе Педра не прыгнуўся, не скурчыўся і не прытаіўся, Дон Кіхот зняў бы яму галаву з такой жа лёгкасцю, як калі б яна ў яго была з марцыпана. Маэсе Педра крычаў:
Спыніцеся, сеньёр Дон Кіхот, і зразумейце, што вы раскідваеце, сечаце і забіваеце не сапраўдных маўраў, а кардонныя фігуркі! Вось грэх цяжкі! 3-за яго ж уся мая маёмасць загіне і пойдзе прахам!
А Дон Кіхот па-ранейшаму шчодра раздаваў уда-
ры і наносіў іх то абедзвюма рукамі, то плазам, то наводмаш. Карацей кажучы, ён у адзін момант разбурыў раёк і пакрамсаў і пасек усе лялькі і ўсе прыстасаванні; кароль Марсілій быў цяжка паранены, а ў імператара Карла Вялікага і карона і галава рассечаны на дзве часткі. Найшаноўная публіка спалохалася, малпачка ўцякла на дах, студэнт перапужаўся, нават Санча Пансу ахапіў найвялікі страх, бо — як ён сам запэўніваў, калі бура ўжо сціхла ён яшчэ ні разу не бачыў, каб яго пан так буяніў. Разбіўшы ўвесь раёк нашчэнт Дон Кіхот крыху супакоіўся і сказаў:
— Хацеў бы я зараз паглядзець на тых, якія не вераць і не жадаюць верыць, што вандроўныя рыцары прыносяць людзям вялікую карысць. Падумайце, што было б з добрым донам Гайферасам і цудоўнай Мелісэндрай, калі б мяне тут не аказалася: ужо дагналі б іх і прычынілі ім зло. Такім чынам, няхай жыве вандроўнае рыцарства і няхай узнясецца яно вышэй за ўсё, што сягоння жыве на зямлі!
— Няхай сабе жыве,— дрыготкім голасам адклікнуўся тут маэсе Педра,— а мне пара паміраць, бо я такі няшчасны, што мог бы сказаць разам з каралём Радрыга*:
Учора валодаў дзяржавай...
Сягоння нават вежы
Ужо няма ў мяне!*
Яшчэ паўгадзіны, яшчэ паўхвіліны назад я лічыў сябе ўладаром каралёў і імператараў, у маіх стайнях, куфрах і мяшках было вельмі многа коней і ўбораў, a цяпер я даведзены да галечы і зняважаны, бедны і ўбогі, а галоўнае, у мяне болып няма малпачкі, і пакуль я яе злаўлю, у мяне, слова гонару, вочы на лоб вылезуць. І ўсё гэта з-за неразважлівай лютасці сеньёра рыцара, а пра яго ж гавораць, што ён абараняе сірот, выраўноўвае крыўду і робіць усякія іншыя добрыя справы,толькі на мяне аднаго не распаўсюдзілася яго велікадушнасць, няхай будзе благаславёны і вельмі ўслаўлены гасподзь бог, які сядзіць на троне
славы сваёй! Відаць ужо, Рыцару Журботнага Вобраза на раду было напісана знявечыць мае лялькі і засмуціць мяне самога.
Словы маэсе Педра кранулі Санча Пансу, і ён сказаў:
He плач, маэсе Педра, і не бядуй, а то ў мяне сэрца надрываецца! Ведай жа, што мой пан Дон Кіхот хрысціянін заўзяты і добрасумленны, і калі толькі ён зразумее, што прычыніў страты, то абавязкова захоча і зможа заплаціць табе і кампенсаваць іх з лішкам.
— Калі б сеньёр Дон Кіхот заплаціў за частку перабітых ім лялек, то я застаўся б задаволены і сумленне яго міласці было б чыстае, бо не выратаваць сваю душу таму, хто забраў сабе чужую ўласнасць насуперак жаданню ўладальніка і не ўзнагародзіў яго.
Гэта праўда,— пагадзіўся Дон Кіхот,але мне ўсё ж незразумела, маэсе Педра, што з вашай уласнасці я забраў сабе.
Як жа не забралі? — усклікнуў маэсе Педра.— A гэтыя рэшткі, што валяюцца на гэтай голай і неўрадлівай зямлі,— хто іх параскідаў і знішчыў, як не грозная сіла магутнай вашай рукі? Чые ж гэта рэчы, як не мае? Чым жа я яшчэ карміўся, як не імі?
Цяпер я поўнасцю пераканаўся ў тым, у чым мне ўжо не раз даводзілася пераконвацца,— загаварыў Дон Кіхот,а іменна: што чараўнікі, якія мяне даймаюць, спачатку паказваюць мне чыё-небудзь сапраўднае аблічча, а затым падмяняюць яго і ператвараюць у што ім захочацца. Паслухайце, сеньёры, кажу вам сумленна, што мне падалося, быццам усё, што тут адбываецца, адбываецца сапраўды, што Мелісэндра гэта Мелісэндра, Гайферас Гайферас, Марсілій — Марсілій, Карл Вялікі — Карл Вялікі. Вось чаму ўва мне прачнуўся гнеў, і каб выканаць абавязак вандроўнага рыцара, я вырашыў выручыць і абараніць уцекачоў і, ахоплены гэтым добрым намерам, зрабіў усё тое, сведкамі чаго вы з’явіліся. Калі ж выйшла не
так, як я хацеў, то вінаваты не я, а ліхадзеі, якія даймаюць мяне, і хоць я дапусціў промах гэты ненаўмысна, аднак жа я сам сябе асуджаю да кампенсацыі страт. Скажыце, маэсе Педра, колькі вы хочаце за паламаныя лялькі? Я гатоў зараз жа заплаціць вам добрай кастыльскай манетай, якая знаходзіцца ў абарачэнні.
Маэсе Педра пакланіўся і сказаў:
Менш я і не чакаў ад нечуванай хрысціянскай дабраты доблеснага Дон Кіхота Ламанчскага, сапраўднага абаронцы і памочніка ўсіх бедных і абяздоленых людзей, а сеньёр гаспадар і добра вядомы Санча прымуць на сябе абавязкі ацэншчыкаў і пасрэднікаў паміж вашай міласцю і мною і ўстановяць, колькі каштуюць ці, больш дакладна, колькі маглі каштаваць паламаныя лялькі.
Гаспадар і Санча пагадзіліся, і маэсе Педра адразу падняў з зямлі абезгалоўленага караля Марсілія Сарагоскага і сказаў:
— Кожны пацвердзіць, што караля ўжо не ўваскрэсіць, а таму, з вашага дазволу, я хацеў бы атрымаць за яго смерць і скананне чатыры з палавінаю рэалы.
— Далей,— сказаў Дон Кіхот.
— Вось за такое рассяканне зверху данізу,— працягваў маэсе Педра, узяўшы ў рукі рассечанага імператара Карла Вялікага,— не шмат узяць пяць з чвэрткай рэалаў.
— І не мала,— уставіў слова Санча.
— He, не многа,— запярэчыў гаспадар.— Я, як пасрэднік, прапаноўваю: для роўнага падліку — пяць.
— Дайце яму ўсе пяць з чвэрткай,— сказаў Дон Кіхот,— на чвэртку рэала болып ці менш — вынікі сённяшняй незабыўнай бяды ад гэтага не зменяцца. Толькі заканчвайце хутчэй, маэсе Педра: пара вячэраць, і мне ўжо хочацца есці.
— За гэту бязносую і аднавокую ляльку, якая раней была прыгожаю Мелісэндраю, я прашу сумленна два рэалы дванаццаць мараведзі,аб’явіў маэсе Педра.
Каб мяне чорт узяў,сказаў Дон Кіхот,— калі Мелісэндра са сваім мужам цяпер ужо, ва ўсялякім выпадку, не праехалі граніцы Францыі: іх конь, здавалася, не бег, а ляцеў па паветры. Так што няма чаго мне ўпіраць ката за зайца і паказваць нейкую бязносую Мелісэндру, між тым як сапраўдная, калі ўсё добра, напрапалую весяліцца цяпер са сваім мужам у Францыі. Бог кожнаму адплачвае ад сваіх шчодрасцей, сеньёр маэсе Педра, нам жа належыць хадзіць дарогай прамою і не крывіць душою. А цяпер працягвайце.
Маэсе Педра, бачачы, што на Дон Кіхота зноў найшло і ён узяўся за ранейшае, і, баючыся, як бы ён не выслізнуў ад яго, сказаў наступнае:
— Ужо сапраўды, гэта не Мелісэндра, а адна з яе служанак. Дайце мне за яе шэсцьдзесят мараведзі, і я буду лічыць сябе задаволеным і шчодра ўзнагароджаным.
Так ён вызначыў цану і ўсім іншым паламаным лялькам, гэта цана была потым зніжана трацейскімі суддзямі, і ісцец і адказчык памірыліся ўрэшце на сарака рэалах і трох чвэртках; Санча тут жа іх вылажыў, аднак маэсе Педра запрасіў звыш таго яшчэ два рэалы на пражытак, пакуль ён не адшукае малпу.
— Дай яму, Санча,— сказаў Дон Кіхот,— калі не на пражытак, дык на харчаванне, а яшчэ дзвесце рэалаў я даў бы ва ўзнагароду таму, хто мог бы сказаць дакладна, што сеньёра донна Мелісэндра і сеньёр дон Гайферас ужо ў Францыі, у роднай сям’і.
— Ніхто не мог бы даць вам болып дакладных звестак, чым мая малпа,— сказаў маэсе Педра,— але цяпер яе сам чорт не зловіць. Зрэшты, мне думаецца, што прыхільнасць да гаспадара і голад возьмуць сваё і ноччу яна пачне шукаць мяне, а раніцай мы з ёю, бог дасць, убачымся.
Словам, бой з лялькамі скончыўся, і ўсе ў згодзе і злагадзе павячэралі за кошт Дон Кіхота, шчодрасць якога была бязмежная.
Яшчэ да світанку паехаў селянін з пікамі і алебардамі, а калі ўжо зусім развіднела, да Дон Кіхота прыйшоў развітацца студэнт: ён вяртаўся дамоў. Маэсе Педра ўстрымаўся ад далейшых спрэчак з Дон Кіхотам — для гэтага ён надта добра яго ведаў; ён падняўся калі яшчэ і на дзень не займалася і, сабраўшы рэшткі свайго райка і падхапіўшы малпачку, таксама паехаў шукаць прыгод. Гаспадар раней не быў знаёмы з Дон Кіхотам і таму не мог надзівіцца як яго дурыкам, так і яго шчодрасці. Санча па распараджэнні свайго пана, вельмі добра яму заплаціў, і гадзін у восем раніцы, развітаўшыся нарэшце з гаспадаром, рыцар і яго збраяносец пакінулі заезны дом і рушылі ў дарогу; і пакуль мы іх пакінем, бо тут дарэчы будзе даць чытачу некаторыя звесткі, неабходныя для правільнага разумення знакамітай гэтай гісторыі.
Р а з д з е л XXIV,
у якім тлумачыцца, хто такія былі маэсе Педра і яго малпа, і расказваецца аб няўдалым для Дон Кіхота зыходзе прыгоды
з асліным ровам, якая скончылася не так, як ён хацеў і разлічваў
Усе, хто чытаў перпіую частку гэтай гісторыі, павінны добра помніць Хінэса дэ Пасамонтэ: разам з іншымі катаржнікамі Дон Кіхот вызваліў яго ў Сьера-Марэны, а гэтыя шкодныя і нядобрыя людзі за добрую справу, зробленую для іх, вельмі пагана яго аддзячылі і яшчэ горш яму адплацілі. Гэты самы Хінэс дэ Пасамонтэ, якога Дон Кіхот назваў Хінесільё дэ Абрабавальё, і ўкраў у Санча Пансы асла, аднак жа пасля Санча адабраў свайго шэрага. Дык вось, гэты самы Хінэс, баючыся апынуцца ў руках улад, якія вышуквалі яго, каб пакараць за бясконцае махлярства і шматлікія злачынствы, якіх лічылася за ім столькі і састаў якіх быў такі, што ён сам напісаў аб
іх вялікі том,— гэты самы Хінэс вырашыў перабрацца ў каралеўства Арагонскае, заклеіць сабе левае вока і заняцца рамяством раешніка, а па гэтай справе, таксама як і наконт спрытнасці рук, быў ён вялікі майстар.
У нейкіх хрысціян, якія вярталіся з берберыйскага палону*, купіў ён выпадкова малпу і навучыў яе па пэўным знаку ўскокваць да яго на плячо і рабіць выгляд, што шэпча яму аб чымсьці на вуха. І цяпер, перш чым размясціцца з малпаю і балаганчыкам у якойнебудзь вёсцы, ён у суседняй вёсцы або ўвогуле ў людзей дасведчаных выпытваў, што там асаблівага адбылося і з кім іменна; усё гэта добра запомніўшы, ён звычайна пачынаў са спектакля: адзін раз пакажа адну гісторыйку, на другі раз іншую, але ўсе яны былі ў яго забаўныя, займальныя і карысталіся папулярнасцю. Пасля спектакля ён паказваў майстэрства сваёй малпы, папярэджваючы, аднак жа, гледачоў, што яна ўгадвае мінулае і сучаснае, а што наконт будучыні яна, маўляў, не мастак. За кожны адказ ён браў два рэалы, а з некаторых яшчэ менш, у залежнасці ад таго, хто задаваў пытанне; калі ж ён заходзіў да людзей, аб якіх ведаў усю паднаготную, то хоць бы яны, не жадаючы плаціць, ні аб чым у яго не пыталіся, ён усё роўна рабіў малпе знак, а затым аб’яўляў, што яна яму сказала вось гэта і вось гэта, і трапляў у самую кропку. Гэтым ён здабыў сабе славу незвычайную, і ўсе за ім хадзілі натоўпам. У некаторых выпадках, будучы чалавекам знаходлівым, ён прыдумляў адказы з галавы, і адказы амаль адпаведныя, а паколькі ніхто да яго не прыставаў і не прыдзіраўся, што гэта, маўляў, за такая дзівосная малпа — без памылкі і хібы, то ён усім пускаў туман у вочы і толькі напіхваў кашэль. Прыбыўшы ж у заезны дом, ён адразу ж пазнаў Дон Кіхота і Санча Пансу, і, дзякуючы ранейшаму знаёмству з імі, яму няцяжка было ўразіць і Дон Кіхота, і Санча Пансу, і ўсіх астатніх насельнікаў заезнага дома; але гэта каштавала б яму нятанна, калі б Дон