Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Выбралі ж вы час, Санча, раўці аслом. Адкуль вы ўзялі, што ў доме павешанага патрэбна гаварыць аб вяроўцы? І хіба дубіны не самы адпаведны акампанемент для вашых асліных трэляў?
— Я не ў стане адказваць,— сказаў Санча,таму ў мяне такое пачуццё, быццам не язык, а спіна. Давайце сядзем вярхамі ды паедзем сваёй дарогай, і раўці аслом я ўжо болып не буду, але затое не буду і маўчаць аб тым, што вандроўныя рыцары ўцякаюць і пакідаюць добрых сваіх збраяносцаў на расправу ворагам, а тыя малоцяць іх быццам зерне.
Адступленне не з’яўляецца ўцёкамі,заўважыў Дон Кіхот.Трэба табе ведаць, Санча, што смеласць, якая не трымаецца на абачлівасці, называецца безразважнасцю, подзвігі ж безразважнага хутчэй павінны быць прыпісаны простай удачы, чым яго храбрасці. Такім чынам, я прызнаю, што адступіў, але я не ўцякаў; узорам жа мне служылі многія смельчакі, якія
бераглі сябе для лепшых часоў, і ў раманах шмат такіх прыкладаў, але пераказваць іх я не буду, бо і табе гэта карысці не прынясе і мне задавальнення не дасць.
Між тым Санча з дапамогай Дон Кіхота ўсеўся вярхом, Дон Кіхот сеў на Расінанта, і яны не спяшаючыся рушылі да гаю, што віднеўся на адлегласці чвэрткі мілі. Санча час ад часу глыбока ўздыхаў і цяжка стагнаў; калі ж Дон Кіхот пацікавіўся прычынай такога змрочнага настрою, то ён адказаў, што ў яго моцна баліць спіна ад самага кончыка пазваночніка да патыліцы, проста да млосці.
Боль гэты выкліканы, без сумнення, тым,сказаў Дон Кіхот,— што дубіна, якой цябе стукнулі, была доўгая і прамая, і яна агрэла ўсе гэтыя ўчасткі спіны, якія ў цябе баляць, а калі б яна шырэй узяла, табе было б яшчэ болып балюча.
— Клянуся богам, ваша міласць вырашыла глыбокае маё сумненне ды яшчэ якімі цудоўнымі выразамі ўсё растлумачыла! — усклікнуў Санча.Але ты, каб я спрах, ды няўжо гэта такая загадка, чаму ў мяне баліць спіна, і патрабуецца яшчэ тлумачыць, што ў мяне баляць усе тыя месцы, да якіх дастала дубіна? Калі б у мяне забалела шчыкалатка, я б яшчэ, магчыма, трохі задумаўся, чаму гэта яна ў мяне баліць, а што ў мяне баліць там, дзе мяне агрэлі, тут думаць ды гадаць не даводзіцца. Сапраўды, высокапаважаны сеньёр мой, чужую бяду рукамі развяду, і з кожным днём мне ўсё больш зразумела становіцца, што ад кампаніі з вамі карысць невялікая: сягоння вы далі мяне пабіць, a потым, зноў не слава богу, пачнецца падкідванне на коўдры і іншыя дзіцячыя забавы. Сягоння я спінай расплаціўся, а заўтра як бы не давялося расплачвацца вачамі. Куды лепш было б мне,— вось толькі я сапраўдны варвар, і нічога добрага ад мяне не чакай,— куды лепш было б мне, кажу я, вярнуцца дамоў, да жонкі і да дзетак, гадаваць іх і чым бог пашле карміць, а не блукаць услед за вашай міласцю па бесталковых шляхах і ўхабістых дарогах, мала піўшы і зусім нічо-
га не еўшы. А ўжо наконт сну і гаварыць няма чаго! Адмерайце сабе, дарагі збраяносец, сем пядзяў зямлі, а калі хочаце, дык яшчэ столькі ж, тут вы самі сабе пан, і размяшчайцеся з усімі выгодамі. Каб ён згарэў на вогнішчы і каб яго попел развеяў вецер,— я разумею першага чалавека, які пачаў гарадзіць агарод вандроўнага рыцарства, або, у крайнім выпадку, першага, хто пажадаў стаць збраяносцам такога ёлупня, якімі, напэўна, былі ранейшыя вандроўныя рыцары. Аб сучасным я нічога не кажу: калі ваша міласць з іх ліку, значыць я павінен адносіцца да іх з павагай, бо ў галіне розуму і красамоўства ваша міласць самому чорту нос утрэ.
Я ахвотна пайіпоў бы з вамі ў заклад, Санча,— сказаў Дон Кіхот,што вось зараз, калі вы лапочыце не перастаючы, у вас нідзе нічога не баліць. Гаварыце, васпан, усё, што вам прыйдзе ў галаву і што круціцца ў вас на языку, абы ў вас нічога не балела, я ж без нараканняў сцярплю вашу грубасць. Вам не церпіцца вярнуцца дамоў да жонкі і дзяцей — беражы бог, каб я гэтаму перашкаджаў. Грошы мае ў вас, падлічыце, колькі дзён мінула з таго часу, як мы трэці раз выехалі з вёскі, прыкіньце, колькі вы можаце і павінны зарабіць за месяц, і выдайце сабе самі.
— Калі я служыў у Таме Караскі, бацькі бакалаўра Самсона Караскі, якога ваша міласць добра ведае,— сказаў Санча,— я зарабляў два дукаты за месяц, не лічачы харчоў, а колькі мне ўзяць з вашай міласці, гэтага ўжо я не ведаю,— ведаю толькі, што ў збраяносца ці вандроўнага рыцара болып спраў, чым у вясковага батрака. І праўда ж, калі мы батрачым, то як бы днём ні працавалі, як бы нам не даводзілася часам крута, а ўсё-такі вечарам мы ядзім поліўку і кладземся спаць у ложак, а з таго часу як я паступіў на службу да вашай міласці, я пра ложак і думаць забыў. Калі не лічыць таго банкету, які я сабе наладзіў з пенак катлоў Камача, і ўсяго, колькі я наеў, напіў і наспаў у доме Басільё, увесь астатні час я спаў на голай зямлі,
пад адкрытым небам, цярпеў усялякія, як іх называюць, стыхійныя бедствы, харчаваўся крошкамі сыру і скарынкамі хлеба і піў ваду з ручаёў і крыніц, якія нам трапляліся ў нетрах.
— Прызнаю, Санча, што вы кажаце шчырую праўду,— прамовіў Дон Кіхот.Наколькі ж, па-вашаму, больш, чым Таме Караска, я павінен вам заплаціць?
Я лічу,адказаў Санча,калі ваша міласць надбавіць па два рэалы за месяц, то гэта будзе па-боску. Але гэта толькі маё жалаванне, а за тое, што вы далі слова і абяцалі зрабіць мяне ўладаром вострава, трэба б накінуць яшчэ па шэсць рэалаў, так што ўсяго толькі трыццаць рэалаў.
Выдатна,— сказаў Дон Кіхот.Выехалі мы з дому дваццаць пяць дзён таму, дык вось, Санча, зыходзячы з той сумы, якую вы сабе вызначылі, будзьце ласкавы падвесці агульны вынік, падлічыце, колькі я вам павінен, і, як я ўжо сказаў, заплаціце сабе ўласнаручна.
— Э, не! Бач вы які! — усклікнуў Санча.— Ваша міласць вельмі нават памыляецца ў сваіх разліках, бо за абяцаны востраў патрэбна лічыць з таго дня, як ваша міласць мне яго абяцала, і па сягонняшні дзень уключна.
— Колькі ж мінула, Санча, з таго часу, як я вам яго абяцаў? — спытаў Дон Кіхот.
— Калі памяць мяне не падводзіць,— адказаў Санча,— ужо напэўна, гадоў дваццаць з хвосцікам.
Дон Кіхот ляпнуў сябе па лбе, весела рассмяяўся і сказаў:
— Ды я ж прыехаў у Сьера-Марэну і ўвогуле прабыў у паходах каля двух месяцаў, а ты кажаш, Санча, што я абяцаў табе востраў дваццаць гадоў таму! Ну, дык вось што я на гэта скажу: ты хочаш, каб усе гроіпы, якія я здаў табе на захаванне, пайшлі на выплату твайго жалавання. Што ж, калі ты гэтага так хочаш, я табе іх аддам зараз жа, бяры на здароўе, я лічу за лепшае застацца жабраком, без адзінага гроша, абы
пазбавіцца ад такога агіднага збраяносца. Але скажы мне, парушальнік законаў, што тычыцца збраяносцаў вандроўнага рыцарства, дзе ты бачыў або чытаў, каб які-небудзь збраяносец вандроўнага рыцара прыставаў да свайго пана. “Колькі вы мне будзеце плаціць за месяц?” Паглыбся, паглыбся, разбойнік, нягоднік, пачвара, бо ты іменна такі, апусціся, кажу я, у бяскрайняе мора рыцарскіх раманаў, і калі табе трапіцца, што хто-небудзь са збраяносцаў сказаў ці нават падумаў тое, што зараз сказаў ты, дык можаш выразаць мне гэтыя словы на лбе і ў дадатак уляпіць штук пяць добрых пстрычак. Такім чынам, падбяры павады і едзь дамоў — са мною разам ты не зробіш больш ні кроку. Вось яна ўдзячнасць за мой хлеб! Вось каго я збіраўся ўзнагародзіць! Вось у кім болып жывёльнага, чым чалавечага! Як, у той самы час, калі я намерваўся так цябе ўзнесці, каб усе насуперак тваёй жонцы называлі цябе ваша яснавяльможнасць, ты са мной развітваешся? Як, ты пакідаеш у той самы час, калі я цвёрда і беспаваротна вырашыў прызначыць цябе губернатарам лепшага вострава ў свеце? Словам, ты сам калісьці сказаў, што некаторых жывёлін мёдам не кормяць. Асёл ты ёсць, аслом ты і будзеш, і быць табе аслом да самага скону, бо я ўпэўнены, што нітка твайго жыцця перарвецца раней, чым ты здагадаешся і зразумееш, што ты жывёліна.
Пакуль Дон Кіхот прабіраў Санча, той не зводзіў з яго вачэй і нарэшце адчуў такія мукі сумлення, што ён расплакаўся і слабым і жаласным голасам загаварыў:
— Васпан мой, я разумею, што мне нестае толькі хваста, a то быў бы я поўным аслом. Калі ваша міласць захоча мне яго прывесіць, то я буду лічыць, што ён вісіць на месцы, і ў якасці асла буду служыць вам да канца маіх дзён. Даруйце мне, ваша міласць, і пашкадуйце мяне,я ж сапраўднае дзіця і дрэнна ва ўсім разбіраюся, і балбачу я шмат ненаўмысна: такая ўжо ў мяне слабасць, а хто грашыць ды каецца, таму грахі адпускаюцца.
— Я здзівіўся б, Санча, калі ты не ўставіў у сваё выказванне якую-небудзь гэтакую прымавачку. Што ж, раз ты раскайваешся, то я табе дарую, з умовай, аднак, каб надалей ты клапаціўся не толькі аб уласнай выгадзе. Будзь болып спагадлівым і з бадзёраю і смелаю душою чакай выканання маіх абяцанняў, якія, праўда, запазняюцца, але магчымасць якіх зусім не выключана.
Санча адказаў, што так яно і будзе і што ён абавязкова возьме сябе ў рукі.
Тут яны ўехалі ў гай, і Дон Кіхот размясціўся каля падножжа вяза, а Санча каля падножжа бука. Санча правёў пакутлівую ноч, бо ад начной расы ў яго яшчэ мацней разбалеліся месцы, па якіх прайшлася дубіна, а Дон Кіхот, па звычцы, паглыбіўся ў свае мары. Аднак урэшце сон звёў павекі абодвух, а на досвітку яны паехалі да берагоў слаўнага Эбра, і там з імі здарылася тое, аб чым будзе расказана ў наступным раздзеле.
Р а з д з е л XXVI.
Аб слаўнай прыгодзе з зачараванаю лодкаю
Выехаўшы з гаю, Дон Кіхот і Санча праз два дні мерным і ўмераным крокам дабраліся да ракі Эбра, сузіранне якой прынесла Дон Кіхоту вялікае задавальненне. Ен любаваўся прыветлівымі яе берагамі, светлымі яе струменямі, мірнай плынню поўных і люстраных яе вод, і гэта прыемнае відовішча навеяла Дон Кіхоту безліч радасных успамінаў. Асабліва выразна ўспомнілася яму ўсё тое, што ён бачыў у пячоры Мантэсінаса, і хоць малпа маэсе Педра сказала яму, што толькі частка ўсіх гэтых здарэнняў праўда, а астатняе, маўляў, падман, ён усё ж схільны быў прызнаць іх не за падман, а за ісціну, у супрацьлегласць Санча, які лічыў, што ўсё гэта пустое летуценне. Ехалі яны, ехалі і раптам заўважылі лодачку без вёслаў і снас-
цей, прывязаную да ствала ўзбярэжнага дрэва. Дон Кіхот агледзеўся па баках, але не заўважыў ніводнай душы; тады ён не доўга думаючы, саскочыў з Расінанта і загадаў Санча саскочыць з асла і мацней прывязаць абедзвюх жывёлін да ствала ці то ўзбярэжнай таполі, ці то ўзбярэжнай вярбы. Санча пацікавіўся аб прычыне такога раптоўнага спешвання і прывязвання, Дон Кіхот жа яму адказаў так: